Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У жніўні 2011 г. вілейскія краязнаўцы, сябры гісторыка-краязнаўчага выданьня "Волат", сябры вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў правялі краязнаўчы летнік "Волат2011" ў Вілейскім раёне.

#вілейка #вялейка #вилейка #Волат #ТАП #летнік #краязнаўства #краеведение

https://youtu.be/x2OH_txXNlE
Вілейчаніна Сяргея Макарэвіча, які актыўна займаўся краязнаўствам, выпусьцілі з турмы

У Гарадзенскай турме ён правёў 5 месяцаў. Пра справу, па якой ён быў пазбаўлены волі, амаль нічога не вядома.

Вядома толькі тое, што Сяргей Макарэвіч быў затрыманы 4 лістапада 2022 году. Былі зьвесткі, што вобшук і арышт быў зьвязаны з дзейнасьцю фонду "Маёнтак Падароск". Сяргей Макарэвіч у ім працаваў. Фонд "Маёнтак Падароск", які фонд "Вяртаньне" з якім працаваў Сяргей Макарэвіч - ініцыятывы па аднаўленьні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжаньня Паўлам Падкарытавым.

Фонд «Вяртаньне» падтрымліваў шматлікія праекты беларускай культуры. Фонд быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #макарэвіч #краязнаўства #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #краеведение #макаревич

Фота пасьля вызваленьня з турмы з старонкі Instagram супругі Сяргея Макарэвіча.
У вёсцы Суднікі, што непадалёк ад Іллі, ёсьць старажытныя могілкі, вядомыя праз вялікую колькасьць старажытных каменных помнікаў.

Але гэтым разам хачу звярнуць увагу на адносна новыя пахаваньні, зробленыя ў пачатку 1990-х. Яны цікавыя тым, што эпітафіі на іх выкананыя на беларускай мове – шчыра кажучы, рэдкая з’ява на праваслаўных могілках.

І, вядома, царква Святого Мікалая. Яна хоць і новая – не мінула і 50 год, як яе пабудавалі непадалёк ад месца, дзе стаяў ранейшы храм, – але выглядае неяк па-свойску, “па-тутэйшы”.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #краязнаўства #краеведение #гісторыя #судники #илия #илья #ілля #илья #могілкі #ільля #ілія #вілейскі #суднікі
Мястэчка Ілля небагатае на помнікі мінулага, нягледзячы на сваю даўнюю гісторыю. Няшмат тут і вартых увагі аб’ектаў – хоць пра некаторыя я ўжо пісаў, а пра іншыя яшчэ напішу.

Тым больш крыўдна назіраць, як паступова занепадаюць тыя помнікі, якія засталіся. Напрыклад, вось гэты дом у цэнтры мястэчка з вельмі цікавай архітэктурай. Ён і ў большым горадзе выглядаў бы годна, а ў маштабах Іллі я б уключыў яго ў топ-5.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #ілья #ілія #ільля #краязнаўства #спадчына #ілля #илья #архітэктура #илия
Вілейчане! Падпішыцеся на "Краязнаўчую газету"!!!

Да 26 красавіка можна падпісацца на "Краязнаўчую газету" на май 2023 года.

«Краязнаўчай газеце» споўнілася 20 год - гэта важнае беларускамоўнае выданьне пра гісторыю беларускіх гарадоў, пра помнікі і іншыя адметнасьці.

У выданьні шмат розных цікавостак для тых, хто неабыякавы да беларускай спадчыны.

Падпісацца можна з любога месяца! Кошт на месяц 8р. 50к.

І кожны тыдзень беларускамоўнае выданьне ў Вас у паштовай скрыні.

Індэкс індывідуальнай падпіскі - 63320
Індэкс ведамственнай падпіскі - 633202

Дык падпісвайцеся!

#газета #краязнаўчаягазета #краязнаўства #вілейка #вялейка #вилейка #краеведение #история #гісторыя
Падпішыся на "Краязнаўчую газету"!!!

«Краязнаўчай газеце» споўнілася 20 год - гэта важнае беларускамоўнае выданьне пра гісторыю беларускіх гарадоў, пра помнікі і іншыя адметнасьці.

У выданьні шмат розных цікавостак для тых, хто неабыякавы да беларускай спадчыны.

Падпісацца можна з любога месяца! Кошт на месяц 8р. 50к.

І штотыдзень беларускамоўнае выданьне ў Вас у паштовай скрыні.

Да таго ж, гэта выдатная магчымасць падпісаць сяброў, знаёмых, каму яна будзе карысная.

Індэкс індывідуальнай падпіскі - 63320
Індэкс ведамственнай падпіскі - 633202

Дык падпісвайцеся!

#газета #краязнаўчаягазета #краязнаўства
12 траўня 2017 г. Bялейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага ўсталявала ў в.Вязынь стэнд з інфармацыяй пра гісторыю вёскі і яе знакамітасьці. На той час гэта быў ужо 11 усталяваны краязнаўцамі стэнд на Вілейшчыне.

#вілейка #вялейка #вилейка #вилейскийрайон #вилейский #вязынь #краязнаўства
31 траўня 1988 года нарадзіўся вялейскі краязнаўца Аляксей Лужынскі.

Школьнікам далучыўся да нефармальнага краязнаўчага руху, які гуртаваўся вакол гісторыка-краязнаўчага выдання «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.

Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім за цікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам 2014 года адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.

У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.

Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, у Вілейцы адбываліся акустычныя выступы музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»... Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак.

Нажаль, лёс не даў Аляксею магчымасці выкарыстаць увесь яго вялізны патэнцыял паэта, публіцыста этнографа і моладзевага лідара.

1 сакавіка 2015 году ён памёр ад цяжкой і працяглай хваробы.

Аляксей Лужынскі адзін са стваральнікаў Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў. Пасьля сьмерці Аляксея вілейскую суполку назвалі ў яго гонар.

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #краязнаўства #волат #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #лужынский #лужынскі