Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20K photos
449 videos
65 files
17.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Блогеру Vadimati прысудзілі яшчэ 15 сутак. Як раз перад заканчэннем папярэдняга арышту

Гродзенскага блогера Vadimati (Вадзіма Ермашука) асудзілі яшчэ на 15 сутак. Да гэтага, 19 жніўня, у Шчучыне яму прысудзілі 25 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Прычынай новага пратаколу на блогера стаў нібыта яго званок 13 жніўня ў службу 115 і нецэнзурныя выказванні пра ЖКГ і гарвыканкам.

Суд пачаўся 8 верасня. Пасяджэнне праходзіла па відэасувязі. Два дні запар у судзе аб'яўлялі перапынкі з-за дрэннага самаадчування Вадзіма — у яго быў высокі ціск, тэмпература, напярэдадні яму выклікалі хуткую.
‼️«Прыказалі прачытаць гэтыя словы ў РУУСе». Трох затрыманных у Кунцаўшчыне пакаралі суткамі і штрафам

Раніцай 9 верасня ў мінскай Кунцаўшчыне павінен быў адбыцца дваравы Марш з БЧБ-сімволікай. Каля 8.20 відавочцы пабачылі затрыманні, а пазней на праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся пакаяльныя відэа з чатырма затрыманымі. На адным з пакаяльных відэа прагучала, што затрымалі пяць чалавек, але ў судзе пакуль разглядзелі справы толькі трох. Высветлілася, што ў Фрунзенскім РУУСе на затрыманых склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці каля 7:50 9 верасня». Згодна з рапартам міліцыянта, супрацоўнікі міліцыі некаторы час назіралі за шэсцем з БЧБ-сцягамі і толькі потым пачалі затрымліваць удзельнікаў.

Справы Уладзіслава Кубіцкага, Дзмітрыя Палякова і Аляксандры Дончанка разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна 9 верасня.

24-гадовы Уладзіслаў Кубіцкі сваю віну на судзе не адмаўляў. Суддзя Юлія Блізнюк цікавілася, як Кубіцкі мог не ведаць, што шэсце з «пратэстнай» сімволікай — незконнае:

— Вы разумелі, што дазвол не атрымалі? Што гэта масавае мерапрыемства і яно праводзіцца незаконна, несанкцыянавана? Вам гэта было зразумела?
— Цяпер зразумела, што гэта незаконна.
— А калі Вам гэта стала зразумела?
— Пасля таго, як затрымалі.
А пачынаючы са жнівеньскіх падзеяў мінулага года, Вам, чалавеку з вышэйшай адукацыяй, які чытае, глядзіць навіны, было незразумела і невядома ўсё гэта?
— Цяпер зразумела.

Акрамя гэтага, у матэрыялах справы былі паказанні Уладзіслава, якія ён даваў адразу пасля затрымання: "Я, пасля прызыву вырашыў прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў выглядзе шэсця, якое павінна было адбыцца па вуліцы Кунцаўшчына ў бок станцыі метро Каменная Горка». Але Кубіцкі на гэта заявіў, што яму «прыказалі прачытаць гэтыя словы ў РУУСе».

🎪Падчас судовага паседжання суддзі нехта патэлефанаваў і яна адказала, што ў яе зараз «палітычны скайп». Вынік — 15 сутак арышту.

41-гадовы Дзмітрый Палякоў — першы, хто з'явіўся ў праўладных тэлеграм-каналах на пакаяльным відэа, якое запісалі наўпрост у бусе. Яго справу разглядзела суддзя Наталля Бугук.

На судзе Дзмітрый адзначыў, што днямі яму прыйшло паведамленне ў тэлеграме з прапановай аб удзеле ў маршы. Раніцай 9 верасня яны з дзяўчынай падыйшлі да 26-й паліклінікі і чакалі пачатку шэсця. Туды пачалі падыходзіць невядомыя людзі у чорным адзенні. Потым да іх падбегла невядомая дзяўчына і раздала БЧБ-сцягі. Праз некалькі хвілін у метрах дзесяці ад сябе, ён заўважыў некалькі людзей, якія шлі ўжо са сцягамі. Яны з дзяўчынай пачалі ісці да групы людзей, але праз два метра іх ужо затрымалі. Суддзя Бугук палічыла віну Палякова даказанай і арыштавала Палякова на 13 сутак.

Справу 37-гадовай Аляксандры Дончанка вяла суддзя Юлія Блізнюк. Аляксандра распавяла, што на Марш ёй прапапаваў схадзіць Дзмітрый Палякоў. Раней яна ў акцыях пратэсту не ўдзельнічала. Суддзя Блізнюк вырашыла задаць дадатковыя пытанні:

— Вам было вядома пра тое, што гэта недзяржаўная сімволіка, і што БЧБ-сцягі ў нас забароненыя?
— Што забароненыя — не ведала.
— Заўтра Палякаў пойдзе на які-небудзь пікет, Вы зноў з ім пойдзеце?
— Не. Заўтра не пойдзе. 13 сутак яму далі.

Па словах Дончанка, яны нават не паспелі прыняць удзел у шэсці, бо іх затрымалі амаль адразу, як яны падыйшлі. У выніку, суддзя Блізнюк прызнала Аляксандру вінаватай і аштрафавала яе на 2610 рублёў (90 базавых велічыняў).

❗️Вядома, што на маршы былі затрыманыя Таццяна Бусел і яе сын Аляксей Бусел, а пасля ператрусу ў іх кватэры быў таксама затрыманы муж і бацька — Сяргей Бусел. Іх справаў учора не было ў судзе Фрунзенкага раёна, таму іх лёс дагэтуль невядомы.
За дзве «арыенціроўкі» на Лукашэнку жыхара Ляхавічаў асудзілі на 1,5 года калоніі

9 верасня ў судзе Ляхавічскага раёна вынеслі прысуд 23-гадоваму Арцёму Сокалу, якогда вінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК) — у тэлеграм-чаце «Ляхавічы 90%» ён размясціў дзве «арыенціроўкі» на злачынца з фотавыявай Лукашэнкі. Адна з іх утрымлівала «абразлівыя выразы, а менавіта: Хворы на ўладу, паталагічны ілгун, падступны, сквапны, цынічны, псіхічна няўстойлівы, аграфюрэр, таракан, Саша 3%, Лука і цыган».

Арцём Сокал віну прызнаў цалкам і патлумачыў, што ў інтэрнэце знайшоў фотавыявы, дзе быў «напісаны ўвесь гэты паклёп», палічыў, што гэта смешна, і размясціў публікацыю ў групе.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3npwGWd
Абразіў даішніка Вольніча ў сацсетках. Прысуд — два з паловай гады «хіміі»

Адбыўся яшчэ адзін суд, дзе пацярпелым значыцца ганцавіцкі супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч. На гэты раз на лаве падсудных 46-гадовы віцяблянін Аляксандр Васейкін — мужчына «размясціў аднаслоўны абразлівы каментар» пад фотаздымкам, на якім Вольніч стаіць каленам на шыі аднаго з пратэстоўцаў.

Пацярпелы распавёў, што Васейкін сваім каментаром прынізіў ягоны гонар і годнасць, публічна абразіў яго як прадстаўніка ўлады. Адзначыў, што ад каментароў «адчуў пачуццё ўнутранага дыскамфорту, сорам, крыўду, абурэнне».

Гэта далёка не першы зварот у суд даішніка Вольніча — у чэрвені жыхара Жлобіна асудзілі да 2 гадоў «хіміі», а ўчора тры гады «хатняй хіміі» прысудзілі яшчэ аднаму жлобінцу. Іх таксама абвінавачвалі ў «абразлівых каментарах» пад гэтым самым фотаздымкам.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3z0nWYG
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Мінску затрымалі сям'ю Бусел «Вясне» стала вядома, што сёння раніцай на Прытыцкага ў Мінску затрымалі маці з сынам — пенсіянерку Бусел Таццяну і Бусел Аляксея. Пасля ператрусу на іхняй кватэры быў затрыманы муж і бацька — пенсіянер Бусел Сяргей. Акрамя…
Уначы вызвалілі пенсіянера Бусел Сяргея

Нагадаем, учора на маршы былі затрыманыя Таццяна Бусел і яе сын Аляксей Бусел, а пасля ператрусу ў іх кватэры быў таксама затрыманы муж і бацька — Сяргей Бусел. Справаў Таццяны і Аляксея ў судзе Фрунзенскага раёна ўчора не было, таму іх лёс дагэтуль невядомы.
Палітзняволеную Наталлю Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі

«Наталля ўсім адмовіла, бо лічыць сябе невінаватай», сказаў Свабодзе яе брат Генадзь Касьян, які атрымаў першы ліст за апошнія чатыры месяцы.

«Збольшага ў мяне ўсё добра, стрэсу няма. Чытаю, захапляюся Салжаніцыным, прачытала яго „Архіпелаг ГУЛАГ“. Гэта нешта! Гэта той твор, які абавязаны ўвайсці ў школьную праграму. А яшчэ чытаю вершы і некаторыя завучваю. А яшчэ пішу скаргі на тое, з чым я не згодна»

У пачатку снежня 2020-га Наталля была асуджаная на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што сарвала з сілавіка балаклаву. Хершэ ў калоніі правяла амаль 2 месяцы ў штрафным ізалятары — найперш за адмову шыць форму сілавікам.

📨Падтрымаць Наталлю:
- ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Анатольеўна Хершэ
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
​​#WeStandBYou: «Хросныя» для Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco, сваіх сімвалічных хросных атрымалі праваабаронцы «Вясны» Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

🔹Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар узяў на сябе абавязкі «хроснага» Уладзіміра Лабковіча:

«У прававой дзяржаве заўжды мусіць гарантавацца права ажыццяўляць сваю прафесію і абараняць рэпрэсаваных без небяспекі. Я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Уладзіміра Лабковіча і іншых незаконна затрыманых!»;

🔹Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір падтрымала Алеся Бяляцкага:

«Быць актыўным удзельнікам грамадзянскай супольнасці не зэяўляецца злачынствам. Новая дэмакратычная Беларусь, нараджэнне якой мы бачым, мае патрэбу ў вас, Алесь Бяляцкі»;

🔹Старшыня дэпутацкай групы «Саюз 90/Зялёныя» ў нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр прыняў рашэнне стаць «хросным» Валянціна Стэфановіча:

«Я вельмі паважаю мужнасць людзей у Беларусі, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб выступіць у абарону правоў чалавека і свабодных выбараў. Дзеля ўсіх тых, каму цяпер патрэбна наша падтрымка і салідарнасць, я бяру на сябе палітычныя абавязкі “хроснага” Валянціна Стэфановіча».

✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
❗️Прайшлі ператрусы ў пенсіянерак, якіх судзілі раней за акцыю ў электрычцы.

🔻 9 верасня адбыўся ператрус у некалькіх пенсіянерак, якіх судзілі раней за акцыю ў электрычцы. Пасля ператрусу затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік. Як адзначыла дачка жанчыны, у пастанове на ператрус было напісана "шмат артыкулаў". Сёння над ёй мусіць адбыцца суд у Цэнтральным судзе. 1 сакавіка жанчыну асудзілі па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 30 базавых велічыняў.

Вядома пра ператрус у яшчэ адной пенсіянеркі, якую судзілі за акцыю ў электрычцы, — 61-гадовай Наталлі Агейчык. Яе раней асудзілі на 25 базавых. Пасля ператрусу пенсіянерку затрымалі, сёння над ёй таксама мусіць адбыцца суд.

🔻Таксама ўчора ў Мінску ў офісе па рамонту кампутарнай тэхнікі на вуліцы Багадановіча затрымалі Сямёна Акула і Віталя Ліхача. Вядома, што ў офісе вынялі ўсю тэхніку. Акрамя таго ў сталіцы затрымалі Юрыя Нехая і Вікторыю Левіну (яе аштрафавалі на 80 базавых па арт. 24.23 КаАП і вызвалілі пасля суда). Вядома пра ператрус у Алы Буенковай, але невядома, ці затрымалі яе.

Хроніка палітычнага пераследу 10 верасня 👉 bit.ly/3nk3vUd

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Чатыры гады калоніі — 20-гадовага мінчука асудзілі па трох артыкулах за леташнія пратэсты

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 верасня да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за жнівеньскія пратэсты асудзілі 20-гадовага слесара Арцёма Саковіча. Як на судзе распавёў сам Арцём, у ноч з 10 на 11 жніўня ён быў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў усё, што адбывалася, на тэлефон. 12 жніўня знаёмыя прапанавалі зрабіць «кактэйлі Молатава». З каністрай і бутэлькамі іх затрымалі ў адным з двароў на «Захадзе-3». Тады на Саковіча склалі адміністрацыйны пратакол.

У межах крымінальнай справы Арцёма затрымалі толькі сёлета 22 чэрвеня, калі ён прыйшоў у РУУС як сведка па іншай «непалітычнай» крымінальнай справе. Да гэтага, як аказалася, ён знаходзіўся ў вышуку, хоць і не хаваўся: жыў дома, хадзіў на працу.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3zZGCcc
«Настрой у Леаніда баявы». У Гомеле тыдзень ідзе суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка

Роўна тыдзень таму ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся суд над праваабаронцам «Вясны» Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

У першы дзень суда суддзя Сяргей Салоўскі па хадайніцтву пракурора пастанавіў разглядаць справу супраць праваабаронцаў у закрытым рэжыме. Прычына: «у мэтах неразгалошвання сведчанняў, што ўтрымліваюць банкаўскую таямніцу пра рух грашовых сродкаў на рахунках, якія абараняецца законам, а таксама ў інтарэсах забеспячэння бяспекі сведкаў і іншых удзельнікаў крымінальнага працэсу, членаў іх сем’яў і блізкіх родных».

Але жонка праваабаронцы Аксана Судаленка выказала меркаванне БелаПАН, што суд закрылі, «хутчэй за ўсё, з-за падстаўнога сведкі». Трэцяга верасня яна паспела ўбачыць мужа ў залі суда.

У сувязі з тым, што справа разглядаецца ў закрытым рэжыме, адвакат Леаніда і Марыі Тарасенка, якая знаходзіцца на волі, не могуць распавесці пра ход справы. Адзінае, што адзначыў адвакат праваабаронцы ягонай жонцы Аксане, што «настрой у Леаніда баявы». Гэта можа значыць, што вясновец нават за кратамі працягвае змагацца за абарону правоў чалавека.

У справе 79 тамоў, да суда дапыталі каля 300 сведак. У суд выклікалі сведкамі каля 50 чалавек. Пасяджэнні прызначаныя практычна на кожны працоўны дзень у верасні. Судзіць праваабаронцу Леаніда Судаленку будуць і ў дзень ягонага 55-годдзя — 23 верасня.

🔹Як пачынаўся працэс 3 верасня над праваабаронцам і валанцёркамі
😳«Пікетавала БЧБ-валасамі». Дзяўчыну аштрафавалі на 2320 рублёў за колер валасоў

Раніцай 9 верасня на вуліцы Адзінцова ў Мінску затрымалі 19-гадовую Вікторыю Лёвіну. Міліцыянтам не спадабаўся колер валасоў дзяўчыны, таму яе затрымалі і адвезлі ў Фрунзенскі РУУС. На Вікторыю склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, дзе пазначылі, што яна «правяла пікетаванне, маючы на галаве афарбоўку валасоў бел-чырвона-белага колеру».

Суд над дзяўчынай адбыўся ў той жа дзень у судзе Фрунзенскага раёна. Вікторыя распавяла, што валасы пафарбавала амаль паўгады таму дзеля жарту. Адразу яны былі белыя, а ззаду некалькі пасмаў чырвонага колеру. Але ў дзяўчыны адраслі чорныя карані валасоў, таму яны цяпер маюць афарбоўку «чорна-бел-чырвоную».

Суддзя Наталля Бугук папрасіла па скайпу Лёвіну павярнуцца і паказаць, як выглядае колер валасоў. Суддзя адзначыла, што ў яе «вельмі цікавая і арыгінальная прычоска» і прызнала Вікторыю вінаватай у пікетаванні. Вынік — штраф у памеры 2320 рублёў (80 базавых).

Ілюстрацыя: @katia.sheremetieva
⚡️Трох пенсіянерак пакаралі суткамі за акцыю ў падтрымку Знака і Калеснікавай. У адной з іх ператрус праводзіў КДБ

9 верасня адбыўся ператрус у некалькіх пенсіянерак, якіх судзілі раней за акцыю ў электрычцы. Пасля ператрусу затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік, 61-гадовую Наталлю Агейчык і Алу Буянкову. Сёння над пенсіянеркамі адбыўся суд. Справы ўсіх жанчын разглядзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк.

Жанчын абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 верасня на вуліцы Старажоўскай у Мінску. Міліцыянт «Аляксандровіч» на судзе сцвярджаў, што асабіста бачыў дзесяць чалавек у белых цішотках з надпісам «23.34», але запомніў толькі Ірыну, Наталлю і Алу. Па яго словах, жанчын адразу не затрымалі, бо былі вымушаны «паехаць на грамадска-значнае правапарушэнне». У матэрыялы справы далучылі скрыншот з відэа, але на ім усе ўдзельнікі сядзяць спіною. Меркавана, гаворка ідзе пра відэа, якое знялі ў падтрымку Максіма Знака і Марыі Калеснікавай.

Наталля Агейчык
сваю віну не прызнала. Вядома, што ператрус у яе кватэры праводзілі супрацоўнікі КДБ. Жанчына звярнула ўвагу суддзі, што яны так і не знайшлі цішотку, у якой яна нібыта была на акцыі. Суддзя адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання, на якіх бачна, што ў час «правапарушэння» яна размаўляла з суседкай. Вынік — 30 сутак арышту.

Ірына Новік распавяла, што 6 верасня была ў парку з дачкой. Суддзя таксама адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання банку, у які Ірына заходзіла. Карсюк прызнаў вінаватай Новік і арыштаваў яе на 15 сутак.

Ала Буянкова адмовілася даваць паказанні, бо не бачыць у гэтым сэнсу. Суддзя пакараў яе 15-сутачным арыштам.
❗️У Мінску чатырох чалавек пачалі судзіць за ўдзел у маршах. Пазоў «Мінсктранса» — больш за 125 тысяч

Сёння Фрунзенскі суд горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах да чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса: Наталлі Астрэйка, Сяргея Шчыцёнка, Галіны Заронак, Сяргея Бялевіча. Згодна з абвінавачаннем, яны «ішлі па дарозе, пляскалі ў далоні, выказалі відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і неаднаразова адмаўляліся выканаць патрабаванні разыйціся».

‼️Мінсктранс заявіў пра нанесеную шкоду ў памеры 126 тысяч 103 рублёў і адной капейкі. Па 62 тысячы — з Астрэйка і Бялевіча, каля 30 тысяч — з Заронак і 33 тысячы — са Шчыценка.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3hlgCAF
❗️Жанчыну, якой не давалі на Акрэсціна батарэйкі да слыхавага апарата, зноў затрымалі

Сёння ў Мінску затрымалі 51-гадовую Алену Левіну. Абставіны і прычыны затрымання высвятляюцца.

Нагадаем, Алену затрымалі 22 ліпеня і склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а пасля яе арыштавалі на 15 сутак. За пару дзён да вызвалення на жанчыну склалі новы пратакол за Марш, у якім яна не ўдзельнічала. Агулам Алену арыштавалі на 30 сутак.

У Левінай ёсць праблемы са слыхам: яна носіць слыхавы апарат. У камеры ў Алены селі батарэйкі ў апараце, а без яго жанчына вельмі дрэнна чуе. Праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі ЦІПа адмовіліся перадаць для яе новыя батарэйкі, пры тым, што яны прынялі іх ад сваякоў жанчыны. Тады ж супрацоўнікі ЦІП Акрэсціна адмовіліся прымаць ад сваякоў таблеткі, таму Алена засталася без медыцынскай дапамогі.

Але мінская міліцыя назвала гэтую гісторыю фэйкам:

«У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў кругласутачна дзяжурыць медыцынскі работнік, які кожную раніцу праводзіць покамерный абыход і апытанне аб стане здароўя, у выпадку неабходнасці праводзіцца агляд. Усе арыштанты своечасова забяспечваюцца ўсімі неабходнымі медыцынскімі прэпаратамі, а ў выпадку пагаршэння здароўя шпіталізуюцца ва ўстановы аховы здароўя».

Пасля гэтай заявы праваабаронцам стала вядома, што мясцовая лекарка сапраўды прасіла адміністрацыю ЦІПа выдаць батарэйкі Левінай. На сваю просьбу яна атрымала адказ ад супрацоўніка ЦІПа Аляксея Цішэчкіна: «Мне пох..й чуе яна ці не».

Падчас другога суда Левінай усё ж такі выдалі батарэйкі, каб яна магла ўдзельнічаць у судовым працэсе, але адразу пасля суда іх зноў забралі.

20 жніўня жанчына выйшла на волю пасля 30-сутачнага арышту у Баранавічах. Але там яе сустрэлі супрацоўнікі і звезлі ў невядомым накірунку. Пазней стала вядома, што ў судзе Ленінскага раёна жанчыну асудзілі яшчэ на 15 сутак. Агулам Левіну ўтрымлівалі на «сутках» 45 сутак. За гэты час моцна пагоршыўся стан яе здароўя.

Хроніка палітычнага пераследу 10 верасня 👉 bit.ly/3nk3vUd

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Муж і жонка перасылалі ў прыватных паведамленнях адзін адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў» – агулам іх арыштавалі на 56 сутак кожнага, а сёння зноў не выпусцілі з «сутак»

У ліпені міліцыянты затрымалі сям’ю Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву. На іх склалі па тры пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адзін адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Агулам іх асудзілі на 41 суткі кожнага. 25 жніўня яны выйшлі на волю пасля арышту: Анастасія – ў Баранавічах, Сяргей – з ІЧУ на Акрэсціна. Калі яны вярнуліся дадому, то там іх чакалі міліцыянты, якія папрасілі наступнай раніцай прыйсці ў РУУС і «падпісаць дакументы». Муж і жонка пайшлі ў міліцыю, але там іх чакалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП, па якіх іх зноў асудзілі на 15 сутак кожнага.

Сёння Анастасія і Сяргей павінны былі выйсці на волю, але гэтага не адбылося.
Праваабаронцам стала вядома, што на іх склалі новыя пратаколы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за паведамленні-рэпосты адзін адному. Па папярэдняй інфармацыі, суд над Сяргеем ужо адбыўся, а Анастасію будуць судзіць у панядзелак. Верагодна, мужчыну зноў арыштавалі, бо на волю ён так і не выйшаў.

Хроніка палітычнага пераследу 10 верасня 👉 bit.ly/3nk3vUd

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️Гукарэжысёра і музыку гурта Favourite Mirror збівалі пасля затрымання і катавалі электрашокерам, а потым арышатавалі на 15 сутак

35-гадовага Аляксея Бусла разам з маці Таццянай Бусел затрымалі раніцай 9 верасня падчас «хапуна» на дваравым маршы ў мінскай Кунцаўшчыне. Пазней у праўладных тэлеграм-каналах з’явілася пакаяльнае відэа з хлопцам, якое знялі ў службовым бусе. У кватэры сям’і супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ператрус, пасля якога затрымалі і бацьку Аляксея. Ноччу Сяргея Бусла ўсё ж такі выпусцілі, а Аляксея і Таццяну пакінулі за кратамі да суда. На іх, як і на астатніх удзельнікаў шэсця, склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Іх справы 10 верасня разглядзела суддзя Фрунзенскага раёна Наталля Бугук.

Сваю віну Бусел прызнаў часткова, бо «намер удзельнічаць быў, але ён не быў рэалізаваны, бо мерапрыемства не адбылося».

Аляксей распавёў, што 9 верасня ён прыйшоў на месца збору, дзе планавалася акцыя, пра якую даведаўся з ананімнага паведамлення ў тэлеграме. Па прыбыцці ён зразумеў, што марш пачынаецца. З сабою ў яго быў «дзяржаўны сцяг 1991 года — бел-чырвона-белы». Аляксей дастаў яго з кішэні і накінуў на плечы, але адразу на яго накінуліся невядомыя, якія не прадставіліся. Пасля затрымання Аляксея каля 30 хвілін вазілі па Мінску. Яго адвезлі спачатку ў ГУБАЗіК, далей у Фрунзенскі РУУС, а потым на агляд у кватэру.

❗️Таксама Бусел заявіў пра катаванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКу:
«Пасля затрымання ў бусе супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжывалі фізічную сілу. У ГУБАЗіКу было апытанне таксама з ужываннем фізічнай сілы. Везлі ў ГУБАЗіК на падлозе аўтобуса. Часам білі. Нешта пыталіся, нешта адказваў, стымулявалі адказваць ўдарамі і электрашокерам».

Акрамя гэтага Аляксей хацеў распавесці пра агляд кватэры, але суддзя Бугук спыніла, бо «гэта не датычыцца да справы». Негледзячы на заявы пра катаванні і збіццё, суддзя Бугук пакарала музыку 15-сутачным арыштам.

Таксама вядома, што маці Аляксея Таццяну таксама арыштавалі на 15 сутак.
❗️ У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Аляксей Мінаў, Глеб Койпіш, Аляксей Муравіцкі, Максім Клімовіч, Дар’я Чайко і Кірыл Пальчэўскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3E6sEHR

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
⚖️Санітарка, былы паралімпіец, прадпрымальнік — каго і за што судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Два гады «хатняй хіміі» жыхару Баранавічаў за фразу «яшчэ адна гніда Лукашызма»;

🔹Два гады «хатняй хіміі» санітарцы за каментар «Смерць» у «Аднакласніках»;

🔹Былога паралімпійца пакаралі 1,5 гадамі «хатняй хіміі» за каментар;

🔹Пасля закрытага суда гамельчука вывелі з памяшкання праз запасны выхад, каб ніхто не ведаў пра акалічнасці справы;

🔹У Петрыкаве мужчыну прысудзілі два гады «хатняй хіміі» за тое, што крыкнуў непрыстойнае слова на МУСаўцаў, калі яны яго збівалі.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/38YUnMC
Учора быў затрыманы берасцеец Дзмітрый Шчурко, які адбывае хатнюю хімію

Да затрымання раніцай у яго прайшоў ужо 5-ы па ліку ператрус. У пастанове ўказаны арт. 290 КК («Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму»). У рамках справы раней было апытана каля 15 сяброў Шчурко.

У 17:00 Дзмітрый пайшоў па выкліку ў Маскоўскі РАУС Брэста, у 17.10 яго затрымалі. Цяпер ён у ІЧУ.

Нагадаем, у снежні мінулага года мужчына быў асуджаны на 2 гады «хатняй хіміі» за «скрадзеную ў амапаўца» рацыю.

Крыніца: @viasna_brest
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, якога адправілі на 25 сутак за майку "Пішыце лісты", выйшаў на волю.

У міліцыі надпіс на майцы расцанілі як "несанкцыянаваны пікет", а суддзя пагадзіўся з сілавікамі.

Крыніца: @euroradio
Улады ліквідуюць беларускі камітэт міжнароднай арганізацыі ICOMOS.

Яе дзейнасць была прысвечана ахове культурна-гістарычных помнікаў па ўсім свеце.

У Беларусі арганізацыя займаецца праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў.