Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
128 subscribers
2.59K photos
304 videos
57 files
1.91K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
#каляндар #сакавік
23 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 23 сакавіка 2018 г. раніцай быў арыштаваны адзін зь лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. Дом палітыка штурмавалі з выкарыстаньнем спэцсродкаў. Цягам дня ішлі затрыманьні і іншых лідэраў і актывістаў — прыхільнікаў правядзеньня маршу на Дзень Волі.
— прэзэнтацыя новай кнігі Валянціны Лебедзевай пра «жалезную лэдзі» беларускага руху Палуту Бадунову прайшла ў Гомлі. «Пакліканая свабодай: нарыс жыцьця і дзейнасьці Палуты Бадуновай» — так называлася кніга, выдадзеная высілкамі дэмакратычнай супольнасьці да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
— сэйм Латвіі зацьвердзіў латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў школах.

— 23 сакавіка 2019 г. цэнтрам Вільні прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Акцыю зладзілі з ініцыятывы беларускіх арганізацыяў Літвы. Удзельнікі шэсьця рушылі з вуліцы Сьвятога Ігната на Лукіскі пляц —​ менавіта там 155 гадоў таму быў пакараны сьмерцю нацыянальны герой Беларусі. На беларускае шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Адама Міцкевіча Раман Гарэцкі-Міцкевіч і першы лідэр вольнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29838259.html)
— у Горадні ў Калоскім парку адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысячаў чалавек.

— 23 сакавіка 2020 г. распаўсюд каранавірусу паскараўся, у сьвеце зарэгістравалі звыш 300 тысяч выпадкаў, амаль 15 тысяч памерлі. Прэзыдэнт ЗША Трамп прызнаў штат Вашынгтон зонай буйнога бедзтва ў сувязі з каранавірусам — гэта дазваляла выдаткаваць штату фэдэральную дапамогу на барацьбу з захворваньнем. Трамп накіраваў нацыянальную гвардыю ў тры штаты, якія больш за ўсё пацярпелі ад эпідэміі: Каліфорнію, Нью-Ёрк і Вашынгтон.
— больш за мільярд чалавек па ўсім сьвеце атрымалі ўказаньні заставацца дома паводле падліку, праведзенага AFP.
беларускае МЗС паведаміла, што дапамагло вярнуцца дадому амаль 3,5 тысячы беларусаў.
— авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
— у дадатак да раней ануляваных рэйсаў Беларуская чыгунка скасавала 7 параў цягнікоў і пакінула па адным цягніку да Масквы і Пецярбургу.
мінздароўя агучыла новыя лічбы інфікаваных каранавірусам (ужо 81 чалавек) і заклікала да «сацыяльнага дыстанцыяваньня».
— 42 чалавекі ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў праз каранавірус у жыхаркі Жыткавічаў.
— беларускія студэнты праводзілі агульнастудэнцкі байкот. Студэнты былі незадаволеныя тым, як у Беларусі змагаюцца з эпідэміяй каранавірусу, і патрабавалі закрыць на карантын усе адукацыйныя ўстановы Беларусі.
— кампанія Mark Formelle выдаткавала 20 тысячаў рублёў для Менскай інфэкцыйнай лякарні. #разам_ад_заразы — беларускі вытворца адзеньня кінуў іншым кампаніям «антывірусны» выклік. A1 (былы Velcom) перавёў гэтай лякарні 50 тысячаў.
часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы маглі папрасіць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
— адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што ён разам зь сябрамі гатовыя ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.
міністэрства абароны Беларусі пачало маштабныя вайсковыя вучэньні з удзелам 6000 салдатаў.

Пра падзеі 23 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/23

Пра падзеі 23 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/23

. . .
23 сакавіка
Сусьветны мэтэаралягічны дзень


ПАДЗЕІ

1660 — расейскія войскі аблажылі Ляхавічы падчас Трынаццацігадовай вайны.

1716 — утварылася Віленская канфэдэрацыя шляхты ВКЛ, якая выступіла супраць Аўгуста ІІ Моцнага.

1918 — Нямеччына прызнала незалежнасьць Летувы.

1919 — Мусаліні заснаваў фашысцкі Зьвяз барацьбы.

1925 — адбыўся напад бальшавіцкай партызанкі на станцыю Ляхавічы.

1933 — Гітлер атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы ад Райхстагу.

1937 — рэспубліканцы здабылі перамогу пад Гвадалахарай падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі.

1939 — пачалася славацка-вугорская вайна.

1976 — набыў моц Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

1990
— улады СССР увялі ў Вільню танкі.
— заснаваны Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

1991 — у Менску пачаўся II зьезд БНФ «Адраджэньне».

2006 — у намётавым табары на Кастрычніцкім пляцы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары.

2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт Іл-76 авіякампаніі «Трансавіяэкспарт».

2017
— уначы ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны блізу Балаклеі на вайсковым складзе здэтанавалі боепрыпасы.
— у Беларусі 2-і тыдзень ішлі масавыя суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», карыстальнікаў сацсеткак па ўсёй краіне асуджалі на содні арышту за заклікі выходзіць на мітынгі 25 і 26 сакавіка. Агулам колькасьць затрыманых дасягнула 300.
БНФ апублікаваў заяву сойму партыі пра рашучы пратэст у сувязі з масавымі затрыманьнямі датычных бабруйскага вайскова-спартовага клюбу «Патрыёт».

2018
— раніцай быў арыштаваны Яўген Афнагель. Цягам дня ішлі затрыманьні лідэраў і актывістаў — прыхільнікаў правядзеньня маршу на Дзень Волі.
— прэзэнтацыя новай кнігі Валянціны Лебедзевай пра «жалезную лэдзі» беларускага руху Палуту Бадунову прайшла ў Гомлі.
— сэйм Латвіі зацьвердзіў латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў школах.

2019
— цэнтрам Вільні прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Акцыю зладзілі з ініцыятывы беларускіх арганізацыяў Літвы. Удзельнікі шэсьця рушылі на Лукіскі пляц — менавіта там 155 гадоў таму быў пакараны сьмерцю Кастусь Каліноўскі. На шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Адама Міцкевіча Раман Гарэцкі-Міцкевіч і першы лідэр вольнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс. [ Падрабязьней ]
— у Горадні ў Калоскім парку адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.

2020
распаўсюд каранавірусу паскараўся, у сьвеце зарэгістравалі звыш 300 тысяч выпадкаў, амаль 15 тысяч памерлі.
— больш за мільярд чалавек па ўсім сьвеце атрымалі ўказаньні заставацца дома паводле падліку, праведзенага AFP.
беларускае МЗС паведаміла, што дапамагло вярнуцца дадому амаль 3,5 тысячы беларусаў.
— авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
Беларуская чыгунка скасавала 7 параў цягнікоў і пакінула па адным цягніку да Масквы і Пецярбургу.
мінздароўя агучыла новыя лічбы інфікаваных каранавірусам (ужо 81 чалавек) і заклікала да «сацыяльнага дыстанцыяваньня».
— 42 чалавекі ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў праз каранавірус у жыхаркі Жыткавічаў.
— студэнты праводзілі агульнастудэнцкі байкот — патрабавалі закрыць на карантын усе адукацыйныя ўстановы Беларусі.
— кампанія Mark Formelle выдаткавала 20 тысячаў рублёў для Менскай інфэкцыйнай лякарні. #разам_ад_заразы — беларускі вытворца адзеньня кінуў іншым кампаніям «антывірусны» выклік. A1 (былы Velcom) перавёў гэтай лякарні 50 тысячаў.
часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы маглі папрасіць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй Covid19.
— адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што ён разам зь сябрамі гатовыя ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.
міністэрства абароны Беларусі пачало маштабныя вайсковыя вучэньні з удзелам 6000 жаўнераў.
— іншыя падзеі 23 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 23 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/23

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/23

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/23


#гісторыя #каляндар #сакавік