Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
🚘 На дарогах штогод гіне шмат лясных і палявых птушак, у тым ліку лелякоў (козодоев) – гэты від абраны крылатым сімвалам 2021 года ў Беларусі. #птушкагода

❗️Дапамажы нам вызначыць месцы, дзе птушкі трапляюць пад колы, занось на карту месцы за горадам, дзе ты бачыў_ла на дарогах збітых машынамі птушак ptushki.org/roads! Асабліва просім пазначаць на карце назіранні лелякоў на дарогах – як збітых, так і жывых.

Чым болей такіх назіранняў атрымаецца сабраць, тым больш цэльная будзе ў прыродаахоўнікаў карціна. Па выніках акцыі мы плануем звярнуцца ў ДАІ, каб на небяспечных участках паставілі дадатковыя дарожныя знакі. ⛔️
Такога ты яшчэ дакладна ніколі не бачыў(ла)!
Ляляк (козодой) – птушка 2021 года – спіць на чаплі! Пачакай, пачакай... на пластыкавай чаплі! 😳

Ваў! 😂 #птушкагода

📷 Фота: Доктар Шон МакКормак.
Ляляк – адметная птушка, і шмат чым можа здзівіць! 😌

Дзюба леляка кароткая і слабая, затое разрэз роту дазваляе яе адкрываць вельмі шырока. Разам з пёркамі ў выглядзе веек па краі рота – гэта выдатнае прыстасаванне для лоўлі начных насякомых у палёце. #птушкагода #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: © Ori Davidor, ebird.org.
💥 Сустракай птушку 2022 года ў Беларусі – патрыётку Палесся, паляшучку – белую сініцу (белую лазоревку)!
Гэта невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ.

🐦 Што гэта за птушка, чым яна адметная, што ёй пагражае і якія мерапрыемствы па яе ахове мы плануем – чытай па спасылцы ➡️ ptushki.org/news/709265.html.

📷 Фота Андрэя Шэўчыка (АПБ). #птушкагода
Віншуем з годам белай сініцы! 🌟 #птушкагода

Няхай 2022 год увойдзе ў кожны дом, у кожную сям’ю з мірам і дабром, спраўдзіць нашы чаканні і здзейсніць усе мары!

📷 Фота Андрэя Шэўчыка.
1 сакавіка ў Беларусі выходзіць марка з птушкай 2022 года – белай сініцай. Яе выпускае Белпошта ў супрацоўніцтве з АПБ.

Белая сініца (белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. 💙

🐦 Белыя сініцы канцэнтруюцца вакол Прыпяці і на яе прытоках, утвараючы тут ізаляваную папуляцыю. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, па апошніх ацэнках 2015 года ў нашай краіне ўсяго 500-800 пар белых сініц.

1 сакавіка на Галоўпаштамце ў Мінску адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.

📩 Адпраў паштоўку з такой прыгожай маркай сваім сябрам і раскажы ім пра птушку года. #птушкагода
Беларускія майстры працягваюць натхняцца птушкай 2022 года – белай сініцай! 💙

😍 Такі чароўны драўляны паднос зрабіў Уладзімір Буракоў. Тут можна паглядзець і заказаць больш яго прац: @warmheartedwood.

Белая сініца ў нас жыве толькі на Палессі. Для гнездавання птушцы патрэбны дубровы, чорнаалешнікі і старыя вербалозы, якія ўвесну заліваюцца вадой падчас паводкі.

Малюеш, лепіш з гліны, вяжаш цацкі, працуеш з металам ці іншым матэрыялам? Натхняйся белай сініцай і ты – дасылай нам фота сваіх твораў з белай сініцай, і мы пакажам іх на гэтай старонцы. Хай вакол будзе больш прыгажосці і птушак. 🤗 #птушкагода
Жылыя дамы Дзяржынска і Фаніпаля ўпрыгожылі муралы з "чырванакніжнымі" жывёламі і раслінамі. 🦅🌱

Адзін з іх прысвечаны птушцы 2022 года – белай сініцы (белой лазоревке) – невялікай прыгожай пеўчай птушцы, якая жыве ў нас толькі на Палессі. #птушкагода

🐦 Белыя сініцы канцэнтруюцца вакол Прыпяці і на яе прытоках, утвараючы тут ізаляваную папуляцыю. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, па апошніх ацэнках 2015 года ў нашай краіне ўсяго 500-800 пар белых сініц.

На муралах таксама можна ўбачыць зялёную жаўну (зеленого дятла), арла-маркута (беркута), зімародка, чорнага бусла (черного аиста), арэшнікавую і садовую сонь, барсука і іншых.

Усяго ў абодвух гарадах да канца верасня 2022 года запланавана нанясенне 28 муралаў – 17 у Дзяржынску і 11 у Фаніпалі.

📷 Фота: minpriroda.gov.by.
Птушка года: факт № 5 з 15.

Правярай, ці было табе гэта вядома пра варону. 😉

🦆 Вароны – адны з нямногіх вераб'інападобных птушак, якія выкарыстоўваюць сваё гняздо з года ў год.

Як правіла, у гняздо ў сучаснай вароны заўсёды і матэрыялы ўбудаваны сучасныя – гэта дрот. Часам каркасы гнёзд птушкі робяць выключна з дроту.

🪺 Самка адкладае ад 4 да 6 яек і наседжвае іх 19 дзён. Яе падкормлівае самец.

#дзікіфакт: Птушаняты вылупляюцца сляпымі і бездапаможнымі, але праз месяц ужо пакідаюць гняздо. Яны застаюцца залежнымі ад аднаго з бацькоў яшчэ 2-3 тыдні, але «атэстат сталасці» атрымліваюць толькі ў 2-3 гады.

📷 На фота птушаня шэрай вароны.

#птушкагода #птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Птушка года - факт № 6 з 15-ці.

🦆 Ведаеш, як спявае варона?

🎶 Апроч знакамітага каркання, вароны выдаюць яшчэ каля 70 сігналаў. Але як ва ўсіх воранавых, у іх ёсць яшчэ і ціхая песня.

#дзікіфакт Вароны не спяваюць гучна, каб прывабіць партнёра на адлегласці. Замест гэтага яны спяваюць ціха — і з блізкай адлегласці — падчас заляцанняў, з багатай сумессю ціхага буркавання, хрыплых гукаў, рыкаў, паклонаў і ўзаемнага прыціскання дзюбай.

А табе даводзілася бачыць такія паводзіны ў варон?

Мілая шчочка ў вароны, праўда? ☺️❤️

🎥 Відэа Уладзіміра Бондара.

#птушкагода #птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ты таксама можаш далучыцца да ўлікаў. Вось што трэба рабіць:

🔹Раздрукаваць карту/схему свайго мікрараёна (гэта можа быць скрыншот з Гугл ці Яндэкс карт, ці з Google Earth), пажадана выбіраць прамавугольны ўчастак.
🔹Абысці ўсе дрэвы на гэтым участку ў пошуку гнёзд.
🔹Адзначыць на карце кружкамі ўсе знойдзеныя гнёзды птушак: пусты кружок – гняздо незанятае, зафарбаваны кружок – занятае.
🔹Гняздо варон – купка галінак, зверху на якіх сядзіць птушка, звычайна бачна толькі хвост, у сарокі гняздо – збоку выцягнуты па вертыкалі авал, бо мае крышу. Птушку ўнутры не заўсёды бачна. Толькі гракі селяцца калоніямі. Але звычайна не цяжка вызначыць старое ці новае гняздо.
🔹Падпісаць на карце, чые гэта гнёзды.
🔹Абавязкова паставіць даты ўлікаў.
🔹З адной схемай можна рабіць і паўторныя ўлікі да канца інкубацыі ў самых ранніх варон (да 10 траўня), дадаваць новыя гнёзды і замалёўваць кружкі, калі гнёзды займаюцца.
🔹Пасля ўлікаў адправіць фота ці скан улікаў са сваім імем і прозвішчам на электронную пошту a.vintchevski@gmail.com

📌 Вельмі пажадана зрабіць ўсе ўлікі да 10 траўня, а першы на гэтым-наступным тыдні, пакуль лісце яшчэ не распусцілася і гнёзды добра відаць.

Цяпер мы толькі закладваем базу для маніторынгу. У наступныя гады будзе цікава паглядзець, што і як будзе мяняцца. Заадно паспрабуем праверыць гіпотэзу, што шэрыя вароны выцясняюць з гарадоў сарок.

Цікава як ужываюцца вароны і сарокі не толькі ў Мінску ці ў Гродна, дзе сарокі зніклі з горада.

Ні пуху! 🪶

📷 На фота гняздо шэрай вароны, з якога тырчыць хвост птушкі.

#птушкагода