WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
577 subscribers
778 photos
141 videos
2 files
469 links
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Сайт: https://warta.media/
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Download Telegram
22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца — усё чыста
Хадыром зь ім ходзіць.
Калі пусьціцца скакаці, —
Ажна сэрца скача;
Лепшых танцаў і ўвесь Піцер
Бадай што ня бачыў
<…>
Менавіта такой рыфмай Янка Купала ўшанаваў выбітнага сына беларускай зямлі Ігната Буйніцкага. Шляхціч па паходжаньню Ігнат Буйніцкі жыў беларускай песьняй і танцам ды зрабіў усё, каб беларускі фальклор стаў асновай высокай нацыянальнай культуры, прабудзіў сьвядомасьць беларускага народу. Яшчэ пры жыцьці Ігната Буйніцкага называлі “бацькам беларускага тэатра”. Як пісала ў тыя часы "Наша Ніва": "памяць Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх".
Петыцыя за ратаваньне касьцёлу XVII стагоддзя ў Княжыцах

На сайце Petitions.by з’явілася петыцыя ад жыхароў аграгарадка Княжыцы Магілёўскага раёна і неабыякавых беларусаў, якія просяць улады падтрымаць і ініцыяваць працэс аднаўленьня касцёла XVII стагоддзя.

Касьцёл быў пабудаваны ў 1681 г. і доўгі час быў цэнтрам духоўнага і культурнага развіцьця для мясцовых жыхароў.
На жаль, зараз будынак касцёла знаходзіцца ў нездавальняючым стане і патрабуе капітальнага рамонту і аднаўленьня.
Жыхары Княжыц упэўнены, што аднаўленне касцёла захавае культурную спадчыну і прыцягне турыстаў у гэтае месца.

Аўтары петыцыі просяць улады:
• знайсьці магчымасьць выдзяленьня сродкаў з дзяржаўнага ці рэгіянальнага бюджэту на рэстаўрацыю касьцёла,
• прыцягнуць спецыялістаў і арганізацыі, якія займаюцца аднаўленьнем гістарычных помнікаў.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы да 25 жніўня.
У Пралетарску Растоўскай вобласьці РФ пасьля атакі беспілотнікаў ужо пятыя суткі палае і выбухае нафтабаза

Дым расьцягнуўся на некалькі соцен кіламетраў. У мясцовых насельных пунктах экалагічная катастрофа, а улада бяздзейнічае і ніяк не дапамагае.

Пацярпелі ўжо 49 пажарных. Для малебну нават выклікалі сьвятароў РПЦ, але па нейкай прычыне гэта не паспрыяла тушэньню пажару.
22 жніўня 1991 году.
Путч ГКЧП у Маскве пацярпеў паразу.
У Менску працягваецца змаганьне за незалежнасьць Беларусі.
Лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк на плошчы каля Вярхоўнага Савету заклікае "браць нашае жыцьцё, нашую свабоду і нашую будучыню ў свае рукі".

Глядзіце ўнікальныя кадры тых падзей:
https://youtu.be/xiEgIPDTRO0
24 жніўня 1991 году ў Вярхоўным Савеце БССР распачынаецца Сэсія Незалежнасьці — парламенцкая сэсія, на якой 25 жніўня дэпутаты БНФ дамогуцца забароны кампартыі Беларусі і фактычнага абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі

Пры гэтым, у Менску адбываюцца масавыя акцыі пратэсту. На Плошчы Незалежнасьці зьбіраюцца дзясяткі тысяч чалавек.

Прапануем паглядзець унікальныя кадры таго дня ў Менску
https://www.youtube.com/watch?v=dO0NAQz28pA
24 жніўня 1991 году Украіна абвесьціла незалежнасьць

З Днём Незалежнасьці, браття!
Слава Украіне!
"Гэта было днём, а ўвечары сітуацыя зьмянілася" — момант абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі падчас прамога эфіру савецкага ТБ увечары 25 жніўня 1991 году

"Наш карэспандэнт паведамляе, што на сэсіі Вярхоўнага Савету дасягнута згода па ключавых пытаньнях павесткі дня. Парламент Рэспублікі прыпыніў дзейнасьць Кампартыі Беларусі. Маёмасьць Кампартыі перадаецца Рэспубліцы. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце надаецца канстытуцыйны статус. Прынята пастанова аб забеспячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларусі"

https://www.youtube.com/watch?v=tbWwv3P2Bms
ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы!

Віншуем нас усіх з найвялікшым нашым нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 33 гады таму, 25-га Жніўня 1991 года, пасьля 73 -х гадоў савецка-камуністычнай расейскай аккупацыі над нашай Бацькаўшчынай паўстала сьвітаньне Незалежнасьці. Неўзабаве над незалежнай краінай ўзьвіўся наш сьвяты Бел-Чарвона-Белы Сьцяг і застуганела Пагоня, даганяючы ворагаў і адступнікаў. Гэта быў магутны, узьнёслы незабыўны час, які перажыло пакаленьне беларускай перамогі і нядоўгай свабоды. Гэта бала самая магутная перамога Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і ўсёй Беларускай нацыі.

Але ўсё вернецца, ўсё вернем ізноў, пакуль жывуць людзі народнага духа, волі і справядлівасьці. Не зважайма на брэх сабак. Ня боймася, што цяжкі час. Ён гартуе новыя сілы. Памятайма 25 Сакавік і 25 Жнівень. Памяць аб сабодзе вызначае шлях.

Цяпер пад відам дэмакратаў узьбіліся ворагі на прастол нацыянальнай свабоды і гавораць пустату, спасылаюцца на народ, душачы яго эканамічнымі санкцыямі, заклікаючы бамбаваць тэрыторыю Айчыны. (Дамагліся, што нават патрыманае адзенье з плячэй эўрапейца забаранілі прадаваць беларусам сябры "дэмакратыі".) Але ня першы раз бачыла такіх наша зямля. Ганебны час іх міне разам з часам Лукашэнкі. Беларусь жыла, жыве і будзе жыць.

Слава 25-му Жніўня!
Слава Айчыне!

25 Жнівень 2024 год.
Зянон Пазьняк
Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Руху "Вольная Беларусь

=====================================================
Нагадваем, што сёньня ў Беларускім доме ў Варшаве (Kryniczna 6, 16:00) адбудзецца сьвяточная імпрэза ў гонар Дня Незалежнасьці, дзе будзе выступаць і Зянон Пазьняк!
Падрабязнасьці:
https://t.me/volnaja_belarus/4147
ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 33-Й ГАДАВІНЫ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Дарагія беларусы!

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі віншуе вас з нашым вялікім сьвятам – гадавінай абвяшчэньня адроджанай Незалежнасьці!

Дзень 25 жніўня 1991 году ня быў выпадковасьцю ў нашай нацыянальнай гісторыі.

Ён стаўся вынікам змаганьня паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, асьветнікаў «Нашай Нівы», заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія 25 сакавіка 1918 году абвясьцілі незалежнапсьць роднага краю, удзельнікаў Слуцкага ды іншых антыбальшавіцкіх паўстаньняў, ахвяраў чэкісцкіх рэпрэсій, усіх тых, у каго прыгнёт камуністычнай імпэрыі ня здолеў зьнішчыць памкненьне да волі.

У часы, калі ў савецкай Беларусі прыхільнікам Незалежнасьці пагражалі турма і сьмерць, Рада БНР на выгнаньні імкнулася давесьці міжнароднай супольнасьці права беларусаў на ўласную дзяржаўнасьць.

Права гэтае было рэалізаванае, як толькі ўзьнікла магчымасьць, дзякуючы намаганьням БНФ, які аб'яднаў у сваіх шэрагах лепшых дачок і сыноў нашага народу.

Але імпэрыя пакуль не сканала. Яна катуе беларусаў у лукашэнекаўскіх турмах, імкнецца зьнішчыць Украіну, пагражае ўсяму сьвету ядзерным апакаліпсісам.

І ў гэты час трымае нас вера ў нашую праўду, якая асьвечаная крывёю продкаў ды мужнасьцю сёньняшніх вязьняў прамаскоўскага рэжыму – тых, якія плоцяць за будучыню свайго народа ўласнай свабодай.

Беларусь будзе жыць – калі, як сказаў наш нацыянальны геній Васіль Быкаў, 100-годзьдзе якога мы сёлета адзначаем, «ня скорыцца чужой сіле, яшчэ разгорне свой жыцьцёвы патэнцыял і зьдзейсьніць на Боскай замлі сваю людзскую місію».

Жыве Беларусь!

25 жніўня 2024 г.
25 жніўня ў Беларускім Доме прайшла ўрачыстая імпрэза ў гонар дня Незалежнасьці Беларусі

Імпрэза распачалася з урачыстага ўнясеньня нацыянальнага сьцяга Беларусі і выкананьня гімну “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Выступілі непасрэдныя ўдзельнікі тых падзей, дэпутаты незалежнасьці Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня: Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык (відэазапіс) і Юры Беленькі (відэазапіс).

У сваіх прамовах дэпутаты Незалежнасьці распавялі некаторыя падрабязнасьці ходу Сэсіі Незалежнасьці, абазначылі важнасьць гэтай даты ў календары гісторыі Беларусі, а таксама развеялі пэўныя міфы вакол здабыцьця нашай краінай незалежнасьці.

Выступоўцамі ў музычнай частцы імпрэзы былі: беларускі сьпявак і этнограф Сяржук Доўгушаў і ўкраінскі дуэт “Гармонія”.

Напрыканцы імпрэзы беларусы прывіталі ўкраінцаў зь днем Незалежнасьці, які святкуецца 24 жніўня, разам з дуэтам “Гарманонія” сьпявалі вядомыя абодзьвум народам песьні.
Полк Каліноўскага абвясьціў збор на баявы бус

Ён неабходны для разліку 82-мм мінамёта, які ваюе на фронце ва Ўкраіне супраць расейскіх акупантаў. Разлікам камандуе воін з пазыўным "Салам". Згаданы мінамёт мае невялікую далёкасьць стральбы, таму знаходзіцца на адносна блізкай адлегласьці да перадавых варожых пазіцый.

"Наша асноўная задача зараз працаваць па кропках, дзе назапашваецца праціўнік, а таксама падтрымка нашай пяхоты", — кажа Яўген "Салам" Жураўскі.

Каб нашыя ваяры яшчэ больш эфектыўней маглі выконваць сваю працу - заклікаем падтрымаць збор на баявы бус — банк і paypal.