12 траўня 1833 года нарадзіўся наш зямляк Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі (1833-1930) - акадэмік, прафесар, прыродазнавец, заолаг і ўрач, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.
Бенядзікт Дыбоўскі нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага павету (цяпер Маладзечанскі раён).
Першапачатковыя веды ён атрымаў у Мінскай гімназіі, затым скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) універсітэт па спецыяльнасці «медыцына».
Дзякуючы сваім выдатным здольнасцям, Бенядзікт атрымаў ступень доктара медыцыны і застаўся ва ўніверсітэце, дзе ён рыхтаваў сябе да прафесарскай дзейнасці.
Аднак яго марам не далі спраўдзіцца ўдзел у дуэлі, а затым і ў антыўрадавых дэманстрацыях. Малады вучоны мусіў выехаць за мяжу, дзе працаваў на кафедрах Берлінскага і Вроцлаўскага ўніверсітэтаў. У 1862 годзе Бенядзікт быў абраны прафесарам заалогіі і анатоміі Галоўнай школы ў Варшаве.
Але тут навуковая кар’ера маладога вучонага перапыняецца. Бенядзікт зблізіўся з арганізатарамі паўстання супраць царскага самадзяржаўя і прыняў актыўны ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Вясной 1864 года царскі суд прыгаварыў Бенядзікта Іванавіча да смяротнага пакарання, якое, дзякуючы хадайніцтву нямецкіх вучоных, было заменена катаргай, а затым бестэрміновай высылкай у Сібір.
Там ён, як і яго выдатныя землякі Іван Чэрскі, Адольф Янушкевіч, не сядзеў склаўшы рукі, а працягваў навуковую дзейнасць. Вывучаючы жывёльны і раслінны свет Прыбайкалля і фауну возера Байкал, узбагаціў навуку адкрыццём шматлікіх відаў рыб, птушак, насякомых.
Упершыню ў навуцы Бенядзікт апісаў жывёльны і раслінны свет Байкала, правёў серыю замераў тэмпературы вады ў Байкале да глыбіні 1320 метраў. Адсюль, з месца высылкі, зняволены Бенядзікт адправіў у еўрапейскія музеі мноства па-майстэрску зробленых чучал птушак, вялікую — больш за 100 тысяч — калекцыю насякомых.
Навуковыя дасягненні сасланага Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага не засталіся не заўважанымі: Імператарскае рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго малым залатым медалём. Урад Расійскай імперыі дазволіў яму вярнуцца на радзіму, на Беларусь. Прапанавалі вучонаму працу ў маскоўскіх сталічных музеях, у Томскім універсітэце, але ён папрасіў накіраваць яго на Камчатку ўрачом. На паўвостраве Бенядзікт лячыў людзей, вывучаў побыт мясцовага насельніцтва, за свае грошы завёз туды аленяў. Свае ўражанні і назіранні ён падрабязна апісаў у кнізе «Воспоминания о путешествии в Сибирь и на Камчатку».
Пасля вяртання ў Еўропу Бенядзікт Іванавіч узначальваў кафедру заалогіі Львоўскага ўніверсітэта. За выдатныя навуковыя дасягненні ў 1927 годзе яго абралі член-карэспандэнтам АН СССР.
Наш слынны зямляк пражыў амаль 100 гадоў, напісаў больш за 170 навуковых прац.
Памёр Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі ў 1930 годзе, і яго, як апошняга жывога ўдзельніка паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Каліноўскага, грамадскасць Масквы хавала з вялікімі вайсковымі пашанамі, пад залпы гармат.
#Дыбоўскі #вілейскі #вілейскіпавет #вілейка #Dybowski #вялейка #маладэчна #маладзечна #маладзечненскі #маладзечанскі #вілейшчына #маладзечанскіраён #маладзечаншчына #Адамарын #Молодечно #молодечненскийрайон #молодечненский #вилейский #вилейскийповет #вилейка #дыбовский

1 кастрычніка 1900 года нарадзіўся беларускі мастак Раман Мацвеевіч Семашкевіч (1900 - 1937).
Нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён).
У 1924 г. ляснымі сцежкамі перабраўся ў БССР. Жыў у Менску, потым пераехаў у Віцебск.
У 1925-27 гг. навучаецца ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (скульптурнае аддзяленне).
У 1927 г. напраўляецца ў Маскву, дзе паступае ў Вышэйшы мастацка- тэхнічны інстытут (аддзяленне жывапісу). Скончыў ў 1930 г. Становіцца прызнаным мастаком, яго творы набываюць музеі і прыватныя каллекцыянеры. У 1932 г. прыняты ў Маскоўскае аб’яднанне мастакоў (МОСХ).
У 1935 г. першы раз арыштоўваецца, але неўзабаве вызвалены. У ноч з 1 на 2 лістапада 1937 г. арыштаваны і змешчаны ў Таганскую турму. Абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай фашысцкай агітацыі і шпіянажы на карысць Польшчы.
22 снежня 1937 г. Раман Семашкевіч быў расстраляны на Бутаўскім палігоне пад Масквой.
Да гэтага былі расстраляны брат і сястра.
У 1990 г. у Маскве адбылася першая пасмяротная выстаўка яго твораў.
#Вілейскі #вілейскіпавет #Маладэчна #Маладзечна #Лебедзева #Маладзечанскі #Маладэчанскі #1937 #Лебедево #Вилейка #Молодечно #Семашкевіч #Семашкевич #Вилейский #Вилейскийпавет #вилейский #Вілейка #Вялейка #Віцебск #Витебск

Нашыя птушкі
Часта ў сацсетках і на сайтах нашага рэгіёну сустракаюцца допісы, калі людзі знаходзяць параненых ці знясіленых жывёл ці птушак і ня ведаюць, што з імі рабіць.
Даводзім да вашага ведама, што ў Маладзечанскім раёне ў вёсцы Ласі дзейнічае цэнтр дапамогі дзікім жывёлам і птушкам "Сірын".
Туды можна зьвярнуцца па кансультацыю і дапамогу. А таксама аказаць дапамогу цэнтру "Сірын" валанцёрскай працай, кармамі для жывёл і птушак ці ахвяраваць нейкую суму грошаў, калі маеце такую магчымасьць.
+375291913878
Сайт:
https://sirin.by/
#Сірын #птушкі #Маладзечна #Маладэчна #маладзечанскіраён #маладзечненскі #маладзечненскіраён #Маладзечанскі #Молодечно #молодечненскийрайон #молодечненский #сирин #птицы #Ласі #Лоси