Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.2K photos
451 videos
67 files
18.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
​​#WeStandBYou: «Хросныя» для Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco, сваіх сімвалічных хросных атрымалі праваабаронцы «Вясны» Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

🔹Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар узяў на сябе абавязкі «хроснага» Уладзіміра Лабковіча:

«У прававой дзяржаве заўжды мусіць гарантавацца права ажыццяўляць сваю прафесію і абараняць рэпрэсаваных без небяспекі. Я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Уладзіміра Лабковіча і іншых незаконна затрыманых!»;

🔹Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір падтрымала Алеся Бяляцкага:

«Быць актыўным удзельнікам грамадзянскай супольнасці не зэяўляецца злачынствам. Новая дэмакратычная Беларусь, нараджэнне якой мы бачым, мае патрэбу ў вас, Алесь Бяляцкі»;

🔹Старшыня дэпутацкай групы «Саюз 90/Зялёныя» ў нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр прыняў рашэнне стаць «хросным» Валянціна Стэфановіча:

«Я вельмі паважаю мужнасць людзей у Беларусі, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб выступіць у абарону правоў чалавека і свабодных выбараў. Дзеля ўсіх тых, каму цяпер патрэбна наша падтрымка і салідарнасць, я бяру на сябе палітычныя абавязкі “хроснага” Валянціна Стэфановіча».

✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
“Мы салідарныя з Марфай Рабковай”. Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

Агнешка Бругер
, намесніца старшыні фракцыі партыі “Саюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

“Мы заклікаем Вас неадкладна выконваць міжнародныя стандарты для зняволеных, у прыватнасці Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абыходжання са зняволенымі. Марфа Рабкова павінна атрымаць неадкладны доступ да гэтак неабходнай медычнай дапамогі”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Спасылка на тэкст зварота👉 https://spring96.org/be/news/112494
🇪🇺Чатыры шатландскія міністры сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou чацвёра шатландскіх дэпутатаў ад Шатландскай нацыянальнай партыі Крысціна Маккелві, Ангус Робертсан, Ніл Грэй і Эма Родзік сталі «хроснымі» Наталлі Дулінай, Эдуарда Бабарыкі, Сяргея Вайцюка і Вольгі Церах.

«Шатландскі ўрад падтрымлівае тых, хто пакутуе ад несправядлівасці, і мы будзем выкарыстоўваць нашу платформу для прасоўвання пераменаў. Беручы ўдзел у праграме "хросных" Libereco, мы спадзяемся прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і мы аднадушныя з тымі, хто імкнецца да сумленнасці, роўнасці і правасуддзя».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114885

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
🇪🇺Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч

У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега (Еўрапейская народная партыя, Kristdemokraterna, Швецыя), Элізабэт Гётцэ (Зялёныя, Аўстрыя), Лукас Мандл (Еўрапейская народная партыя, Аўстрыйская народная партыя, Аўстрыя) і Барбара Гізі (Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі) сталі «хроснымі» Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.

«Вяршэнства закона і доступ да справядлівага судовага разбору — гэта краевугольны камень любой дэмакратыі. Я салідарная з усімі жыхарамі і жыхаркамі Беларусі, якія за іх змагаюцца!».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114962

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM