Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.1K subscribers
2.23K photos
150 videos
1 file
1.01K links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Павел Латушка сустрэўся з Аляксандрам Квасьнеўскім

«Пасля прэзідэнцтва жыццё не спыняецца. Гэта важна разумець тым, хто незаконна ўтрымлівае ўладу», – адзначыў польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы з 1995 па 2005 гг. Аляксандр Квасьнеўскі падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.

Аляксандр Квасьнеўскі з'яўляецца адным з самых аўтарытэтных палітыкаў у Польшчы, уплывовай фігурай у знешняй палітыцы. Падчас яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Польшча стала чальцом ЕС і НАТА.

Павел Латушка праінфармаваў Аляксандра Кваснеўскага аб пагаршэнні сітуацыі ў Беларусі: працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, катаванні палітзняволеных, закрыцці незалежных арганізацый, партый, СМІ.

Павел Латушка звярнуўся да Аляксандра Квасьнеўскага з просьбай падтрымаць у знешняй палітыцы падыход аб недапушчальнасці ізаляцыі беларускага народа, які зацікаўлены ў пабудове дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы.

Намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў: важна выпрацаваць стратэгію ЕС па двух напрамках. З аднаго боку, гэта ўзмацненне бяспекі прыгранічных дзяржаў, што з'яўляецца прыярытэтам для любога ўрада. З другога – большая адкрытасць да беларускага грамадства: адкрыццё памежных пераходаў, спрашчэнне працэдуры атрымання віз у ЕС і інш.

Павел Латушка адзначыў, што важна прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці за міжнародныя злачынствы, праінфармаваў Аляксандра Квасьнеўскага аб працы, якую вядзе ў гэтым напрамку каманда НАУ. Латушка звярнуўся да экс-прэзідэнта з просьбай аб адпаведнай палітычнай падтрымцы.

Кіраўнік НАУ падкрэсліў неабходнасць фарміравання палітычнай волі, якая на аснове сабраных доказаў злачынстваў, учыненых Лукашэнкам, павінна прывесці да яго міжнароднага крымінальнага пераследу.

Асобна была закранутая тэма магчымых шляхоў вызвалення палітзняволеных у Беларусі. Аляксандр Квасьнеўскі выказаў гатоўнасць садзейнічаць гэтаму, як і іншым намаганням па падтрымцы беларускага грамадства.

@CabinetBelarus
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду пройдзе канфэрэнцыя дэмакратычных сіл

Падрабязнасці – у нашых картках, а таксама на канале КР.

📌 Форма для рэгістрацыі на канферэнцыю.

@CabinetBelarus
Мэта — вырашыць праблему легалізацыі беларусаў у Вроцлаве да канца 2024 года

Сёння адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі з ваяводам Ніжнесілезскага ваяводства Мацеем Авіжэнем, удзел у якой таксама прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары Вроцлава.

Ваявода прынёс прабачэнні ў сувязі з назапашанай праблемай выдачы дакументаў для беларусаў, якая вынікае з хібаў у дзейнасці папярэдняй адміністрацыі ваяводства. Ваявода адзначыў, што спадзяецца, што да канца чэрвеня ў яго будзе большае разуменне аб магчымасці атрымаць дадатковае фінансаванне дзеля павелічэння колькасці супрацоўнікаў, якія будуць займацца вырашэннем існуючай праблемы.

Павел Латушка па выніках сустрэчы з беларускай дыяспарай у Вроцлаве 14 мая 2024 года, на якой прысутнічала каля 200 беларусаў, прадставіў сістэмныя праблемы з атрыманнем пастаяннага і часовага жыхарства ў Польшчы, дакумента падарожніка і інш. Запыты, якія былі атрыманы ад беларусаў падчас сустрэчы, былі данесены да ваяводы. Мацей Авіжэнь запэўніў, што паспрабуе як мага хутчэй іх вырашыць.

Усяго 49 тысяч спраў замежных грамадзян, у тым ліку і тысяч беларусаў, патрабуюць неадкладнага вырашэння. Яны былі назапашаныя ў папярэднія гады. Агулам у ваяводстве пражывае каля 20 тысяч беларусаў.

Падчас сустрэчы Ніжнесілезскі ваявода Мацей Авіжэнь адзначыў, што разумее спецыфіку праблемы, якая існуе ў пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы і канкрэтна ў Ніжнесілезскім ваяводстве, звязаную з тым, што рэжым Лукашэнкі адмовіў беларусам у праве атрымліваць новыя пашпарты ці працягваць пашпарты ў пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой. Ваявода запэўніў, што пытанні легалізацыі беларусаў у яго як новага ваяводы Ніжнесілезскага ваяводства знаходзяцца ў фокусе ўвагі і будуць вырашацца. Для іх вырашэння будуць прымацца наступныя канкрэтныя крокі:

– запланавана павялічыць на 51 адзінку колькасць супрацоўнікаў ваяводскай адміністрацыі, якія займаюцца пытаннем выдачы дакументаў: відаў на пастаяннае і часовае жыхарства, польскіх падарожных дакументаў і г.д.;
– будзе арганізавана адмысловая адукацыйная праграма для рабочай групы з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якая дапаможа праінфармаваць аб правільным зборы дакументаў для найхутчэйшага вырашэння пытанняў легалізацыі.

Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Мацей Авіжэнь падчас сустрэчы запэўніў Паўла Латушку аб намерах вырашыць да канца бягучага года назапашаныя ў перыяд да сённяшняга дня праблемы легалізацыі беларусаў.

Дзясяткі нестандартных і спецыфічных кейсаў, а таксама кейсаў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння і ўтрымліваюць пытанні беларусаў у асабліва складанай сітуацыі, былі прынятыя ваяводам для найхутчэйшага разгляду і прыняцця адпаведных рашэнняў.

Павел Латушка падрыхтуе для ваяводы прапановы для магчымага ўліку пры змене закона аб замежніках, якія важна вырашыць для таго, каб паменшыць час чакання, колькасць зваротаў па пытаннях афармлення адных і тых жа дакументаў, каб выдаваць польскі падарожны дакумент на 3 гады, каб польскі падарожны дакумент сведчыў асобу замежнага грамадзяніна ў Польшчы і іншыя прапановы. Ваявода абяцаў перадаць дадзеныя прапановы ў цэнтральныя органы ўлады Польшчы.

Па выніку сустрэчы створана працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вроцлаве, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы, каб паскорыць вырашэнне праблем легалізацыі беларусаў.

Мацей Авіжэнь і Павел Латушка дамовіліся пра тое, што праз два месяцы адбудзецца іх сустрэча, каб прааналізаваць, што ўдалося зрабіць за гэты час для таго, каб зрушыць гэтую праблему ў бок вырашэння.

@CabinetBelarus
Выстава ў гонар беларускіх палітзняволеных

19 мая а 14-й гадзіне на пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбудзецца адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры».

Яна прымеркавана да Дня беларускіх палітвязняў, які адзначаецца 21 мая, – у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі №17 быў фактычна забіты палітвязень Вітольд Ашурак. Пасля ў месцах зняволення былі пазбаўленыя жыцця палітвязні Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Сёння ў Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітвязнямі каля 1500 чалавек, рэальная лічба – у разы большая. У жорсткіх умовах яны адбываюць тэрміны ў турмах рэжыму за сваю прагу да свабоды.

Назва экспазіцыі адсылае да песні, якая гучала падчас антыкамуністычных пратэстаў у Польшчы і стала сімвалам пратэстаў супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі.

Аснова выставы – больш за 1300 чорна-белых партрэтаў з QR-кодамі, якія вядуць на персанальныя старонкі палітзняволеных на сайце ПЦ «Вясна». Фотаздымкі з’яўляюцца таксама часткай інсталяцыі, якую складаюць калючы дрот і турэмныя слупы.

Акрамя адкрыцця выставы, 19 мая ля помніка Каперніку пройдзе мітынг.

Экспазіцыя таксама будзе паказана на пляцоўцы ля WITRYNA Domu Wschodniego 21 мая і будзе прывезеная ў Вроцлаў 25 мая, дзе пройдзе канцэрт і акцыя салідарнасці з палітзняволенымі.

Выстава «Муры» арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» пры дапамозе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Беларускага Моладзевага Хаба, Reforum Space Warsaw, Беларускага Радыё Рацыя.

@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў заяву Следчага камітэта рэжыму аб пераследзе арганізатараў Дня Волі–2024

«Няма аніякіх прававых падстаў для пераследу і тым больш для канфіскацыі маёмасці. Усе, хто могуць стаць ахвярамі дзеянняў рэжыму, змогуць вярнуць уласнасць пасля транзіту ўлады і атрымаць кампенсацыі за незаконныя захады лукашэнкаўскіх хаўруснікаў. А тыя, хто гэтыя захады ініцыюе і рэалізоўвае, будуць прыцягнутыя да адказнасці. І рэжым гэта разумее. Навошта тады гэта робіць?

Звярніце ўвагу на час. Прайшло амаль 4 гады пасля выбараў 2020 года, якія Лукашэнка прайграў. Ён паспрабаваў утрымаць уладу сілай. Але нямногім больш чым праз тыдзень, 25-27 мая, – выбары ў Каардынацыйную Раду, якая з’яўляецца пагрозай для рэжыму. І мэта гэтай правакацыі – паспрабаваць знізіць яўку на іх.

Яны адчуваюць пагрозу ва ўзмацненні дэмакратычных сіл і спрабуюць дэматываваць беларусаў.

Але не ўлічваюць важную дэталь: дзеянні СК і іншых карных органаў Лукашэнкі толькі больш радыкалізуюць беларускае грамадства, большасць якога ў 2020 годзе сказала Лукашэнку ўсё, што ён дагэтуль не можа зразумець. Цяпер карныя органы спрабуюць пазбавіць беларусаў замежжа таго, што для некаторых было стрымліваючым фактарам. Выснова адна: ніхто не робіць такі ўнёсак у радыкалізацыю беларусаў, як сам рэжым.

Толькі слабы чалавек – а менавіта такім з'яўляецца Лукашэнка – можа ажыццяўляць ціск, рэпрэсіі, прыцягваць да крымінальнай адказнасці безабаронных людзей, якімі з'яўляюцца нашы мамы і бацькі, дзядулі і бабулі, браты і сёстры.

Мы будзем працягваць змагацца, каб прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Нам ужо ўдалося дамагчыся 6 ордараў для арышту катаў рэжыму, перш за ўсё кіраўнікоў Акрэсціна і Жодзіна; КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя ў Сенаце Чэхіі і Сейме Літвы арганізацыямі-спосарамі тэрарызму. Мы будзем працягваць гэту працу, каб усе злачынцы разумелі: адказнасць непазбежная. І дэмакратыя ў Беларусі пераможа толькі тады, калі гэтая адказнасць наступіць».

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй

«Усе мы заслугоўваем быць тымі, хто мы ёсць, без страху быць адрынутымі ці падвергнутымі гвалту. Мы салідарныя з ЛГБТК+ супольнасцю, бо яе правы – гэта не асаблівыя правы, гэта правы чалавека, якія павінны быць гарантаваныя ўсім без выключэнняў.

Сумна, што нават у 21 стагоддзі людзі церпяць гвалт і дыскрымінацыю з-за сваёй сексуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці.

Рэжым Лукашэнкі ўзяў курс у бок Расіі, паступова змяняючы заканадаўства ў Беларусі ў дачыненні да квір-людзей. Пастанова Міністэрства культуры, у якой звычайныя жыцці людзей ЛГБТК+ называюцца «парнаграфіяй», абсурдная. І небяспечная, бо практыка «праваахоўчых» органаў можа зайсці вельмі далёка…

Пераслед людзей за тое, што яны проста любяць, кахаюць, выглядае як перажытак цёмных часоў, калі невуцтва і страх перад невядомым кіравалі паводзінамі грамадства.

Хочацца верыць, што гуманізм і асвечанасць урэшце рэшт пераадолеюць стэрэатыпы. Бо любоў, павага, талерантнасць – асноўныя каштоўнасці нашага народа. Веру, што ўсе яго прадстаўнікі і прадстаўніцы змогуць пабудаваць свет, дзе кожны будзе прыняты, любімы і каханы»

@CabinetBelarus
«Гэта будучыня Беларусі — актыўныя, беларускамоўныя і праеўрапейскія студэнты»

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з беларусамі Познані ва Універсітэце Адама Міцкевіча.

Удзел у сустрэчы, арганізаванай ініцыятывай «Ліхтар», узялі каля 300 чалавек. Кіраўніца Кабінета падзякавала кіраўніцтву ўніверсітэта за падтрымку беларускіх студэнтаў. Абмеркавалі праект новага пашпарта, праблемы легалізацыі, выбары ў Каардынацыйную Раду і інш.

Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў не паддавацца апатыі: «Ведаеце, якая самая лепшая зброя супраць гэтага? Гэта дзейнасць. Калі дзейнічаеш – часу на апатыю і дэпрэсію не застаецца. Нас, беларусаў, павінна быць відаць. Тут, у Познані, кіпіць беларускае жыццё, адкрываюцца беларускія месцы. Працуе беларуская школка, прыватная бібліятэка “Беларуская палічка”. Ёсць свае тэатр, хор, кніжны і размоўны клуб. Штопанядзелак адбываюцца беларускія танцы».

Аліна Коўшык: «Гэта будучыня Беларусі – актыўныя, беларускамоўныя і праеўрапейскія студэнты. У некаторых з іх затрымкі з выплатай стыпендый па праграмах NAWA, праграме Каліноўскага. Мы ў кантакце з уладамі і робім усё магчымае, каб выправіць сітуацыю. І вырашыць іншыя праблемы. Напрыклад, Сенат прыняў папраўку аб адмене неабходнасці беларускіх апастыляў пры паступленні. Мы ўжо напісалі ліст у Міністэрства адукацыі, каб хутчэй імплементаваць гэта ў практыку ВНУ. Мы сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам і папрасілі яго ініцыяваць такія ж змены ў іншых краінах ЕС».

Павел Латушка прачытаў ва ўніверсітэце лекцыю, у якой прадставіў механізмы прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы. Намеснік кіраўніцы Кабінета адказаў на пытанні аб барацьбе нашага народа, перспектывах вызвалення Украінай акупіраваных тэрыторый, рэакцыі міжнароднай супольнасці на размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, дзейнасці дэмакратычных інстытутаў у эміграцыі і інш.

@CabinetBelarus
Далучайцеся да Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Спіс мерапрыемстваў і акцыяў

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Мы сабралі мерапрыемствы і імпрэзы ад беларускіх дыяспар і арганізацый у адзіны спіс. Далучайцеся!

Анлайн:

🔻«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму.
🔻Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон лістоў».

Афлайн

19 траўня

🇮🇹 Рым, Італія, 15:00, мітынг, Piazza dell'Esquilino.
🇵🇱 Шчэцін, Польшча, 17:00, Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa.
🇵🇱 Гданьск, Польшча, 13:00, ul. Długi Targ 13.
🇵🇱 Варшава, Польшча, 14:00, каля помніка Каперніку. Адкрыццё выставы ў гонар беларускіх палітзняволеных «Муры».
🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія, 11:00, Parliament Square.

20 траўня

🇵🇱 Варшава, Польшча, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Спасылка на рэгістрацыю.
🇮🇹 Турын, Італія, 14:30, адкрыццё выставы аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай: Biblioteca Nazionale universitaria, piazza Carlo Alberto 3.
🇧🇪 Брусэль, Бельгія, 14:00, Albertine plein, побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам.

21 траўня

🇵🇱 Люблін, Польшча, 10:00 – 15:00, Wydział Politologii i Dziennikarstwa UMCS, Głęboka 4. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
🇵🇱 Беласток, Польшча, 18:00. Акцыя каля кансулату Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1.
🇵🇱 Варшава, Польшча, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў».
🇵🇱 Варшава, Польшча, 17:00-20:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a. Афлайн-сустрэча па напісанні лістоў палітвязням у рамках «Марафону лістоў».
🇱🇹 Вільня, Літва, 20:00, Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Спасылка на рэгістрацыю.
🇱🇹 Вільня, Літва, 19:00, Кафедральная плошча.
🇱🇹 Вільня, Літва, 17:00, Беларускі дом у Вільні, Vilnius gatve 20. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе».
🇸🇪 Стакгольм, Швецыя, 18:30, Sergels torg.

23 траўня

🇪🇪 Талін, Эстонія, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт». Спасылка на рэгістрацыю.

23-25 траўня

🇨🇿 Прага, Чэхія. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся са старшынём Камітэта па справах ЕС польскага Сейма Міхалам Кабоскам

На сустрэчы Павел Латушка адзначыў небходнасць выпрацоўкі эфектыўнай стратэгіі ЕС і канкрэтных дзеянняў з боку ЕС ў дачыненні да Беларусі пры лідзіруючай ролі Польшчы.

Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета прапанаваў стварыць групу стратэгічных партнёраў дэмакратычнай Беларусі з краін ЕС і заклікаў інвеставаць у беларускае грамадства, каб з Беларусі не зрабілі Паўночную Карэю.

Міхал Кабоска пацікавіўся патрэбамі беларускага грамадства і папрасіў акрэсліць магчымыя напрамкі падтрымкі з боку еўрапейскай супольнасці. Павел Латушка назваў сярод прыярытэтных:

☑️ фінансаванне незалежных медыя, грамадзянскіх структур і ініцыятыў;

☑️ прызнанне інстытутаў беларускіх дэмсіл;

☑️ прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы;

☑️ адкрытасць для беларусаў: не зачыняць межы, ствараць больш магчымасцей для атрымання віз;

☑️ падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

Латушка і Кабоска таксама закранулі пытанне гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі.

Міхал Кабоска балаціруецца ў Еўрапарламент. У выпадку абрання ён будзе намагацца трымаць пытанне Беларусі ў фокусе Еўрапарламента, які з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў дэмсіл.

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова возьме ўдзел у Кангрэсе, прысвечаным беларускім палітзняволеным

Кангрэс #WithoutJustCause пачне сваю працу ў Празе 23 мая.

У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел чальцы вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятыў, беларускія эксперты і эксперткі ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя.

Вольга Гарбунова: «Мяркую, пасля падзей 2020 года экспертна-палітычнага форуму такога маштабу яшчэ не было. І ён нам патрэбен як ніколі, бо за гэты час мы сталі сведкамі беспрэцэдэнтнага крызісу.

Рэжым фактычна перакрыў кісларод праваабарончаму руху, а рэпрэсіі набылі тытанічныя маштабы. І мы вымушаныя шукаць новыя падыходы да падтрымкі рэпрэсіраваных і працы ў цэлым.

Вызваленне палітзняволеных – не палітычная справа і не дыскусійнае пытанне. Гэта гуманітарная місія.

Я ўскладаю вялікія надзеі на экспертаў, якія далучацца да кангрэса, і спадзяюся, што нашая дэмакратычная супольнасць яшчэ больш згуртуецца для вырашэння нашай агульнай праблемы».

Кангрэс праводзіць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Чэхіі і пад патранажам рэктаркі Карлавага ўніверсітэта.

📌 Журналісты могуць акрэдытавацца на мерапрыемства праз пошту czechia.office@tsikhanouskaya.org

@CabinetBelarus
Лукашэнка – у фокусе ўвагі Мінюста Польшчы

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з міністрам юстыцыі і генпракурорам Польшчы Адамам Боднарам. Галоўнай тэмай сустрэчы была магчымая падтрымка Польшчай ініцыятывы НАУ аб прыцягненні Лукашэнкі і яго памагатых да крымінальнай адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд за злачынствы супраць чалавечнасці.

Павел Латушка праінфармаваў Адама Боднара аб драматычным становішчы беларускага грамадства, большасць якога выступіла супраць дыктатара Лукашэнкі, вялікай колькасці ахвяр катаванняў, згвалтаванняў, гвалтоўных знікненняў, пазбаўлення волі, забойстваў, дэпартацыі.

Адам Боднар мае багаты досвед у якасці віцэ-прэзідэнта праўлення Хельсінкскага фонду па правах чалавека і амбудсмена Польшчы. Займаючы гэтыя пасады, ён знаходзіўся ў кантэксце праваабарончай сітуацыі ў Беларусі.

Міністр юстыцыі Польшчы адзначыў, што тэма злачынстваў супраць чалавечнасці, якія ўчыняюцца ў Беларусі, знаходзіцца ў фокусе яго ўвагі, і ён ведае аб маштабах рэпрэсій. Боднар адзначыў, што асабіста знаёмы з Анджэем Пачобутам і Алесем Бяляцкім, якія сталі аднымі з тысяч палітвязняў у Беларусі.

Міністр праінфармаваў аб рэформе польскага заканадаўства, якая паўплывае на магчымасць больш шырокага прымянення прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы і, адпаведна, прыцягнення вінаватых за міжнародныя злачынствы нацыянальнымі судамі Польшчы незалежна ад месца іх учынення. Гэты падыход можа быць прыменены да тых, хто ўчыняе злачынствы ў Беларусі.

Боднар выказаў гатоўнасць Генпракуратуры Польшчы садзейнічаць расследаванню спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі, ахвярамі ў якіх з'яўляюцца грамадзяне Беларусі.

Міністр паведаміў, што яго ведамства прааналізуе магчымасць рэалізацыі ініцыятывы НАУ па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе. Мінюсту Польшчы перададзены матэрыялы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

@CabinetBelarus
Перамовы ў Дзярждэпартаменце, Белым доме, Кангрэсе, ААН

Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі завяршыў працоўны візіт у ЗША, які доўжыўся з 9 па 17 мая.

У Бостане прадстаўнік па замежных справах Кабінета ўзяў удзел у дыскусіі ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта на тэму пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі, а таксама сустрэўся з мясцовай беларускай дыяспарай.

У Нью-Ёрку Валер Кавалеўскі меў кансультацыі па тэматыцы ААН і займаўся падрыхтоўкай да візіту у Нью-Ёрк кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках сесіі Генасамблеі ААН у верасні. Намеснік кіраўніцы Кабінета праінфармаваў партнёраў аб нарастанні ваеннай пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі і пагаршэнні сітуацыі з палітзняволенымі.

У Вашынгтоне Кавалеўскі правёў:

☑️ перамовы ў Дзярждэпартаменце ЗША па пытаннях двухбаковых адносін, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях (ААН, НАТА, АБСЕ), удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце НАТА ў ліпені. Прадстаўнік Кабінета абмеркаваў захады па міграцыйнай праблематыцы, у тым ліку падоўжанне тэрміну дзеяння амерыканскіх віз для грамадзян Беларусі. Адной з тэм перамоў было ўзмацненне санкцый і спалучэнне іх з выкарыстаннем механізмаў прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы;

☑️ перамовы ў Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома;

☑️ сустрэчу ў Агенцтве ЗША па міжнародным развіцці на тэму павелічэння дапамогі для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя Беларусі;

☑️ перамовы ў Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па прасоўванні новай версіі Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі, па ўзгадненні сумесных дзеянняў у парламенцкім супрацоўніцтве. Кавалеўскі праінфармаваў аб выбарах Каардынацыйную Раду і падрыхтоўцы да кампаніі 2025 года;

☑️ сустрэчы з дыпламатычным корпусам у Вашынгтоне для інфармавання аб сітуацыі ў Беларусі і міжнародных намаганнях дэмакратычнага руху.

@CabinetBelarus
Слова з-за кратаў

У Дзень палітвязня, 21 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта.

Акторы прачытаюць вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў, аб’яднаныя ў адмысловую праграму «Слова з-за кратаў» і аздобленыя пяшчотнымі малюнкамі Аляксандры Канафальскай.

Набыўшы квіток, вы аўтаматычна ўдзельнічаеце ў важнай справе. Дзякуючы ініцыятыве «Палітвязынка» ўсе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Кожны, хто набудзе квіток на тэатральны праект «З-за кратамі», атрымае кнігу твораў беларускіх палітвязняў «Турэмны зборнік». У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 беларусаў, зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах.

Падтрымайце беларускіх палітвязняў.

Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11
21 траўня, 19:00
.