Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.2K photos
451 videos
67 files
18.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую

Акрамя таго, дома ў яе правялі ператрус, піша @radiosvaboda.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.
Spis_ekstremistau.pdf
12.9 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавек — цяпер у ім 4056 прозвішчаў

10 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Расіі Міхаіла Бодаша, кухара Ігара Казубава, бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Віталя Максімчука.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У Брэсце пачынаецца трэці суд за «грубае парушэнне парадку» 10 жніўня 2020

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 траўня распачынаецца суд паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над васьмю мясцовымі жыхарамі – Мікітам Вайцюком, Васілём Алексеюком, Глебам Клімовічам, Віталём Варфаламеевым, Аляксандрам Тысевічам, Юліей Шаронавай, Мікалаем Нікіцюком і Максімам Собалевым.

Па звестках @viasna_brest, людзей абвінавачваюць у тым, што 10 жніўня 2020 года яны ўдзельнічалі ў пратэстах у Брэсце.

Вядома, што Аляксандр Тысевіч быў затрыманы напачатку студзеня гэтага года і запісалі з ім «пакаяльнае відэа».

Справу разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган, на рахунку якога ўжо мінімум 58 асуджаных па палітычных крымінальных справах.
😔Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым

Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыма ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец.

💌Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі студэнта БДУІРа

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 20-гадовага студэнта трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

На «пакаяльным відэа» хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе пісаў у чат-бот праекта «Голас», хадзіў на пратэсты, распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, пасля тэракту ў Расіі «радаваўся гэтай сітуацыі», а таксама падтрымліваў «украінскіх неанацыстаў».

🔗Хроніка палітычнана пераследу
​​📸Фотафакт: магшот Алеся Бяляцкага падчас першага зняволення за праваабарончую дзейнасць

Нагадаем, пасля разгону Плошчы-2010 і рэпрэсій за сваю праваабарончую дзейнасць і няўхільную абарону правоў чалавека заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня 2011 года і асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за несплату падаткаў у асабліва буйным памеры (арт. 243 КК). Міжнародная супольнасць на працягу ўсяго зняволення праваабаронцы выступала за яго вызваленне і ладзіла акцыі салідарнасці.

Алесь быў вызвалены датэрмінова 21 чэрвеня 2014 года. Пасля гэтага ён працягнуў праваабарончую дзейнасць у Беларусі, за што быў зноўку затрыманы ў ліпені 2021 года і асуджаны да 10 гадоў зняволення. Цяпер Алесь адбывае тэрмін у горацкай калоніі № 9. На ім цяпер ужо бірка жоўтага колеру, якая прысвойваецца ўсім асуджаным па палітычных матывах як «схільным да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Такая практыка жоўтых бірак стала практыкавацца пасля падзей 2020 года, калі ў калоніі сталі масава адпраўляць палітвязняў.

🟨«Вясна» збірае магшоты палітзняволеных — mugshots.spring96.org/persons. Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
❤️Журналістцы Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма

На прэмію яе намінавала праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Разам з Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя Zan Times. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, піша Deutsche Welle.

"Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", — лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунчая рада фонду Palm.

Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года. Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава
💻Напісаць анлайн
⚖️Актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку асудзілі да 15 сутак арышту

Па інфармацыі @MAYDAYMog, жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня, а дома правялі ператрус.

У судзе Заводскага раёна Мінска 8 траўня над жанчынай адбыўся суд. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП. Суддзя Алена Някрасава арыштавала Уладыку на 15 сутак.

Вядома, што Марына з'яўляецца каардынатаркай па дапамозе сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Каля дзясятка асуджаных маглі "атаварвацца" ў турэмнай краме дзякуючы дапамозе актывістаў руху.
Папулярную гомельскую фатографку асудзілі па двух крымінальных артыкулах

34-гадовая Аляксандра Мельнічак прафесійна займаецца фатаграфіяй больш за 15 гадоў. Яе спецыялізацыя — сямейная, вясельная і івэнт-фатаграфія. Раней жанчына мела ўласную фотастудыю «Пудра» ў Гомелі. Таксама яна ўдзельнічала ў фотапраектах і конкурсах.

Апошні раз яна была анлайн ва «Укантакце» 15 лютага. Імаверна, у гэты дзень яе і затрымалі, піша @nashaniva.

Судовы працэс над Аляксандрай адбыўся 3 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Разглядаў справу суддзя Дзмітрый Казлоў. Мельнічак абвінавачвалі па двух артыкулах — «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы, канчатковы прысуд ці інфармацыя пра Аляксандру — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар пад фота Лукашэнкі

Стала вядома, што 7 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва вынесены прысуд мясцоваму жыхару Паўлу Макаранку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Ю. Арахоўская.

Яго асудзілі за тое, што ў жніўні 2021 году ён пакінуў каментар пад выявай Лукашэнкі ў адной з груп Telegram. У ім нібыта ўтрымлівалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, абвінавачанне вырашыла, што гэтым Макаранка «публічна ў зневажальнай форме выказаў сваю негатыўную ацэнку асобы».

Мужчына не прызнаў віну.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115189
Цяжарную мінчанку асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у «Маршы героеў»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 27 сакавіка асудзілі Юлію Каралёву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юлія Інчына прызначыла Каралёвай два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мінчанку апазналі па фотаздымку з акцыі пратэсту і з дапамогай даных мабільнага аператара аб тэлефонных злучэннях яе абаненскага нумара.

Акрамя гэтага ў судовай пастанове паведамляецца аб «актыўным спрыянні выкрыванню іншых удзельнікаў злачынства» з боку Юліі. Нібы Юлія падала асабістыя даныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёю на фотаздымку. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, бо «абвінавачваная ўказала толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115190
❗️Палітзняволеная Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі

Пра гэта паведамляе @dissidentBY. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі.

Нагадаем, Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года. Яе абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яе да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч
💻Напісаць анлайн
🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека

«Вясна» падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэнняў правоў чалавека.

• Суд у Баку пакінуў пад вартай вядомага праваабаронцу Анара Мамедлі — яго абвінавачваюць у «кантрабандзе групай асоб»;

• Amnesty International асуджае жорсткія напады невядомых асоб на крытыкаў ўрада ў Грузіі: «Бандыты ў цывільным жорстка нападаюць на пратэстоўцаў да і пасля мітынгаў, нават нападаюць на пратэстоўцаў каля іх дамоў»;

• Праваабаронцу «Мемарыяла» Алега Арлова этапавалі ў СІЗА Сызрані — ён даслаў ліст, у якім распавядае пра вялікую колькасць арыштантаў у маскоўскіх турмах і пра тое, як цяжкія для зняволеных этапы ў суды і назад;

• Больш за 400 тысяч подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абвінавачванні з кыргызстанскай праваабаронцы Рыты Карасартавай — ёй выстаўленыя надуманыя абвінавачванні ў спробе «гвалтоўнага звяржэння ўлады».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115188
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» чатыры кааліцыі, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Гэта «Воля / Рух Воля / Блок Воля», «Закон и правопорядок», «Еўрапейскі выбар» і «Моладзевы наступ».

Усе яны былі прызнаныя КДБ «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 6 траўня. Адзначым, што ў дакуменце таксама пералічана больш за 80 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэй згаданых кааліцый.

🔗Хроніка палітычнана пераследу
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM