Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.11K subscribers
1.94K photos
130 videos
1 file
937 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Стварэнне моцных асяродкаў беларускай культуры ў Польшчы

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка ініцыяваў стварэнне Цэнтра беларускіх тэатраў у Польшчы падчас сустрэчы з намесніцай міністра культуры Польшчы Мартай Цінькоўскай.

Ён падкрэсліў патрэбу «Вольных Купалаўцаў» і больш чым 10 беларускіх тэатральных калектываў у пастаянным памяшканні ў Варшаве.

Павел Латушка: «Я патлумачыў спадарыні Цінькоўскай, што важна ствараць моцныя асяродкі беларускай культуры ў Польшчы, якія стануць крыніцамі адраджэння ў нашай краіне, калі рэжым Лукашэнкі зменіцца. Асобным асяродкам у музейнай сферы можа стаць і Музей Вольнай Беларусі».

На сустрэчы намеснік кіраўніцы Кабінета прадставіў сабраныя Беларускім ПЭНам лічбы аб рэпрэсіях у сферы культуры ў Беларусі за 2023 год. Сярод іх:

▪️1097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры;

▪️163 парушэнні ў дачыненні да 147 арганізацый і супольнасцей;

▪️57 парушэнняў у дачыненні да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і беларускай мовы;

▪️182 аб’екты інфармацыйнага кантэнту ўключаны ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Дамовіліся, што Міністэрства культуры Польшчы прааналізуе беларускія ініцыятывы ў Польшчы, іх запыты і праблемы. Пасля адбудзецца сустрэча, каб абмеркаваць іх больш шырокую падтрымку.

Павел Латушка па прапанове Беларускай Рады культуры звярнуўся да Міністэрства культуры Польшчы з просьбай спрыяць візавай падтрымцы для творцаў з Беларусі.

Павел Латушка: «Падчас працы міністрам культуры Беларусі мне давялося паспрыяць стварэнню музея выбітнага спевака Чэслава Немана ў Старых Васілішках, на Гродзеншчыне, займацца аднаўленнем Нясвіжскага палаца і Мірскага замка, адкрываць іх пасля рэстаўрацыі, ініцыяваць адкрыццё помніка Станіславу Манюшку ў Чэрвені, яшчэ раней садзейнічаць адкрыццю помніка Адама Міцкевічу ў Мінску. Гэта толькі частка спадчыны, якую нам атрымлівалася адраджаць раней. А пасля змены ўлады ў Беларусі паўстане яшчэ больш важных сумесных ініцыятыў, якія аб'ядноўваюць беларусаў і палякаў як еўрапейскія народы».

@CabinetBelarus
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду адбудуцца дэбаты кандыдатаў

24 мая, а 21-й гадзіне па мінскім часе, прадстаўнікі ад усіх выбарчых спісаў у жывым эфіры тэлеканала «Белсат» абмяркуюць найважнейшыя пытанні, якія стаяць перад дэмакратычным рухам Беларусі.

Удзельнікі дэбатаў прэзентуюць праграмы сваіх спісаў, падыскутуюць, адкажуць на пытанні выбаршчыкаў і вядучых Ігара Кулея і Анастасіі Русецкай.

❗️Падключаючыся да трансляцыі, дбайце пра меры бяспекі!

Нагадаем, выбары ў Каардынацыйную Раду 3-га склікання пройдуць з 25 па 27 мая.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская аб'яўляе пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»

Мерапрыемства пройдзе 3-4 жніўня ў Вільні. Яго мэта – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства. Адзначым, што ўся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!

Святлана Ціханоўская: «На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху».
Пачаліся выбары ў Каардынацыйную Раду 3-га склікання

Як прагаласаваць?

1. Праз вэб-версію: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html

2. Праз мабільны дадатак Belarus ID (спампаваць можна па спасылцы)

Інструкцыя, як галасаваць.

Выбары ў Каардынацыйную Раду 3-га склікання праходзяць з 25 па 27 мая.

@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вольга Гарбунова – аб Кангрэсе #WithoutJustCause, прысвечаным беларускім палітзняволеным

«Раней ледзь не на ўсіх сустрэчах па гэтай праблеме даводзілася чуць, што ў мяне ёсць пяць хвілін на тое, каб падзяліцца сваім бачаннем дапамогі палітзняволеным і іх вызвалення.

Таму на Кангрэсе я была натхнёная тым, што мы ўсе гэтыя дні мелі магчымасць доўга гаварыць пра розныя аспекты тэмы: умовы ўтрымання, чым дапамагаюць арганізацыі, чым могуць дапамагаць палітыкі, як могуць дапамагаць СМІ…

Больш за 100 чалавек прысутнічалі гэтымі днямі на Кангрэсе. Гэта былі вельмі розныя людзі: ад былых палітвязняў і сваякоў да палітыкаў, еўрадэпутатаў, дыпламатаў.

Гэта першае такое маштабнае мерапрыемства. У многіх удзельніц і ўдзельнікаў склалася разуменне, што такія сустрэчы павінны быць рэгулярнымі, што нам не хапае камунікацыі, што ёсць шмат напружання ў некаторых тэмах, якія патрабуюць працяглага прагаворвання, што трэба аб’ядноўваць намаганні, шукаць рэсурсы, умацоўваць працу праваабарончых арганізацый. Самая галоўная каштоўнасць гэтага Кангрэса ў тым, што ён адбыўся. І я вельмі веру, што гэта запусціць працэс на будучыню.

Гэта менавіта такі працоўны фармат, калі можна шукаць кропкі сутыкнення і дамаўляцца»

@CabinetBelarus
«Гэта наш абавязак: быць з імі, падтрымліваць іх, гаварыць пра іх»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык узяла ўдзел у Кангрэсе #WithoutJustCause і ў працы панэльнай дыскусіі аб асвятленні тэмы палітзняволеных незалежнымі СМІ.

Аліна Коўшык: «Насамрэч звяртаюцца да гэтай тэмы далёка не ўсе медыя. Таму хачу асабліва падзякаваць рэдакцыям, якія распавядаюць пра палітзняволеных, абраўшы гэта сваёй місіяй, – «Радыё Свабода», «Белсат», REFORM…

Заклікаю не маўчаць. Памятаць, нагадваць, абмяркоўваць гэтую праблему. Хацелася, каб гэта было ўпісана ў рэдакцыйныя задачы. Нягледзячы на прагляды, рэйтынгі, сенсітыўнасць тэмы для грамадства…

Падчас дыскусіі мы казалі пра тое, што супольнае перажыванне і «прагаворванне» нашай калектыўнай траўмы дапамагае яе пераадольваць. Ролю медыя ў гэтым пераацаніць немагчыма.

Я агучыла прапановы для СМІ – у прыватнасці, выкарыстоўваць мастацкія прыёмы ў інфапрадуктах на гэтую тэму, каб перадаваць не толькі факты, але і эмоцыі. Таксама вельмі важна расказваць і пра творчасць нашых палітвязняў, якая фіксуе і асэнсоўвае рэчаіснасць.

Гэта наш абавязак: быць з імі, падтрымліваць іх, гаварыць пра іх».

@CabinetBelarus
Латушка: НАУ і Музей Вольнай Беларусі атрымалі ў распараджэнне Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Беларусі

Як адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, гэта адбылося без дапамогі людзей унутры краіны.

Усе грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць доступ да звестак аб музейных прадметах, якія знаходзяцца ў музеях і калекцыях Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, па прапанове Паўла Латушкі і супрацоўнікаў Музея Вольнай Беларусі ў Дзяржаўны каталог былі ўнесеныя прадметы, якія з’яўляюцца гістарычнай і культурнай каштоўнасцю беларускага народа:

▪️ бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі палітзняволеных беларусаў (аўтарка – Марыя Грыц);

▪️ вопратка беларускага героя, добраахвотніка Палка Каліноўскага Васіля (Атама) Грудавіка, які загінуў у 2022 годзе ў барацьбе за вызваленне Украіны і за незалежную Беларусь;

▪️ сукенка «бчб-нявесты» (аўтарка – Іна Зайцава);

▪️ пратакол аб выніках галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выбарчай камісіі №35 (г. Ліда), у якім зафіксавана абсалютная перамога Святланы Ціханоўскай на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе і інш.

Павел Латушка: «Шаноўныя супрацоўнікі музеяў Беларусі, ведаю, што вы сумленныя і працавітыя людзі, для якіх спадчына не пусты гук, а сапраўдная каштоўнасць. Праца кожнага з вас спатрэбіцца ў Новай Беларусі. Жыве Беларусь!»

@CabinetBelarus
Сёння апошні дзень галасавання на выбарах у Каардынацыйную Раду 3-га склікання

Галасаванне скончыцца ў 23:59 (па мінскім часе)

Аддаць свой голас можна:

1. Праз вэб-версію: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html

2. Праз мабільны дадатак Belarus ID (спампаваць можна па спасылцы)

📌 Інструкцыя, як галасаваць

@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Польшча падтрымае дэмакратычную Беларусь у межах старшынства ў ЕС

Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і яго намеснік, кіраўнік кампаніі «Кадравы рэзерв» Юрый Губарэвіч сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам.

Адной з найважнейшых тэм сустрэчы стала будучае старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе, якое пачнецца 1 студзеня 2025 года.

Павел Латушка: «Мы атрымалі запэўненне, што ў праграме, якая будзе прынятая падчас старшынства Польшчы ў ЕС, будзе прадугледжана падтрымка грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі».

Падчас сустрэчы міністр Адам Шлапка адзначыў важнасць:

▪️адкрыцця пагранпераходаў паміж Беларуссю і Польшчай, каб забяспечыць лепшую камунікацыю для беларусаў і палякаў;

▪️больш маштабных адукацыйных праграм і стажыровак для беларусаў у Еўрасаюзе;

▪️гарманізацыі гандлёвых санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі для процідзеяння іх агрэсіі супраць Украіны;

▪️прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за міжнародныя злачынствы.

Таксама міністр па еўрапейскіх справах Польшчы быў праінфармаваны аб дзейнасці кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» і выбарах у Каардынацыйную Раду.

@CabinetBelarus
Абмежаванні ў дачыненні да рэжыму, абмен досведам пра пераход да дэмакратыі: пра што дамовілася Ціханоўская з новым прэм’ерам Партугаліі

Сёння беларуская лідарка распачала візіт у Партугалію. Адкрыла працоўную праграму сустрэча ў Лісабоне, дзе Святлану Ціханоўскую прыняў Луіш Мантэнегру. У гэтай паўднёвай краіне паўтара месяца таму памяняўся ўрад і сустрэча з Ціханоўскай стала адной з першых на вышэйшым узроўні для новага прэм'ера.

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета выказала спадзяванне на плённае і шчыльнае супрацоўніцтва з Партугаліяй, а таксама захаванне прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да нашай краіны: ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў.

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Мантэнегру абмеркавалі пытанне санкцыяў, у прыватнасці — тых, што тычацца беларускіх калійных угнаенняў. Раней Партугалія была адной з краінаў, якая, паводле журналістаў, прапаноўвала змякчыць абмежаванні супраць гандлю ўгнаеннямі з Беларусі. Ціханоўская заклікала Партугалію і надалей прытрымлівацца санкцыённай палітыкі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні.

Беларуская лідарка прапанавала ўраду арганізаваць супольныя мерапрыемствы для абмену досведам у галіне пераходнай справядлівасці і вывучэння досведу Партугаліі ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі.

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета плануе таксама сустрэцца з міністрам замежных справаў Партугаліі, а таксама ўзяць удзел у Еўрапейскім Саміце “Concordia”, які прысвечаны міру і бяспецы ў Еўропе. Мерапрыемства пройдзе ў Порту ў закрытым фармаце і збярэ чыноўнікаў, палітыкаў і дыпламатаў з дзясяткаў краінаў свету.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Найбліжэйшая магчымасць атрымаць асабістую кансультацыю адвакаткі – Служба «Адно акно», створаная па ініцыятыве Вольгі Гарбуновай пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, арганізуе наступную серыю юрыдычных кансультацый ❗️ Званок на гарачую лінію…
Асабістая кансультацыя ад адвакаткі. Бясплатна і ў любы час

Служба «Адно Акно», створаная пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, працягвае аказваць юрыдычную дапамогу беларусам і беларускам.

Найбліжэйшае дзяжурства адвакаткі на гарачай лініі пройдзе ў сераду, 29 мая, з 13:00 да 15:00 (па мінскім часе).

Таксама беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў юрыдычнай дапамозе, могуць пакідаць пытанні ў чатах, месенджарах ці праз электронную пошту службы «Адно Акно» ў любы час. Адвакатка будзе адказваць на іх асабіста па меры апрацоўкі запытаў. Гэта зручна, калі тэрмін правядзення гарачай лініі вам не падыходзіць ці вы хвалюецеся, што не датэлефануецеся.

Усе спосабы сувязі па спасылцы.

@CabinetBelarus
Павел Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы для вырашэння праблем беларусаў, выкліканых банкаўскімі абмежаваннямі

У сувязі з
праблемамі, якія ўзніклі ў беларусаў з выкарыстаннем анлайн-банкінгу банка Santander, намеснік кіраўніцы Кабінета накіраваў у адрас камісіі ліст.

У прыватнасці, Павел Латушка папрасіў патлумачыць, ці маюцца якія-небудзь прадпісанні для банка Santander ад Камісіі фінансавага нагляду Польшчы наконт абмежавання беларусаў у карыстанні прадуктамі і паслугамі банка, альбо гэта толькі over-compliance (празмернае выкананне патрабаванняў) з боку банка.

Пры наяўнасці такіх прадпісанняў намеснік кіраўніцы Кабінета папрасіў удакладніць, якімі прававымі актамі кіруюцца ў дадзеным выпадку банк і Камісія фінансавага нагляду.

Нагадаем, што фінансавыя санкцыі у дачыненні да грамадзян Беларусі ў Польшчы адсутнічаюць, за выключэннем абмежаванняў па дэпазітах у еўрапейскіх банках у памеры больш за 100 тысяч еўра.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заўсёды выступалі супраць якіх-небудзь абмежаванняў у адносінах да нявызначанага кола грамадзян Беларусі.

Гарманізацыя санкцый, прапанаваная Кабінетам і НАУ, тычыцца толькі тавараў, абмежаванні на якія да гэтага часу істотна адрозніваюцца для Расіі і рэжыму Лукашэнкі.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская – пра вынікі выбараў у Каардынацыйную раду:

«Я ўдзячная кожнаму, хто ўзяў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду — як выбаршчык ці кандыдат, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку рэжыму. Спадзяюся, абноўленая Каардынацыйная Рада стане пляцоўкай для ўзгаднення стратэгій, для дыскусій і кансультацый паміж рознымі актарамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. І я радая, што людзі з рознымі поглядамі і пазіцыямі ўвайшлі ў яе склад.

Хацелася б бачыць Каардынацыйную Раду не пляцоўкай для высвятлення адносінаў — хаця, мабыць, гэтага не пазбегнуць — а эфектыўнай арганізацыяй для каардынацыі і супрацы.

Каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, каб вярнуцца дадому і вызваліць нашых блізкіх, патрэбны намаганні кожнага. У бліжэйшы час я планую сустрэцца з абранымі дэлегатамі, каб абмеркаваць, як арганізаваць супольную працу».
Кожны падрадчык і партнёр праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі пройдзе праверку

Каментарый прадстаўніка па замежных справах Кабінета Валера Кавалеўскага з нагоды расследавання БРЦ аб датычнасці да праекта пашпарта Беларусі некаторых асоб і кампаній і іх магчымай сувязі з рэжымам:

«1. Мы не збіралі аніякія асабістыя даныя беларусаў, таму ніхто не мог атрымаць доступ да таго, чаго не існуе.

2. Геральдычная рада (ГР) распрацоўвала дызайн пашпарта, за што я ім удзячны. Гэта адзіная тэма супрацоўніцтва з ГР: аніякага доступу ці дачынення да працэсу збору даных беларусаў і выдачы пашпартоў ГР не павінна мець і не будзе.

3. Літоўская кампанія «Гарсу Пасаўліс» (ГП) дапамагала ў распрацоўцы дызайну дакумента, дзеля яго адпаведнасці стандартам ІКАО. У нас не было падстаў не давяраць кампаніі, якая вырабляе пашпарты для Літвы, і я ўдзячны ГП за канструктыўнае супрацоўніцтва.

4. Акрамя таго, ГП дапамаглі нам з замовай спецыяльных матэрыялаў для друку пашпартоў, у тым ліку ўзораў, якія будуць перадавацца замежным урадам з запытам аб прызнанні пашпарта.

Але – і гэта важна падкрэсліць – канчатковае рашэнне аб супрацоўніцтве на ўсіх наступных этапах, пачынаючы з друку ўзораў, будзе прымаць ужо Пашпартны Цэнтр, з абавязковай праверкай усіх падрадчыкаў і партнёраў.

Пры прыёме і працы з персанальнымі данымі Пашпартны Цэнтр будзе кіравацца Агульным рэгламентам аховы даных ЕС (GDPR). Акрамя таго, ужо зараз распрацоўваюцца дадатковыя ўласныя спецпратаколы бяспекі для ўсіх этапаў персаналізацыі і выдачы новых нацыянальных пашпартоў Беларусі.

Па ўсіх рашэннях, датычных рэалізацыі праекта і далучэння знешніх партнёраў, мы будзем інфармаваць беларусаў праз афіцыйныя каналы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Пашпартнага Цэнтра».

@CabinetBelarus