Дзікая прырода побач
2.85K subscribers
2.53K photos
195 videos
2 files
1.26K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
1️⃣2️⃣ рэчаў, якія атрымліваюць ўдзельнікі "Дзікага клуба".

Гартай карцінкі, каб пабачыць, што сёлета атрымаюць клубаўцы. 🤗

Хочаш таксама быць з намі? Тады запаўняй форму на сайце!

🎁 Клубны абанемент таксама можна набыць у падарунак блізкаму чалавеку.

🤲 Увесь прыбытак ад "Дзікага клуба" ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзе шукаць гілёў?

Гілі (снегири) – скрытныя птушкі, не заўсёды лёгка заўважыць нават яркіх самцоў, не кажучы пра больш “сціплых” самачак.

🎶 Лягчэй за ўсё запомніць пазыўку гілёў “трю-трю”. Пачуеш – глядзі па баках і ўверх: гілі побач.

❄️ Узімку гілі харчуюцца насеннем пладоў каліны, абляпіхі, рабіны, ясеня, клёна, бэзу. Уважліва аглядай гэтыя кусты і дрэвы. Пад рабінай або калінай усё чырвонае ад мякаці ягад? Пад ясенем ці клёнам на свежым снезе панакідана шмат крылатак? Гэта знак, што проста цяпер тут харчуюцца або нядаўна харчаваліся гілі.

Гілёў можна сустрэць таксама на палыне і іншым пустазеллі, якое насэмрэч вельмі важнае для іх выжывання ўзімку. 🌿

Гэтыя птушкі могуць прыляцець і на кармушку. Галоўнае павесіць яе загадзя і так, каб яна не боўталася, а была трывала замацаваная, не рухалася.

А ты бачыў_ла гілёў гэтай зімой? ☺️

📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як адарваць дзіця ад гаджэтаў і зацікавіць прыродай?

👦👧 Дзеці – сапраўдныя даследчыкі, ім ад прыроды ўсё цікава. Трэба проста скіраваць гэтую цікаўнасць у правільнае рэчышча.

Круты спосаб бавіць час і спазнаваць новае разам са сваім дзіцем – назіраць за птушкамі.

🐦 Птушкаванне і прагулкі на прыродзе карысныя для фізічнага і псіхічнага здароўя. А вывучэнне новай інфармацыі дапаможа развіць у дзіцяці разумовыя здольнасці і здольнасць факусавацца.

🔸 Хто прылятае на вашу кармушку?
🔸 Хто скача па галінках?
🔸 Хто выдае такія незвычайныя гукі?
🔸 Чаму гэтая варона так дзіўна паводзіцца?
🔸 А дзе можна пабачыць зімародка?

Адкрываць для сябе свет птушак і даведвацца пра іх больш вельмі цікава. Вам заўсёды будзе чым заняцца, куды схадзіць і што абмеркаваць. 🙋💁🏼‍♀️

Але з чаго пачаць?

Раім пачаць з кармушкі і проста з назірання за птушкамі ў сваім двары і на прагулках.

📗 А каб даведацца пра беларускіх птушак больш, раім нашу кнігу-бестселер: там простай мовай апісана 229 відаў нашых птушак, кожны з іх паказаны на якасных фотаздымках.

Кніга вытрымала некалькі выданняў, праверана птушкарамі ў палях і мае шмат добрых водгукаў. Многія бацькі ахвотна чытаюць кнігу са сваімі дзеткамі - ім падабаюцца яркія фотаздымкі і цікавыя факты. І ўсё гэта пра птушак, якіх яны могуць рэальна пабачыць у нас, у Беларусі! 🤗

📍 У "Акадэмкнізе" ў Мінску яшчэ засталася рэшта тыражу – спяшайся прыдбаць.

📷 Фота Ніны Каралевіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Птушка года - факт № 6 з 15-ці.

🦆 Ведаеш, як спявае варона?

🎶 Апроч знакамітага каркання, вароны выдаюць яшчэ каля 70 сігналаў. Але як ва ўсіх воранавых, у іх ёсць яшчэ і ціхая песня.

#дзікіфакт Вароны не спяваюць гучна, каб прывабіць партнёра на адлегласці. Замест гэтага яны спяваюць ціха — і з блізкай адлегласці — падчас заляцанняў, з багатай сумессю ціхага буркавання, хрыплых гукаў, рыкаў, паклонаў і ўзаемнага прыціскання дзюбай.

А табе даводзілася бачыць такія паводзіны ў варон?

Мілая шчочка ў вароны, праўда? ☺️❤️

🎥 Відэа Уладзіміра Бондара.

#птушкагода #птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вой, што тут адбываецца! 😯

На камеру з кармушкі каля Белавежскай пушчы трапіў момант атакі драпежніка.

🦅 Гэта шуляк-карагольчык (перепелятник) – драпежнік-арнітафаг, 96% яго здабычы – птушкі малой і сярэдняй велічыні. У халодны час года карагольчыкі качуюць, і іх часта можна заўважыць у населеных пунктах, дзе болей птушак, на якіх можна паляваць. Асабліва каля кармушак.

👀 Калі ты яшчэ не сочыш анлайн за кармушкай у Вуглянах, самы час далучыцца! Камера ўсталявана ў пойме ракі Лясной і працуе круглыя суткі – можна паназіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.

🦊🐭🦉 Да кармушкі прыходзяць лісы, зайцы, мышы, прылятаюць совы. Дарэчы, спецыяльна для драпежных птушак прыгатаваны асобны пачастунак, на які злятаюцца крумкачы (вОроны) і нават арлан-белахвост. 🦅

🙌 Перашлі гэтае відэа са спасылкай на трансляцыю сябрам, каб і яны маглі назіраць за птушыным жыццём анлайн https://birdwatch.by/stalouka-2024

А калі заўважыш нешта цікавае на кармушцы, рабі скрын і дасылай у Тэлеграм-чат @vuhliany. Там ужо ідзе актыўная дыскусія! 😉
Знайсці сяброў па інтарэсах лёгка!

"Дзікі клуб" аб’ядноўвае людзей, якія любяць дзікую прыроду, доўгія прагулкі, актыўны адпачынак на прыродзе, назіранні за птушкамі і звярамі, фатаграфуюць прыроду.

Сёлета ў клубе будзе шмат афлайн-актыўнасцяў, толькі паглядзі:

🏆 бясплатны ўдзел у двух прызавых чэмпіянатах па фотабёрдынгу;
🧑‍🤝‍🧑 летняя цімбілдзінг-сустрэча “Дзікі квэст” з камандамі ў Мінску;
🐦 птушыныя прагулкі ў Мінску;
🦆 экскурсія з арнітолагам для ўдзельнікаў клуба ў гарадах, дзе будзе больш за 10 клубаўцаў;
☕️ утульныя сустрэчы за гарбатай з пячэнькамі.

Калі ты цікавішся дзікай прыродай, але ў тваім атачэнні няма аднадумцаў, далучайся да клуба!

Твае сябры раздзяляюць тваю цікавасць да прыроды? Вельмі добра, кліч іх з сабой у клуб! 🤗
https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Нагадваем, што ўвесь прыбытак ад клуба ідзе на дапамогу дзікай прыродзе Беларусі. 💚

📷 Фота Кацярыны Вараб’ёвай.
😳 Ці займаюць совы гнёзды іншых птушак? Ці праўда, што яны лётаюць бясшумна, і ў іх амаль няма натуральных ворагаў? Вароны не любяць соў?

У рамках нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” разбіраемся, дзе праўдзівыя сцвярджэнні аб совах, а дзе выдумкі.

👀 Глядзі інтэрв'ю з арнітолагам Аляксандрам Вінчэўскім па спасылцы https://youtu.be/cEmqNVmbPAU?si=GcwAuWO0NLF33dLx

📷 На фота Іны Шкурко пугач (филин).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У цябе на лецішчы расце ірга каласістая? А ці ведаеш ты, што гэта чужародны шкодны від?

Іргу каласістую летась забаранілі выкарыстоўваць для азелянення. Але забарона не тычыцца прысядзібных участкаў. Хаця і тут яна застаецца шкоднай. Від прыстасаваўся да нашай прыроды. Кожная расліна дае процьму каранёвых атожылкаў, а ягады палюбілі птушкі і разносяць яе насенне па ваколіцы. 🐦‍⬛️

Ірга каласістая – расліна з Паўночнай Амерыкі. Яна выцясняе нашы родныя віды флоры. Зараснікі іргі гусцейшыя і шчыльнейшыя, чым у ляшчыны і крушыны.

Цяпер ірга моцна ўвайшла ў дрэвастой розных раёнаў Беларусі і паўсюдна сустракаецца, напрыклад, у Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнах, Гэта звычайная расліна на сажалках рыбгаса “Волма” у Чэрвеньскім раёне.

Што ж рабіць дачнікам?

Праблема ў тым, што калі на сваім участку ты зможаш даць рады разрастанню іргі, то птушкі, якім падабаюцца яе ягады, разнясуць яе па лясах. Менавіта птушкам яна абавязана сваёй хуткасцю распаўсюджвання ў дзікай прыродзе.
Лепш за ўсё пазбавіцца ад іргі – пілаваць, карчаваць, выполваць сеянцы і падрост.

Калі дужа любіш яе ягады – абразай кусты, каб крона фармавалася не вышэй за два метры, накрывай куст спанбондам падчас плоданашэння, своечасова збірай ураджай.

📷 Фота: Tauno Erik, Wikimedia Commons.

#інвазіўныявіды #чужародныявіды
Птушка года: факт № 7 з 15. 🦆

Правярай, ці ведаў_ла ты гэта аб шэрай вароне! 😉

#дзікіфакт Песня вароны асаблівая для сваёй сацыяльнай групы.

🎶 Даследаванні груп у няволі паказалі, што кожная група выпрацоўвае адметныя гукавыя элементы, якія становяцца своеасаблівай культурнай традыцыяй — дыялектам — па якім вароны пазнаюць адна адну.

📷 Фота Іны Шкурко, @ptushkafota

#птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Сябры, нагадваем, што мы збіраем вашы пажаданні наконт удзелу ў зімовым прызавым Чэмпіянаце па фотабёрдынгу-2024.

Гэта патрэбна, каб ацаніць актуальнасць правядзення Чэмпіяната.


🔸 Папярэдне плануем праводзіць Чэмпіянат па ўсёй Беларусі ў нейкую з субот лютага.

🔸 Кошт удзелу – 20 рублёў з кожнага чалавека ў камандзе. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” – 10 рублёў.

🔸 Прызёры за тры першыя месцы атрымаюць індывідуальныя фірменныя ўзнагароды, а пераможцы ў дадатковых намінацыях у адпаведнасці з Палажэннем аб Чэмпіянаце – граматы і прызы.

❗️ Калі ласка, напішыце свой адказ і ідэі па даце правядзення ў Гугл-форму https://goo.su/WCFtx

🔠 Адказы прымаем да 28 студзеня ўключна.

На фота ўзнагарода мінулага года, а сёлета ўзнагароды будуць падобныя, толькі з птушкай 2024 года – шэрай варонай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чаму мы раім далучыцца да “Дзікага клуба” ужо зараз?

У "Дзікім клубе" настаў той самы момант, калі клубаўцы будуць выбіраць тэмы закрытых анлайн-лекцый аб дзікай прыродзе на 2024 год. А гэта значыць, што калі ты ўступіш у клуб зараз, то зможаш прапанаваць тэму, якая цікава менавіта табе! 😉

🧑‍💻 Для закрытых анлайн-лекцый мы запрашаем крутых экспертаў. А тэмы і даты лекцый клубаўцы выбіраюць супольна, галасаваннем, каб усім было максімальна цікава і зручна. 👌 Сёлета такіх эксклюзіўных анлайн-лекцый будзе восем!

🎤 Падчас лекцый у жывым эфіры ў цябе будзе магчымасць задаць свае пытанні спікеру. Для тых, у каго не атрымалася прысутнічаць анлайн, даступны запісы лекцый.

Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Далучайся!

Go wild! 🦡

📷 Фота Vincent Van Zalinge, Unsplash.
Ці праўда, што гэтая рыба можа жыць у моры і мяняць свой колер, як хамелеон?

🐟 Гавораць, што яна застала яшчэ дыназаўраў, жыве да 100 гадоў, а яе зубы растуць і аднаўляюцца ўсё жыццё.

👉 Разбіраемся, дзе праўда, а дзе міф аб шчупаку разам з заолагам Віталем Кашчэевым у рамках нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” https://smartpress.by/idea/zoo/60549

📷 Фота poknok.art
Чаму ў птушак не мерзнуць лапы?

👉 Сістэма артэрый птушыных лапак "прыводзіць" у іх кроў тэмпературай каля 40 градусаў. Цёплая кроў грэе і насычае тканкі кіслародам. Пакуль яна бяжыць па гэтай артэрыяльнай сістэме, то астывае да 2-4 градусаў. А калі падымаецца ад лап да цела па венах, уступае ў працэс цеплаабмену з гарачымі артэрыямі, цяплее і ў цела прыходзіць ужо ў прымальным тэмпературным стане.

🌡 Падтрымліваць тэмпературу лап у 2-3 градусы прасцей, чым спрабаваць увесь час грэць іх да 40 градусаў. Такімі "халоднымі" лапкамі мароз адчуваецца менш, чым калі б тэмпература канечнасцяў была 40 градусаў. Гэта таму, што розніца тэмператур не такая вялікая. Для вадаплаўных гэта наогул выдатна, бо ў зімовай чатырохградуснай вадзе ім нават цёпла. Успомні: калі прыходзіш з марозу і сунеш астылыя рукі пад халодную ваду, яна і праўда здаецца цёплай!

📷 Аўтар фота качкі-цыранкі (чирка-свистунка) Уладзімір Бондар, @ptushkafota.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Там зараз пачынаецца ўсё самае цікавае! 🤗

Сёлета будзем сустракацца часцей, і не толькі анлайн:

☕️ Ужо сёння ўвечары мы ўпершыню сустракаемся ў нашым офісе, каб утульна пагутарыць  за кубачкам гарбаты. Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі раскажа пра чаек. Такія сустрэчы будуць рэгулярнымі!
🐦 У гэтую суботу для клубаўцаў пройдзе экскурсія з арнітолагам у Мінску. Пазнаёмімся бліжэй з чайкамі.
🧑‍💻 Хутка клубаўцы будуць галасаваннем выбіраць тэмы закрытых лекцый. Сёлета такіх эксклюзіўных дзікіх лекцый будзе восем.

⚡️ А яшчэ ў клубаўцаў ужо ёсць магчымасць першымі купіць легендарныя значкі-піны з птушкамі, ды яшчэ па найлепшай цане! Колькасць значкоў абмежаваная, некаторых відаў – адзінкі.

Спяшайся далучыцца! Падрабязнасці па спысылцы https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Go wild! 🐾

На фота чайка-рыбачка, аўтар Сяргей Аднавал, @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Глядзі – рысі прыйшлі ў закінутую хату ў Чарнобыльскай зоне! Іх прывабілі барсукі, якія жывуць тут пад падлогай.

😺 Чырванакніжныя звяры – рысі, барсукі, зубры, коні Пржавальскага – вельмі добра пачуваліся на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, дзе з 1986 года не было гаспадарчай дзейнасці.

Але ў апошнія пяць гадоў ідзе тэндэнцыя на больш актыўнае выкарыстанне зямель запаведніка. У запаведнай зоне дазволена рыбалоўства на рацэ Прыпяць, а ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне – дадаткова высечкі прамежкавага карыстання і іншыя высечкі, турызм, паляванне і рэгуляцыя колькасці жывёл. Ахоўная зона вакол запаведніка ліквідавана і разворваецца.

👉 Пакуль у гэтай тэрыторыі няма статусу асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, але ёсць усе нагоды, каб стаць прыродным запаведнікам.

Гэты запаведнік быў бы адным з самых буйных у Еўропе – 217.173 га, гэта значыць амаль у 3 разы большы за Бярэзінскі біясферны запаведнік. Раней ён быў у ведамстве МНС, а зараз перададзены ў ведамства Мінпрыроды.

🎥 Дзякуем за відэа Валеру Дамброўскаму.
Ціў! Правярай, хто што прапусціў.

Падборка самага цікавага за студзень:

🌱 Гонар беларускай навукі: нашы вучоныя адкрылі свету 33 новыя віды раслін. Яны апісаны ў новым томе кнігі "Флора Беларусі".

🥵 Гарачыя навіны: якія кліматычныя рэкорды былі ў Беларусі ў 2023 годзе.

🐦 Расказваем, дзе шукаць прыгажуноў гілёў.

🧑‍💻 Парада: як адарваць дзіця ад гаджэтаў і зацікавіць дзікай прыродай.

🦅 Драпежнік-арнітафаг атакуе птушыную сталоўку ў Вуглянах.

Чаму ірга каласістая – шкодная расліна, і што рабіць, калі яна ўжо расце на тваім падворку?

🦆 А цікавыя факты пра разумніцу і прыгажуню шэрую варону знойдзеш па хэштэгу #птушка2024года.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🦆 Птушка года: факт № 8 з 15.

#дзікіфакт Шэрыя вароны жывуць да 16 гадоў. Размах іх крылаў да 1 метру. А важаць яны ў сярэднім паўкіло.

👉 Факты пра шэрую варону збіраем па хэштэгу #птушка2024года.

📷 Фота Алёны Ціхановіч.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💧🌱 Сёння – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.

Ведаеш, якія экасістэмы захоўваюць у сабе ў два разы больш вугляроду, чым усе лясы планеты? Гэта водна-балотныя ўгоддзі – нашы экалагічныя героі ў барацьбе з кліматычнымі зменамі.

Але ў апошнія 50 гадоў свет страціў траціну гэтых найважнейшых угоддзяў, і яны знікаюць хутчэй, чым мы можам уявіць.

💧 На апошняй канферэнцыі ААН па пытаннях змены клімату было прызнана, што вада і злучаныя з ёй экасістэмы граюць ключавую ролю ў адаптацыі да змены клімату. Абарона, захаванне і аднаўленне гэтых сістэм – не проста клопат аб прыродзе, гэта стратэгія забеспячэння сацыяльных і экалагічных гарантый для нашых дзяцей і ўнукаў.

А нядаўняе даследаванне 15 буйных сусветных арганізацый паказала, што аднаўленне водна-балотных угоддзяў – гэта вельмі перспектыўны кірунак для інвестыцый. 💰

📷 На фота мохавае балота Ельня, Рамсарскае угоддзе, Тэрыторыя, важная для птушак, рэспубліканскі заказнік. Архіў ТАА "Дзікая прырода".

#worldwetlandsday