Пісьмо ў АПБ. ✉️
"Маці знайшла ў Брагіне на дарозе чарапаху, забрала дадому. Думала, што ад кагосьці збегла, нават аб'яву дала, што знайшла. Я паглядзеў, а гэта хутчэй за ўсё дзікая балотная чарапаха, а не чырванавухая, што цяпер рабіць?"
❗️Вельмі важна, калі бачыш такую чарапаху, як на 1 фота, не чапай яе і не забірай з дзікай прыроды дадому. Гэта "чырванакніжная" рэдкая балотная чарапаха. Калі ёсць магчымасць, паведамі ў АПБ каардынаты, дзе ты яе сустрэў(ла).
А вось чырванавухая чарапаха, якая прадаецца ў заакраме, як на 2 фота, – гэта інвазіўны від. Нi пры якіх абставінах не выпускай яе ў натуральнае асяроддзе. Гэта агрэсіўны канкурэнт абарыгеннай балотнай чарапахі. Краіны ЕС яшчэ ў 1997 годзе забаранілі ўвоз гэтага інвазіўнага віду на сваю тэрыторыю.
📷 Фота: Андрэй Абрамчук, Wikimedia Commons. #інвазіўныявіды

Вось дык "дэкаратыўная кветачка"!
❗️Канадскі сумнік – хоць і прыгожы, але вельмі небяспечны інвазіўны від, які выцясняе нашы родныя віды флоры і фаўны, а яго пылок – моцны алерген.
☝🏻Ні ў якім разе не высаджвай канадскі сумнік, не спрыяй яго распаўсюду. Тлумач суседзям.
Знішчыць яго не так лёгка. Пры гэтым кожны куст сумніка дае да 100 тысяч семак.
📍Калі трэба пазбавіцца ад 10-20 кустоў – іх можна выкапаць з карэнішчам.
📍Калі касіць канадскі сумнік у першай палове ліпеня, то праз тры гады ён знікне таксама. Цяпер самы час!
📷 Фота: Мінск, Pracar, Wikimedia Commons. #інвазіўныявіды

З дрэвавых інвазіўных раслін ірга каласістая ўяўляе сабой сапраўдную пагрозу. Яна выцясняе нашы родныя віды флоры. Цяпер ірга моцна ўвайшла ў дрэвастой Заходняй Беларусі і паўсюдна сустракаецца ў Астравецкім і Смаргонскім раёнах, крыху менш – ва ўсходняй частцы краіны.
❓Што ж рабіць дачнікам?
Калі ёсць магчымасць – не вырошчваць. Калі дужа любіш ягады – абразай кусты, каб уся крона фармавалася на вышыні паўтара-два метры. І ягады будуць лепшыя, і птушкі не падлятуць так нізка.
#інвазіўныявіды
📷 Фота: Tauno Erik, commons.wikimedia.org.

🌿Працягваем рубрыку #інвазіўныявіды.
Наша сённяшняя “гераіня” – абляпіха крушынападобная. Складана паверыць, што гэта чужародны від, які пагражае флоры нашай краіны? Але гэта так. Расказваем, чаму. 👇
У Беларусі з сярэдзіны 19 стагоддзя яе ўжо вырошчвалі як дэкаратыўную і пладовую расліну. Вядома з 1885 года ў Горках – атрымана з гадавальніка Вагнера, горад Рыга.
З пачатку 20 стагоддзя яна стала шырока разводзіцца ў садах і парках. А з 1960 гг. паспяхова дзічэе.
Цяпер абляпіха сустракаецца па ўсёй краіне. Расце на лецішчах, па ўзбочынах дарог, на пустках, узлесках, кар'ерах, уздоўж вадаёмаў. Насенне паўсюль разносяць птушкі.
Працяг 👇

🙅🏼♀️ Небяспечныя расліны, якія нельга саджаць!
Чарнаплодная рабіна, дуб чырвоны, ірга каласістая, абляпіха крушынападобная, рабіннік рабіналісты, хвоя Банкса, хвоя веймутава, чаромха віргінская – яшчэ нядаўна гэтыя расліны высаджвалі для азелянення ў нашых гарадах. Але што з імі не так?
👉 Гэтыя расліны хоць і прыгожыя, але вельмі шкоданосныя чужародныя віды, якія выцясняюць нашую родную флору. Яны вельмі жывучыя і пладавітыя, хутка разрастаюцца, і кантраляваць іх распаўсюджванне нялёгка.
Пры нашым удзеле і пры падтрымцы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Мінпрыроды змяніла “Перечень видов деревьев, кустарников, допускаемых к посадке для целей озеленения” у сваёй Пастанове і цяпер гэтыя расліны нельга выкарыстоўваць для азелянення ў гарадах.
☝️ Калі ты даведаешся пра планы па высаджванню гэтых відаў у гарадах, звярніся ў мясцовую інспекцыю Мінпрыроды ці парэкамендуй азеляніцелям пачытаць абноўлены ЭкоНиП 17.01.06-001-2017, зацверджаны Мінпрыроды ад 18 ліпеня 2017 г. № 5-Т.
❓ Што ж рабіць дачнікам? Не садзіць гэтыя расліны. А калі яны ўжо растуць – спілоўваць, раскарчоўваць, выполваць сеянцы і падрост. Ягадамі іргі, абляпіхі часам жывяцца птушкі. Бяда ў тым, што яны разносяць насенне гэтых раслін па лясах. А сойкі разносяць жалуды чырвонага дуба. Для птушак лепш пасадзіць у сваім садзе рабіну, бружмель і каліну.
📷 На фота – зараснікі абляпіхі крушынападобнай, аўтар Rosser1954, Wikimedia Commons.
#інвазіўныявіды #чужародныявіды

❓У цябе на лецішчы расце ірга каласістая? А ці ведаеш ты, што гэта чужародны шкодны від?
Іргу каласістую летась забаранілі выкарыстоўваць для азелянення. Але забарона не тычыцца прысядзібных участкаў. Хаця і тут яна застаецца шкоднай. Від прыстасаваўся да нашай прыроды. Кожная расліна дае процьму каранёвых атожылкаў, а ягады палюбілі птушкі і разносяць яе насенне па ваколіцы. 🐦⬛️
Ірга каласістая – расліна з Паўночнай Амерыкі. Яна выцясняе нашы родныя віды флоры. Зараснікі іргі гусцейшыя і шчыльнейшыя, чым у ляшчыны і крушыны.
Цяпер ірга моцна ўвайшла ў дрэвастой розных раёнаў Беларусі і паўсюдна сустракаецца, напрыклад, у Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнах, Гэта звычайная расліна на сажалках рыбгаса “Волма” у Чэрвеньскім раёне.
❓ Што ж рабіць дачнікам?
Праблема ў тым, што калі на сваім участку ты зможаш даць рады разрастанню іргі, то птушкі, якім падабаюцца яе ягады, разнясуць яе па лясах. Менавіта птушкам яна абавязана сваёй хуткасцю распаўсюджвання ў дзікай прыродзе.
Лепш за ўсё пазбавіцца ад іргі – пілаваць, карчаваць, выполваць сеянцы і падрост.
Калі дужа любіш яе ягады – абразай кусты, каб крона фармавалася не вышэй за два метры, накрывай куст спанбондам падчас плоданашэння, своечасова збірай ураджай.
📷 Фота: Tauno Erik, Wikimedia Commons.

Не ўсім новым відам трэба радавацца. Егіпецкая гусь – патэнцыяльна небяспечны від для беларускай прыроды. У ЕС від уключаны ў Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў.
Падзяліся гэтым допісам з сябрамі! 🙌🏻
📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч.
#інвазіўныявіды
Падзяліся гэтым допісам з сябрамі! 🙌🏻
📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч.
#інвазіўныявіды
Усе дубы прыгожыя, але кожны добры ў сваім месцы.
Яшчэ нядаўна амерыканскі дуб чырвоны (Quercus rubra) у Беларусі рэкамендаваўся для азелянення ў гарадах.
🌳 У дуба чырвонага вельмі пышная крона, якая закрывае сонечнае святло, а густы лісцевы апад доўга не раскладаецца – гэта перашкаджае іншым відам раслін. Да таго ж дуб чырвоны вельмі жывучы і пладавіты, а натуральных шкоднікаў у нашых прыродных умовах у яго амаль няма. На тэрыторыях, якія засаджаныя дубам чырвоным, цяжка ідзе натуральнае аднаўленне шыракалістых і іглічных лясоў. У перспектыве дуб чырвоны здольны змяніць карэнныя лясы.
🔎 Украінскія даследчыкі паказалі, што ў лясах, дзе пераважае дуб чырвоны, бедны відавы склад, спрошчаная вертыкальная структура ярусаў лесу, адсутнічаюць тыповыя для дадзенай мясцовасці віды.
Але беларускія батанікі даўно занеслі гэты від у Чорную кнігу. Пасля нашага звароту да Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Мінпрыроды ў красавіку 2023 года была зменена міністэрская Пастанова з “Перечнем видов деревьев, кустарников, допускаемых к посадке для целей озеленения” і цяпер дуб чырвоны, а таксама яшчэ 7 відаў чужародных раслін нельга выкарыстоўваць для азелянення ў гарадах.
☝️ Калі ты даведаешся пра планы па высаджванню дуба чырвонага ў гарадах, звярніся ў мясцовую інспекцыю Мінпрыроды ці парэкамендуй азеляніцелям пачытаць абноўлены ЭкоНиП 17.01.06-001-2017, зацверджаны Мінпрыроды ад 18 ліпеня 2017 г. № 5-Т.
📷 Фота: лісце дуба чырвонага і яго жолуд, аўтары James St. John, Hladaс, Wikimedia Commons.
#ДзкікіяЭкспедыцыі #інвазіўныявіды

Траянскі конь з чужароднымі раслінамі
Як хутка ўсё мяняецца! У 2012 годзе на тэрыторыі Беларусі рос 301 інвазіўны від раслін, а зараз батанікі налічылі іх ужо 420! Нягледзячы на тое, што наша краіна сур'ёзна змагаецца з чужароднымі шкоднымі раслінамі і траціць на гэта больш за мільён рублёў штогод, колькасць агрэсіўных відаў раслін расце як і плошча захопленых імі зямель, як і экалагічныя і эканамічная страты. 🙁
Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у барацьбу з інвазіўнымі відамі. Перад тым як садзіць нешта новае прыгожае на лецішчы (як у суседа) трэба паглядзець ці няма гэтага віду ў чорным спісе. Сёння яно расце мірна ў гародзе, а заўтра – за плотам.
🌱 Звярніце ўвагу, напрыклад, на сумах аленярогі (воцатнае дрэва), якое з дэкаратыўнымі мэтамі часта высаджваюць ва дварах і на лецішчах. Часта дрэва расце прыгожа ў сваім куточку і нікога не чапае, пакуль ягоную галінку не зламае бура ці вы самі захочаце яго перасадзіць. Тут каварны воцатнік пакажа свой характар. З-пад зямлі за метры ад асноўнага ствала пачнуць прабівацца новыя моцныя парасткі. Колькі чалавек праклінаюць той дзень, калі пасадзілі яго на сваім участку!
Лепш за ўсё наогул адмовіцца ад вырошчвання інвазіўных раслін. Але што ж рабіць, калі яны ўжо растуць у цябе і ты хочаш ласавацца іх ягадамі? Не дапускай распаўсюджвання гэтых раслін: абразай кусты, каб крона фарміравалася не вышэй за два метры, збірай ураджай поўнасцю, бо ягадамі любяць карміцца птушкі, якія і разносяць насенне на лясах, палях і лугах. Калі ты ўжо не плануеш збіраць ураджай, лепш выдалі расліну поўнасцю – выкарчуй і спалі.
📷 Дзякуем за фота сумаха аленярогага Ніне Каралевіч.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Знаёмся: эхінацысціс лопасцевы (эхиноцистис лопастный) – шкодны чужародны (інвазіўны) від родам з Паўночнай Амерыкі.
🌱 Гэтая травяністая аднагадовая ліяна даўжынёй да 10 метраў вельмі хутка разгаліноўваецца і разрастаецца, і займае вялікія плошчы, выцясняючы мясцовыя віды раслін і жывёл. У Беларусі няма жывёл, якія б ёй жывіліся.
❗ Эхінацысціс уключаны ў сотню самых агрэсіўных інвазіўных відаў Еўропы. У Беларусі расліна таксама ў чорным спісе і забаронена да распаўсюду.
Калісьці ў 70-я, яна расла толькі ў палісадніках і лецішчах. Але людзі і цяпер маюць звычку выкідваць зялёныя адыходы ў лес ці ў поймы.
Убачыць эхінацысціс можна ў поймах рэк і вадаёмаў, на смецішчах, на
пустках, каля дачных пасёлкаў.
Эхінацысціс цвіце ў чэрвені-верасні, а яго плады выспяваюць у жніўні-кастрычніку, размнажаецца ён насеннем.
❓ Што рабіць, калі заўважыш гэтую расліну?
✅ Па магчымасці, абарваць яе, пакуль плады ў выглядзе гуркоў яшчэ не паспелі. Для гэтага трэба знайсці, адкуль сцябло выходзіць з зямлі, але калі гэта складана, можна адарваць столькі, колькі здолееш. Асабліва важна знішчыць адзінкавыя ці невялікія групы гэтай расліны. Інакш месца можна не пазнаць ужо на наступны год. Ды і адолець іх прасцей.
👉 Зараз, пакуль эхінацысціс цвіце, самы час, каб змагацца з ім. Потым, калі ўсе кветкі стануць пладамі, то нават калі ты расліну абарвеш, яны даспеюць за кошт сокаў са сцябла і насенне на наступны год прарасце.