Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.15K subscribers
1.52K photos
113 videos
1 file
801 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
«Працуем, каб падобныя папраўкі былі прынятыя ў іншых краінах Еўрасаюза»

Нядаўна польскі Сейм прыняў папраўку, якая дапаможа беларусам паступаць у польскія ўніверсітэты без даведкі ад Міністэрства адукацыі рэжыму.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык накіравала на імя міністра вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі ліст з просьбай як мага хутчэй увесці гэтую папраўку ў дзеянне.

Як адзначыла прадстаўніца Кабінета, гэта пазбавіць беларускіх абітурыентаў і студэнтаў сур’ёзных бюракратычных праблем пры паступленні ў польскія ВНУ. (Праблемы гэтыя звязаныя са штучнымі перашкодамі з боку рэжыму ў выдачы дакументаў.)

Таксама Аліна Коўшык папрасіла міністра Дарыюша Вячорку яшчэ раз паведаміць рэктарам польскіх ВНУ аб магчымасці прыёму ад беларускіх абітурыентаў і студэнтаў дакументаў без апастыляў.

Аліна Коўшык: «Мы працуем, каб падобныя папраўкі былі прынятыя ў іншых краінах Еўрасаюза. Спадзяёмся, рашэнне польскага Сейма стане добрым прыкладам для іншых нашых партнёраў, паспрыяе выбару беларускіх школьнікаў на карысць еўрапейскіх універсітэтаў, а не расійскіх».

@CabinetBelarus
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да дня салідарнасці з палітвязнямі

Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ.

Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі.

Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў».

Глядзіце відэа, каб паслухаць зварот цалкам.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным…
Швецыя папоўніць Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных, створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай

Аб гэтым заявіў міністр міжнароднага развіцця Швецыі Ёхан Форсель на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі.

Міністр таксама адзначыў:

«Швецыя выразна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь. Сёння – Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Трэцяя гадавіна смерці Вітольда Ашурка. Пасля было яшчэ 5 ахвяр, якія памерлі ў турме. Мы не павінны забывацца пра паўтары тысячы сённяшніх палітзняволеных. Іх там катуюць. Яны без сувязі з роднымі, у перапоўненых камерах. Без медычнай дапамогі.

Ваша справа – наша справа!».

@CabinetBelarus
Наш адказ рэжыму ў Дзень палітвязняў. У дачыненні да 39 «суддзяў» рэжыму накіраваныя абгрунтаванні ўвядзення санкцый

У адрас урада Канады перададзеныя чарговыя санкцыйныя прапановы, падрыхтаваныя з мэтай узмацнення ціску і адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за парушэнне нормаў міжнароднага права.

Да цяперашняга часу ўрад Канады прыняў 14 санкцыйных пакетаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб рэжыму Лукашэнкі, што па колькасці пакетаў з'яўляецца адным з найбольшых паказчыкаў сярод краін-партнёраў дэмакратычнай Беларусі. Новыя прапановы накіраваныя ў развіццё дамоўленасцяў падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду 14-15 красавіка 2024 года.

Мы накіравалі для ўвядзення санкцый спісы з «суддзяў» і прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі з адпаведнымі абгрунтаваннямі і персанальнымі звесткамі прыслужнікаў рэжыму, а таксама пералік арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі і спрыяюць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у тым ліку шэраг прадпрыемстваў ВПК і прапагандысцкіх рэсурсаў.

У прыватнасці, у перададзеным намі канадскаму боку спісе з 39 «суддзяў» рэжыму, ёсць такія адыёзныя персоны як:

– суддзя гомельскага суда Анатоль Сотнікаў, які асудзіў больш за 20 палітвязняў, у тым ліку прысудзіў велізарныя тэрміны пазбаўлення волі беларускім партызанам, якія спынялі рух цягнікоў агрэсара ў бок Украіны ў пачатку ўварвання расійскіх войскаў;

– на працяглыя тэрміны зняволення беларускіх партызан асудзіў і магілёўскі суддзя Ігар Шведаў, а таксама адправіў на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму журналіста-фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка;

– суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста Яўген Брэган адправіў у засценкі больш за 20 палітвязняў, у тым ліку вынес прысуд маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліне Шарэнда-Панасюк;

– суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Таццяна Шоцік, якая асудзіла 15 палітвязняў, у тым ліку на яе сумленні прысуд у дачыненні да загінулага ў зняволенні Ігара Ледніка;

– суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Юлія Шут, якая незаконна асудзіла прынамсі 10 палітвязняў;

– суддзя Жлобінскага раённага суда Ірына Прадун, якая незаконна асудзіла 10 палітвязняў, у тым ліку 24-гадовага Дзмітрыя Гопту, які мае асаблівасці развіцця;

а таксама іншыя «рэкардсмены» па прысудах палітвязням, якія прадстаўляюць так званы судовы корпус дыктатара Лукашэнкі.

Абгрунтаванні прыняцця санкцый у дачыненні да дадзеных «суддзяў», а таксама 26 прапагандыстаў рэжыму раней былі перададзеныя кампетэнтным органам ЕС, для ўключэння іх у санкцыйны пералік Еўрасаюза.

Мы ўдзячныя ўраду Канады за сістэмную і паслядоўную палітыку ў пытанні санкцыйнага ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні нормаў міжнароднага права.
Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя паміж фондамі і арганізацыямі дапамогі палітзняволеным

Пра гэта інфармуе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Сродкі атрымалі наступныя фонды і арганізацыі:

▪️Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)

▪️Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі — 5000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)

▪️Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)

▪️Беларуская Рада культуры — 15 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)

▪️Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 28 800 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)

▪️Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 28 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)

▪️Анархічны чорны крыж — Беларусь — 40 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)

▪️Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра (аўдыт не пройдзены)

▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 60 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)

▪️Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)

▪️Ініцыятыва BY_help — 206 071,63 еўра (аўдыт не пройдзены)

Нагадаем, падчас марафону «Нам не ўсё адно» было сабрана 574 617 еўра. Пасля аплаты камісіі на агульным рахунку засталося 545 740,22 еўра. У тым ліку каля 12 000 еўра захоўвалася ў крыптавалюце.

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя паміж фондамі і арганізацыямі дапамогі палітзняволеным Пра гэта інфармуе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Сродкі атрымалі наступныя…
«Арганізацыі справіліся з гэтым выклікам, захавалі кантакт з людзьмі ўнутры краіны»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – аб выніках размеркавання сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно»:

«Усе сродкі размеркаваны, на рахунку нуль. Гэта сапраўды быў і ёсць няпросты досвед. Многія думаюць, што марафон скончыўся даўно, але насамрэч ён толькі падыходзіць да канца.

За гэты амаль год нам удалося ўкараніць сістэму Назіральнай рады, папрацаваць з вялікай колькасцю беларускіх арганізацый, разам прайсці ўсе юрыдычныя цяжкасці. Але галоўнае, сотні сем'яў палітзняволеных атрымалі дапамогу – і гэта ўсё дзякуючы беларусам і беларускам.

Так, гэта сапраўды расцягнулася ў часе, але гэты досвед дапаможа ў далейшым больш аператыўна размяркоўваць дапамогу.

Яшчэ 5 арганізацыям засталося прайсці фінальны аўдыт. У найбліжэйшы час Назіральная рада выйдзе з падрабязнай справаздачай аб правераных патрачаных сродках, сабраных падчас марафону.

Фонды працавалі ў аўральным рэжыме. Сваякі палітвязняў у студзені сутыкнуліся з новым вітком рэпрэсій, калі за атрыманне падтрымкі сілавікі затрымалі сотні людзей і ўзбудзілі крымінальныя справы.

Фондам нічога не заставалася, як адаптавацца да гэтай сітуацыі, адшукаць новыя інструменты аказання дапамогі. Гэтыя ўмовы ўплывалі на тое, як хутка дапамога даходзіла да беларусаў. Тым не менш арганізацыі справіліся з гэтым выклікам, захавалі кантакт з людзьмі ўнутры краіны – і дапамога ўсё роўна бесперабойна паступала ў Беларусь.

Сёння, 21 мая, – Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. І ў гэты дзень, і ва ўсе астатнія мы будзем працаваць, каб пра палітзняволеных памяталі. Будзем акумуляваць дапамогу для іх, шукаць шляхі іх вызвалення. Гэта застаецца штодзённай працай соцень людзей».

@CabinetBelarus
«Суверэнітэт Беларусі належыць народу, а не дыктатуры»

Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі «Месца Беларусі ў Еўропе» на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі, што распачала сваю працу ўчора.

У панэлі таксама прынялі ўдзел кіраўнік дэпартамента па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі МЗС Швецыі Пэтэр Эрыксан, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крыстафер Сміт, амбасадар Літвы ў Швецыі Лінас Лінкевічус, дырэктарка Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Малгажата Касюра-Казмерска.

«Суверэнітэт Беларусі належыць народу, а не дыктатуры. Месца нашай краіны – у сям'і еўрапейскіх нацый. Менавіта гэтае разуменне павінна быць асновай для палітыкі краін Захаду па Беларусі», – зазначыў Валер Кавалеўскі.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з дырэктарам консульскага дэпартамента МЗС Польшчы

Абмяркоўвалася візавая палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі

Павел Латушка: «Гэтая тэма хвалюе многіх грамадзян нашай краіны, як у Беларусі, так і за яе межамі. Галоўнае, што мы пачулі падчас гэтай сустрэчы:

1️⃣ Польскі ўрад, нягледзячы на тое, што прымае актыўныя дзеянні для ўзмацнення бяспекі, як на знешніх межах, так і ўнутры краіны, захоўвае падыход максімальнага садзейнічання беларускай грамадзянскай супольнасці.

2️⃣ Польшча будзе распрацоўваць змены ў візавым заканадаўстве. Для стварэння адзіных нормаў і для таго, каб консулы разумелі, як дзейнічаць. Працу над новым Законам плануюць пачаць у чэрвені. У жніўні ён будзе апублікаваны на партале заканадаўчых актаў Польшчы. Пасля гэтага будзе магчымасць уносіць нашыя прапановы ў рамках грамадскай дыскусіі. Важна, каб мы аб'ядналіся і ўнеслі комплексныя прапановы.

3️⃣ Гуманітарныя візы па-ранейшаму выдаюцца толькі адзін раз і толькі грамадзянам Беларусі, у якіх ёсць рызыка затрымання, арышту ці ўзяцця пад варту. Г.зн. тым, каму патрэбная тэрміновая дапамога, каб з'ехаць з краіны. У нас працуе дастаткова эфектыўная дарожка візавай падтрымкі ў такіх выпадках.

4️⃣ У Польшчы сёння атрымалі міжнародную абарону больш за 8100 грамадзян Беларусі. Дырэктар консульскага дэпартамента запэўніла, што калі ў грамадзян Беларусі нешта здарыцца з дакументамі аб статусе міжнароднай абароны ў якой-небудзь трэцяй краіне, то яны маюць права звярнуцца да польскага консула для вяртання ў Польшчу і аднаўлення дакументаў. Што да іншай консульскай дапамогі, то тут ёсць пэўныя цяжкасці, але МЗС гатовы разглядаць індывідуальныя выпадкі.

5️⃣ Кейс Андрэя Гнёта, які знаходзіцца ў сербскай турме, пад пагрозай выдачы ў Беларусь, знаходзіцца ў фокусе знешнепалітычнай увагі польскага МЗС. Мы разлічваем на падтрымку польскага боку.

6️⃣ Праблемы, якія ўзніклі ў выніку закрыцця праграмы Poland Business Harbour, будуць абмяркоўвацца пасля завяршэння праверкі Вышэйшай кантрольнай палатай у МЗС Польшчы з адзелам двух міністэрстваў: рэгіянальнай палітыкі і сям'і. Пытанне ўзята пад увагу і мы будзем прасоўваць яго далей.

7️⃣ МЗС Польшчы даў ацэнку, што ўсё ж адбылося некаторае паляпшэнне ў працы візавых цэнтраў у Беларусі. Праблемы з чэргамі і з атрыманнем віз звязаныя найперш з тым, што рэжым Лукашэнкі выдварыў вялізную колькасць польскіх консулаў. Вядома, ускладняе сітуацыю і сезоннасць: зараз асабліва вялікі наплыў заявак на візы. Але консульствы імкнуцца, каб вырашыць усе праблемы».

@CabinetBelarus
Вольга Гарбунова ўзяла ўдзел ў імпрэзе, прысвечанай 70-годдзю беларускай службы «Радыё Свабода»

Мерапрыемства праходзіла ў Сейме Літвы. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета стала спікеркай на дыскусіі, аднайменнай з падскаст-серыялам «Архіпелаг БЕЛАГ» ад «Радыё Свабода».

Вольга Гарбунова: «Я выступала на панэлі па палітзняволеных разам з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый. Мы гаварылі пра маштаб рэпрэсій, гуманітарны спіс, рэжым інкамунікада ў турмах, шляхі вызвалення і новыя метады барацьбы.

Гаварылі і аб падкасце «Архіпелаг БЕЛАГ», у якім я таксама брала ўдзел. Самы цяжкі момант у запісе гэтага падкаста быў, калі я зачытвала імёны і прозвішчы загінулых. Мы з Ганнай Соўсь перапісвалі гэта чатыры разы. Таму што былі патрэбныя новыя спісы – прозвішчы дадаваліся. Штомесяц.

Падчас мерапрыемства для нас уключылі кавалачак архіўнага аўдыё, на якім мужчына 70 гадоў таму прывітаў беларусаў і сказаў, што беларуская служба «Радыё Свабода» пачынае працу.

Многія прысутныя дзяліліся ўспамінамі, як лавілі гэтую хвалю. І я параўнала гэта са сваімі адчуваннямі, калі выйшла з СІЗА ў 2022 годзе. Мусіць, гэта вельмі падобна.

Раней людзі лавілі хвалі, каб даведацца праўду, і баяліся, што іх могуць падчас гэтага неспадзеўкі застаць. А я баялася падпісвацца на тэлеграм-каналы, чытаць навіны ў інтэрнэце – раптам прыйдуць, правераць. Памятаю, як уначы, употай прачытаю пару навін на «Свабодзе» – і адразу чышчу кэш. Нават у наш век высокіх тэхналогій гэта нагадвае сітуацыю, якая была ў СССР дзесяцігоддзі таму».

@CabinetBelarus
«Гэта інвестыцыя ў будучыню, у дэмакратыю, у правы чалавека»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык здзейсніла візіт у Стакгольм, падчас якога:

▪️разам са Святланай Ціханоўскай сустрэлася з дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Швецыі;

▪️правяла сустрэчу з міністаркай культуры Швецыі Парысай Лільестранд;

▪️разам з прадстаўніком Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Дзмітрыем Васэрманам сустрэлася з дзяржсакратаркай Міністэрства культуры Швецыі Карын Сванборг Шоваль;

▪️узяла ўдзел у дыскусіі «Беларуская мова і ідэнтычнасць» на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі;

▪️далучылася да мітынгу ў падтрымку палітзняволеных.

Падчас сустрэч абмяркоўвалася стварэнне культурніцкай прасторы для беларусаў у Стакгольме, пашырэнне супрацоўніцтва ў сферах літаратурных перакладаў, папулярнай музыкі, па праграмах рэзідэнцый для творцаў і інш.

Аліна Коўшык: «Узмацненню пазіцый нашай культуры ў Швецыі паспрыяла з’яўленне Беларускага інстытута і Беларускага культурнага цэнтра ў Стакгольме.

Прыемна, што часткай Стакгольмскай канферэнцыі стаў перформанс «Мая будучыня – пустое месца», які прадставілі выбітныя аўтаркі Ева Вежнавец, Вальжына Морт і Света Бень.

Я ўдзячная Швецыі і яе спецпасланніцы па кантактах з дэмакратычнай Беларуссю Крысціне Ёханесан за падтрымку і такі высокі ўзровень арганізацыі. Гэта інвестыцыя ў будучыню, у дэмакратыю, у правы чалавека.

Неўзабаве выйдзе пераклад кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову. Спадзяюся, пасля нашай размовы з міністаркай культуры з’явяцца і іншыя. І маю надзею, што нашыя артысты будуць лепш прадстаўленыя на фестывалях у Швецыі, каб дэманстраваць Еўропе сучасную беларускую культуру».

@CabinetBelarus
Галоўныя падзеі Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валер Кавалеўскі, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч завяршылі візіт у Швецыю.

Стакгольмская канферэнцыя стала найбольш прадстаўнічым міжнародным мерапрыемствам па Беларусі пасля 2020 года. Удзел у ёй узялі дыпламаты, палітыкі, актывісты, эксперты з больш чым 20 краін. Канферэнцыя была арганізаваная Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў па ініцыятыве МЗС Швецыі і Святланы Ціханоўскай.

Панэльныя дыскусіі канферэнцыі праводзіліся па наступных тэмах:

▪️«Месца Беларусі ў Еўропе» – адным са спікераў стаў Валер Кавалеўскі;

▪️«Беларуская культура і мова» – у абмеркаванні ўдзельнічала Аліна Коўшык;

▪️«Палітычныя зняволеныя»;
▪️«Новая беларуская эканоміка»;
▪️«Пабудова трывалай дэмакратыі»;
▪️«Інклюзіўная Беларусь»;
▪️«Незалежная журналістыка»;
▪️«Моладзевая перспектыва па Беларусі».

Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў канферэнцыі прыкладаць усе магчымыя высілкі, каб вызваліць палітзняволеных, а таксама падкрэсліла важнасць шматбаковай міжнароднай падтрымкі беларусаў. Яна адзначыла: праз інвестыцыі ў вольную Беларусь свет інвестуе ў мір і дэмакратыю.

На палях Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі таксама адбылася закрытая панэльная дыскусія «Пашырэнне правоў і магчымасцей беларускіх абаронцаў дэмакратыі» з удзелам дыпламатаў, чыноўнікаў і палітыкаў з ЗША і краін ЕС. «Вельмі важна заўсёды спалучаць санкцыі з дапамогай людзям», – звярнула ўвагу прысутных кіраўніца Кабінета ў сваім выступленні.

Паводле Ціханоўскай, дапамога павінна быць накіравана беларускім незалежным СМІ, грамадзянскай супольнасці, сем'ям рэпрэсіраваных, прафсаюзам, праваабаронцам і інстытутам дэмакратычных сіл. Беларуская лідарка заклікала фармалізаваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

@CabinetBelarus
Спрашчэнне легалізацыі, прыцягненне рэжыму да адказнасці, папаўненне Гуманітарнага фонду для рэпрэсіраваных

Змест найважнейшых сустрэч кіраўніцы Кабінета на палях Стакгольмскай канферэнцыі

З міністрам замежных спраў Швецыі Табіясам Більстромам абмеркавалі: мерапрыемствы падчас Генасамблеі ААН і Паўночна-Балтыйскай васьмёркі; канфіскацыю рэжымам маёмасці беларусаў; справы супраць кандыдатаў у КР; сітуацыю з Галінай Краснянскай, грамадзянкай Швецыі, асуджанай у Беларусі; новае затрыманне Паліны Шарэнда-Панасюк і інш.

Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі для беларусаў і змяніла ацэнку краіны – Беларусь больш не лічыцца бяспечнай.

Ціханоўская падзякавала Більстрому за павелічэнне дапамогі Швецыі для беларусаў. Яе атрымальнікі – медыя, праваабаронцы, культурныя ініцыятывы, студэнты, прыватны сектар.

Кіраўніца Кабінета папрасіла міністра заклікаць іншыя краіны папоўніць Гуманітарны фонд для дапамогі рэпрэсіраваным, які быў створаны ў Нарвегіі. Швецыя ўнесла ў фонд 5 мільёнаў крон.

Групе сяброў Беларусі ў Рыксдагу беларуская лідарка прапанавала наладзіць абмен з беларускімі экспертамі, якія могуць даць заключэнні па пытаннях ціску на рэжым. Шведскія палітыкі ў сваю чаргу могуць даць ацэнку законам для новай Беларусі. Гаворачы пра легалізацыю беларусаў, кіраўніца Кабінета заклікала не патрабаваць апастылі на дыпломах, пасведчаннях аб нараджэнні, шлюбе і даведкі ад органаў рэжыму.

Са спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека Улафам Скугам Ціханоўская абмеркавала прыцягненне рэжыму да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Лідарка папрасіла спецпрадстаўніка падняць перад Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека пытанне палітвязняў у стане інкамунікада, каб дамагчыся доступу да іх.

Таксама кіраўніца Кабінета сустрэлася з экс-прэм’ер-міністаркай Магдаленай Андэрсан, міністрам міжнароднага супрацоўніцтва Швецыі Ёханам Форсэлем, іншымі палітыкамі, дыяспарай і разам з Алінай Коўшык і Валерыем Мацкевічам узяла ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

@CabinetBelarus