Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.2K photos
451 videos
67 files
18.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Рэпера Яўгена Пятрова пакаралі 1 годам калоніі за абразу Лукашэнкі, якую следчыя знайшлі ў яго песні "Лукашенко, уходи".

Яўген — грамадзянін Расіі, а значыць, пасля адбыцця пакарання, ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №3, паведамляе @viasnaHomel.
😳«У мяне скайп. У нас тут куча гэтых красаўцаў». Мінская суддзя падчас суда размаўляла па тэлефоне, а потым пакарала мужчыну «суткамі» за БЧБ-налепку на машыне

У судзе Фрунзенскага раёна 9 верасня адбыўся суд над 30-гадовым Аляксандрам Сідарэнкай. Справу яго разглядзела суддзя Юлія Блізнюк.

Аляксандра затрымалі раніцай 9 верасня ў Сухарава пасля скаргі «неабыякавага грамадзяніна». Згодна з рапартам супрацоўніка Фрунзенскага РУУСа, ім патэлефанаваў невядомы і паскардзіўся на БЧБ-налепку на багажніку машыны Сідарэнкі. Міліцыянты хутка зрэагавалі на званок і праз 20 хвілін мужчыну ўжо затрымалі. На яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

На судзе Аляксандр адмовіўся даваць паказанні і пагадзіўся з пратаколам. Ён толькі сказаў, што налепку размясціў яшчэ ў 2019 годзе. Тады суддзя абурылася:
Калі пачалі па тэлевізары ўсюды казаць, што нельга, што гэта забаронена, Вы не валодалі такой інфармацыяй?
— Не глядзеў тэлевізар.

Падчас судовага паседжання суддзі Блізнюк пателефанавалі і яна пачала размаўляць наўпрост падчас працэсу: «Доўга гаварыць не магу. У мяне скайп. У нас тут куча гэтых красаўцаў».

У выніку, суддзя прызнала вінаватым Аляксандра і арыштавала яго на 15 сутак.
Жыхарцы Добруша прысудзілі вялікі штраф за стыкер у тэлеграме

Вераніцы Драбышэўскай з Добруша прысудзілі 2900 рублёў штрафу за стыкер з "Пагоняй", які яна даслала ў мясцовы тэлеграм-чат.

Суддзя палічыла гэта адзіночным пікетам, а саму жанчыну — яго арганізатарам.

Крыніца: @nashaniva
Затрымалі траіх віцяблян, якія нібыта аблілі чырвонай фарбай «міліцэйскія» банеры. Прайшлі ператрусы.

Двое з затрыманых - Святлана Гуркоўская і Арцём Латышаў - кінутыя ў ІЧУ. На віцяблян завялі крыміналку - паводле арт. 341 КК.

Крыніца: @vicspring
Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй напісаў, што нарэшце атрымаў ліст ад сваёй жонкі з гомельскай калоніі, а таксама распавёў, як яна рэагуе на просьбы напісаць прашэнне аб памілаванні.

«Учора ад Паліны прыйшла першая вестка з гомельскай жаночай калоніі ПК-4. Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць карантын, як да яе прынеслі ўсім вядомае «прашэнне аб памілаванні». Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей.

Пасля 10 содняў працэдура паўтарылася з тым жа вынікам. Агулам Паліна правяла ў карцары (штрафным ізалятары) 20 содняў, але працягвае стаяць на сваім. Нас усіх яна просіць быць упартымі і ўпэўненымі ў сабе, і не спыняцца на фінішнай прамой!»

Крыніца: Andrei Sharenda
Пасля вобшуку ў в.Зарыца (Гродзенская вобласць) затрыманая Валянціна Будрэвіч.

Па папярэдняй інфармацыі, яе затрымалі за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
На экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Віктара Фенчука пачалі крымінальную справу.

Яго вінавацяць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
🇺🇳ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае дасылаць яе ў арганізацыю

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.

❗️Апошні дзень падачы ўсіх матэрыялаў — 15 лістапада 2021 года

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2TwI2em
Вольга Бабкова далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Марфе Рабковай.

"Вітаю цябе, Марфа!
(Якое рэдкае, харошае тваё імя – М а р ф а. Столькі ў ім гістарычных адсылак. Пячшота і мужнасць у ягоным гучанні)
Так атрымалася, што мае лісты ўжо прыходзілі ў вашу камеру. Я пісала іх сяброўцы – Юліі Слуцкай. А цяпер яна распавяла пра цябе – такую нязломную і светлую. Асабліва пра адну з тваіх важных рыс – пра абгостранае пачуццё справядлівасці. Падумалася, што такое ж пачуццё і адвагу мела калісьці і Каміла Марцінкевіч, дачка Дуніна Марцінкевіча, якая, седзячы ў тым жа Пішчалаўскім турэмным замку, то бок, цяперашняй Валадарцы, у жніўні 1863 года здолела раздабыць букет і кінуць праз вакно камеры на ўнутраны пляц, па якім вялі на смяротнае пакаранне паўстанца Яна Жмачынскага. У адным з лістоў па просьбе Юлі я пісала пра гісторыю гэтага турэмнага замка і пра яго славутых вязняў…
Пра цябе ведае шмат людзей. І родны твой горад вядомы цяпер не толькі папяровай фабрыкай, а яшчэ і таму, што там у цудоўнай сям’і нарадзілася выдатная дзяўчынка…
А што да фабрыкі, дык гісторыкі літаральна на днях знайшлі ў архіве як выглядаў напачатку 20 ст. пакунак для паперы "Вытворчасці Добрушскай папяровай фабрыкі князя Фёдара Паскевіча” Дызайнерскі твор! Сама я памятаю Добруш праездам. Памятаю фабрычную браму і пагорыстыя вуліцы. Ці так?
Я спадзяюся, што ты шмат паездзіш па нашай краіне, як толькі апынешся на волі. Прыгажэй яе няма!. Бо апроч акіяну лясоў, балот, палёў, рэчак, азёраў…, якія бачым вачыма, як жа адгукаецца душа на назвы ўсяго гэтага хараства – “…Стаўры, Рымкі, Проня, Бася, Бель…”. У які бок краіны не паедзеш – свая песня, свая мелодыя ў гучанні гэтых імёнаў.
…А буслы ўжо паляцелі ў сваю Афрыку. Адлятаюць недзе ад 23 жніўня, а перад тым злятаюцца разам, дамаўляюцца, гуртуюцца… Памятаю пад Вільняй бачыла над галавой сотні гэтых фантастычных птах… Яшчэ іх завуць – бацяны, антоны…)
Моцна абдымаю цябе, Марфа і чакаю!
Вольга Бабкова."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Марфе Аляксандраўне Рабковай:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Роўна год таму берасцейцы зладзілі карагод на дарозе — па гэтай справе асуджаны ўжо 81 чалавек.

13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.

Пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі.

❗️Ужо асуджаны 81 чалавек. Агулам ім прысудзілі:

- 66,5 года «хіміі»;
- 63,5 года «хатняй хіміі»;
- 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі.

🔹Судовы канвеер па брэсцкай «справе карагодаў». Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць
⚖️306 сутак на 21 чалавека: Вынікі разгляду адміністрацыйных спраў з 6 па 10 верасня

На мінулым тыдні ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП.

❗️Не менш за 21 чалавека было асуджана да адміністрацыйнага арышту, яшчэ 5 чалавек атрымалі велізарныя штрафы — агулам больш за 11 тысяч рублёў

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉
https://bit.ly/3z7CoOk

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
​​✌️Далучайся да кампаніі #FreeViasna і падтрымай зняволеных праваабаронцаў

17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» — #FreeViasna.

📍Гэтая дата абраная не выпадкова: 17 верасня 2020 года была затрыманая прадстаўніца нашай арганізацыі Марфа Рабкова.

❗️На працягу году ціск на праваабаронцаў толькі ўзмацняўся: было ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, праводзіліся шматлікія вобшукі, сябраў «Вясны» затрымлівалі, а некаторых пры гэтым збівалі, выклікалі на допыты нават тых, хто даўно не мае дачынення да дзейнасці арганізацыі. На дадзены момант за кратамі знаходзіцца 7 «вясноўцаў».

📍Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па іх вызваленні і зрабіць тыя дзеянні, якія вам даступныя:

🔹Арганізаваць мітынг, шэсце ці пікет 17 верасня ў падтрымку «вясноўцаў»;
🔹Распаўсюджваць інфармацыю пра зняволеных праваабаронцаў і кампанію па іх вызваленні #FreeViasna;
🔹Зрабіць фота з банэрамі, постэрам кампаніі і размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeViasna;
🔹Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам;
🔹Падпісаць паштоўкі салідарнасці і наўпрост даслаць іх «вясноўцам» (у тым ліку можна зрабіць гэта праз Майстэрню паштовак салідарнасці);
🔹Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне з патрабаваннем аб вызваленні праваабаронцаў «Вясны».
На запыт пракуратуры Беларусі ў Польшчы затрымалі беларускага ўцекача Макарыя Малахоўскага

Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Беларус з лістапада 2020 года знаходзіўся ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы гэтай краіны.

UPD. Макарый Малахоўскі затрыманы, таму што знаходзіўся ў базах Інтэрпола. Пра гэта @euroradio паведамілі ў польскай паліцыі.
Вынесены прысуд 65-гадоваму жыхару Мінска Сяргею Барысёнку. Другі за два з паловай месяцы

65-гадовага жыхара сталіцы Сяргея Барысёнка абвінавачвалі ў абразе службовай асобы — ён у «Аднакласніках» пакінуў паведамленне пад выявай старшага інспектара ДАІ Малахевіча, у якім ўтрымліваліся негатыўныя зняважлівыя выказванні, кшталту «прыкарытная мярзота». Свае маральныя пакуты міліцыянт ацаніў у 1000 рублёў.

1 ліпеня суд Партызанскага раёна горада Мінска ўжо пакараў Барысёнка па гэтым жа артыкуле і прысудзіў яму 2 гады «хатняй хіміі» за абразу участковага міліцыянта Міхаіла Жарыкава — тады Барысёнак пакінуў каментар «Мусорской хряк» пад выявай супрацоўніка.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3z41de9
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На запыт пракуратуры Беларусі ў Польшчы затрымалі беларускага ўцекача Макарыя Малахоўскага Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк. Беларус з лістапада 2020 года знаходзіўся ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы…
На Макарыя Малахоўскага ў Беларусі заведзеная крымінальная справа за «гвалт або пагрозу гвалту» ў дачыненні да сілавіка.

Па версіі беларускім сілавікоў, ён наехаў на супрацоўніка ДПС 13 жніўня 2020-га. Відэа- ці фотасведчанняў няма, але ёсць відэазапіс з канцом канфлікту, дзе чалавека з доўгімі валасамі выводзяць з машыны – каб дастаць яго адтуль, у машыну распылілі газ, піша @nashaniva.

Тады хлопца адправілі на Акрэсціна і, праз некалькі дзён выпусцілі разам з іншымі затрыманымі ў першыя дні пратэстаў. Неўзабаве ён выехаў у Польшчу.
На падставе рашэння Міністэрства інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайты belaruspartisan.by, freesmi.by і 6tv.by.
❗️Пракурорка запрасіла для хворай на анкалогію пенсіянеркі два гады «хатняй хіміі» за каментар у «Аднакласніках»

Пракурорка суду Рэчыцкага раёну падчас судовых спрэчак запрасіла 2 гады «хатняй хіміі» для пенсіянеркі Людмілы Хлусевіч за каментар з абразлівыя словам у «Аднакласніках» пад пастом з фотаздымкам міліцыянта Жарыкава з Вілейкі.

Нагадаем, 65-гадовую пенсіянерку вінавацяць у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава — пад адным з пастоў у сацыяльных сетках жанчына пакінула каментар з аднаго слова: «Тварь».

За апошнія 9 месяцаў пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, больш за 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой. У чаканні суда жанчына напісала цыдулку на выпадак сваёй заўчаснай смерці.
‼️Палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар прад’явілі яшчэ два абвінавачванні

Сёння ў Мінгарсудзе на закрытым паседжанні разглядзелі скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай палітзняволенай Вольгі Залатар. З раскладу суда стала вядома, што акрамя арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў…).

📌Амаль паўгады маці пецярых непаўнагадовых дзяцей знаходзіцца за кратамі. Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла.

💌Падтрымайце Вольгу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
У Мінску пачалі судзіць палітвязня Цімура Газізава — актывіста «Сумленных людзей»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачалі разглядаць справу палітвязня Цімура Газізава — актывіста ініцыятывы «Сумленныя людзі». Яго затрымалі 16 чэрвеня на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля «Белы трус, чырвоны трус» і абвінавачвацілі паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса — «4 кастрычніка 2020 года Газізаў вёў дэструктыўную дзейнасць: наўмысна перашкаджаў працы транспарта, блакаваў дарогу, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў». Вядома, што тэлефон Цімура Газізава праслухоўваўся.

📍Цімур не прызнае віну і ўпэўнены, што не здзяйсняў злачынства.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3nutQPI