Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2.42K subscribers
2.14K photos
305 videos
2 files
2.61K links
Download Telegram
🔥BSSF проведет благотворительный шахматный турнир в поддержку украинских детей — Chess Solidarity Cup🔥

🚀Стартуем 30 апреля в 18:00 CET.

С начала российской военной агрессии пострадало уже более 500 украинских детей. Каждый день врачи проводят десятки сложных операций, спасая маленьких жителей Украины. Им нужна наша помощь! Именно поэтому все средства, собранные на турнире, будут направлены самой большой детской больнице в Украине – ОХМАТДИТ.

Принять участие может каждый! Необязательно знать, что такое гамбит или эндшпиль. Если вы знаете, как «ходить конем» по шахматной доске или вы просто увлеченно смотрели сериал «Ход королевы», то смело можно пробовать свои силы в турнире Chess Solidarity Cup, чтобы помочь детям.

Chess Solidarity Cup
– это однодневный блиц-турнир, который пройдет на популярной шахматной платформе lichess.org.

🙌🏻Минимальная стоимость участия в турнире – 10 евро.

Регистрируйся на сайте
chesssolidarity.com. Дети должны жить! Солидарность – наша сила!

#chesssolidarity #chessforukraine
🔥5 прычын, чаму трэба прыняць удзел у Chess Solidarity Cup🔥

Не ведаешь, як добра правесцi суботнi вечар I пры гэтым дапамагчы Украiне? 30 красавіка а 18:00 CET адбудзецца дабрачынны шахматны турнір Chess Solidarity Cup. Рэгістрацыя ўжо даступная на chesssolidarity.com

Мы знайшлі 5 прычын, чаму абавязкова трэба прыняць удзел у Chess Solidarity Cup:

1️⃣ Гэта дабрачынны турнір. Усе сродкі, сабраныя на турніры, будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне - ОХМАТДИТ. Прымаючы ўдзел у Chess Solidarity Cup, вы дапамагаеце правесці складаныя аперацыі, купляеце неабходнае медыцынскае абсталяванне і даяце магчымасць украінскім дзецям жыць.

2️⃣ Удзельнічаць можа кожны. Для ўдзелу ў турніры не трэба ведаць, як выглядае ферзь, ці разбірацца ў шахматных камбінацыях, важна дапамагчы ўкраінскім дзецям і проста добра правесці час.

3️⃣ Шахматы - гэта лепшы інтэлектуальны трэнажор. Падчас гульні задзейнічаюцца абодва паўшар'і чалавечага мозгу, і адначасова выкарыстоўваецца як лагічнае, так і абстрактнае мысленне.

4️⃣ Шахматы не даюць старэць вашаму розуму. Гульня ў шахматы дапамагае прадухіліць развіццё сімптомаў розных захворванняў, такіх як дэменцыя і хвароба Альцгеймера.

5️⃣ Chess Solidarity Cup – гэта выдатная атмасфера і прыемнае баўленне часу. На нашым турніры няма сапернікаў, кожны ўдзельнік хоча дапамагчы Украіне. Да таго ж, нягледзячы на тое, што падчас гульні ў шахматы не прынята размаўляць, шахматы паляпшаюць вербальныя навыкі, паколькі задзейнічае ўчасткі мозгу, звязаныя з мовай.

📲Рэгіструйся на сайце chesssolidarity.com.

Дзеці павінны жыць! Салідарнасць - наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine
⭐️Ад артыста цырка Du Soleil да пераможцы шахматнай Алімпіяды. Прадстаўляем першых зорных паслоў шахматнага турніру - Chess Solidarity Cup:

1️⃣ Сямён Букін – чэмпіён Беларусі па спартыўнай гімнастыцы і артыст цырка Du Soleil:

🗣 Сярод майго наваколля не гучыць пытанне, “калі скончыцца вайна?” Існуе толькі, "калі Украіна пераможа".

2️⃣ Сабіна Аліева – вядучая YouTube-канала «Краіна для жыцця» і журналістка партала tribuna.com:

🗣 Трэба крычаць пра тое, што адбываецца зараз ва Украіне. Каб палітыкі, якія занадта доўга думаюць аб прыняцці важных рашэнняў не маглі заснуць без голасу ў іх галавах. Нашага голасу, які павінен гучаць. Дзеля свабоды Украіны, дзеля нашай свабоды.

3️⃣ Валерый Казакоўскі – міжнародны гросмайстар, чэмпіён свету па бліц сярод юнакоў, пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі па шахматах:

🗣 Нам трэба аб'яднацца вакол Украіны, народ якой адважна абараняе сваю незалежнасць ад ворага. Жыцці мільёнаў людзей знаходзяцца пад пагрозай, і калі ў нас ёсць нават найменшы шанец аказаць дапамогу, мы павінны ім скарыстацца.

4️⃣ Сцяпан Папоў – чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы па самба, першы ў гісторыі самбіст – уладальнік прэміі «Fair Play»:

🗣 Украіна ўжо перамагла маральна і духам - гэта бачыць увесь Свет.

5️⃣ Кацярына Сныціна – беларуская баскетбалістка, бронзавая прызерка чэмпіянату Еўропы, двухразовая удзельніца Алімпійскіх гульняў і экс-капітан нацыянальнай зборнай:

🗣 Фонд ужо шмат месяцаў праводзіць акцыі і мерапрыемствы ў падтрымку беларусаў і беларускіх спартоўцаў. Цяпер наша дапамога патрэбна Украіне, асабліва украінскім дзеткам, якія пацярпелі ад вайны.

6️⃣ Павел Эльянаў – украінскі шахматыст, гросмайстар, двухразовы пераможца шахматных Алімпіяд у складзе зборнай Украіны:

🗣 Як сказаў Гары Каспараў, гэта вайна не толькі за Украіну, але і за ўвесь свет. Мы на перадавой барацьбы чалавецтва і дэмакратычных каштоўнасцяў супраць таталітарнай дыктатуры і ваенных злачынцаў.

❗️Нагадваем, што зарэгістравацца на турнір Chess Solidarity Cup можна на сайце chesssolidarity.com. Усе сродкі будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне – ОХМАТДИТ.

#chesssolidarity #chessforukraine
⚽️ Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 года, нападнік польскага клуба “Ракаў” Ілья Шкурын падтрымаў шахматны турнір Chess Solidarity Cup і заклікае ўсіх, хто спачувае народу Украіны, прыняць удзел у акцыі:

🗣 Да пачатку вайны я гуляў за кіеўскае “Дынама”. Я бачыў адзінства ўкраінскага народа, сілу іх духу і патрыятызм. Не сумняваюся, што Украіна пераможа, а следам і Беларусь стане вольнай.

🗣 Зараз мы павінны аб'яднацца і накіраваць нашы намаганні на дапамогу Украіне. Гэтая падтрымка асабліва важная украінскім дзецям, якія пакутуюць ад жахаў вайны. Дапамагаць маленькім дзецям – гэта наш абавязак як сумленных грамадзян. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

📲 Рэгіструйся на сайце chesssolidarity.com.
Дзеці павінны жыць! Салідарнасць - наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine
Усе сродкі, сабраныя на турніры Chess Solidarity Cup, будуць накіраваныя дзіцячай бальніцы ОХМАТДИТ. Што гэта за бальніца і як яе лекары дапамагаюць жыхарам Украіны, чытайце далей.

ОХМАТДИТ — гэта:
самая вялікая дзіцячая бальніца Украіны;
лячэнне да 20 тысяч дзяцей штогод;
правядзенне да 10 тысяч аперацый штогод.

Пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання ОХМАТДИТ кругласутачна аказвае медыцынскую дапамогу не толькі дзецям, але і дарослым.

Спецыялісты бальніцы ў час вайны выратавалі сотні жыццяў. Лекарам з ОХМАТДИТ не прывыкаць змагацца за жыцці дзяцей, але з маленькіх пацыентаў ўпершыню даводзіцца выцягваць кулі і абломкі.

Дзеці не павінны паміраць! Салідарнасць — наша сіла!

📲Зарэгістравацца на Chess Solidarity Cup, каб дапамагчы бальніцы ОХМАТДИТ можна на сайце chesssolidarity.com

P. S. Сёння мы таксама распавядзем гісторыі пацыентаў бальніцы ОХМАТДИТ, якія не могуць пакінуць вас абыякавымі.

#chesssolidarity #chessforukraine
⛹️‍♀️ Зорка беларускага баскетболу і актывістка SOS_by Кацярына Сныціна патлумачыла, чаму ўсім салідарным трэба прыняць удзел у шахматным турніры Chess Solidarity Cup:

🗣 Беларускі фонд спартовай салідарнасці ўжо шмат месяцаў праводзіць акцыі, турніры і мерапрыемствы ў падтрымку беларусаў і беларускіх спартоўцаў. Цяпер наша дапамога патрэбна і народу Украіны, асабліва ўкраінскім дзеткам, якія пацярпелі ад жахаў вайны.

🗣 Удзел у турніры Chess Solidarity Cup - гэта магчымасць не проста дапамагчы, а выратаваць жыцці. Не хвалюйцеся аб тым, як вы гуляеце, - гэта не важна. Калі нас будзе шмат, кожны знойдзе сабе саперніка па сілах. Хоць ў гэтым мерапрыемстве няма супернікаў, ёсць толькі аднадумцы. Я сама не памятаю, калі апошні раз садзілася за шахматную дошку. Здаецца, гэта было ўжо сто гадоў таму, калі тата вучыў мяне граць.

🗣 30 красавіка ў нас ёсць магчымасць дапамагчы украінскім дзеткам, а таксама правесці час разам. Быць салідарнымі - у гэтым наша сіла! Далучайцеся да Chess Solidarity Cup. Рэгістрацыя ўжо даступная на 👉 chesssolidarity.com

#chesssolidarity #chessforukraine
Прадстаўляем галоўнага суддзю турніру Chess Solidarity Cup украінскі міжнародны арбітр і трэнер ФІДЭ Аляксандр Прохараў.

У інтэрв'ю ўкраінскай Трыбуне спецыяліст расказаў, чаму зрабіў відэазварот да шахматыстаў Расіі і Беларусі і як далучыўся да турніру Chess Solidarity Cup:

🗣 У сакавіку са мной звязаліся людзі з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і расказалі, што ёсць ідэя правесці такі турнір. Шмат чуў раней пра БФСС, мне хлопцы з Беларусі распавялі, што гэта за арганізацыя, хто там працуе, і, адпаведна, з кім мне трэба будзе супрацоўнічаць, таму ніякіх пытанняў адносна свайго ўдзелу ў турніры не ўзнікла.

🗣 Пасля першага тыдня вайны я запісаў відэазварот да прадстаўнікоў Расіі і Беларусі. Я ні да чаго не заклікаў, а проста хацеў данесці да іх праўду, расказаць тое, што адбываецца ва Украіне. Пэўны фідбэк атрымаў, але не ведаю, ці ўдалося дастукацца да ўсіх, да каго было накіравана гэтае відэа.

🗣 Разумею і бачу, што павінен і абавязаны сёння займацца ўсім, чым магу, каб дапамагчы ўкраінцам і свайму віду спорту ў краіне.

❗️ Зарэгістравацца на Chess Solidarity Cup, каб падтрымаць украінскіх дзецяй, можна на сайце chesssolidarity.com.

Турнір пройдзе 30 красавіка, 18:00 CET. Прыняць удзел можа кожны!

#chesssolidarity #chessforukraine
Пераходзім у эндшпіль. Дабрачынны турнір Chess Solidarity Cup ужо заўтра!

Усё больш і больш дзяцей становяцца ахвярамі гэтай вайны. Па сціплых ацэнках ад расейскай ваеннай агрэсіі пацярпела больш за 600 дзяцей. Кожны з нас можа дапамагчы. Прымі ўдзел у Chess Solidarity Cup, усе сродкі будуць накіраваныя самай вялікай дзіцячай бальніцы ў Украіне — Охматдит. Нядаўна клініку наведаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, дзе заявіў, што будзе змагацца за кожнае ўкраінскае дзіця. Мы таксама павінны змагацца, бо дзеці павінны жыць!

Не важна, на якім узроўні ты гуляеш у шахматы і колькі перамог здабудзеш у турніры, важная наша салідарнасць. У Chess Solidarity Cup ужо прымаюць удзел двухразовы алімпійскі чэмпіён Павел Эльянаў, экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна, міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі, вядучая канала «Краіна для жыцця» Сабіна Аліева, чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў, чэмпіён Беларусі па гімнастыцы Сямён Букін, а таксама шэраг беларускіх, украінскіх шахматыстаў і актывістаў Свабоднага аб'яднання спартсменаў.

✊🏻Нас шмат, і мы разам. Далучайся, падрабязнасці на chesssolidarity.com.

Салідарнасць — наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine
❗️Апошні шанец! Сёння ў 18:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе мы праводзім дабрачынны турнір Chess Solidarity Cup.

Гэта магчымасць дапамагчы велізарнай колькасці дзяцей, якія пацярпелі ад жахаў вайны, усе сродкі будуць накіраваны дзіцячай бальніцы ва Украіне — Охматдит.

Ведаеш, хто такі Гары Каспараў? Спадабаўся серыял "Ход каралевы"? Далучайся, удзельнічаць можа кожны, хто хоча дапамагчы ўкраінскім дзецям. Рэгістрацыя на турнір заканчваецца ў 17:50 CET.

Як прыняць удзел:

1️⃣ Націсні кнопку «Прыняць удзел» і запоўні рэгістрацыйную форму на сайце chesssolidarity.com. Не хвалюйся, твае дадзеныя будуць у бяспецы.

2️⃣ Аплаці дабрачынны ўзнос ад 10 еўра для падтрымкі ўкраінскіх дзяцей.

3️⃣ Зарэгіструй свой рахунак на платформе lichess.org. Пакрокавая інструкцыя тут.

4️⃣ Правер сваю пошту. На e-mail прыйдзе ліст з інфармацыяй і паролем для ўваходу ў турнір.

5️⃣ Уступі ў клуб Chess Solidarity па спасылцы з ліста для ўдзелу ў турніры.

6️⃣ Удзельнічай і перамагай. Прызёры турніру атрымаюць унікальныя 3D-кубкі. Чакаем цябе 30 красавіка ў 18:00 СЭТ.

Салідарнасць — наша сіла! Дзеці павінны жыць!

#chesssolidarity #chessforukraine
🔥Гэта было выдатна! У дабрачынным турніры Chess Solidarity Cup узялі ўдзел 127 чалавек.

Кожны з вас з'яўляецца пераможцам, у самы цяжкі час вы працягнулі руку дапамогі тым, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу — украінскім дзецям. Мы шчыра дзякуем вам за падтрымку і салідарнасць!

Перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны пасол турніру Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў, гімнаст Сямён Букін. Прызёры Chess Solidarity Cup атрымалі ўнікальныя 3D-кубкі і сертыфікаты пераможцаў.

✊🏻У рамках турніру было сабрана амаль 2 000 еўра, якія ў бліжэйшы час будуць накіраваны дзіцячай бальніцы ў Украіне – Охматдит. Калі вы хочаце дапамагчы, але не паспелі гэтага зрабіць, то проста націсніце "Падтрымаць Фонд". Усе сродкі, пералічаныя сёння ў Фонд спартыўнай салідарнасці, будуць дапоўненыя да асноўнай сумы і адпраўленыя ў Охматдит.

Салідарнасць — наша сіла! Дзеці павінны жыць!

#chesssolidarity #chessforukraine

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
✊🏻BSSF накіраваў 2000 еўра дзіцячай бальніцы ва Украіне "Охматдит".

30 красавіка мы правялі вялікі шахматны турнір Chess Solidarity Cup, у якім прынялі ўдзел 127 неабыякавых людзей. Мы шчыра дзякуем усім за падтрымку і салідарнасць!

Нагадаем, што перамогу за шахматнай дошкай атрымаў зорны амбасадар турніру — міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі. Да Chess Solidarity Cup таксама далучыліся міжнародныя гросмайстры, нацыянальныя шахматныя майстры, а таксама медыйныя асобы: баскетбалістка Кацярына Сныціна, журналістка Сабіна Аліева, самбіст Сцяпан Папоў і гімнаст Сямён Букін.

Мы будзем імкнуцца рэгулярна праводзіць Chess Solidarity Cup — шахматны турнір салідарных у падтрымку тых, каму сёння патрэбна дапамога.

#chesssolidarity #chessforukraine