❓ Ці ёсць у нас дэфіцыт водных рэсурсаў?
💧 Пакуль у цэлым вады краіне хапае: у Беларусі шмат падземных крыніц.
Але ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, водны транспарт або малая гідраэнергетыка, дзе выкарыстоўваюцца паверхневыя воды, іх нястача ўжо адчуваецца.
🌡️ Ва ўмовах змены клімату за апошнія 20 гадоў у Беларусі аб'ём рачнога сцёку скараціўся на 21%! Прычым узімку сцёк павялічваецца праз зімовыя адлігі, а ўлетку – памяншаецца. Гэта дрэнна адбіваецца на тых экасістэмах, іх флоры і фаўне, да якіх мы прывыклі.*
🤲 Зараз асабліва важна захаваць балоты і тыя свабодныя рэкі, якія ў нас засталіся. Выпраставаныя рэкі хутчэй скідваюць надземныя і падземныя воды ў мора. А пра асушаныя балоты і гаворкі няма.
*Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
📷 На фота рака Прыпяць, аўтар – Анастасія Шабалтас.
#СусветныДзеньВодныхРэсурсаў
#WorldWaterDay #дзікіярэкі