WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
621 subscribers
890 photos
159 videos
2 files
520 links
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Сайт: https://warta.media/
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Download Telegram
ЗСУ трымаюць кантроль над 28 населенымі пунктамі ў Курскай вобласьці

Выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласьці прызнаў страту 28 населеных пунктаў рэгіёну. Такую лічбу ён агучыў, дакладваючы пра сітуацыю Пуціну на адмысловай нарадзе.

"Глыбіня пранікненьня на тэрыторыю Курскай вобласьці складае 12 км, шырыня па фронце - 40 км", - дадаў чыноўнік.

Улады вобласьці плануюць эвакуяваць з небясьпечнай зоны каля 180 тысячаў цывільных жыхароў. Яшчэ каля 120 тысячаў раней самастойна выехалі з раёнаў, дзе ідуць баі.
Набліжаецца 25 жніўня — найважнейшае сьвята беларускай Нацыі — Дзень незалежнасьці

Прапануем вам адчуць атмасферу той гістарычнай эпохі, якая спраўдзіла мары пакаленьняў беларусаў аб сваёй незалежнай дзяржаве.

Дакументальны фільм Сяргея Чырыка "Шлях да незалежнасьці" ахоплівае перыяд ад першага зьезду Беларускага Народнага Фронту ў 1989 годзе да абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 году.

https://youtu.be/ZpTsnjgjq_I
Forwarded from Альгердава Хата (Альгерд)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Артыкул Зянона Пазьняка “Поле Чудзес”

Нядаўна са сходу палітычных імітатараў у Вільні выйшла чарговая абсурдная думка: а ці не прызнаць ім, — “дэмакратам” і барацьбітам супраць Лукашэнкі, — легітымнасьць гэтага самага Лукашэнкі ў абмен на вызваленьне палітвязьняў і вяртаньня ў Менск заходніх амбасадараў.
Такі віленскі маналог цалкам магчымы быў на сцэне ў якім-небудзь фарсе ці сатырычнай камэдыі. Але, як бачым, ён гучыць “на жыва”.

Чытаць цалкам: https://warta.media/2314
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Курскай вобласьці пачалі вывучаць беларускую мову.🤭
Генштаб ЗСУ паведаміў аб зьнішчэньні расейскага Су-34 у Курскай вобласьці РФ

«Сёньня ноччу на тэрыторыі Курскай вобласьці падчас выкананьня баявога заданьня, сіламі і сродкамі зенітных ракетных войскаў Паветраных Сіл ЗС Украіны быў зьнішчаны расейскі зьнішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34», - паведаміла ведамства.

Кошт аднаго такога самалёта можа складаць каля $50 мільёнаў.
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
У сталіцы Украіны, Кіеве, у аўторак адбылося развітаньне з грамадзянінам Польшчы беларускага паходжаньня Пшэмыславам Расевічам-Кучынскім, былым жаўнерам Палка імя Кастуся Каліноўскага – паведамляе “Радыё Рацыя”.

На развітаньні прысутнічала сям’я загінулага з Польшчы, а таксама прадстаўнікі польскай дыпламатыі ва Украіне. Цэрымонія праходзіла пры ўдзеле вайсковай ганаровай варты Узброеных сіл Украіны на Байкавых могілках.

На труне з целам ваяра ляжалі тры сьцягі: беларускі, польскі і ўкраінскі. На заканчэньне прагучалі гімны Украіны і Польшчы і беларуская патрыятычная песьня «Пагоня».
❗️❗️❗️Аперацыя Сіл Абароны Украіны прывяла да калапсу ў чыгуначных зносінах у заходніх і цэнтральных рэгіёнах РФ: РЧ не прымае склады з Беларусі на Маскоўскім і Бранскім напрамку

У адрас БЧ была накіравана тэлеграма аб неабходнасці спынення адпраўкі з 12.08.2024 грузавых цягнікоў з усіх станцый БЧ прызначэннем да станцый Арлоўска-Курскага аддзялення Маскоўскай чыгункі (МЧ РЧ). Дадзеная тэлеграма не абмежавана тэрмінам дзеяньня, а мае адзнаку "да адмены".

Адзначаецца вялікая колькасць «кінутых» цягнікоў* (па коду 12 – адсутнасць лакаматыва) на станцыях Смаленскай вобласьці МЧ. Дадзеная акалічнасць таксама ўплывае на рытмічнасьць адпраўкі грузавых цягнікоў ад БЧ па кірунку МЧ і вядзе да парушэньня графіка руху.

13.08.2024 тэлефонныя званкі з просьбамі не адпраўляць цягнікі ў напрамку Смаленскага рэгіёну (праз стык Краснае) паступалі непасрэдна з апарата кіраваньня рухам МЧ да кіраўніцтва БЧ.

Неабходнасьць тэрміновай перакідкі войскаў і вывазу бежанцаў прывяла да таго, што для таварных саставаў не засталося лакаматываў. Разлічваць на дастаўку тавараў у тэрмін грамадзянскія атрымальнікі ўжо не могуць.
Forwarded from Historyja
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Уладзімера Караткевіча – Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.

У 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета "Правда", дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. Баразна раней працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 годзе яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.

15 жніўня 1972 года ў Старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы атрымалі малы тэрміны, пазней неўзабаве скасаваны амністыяй.
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Уладзімера Караткевіча – Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.…
❤️‍🔥15 жніўня ў касцёле Св Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў (заля Яна Паўла ІІ) адбудзецца вечарына памяці Лявона Баразны - мастака і аднаго з лідараў нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў, які быў забіты ў Менску 15 жніўня 1972 г.

❤️‍🔥15 жніўня штогод на каталіцкіх могілках г. Талачына адбываліся акцыі ўшанавання памяці Лявона Баразны, дзе выступалі выбітныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, - у прыватнасці, заўжды выступаў Алесь Пушкін, неаднойчы браў удзел адзін з кіраўнікоў суполкі "Пагоня", палітвязень Генадзь Драздоў.

❤️‍🔥Сёлета ў Варшаве мы мусім працягнуць традыцыю ўшанавання памяці Лявона Баразны.

❤️‍🔥Пачатак:
11.30 - памінальная літургія за ўсіх славутых беларускіх дзеячоў.

❤️‍🔥Пасля Імшы (прыкладна а 12:30) ў залі Яна Паўла ІІ - сустрэча-успаміны.
Галоўны госць - Зянон Пазняк .
Летува перагледзела рашэньне аб увядзеньні зь 16 жніўня поўнай забароны на ўезд у краіну легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі

Як вынікае з паведамленьня летувісцкай мытні, з 17 жніўня легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, змогуць уязджаць на тэрыторыю Летувы, але пры выкананьні наступных умоваў.

▪️Аўтамабіль належыць грамадзяніну Беларусі, у якога ёсьць летувісцкая віза або дзеючы від на жыхарства ў Летуве;
▪️Аўтамабіль кіруецца непасрэдна ягоным уласнікам, не прызначаны для продажу і выкарыстоўваецца толькі ў асабістых мэтах грамадзянінам Беларусі.
▪️Аўтамабіль выкарыстоўваецца толькі ў асабістых мэтах грамадзянінам ЭЗ, які па сумяшчальніцтве зьяўляецца рэзідэнтам Беларусі.

Пры гэтым мытня нагадала, што пасьля 18 студзеня 2025 года аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы і не змогуць прымаць удзел у дарожным руху
Відэа вечарыны памяці Лявона Баразны ў Варшаве

15 жніўня ў касьцёле Св Аляксандра ў Варшаве адбылася вечарына памяці Лявона Баразны - мастака і аднаго з лідараў нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў.

Лявон Баразна быў забіты 15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысьветленых абставінах. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска.

Сваімі ўспамінамі аб Л.Баразне падзяліўся Зянон Пазьняк, які прыходзіўся несправядліва забітаму добрым сябрам і паплечнікам у справе ратаваньня і адраджэньня беларускай культуры і спадчыны.

Глядзець:
https://www.youtube.com/watch?v=XLHqMf3YHnQ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларускі танк пад Бел-Чырвона-Белым сьцягам зайшоў у Курскую вобласьць РФ

Крыніца: Белсат
❗️Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект аб забароне расейскай праваслаўнай царквы на тэрыторыі краіны

Законапраект дае пераходны перыяд 9 месяцаў, каб парафіі маглі добраахвотна выйсьці з УПЦ і перайсьці ў ПЦУ.

Закон уступае ў сілу праз 30 дзён зь дня апублікаваньня.
25-га жніўня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на ўрачыстую імпрэзу ў гонар свята Дзяржаўнай Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

🗓25 жніўня, пачатак у 16:00
📍Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)

🎼У ПРАГРАМЕ:
- Унясенне сцяга, гімн.
- Выступы дэпутатаў незалежнасьці: Зянона Пазняка, Сяргея Навумчыка (відэазапіс), Юрася Беленькага (відэазапіс);
- Чытанне вершаў беларускіх паэтаў
- Выступ Сяргея Доўгушава (музыка, спевы)
- музычны ўкраінскі дуэт "Гармонія" (бандура, жалейка)
- Гурт "Касары" (спевы)


👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!
Беларускія добраахвотнікі ЗСУ змогуць атрымаць украінскае грамадзянства

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за законапраект у другім чытаньні па прававому статусу іншаземных дабраахвотнікаў, якія бяруць/бралі ўдзел ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці і суверэнітэту Украіны.

Паводле законапраэкту:
-спрашчаецца працэдура атрыманьня украінскага грамадзянства;
-спрашчаецца працэдура атрыманьня дазволаў на эміграцыю;
-спрашчаецца працэдура атрыманьня пасьведчаньня на часовае пражываньне ва Украіне.

Законапраект таксама закранае і сем'і дабраахвотнікаў.
Адчуйце атмасферу гістарычнай эпохі змаганьня за Незалежнасьць Беларусі

Гэтае відэа зьнята роўна 33 гады таму: 20 жніўня 1991 году. У дні путчу ГКЧП у Маскве і барацьбы за абвяшчэньне нашай Незалежнасьці ў Менску.

https://youtu.be/hhKEPe3eUTA
21 жніўня 1991 г. — у Менску працягваецца змаганьне за незалежнасьць на фоне маскоўскага путчу ГКЧП

На плошчы ля Вярхоўнага Савету БССР штодзень адбываюцца мітынгі за незалежнасьць, выступаюць дэпутаты БНФ.

Прапануем вам паслухаць гэтыя гістарычныя выступы, якія з'яўляюцца адлюстраваньнем эпохі.

🔈 Прамова дэпутата БНФ Валянціна Голубева
https://www.youtube.com/watch?v=vI6z_WWCj1k

🔈 Прамова сябра Фракцыі БНФ Пётра Садоўскага
https://www.youtube.com/watch?v=xfWof2k1YsI

🔈 Прамова дэпутата БНФ Барыса Гюнтэра
https://www.youtube.com/watch?v=6XuIAutA9s8
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM