12 траўня 1833 года нарадзіўся наш зямляк Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі (1833-1930) - акадэмік, прафесар, прыродазнавец, заолаг і ўрач, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.
Бенядзікт Дыбоўскі нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага павету (цяпер Маладзечанскі раён).
Першапачатковыя веды ён атрымаў у Мінскай гімназіі, затым скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) універсітэт па спецыяльнасці «медыцына».
Дзякуючы сваім выдатным здольнасцям, Бенядзікт атрымаў ступень доктара медыцыны і застаўся ва ўніверсітэце, дзе ён рыхтаваў сябе да прафесарскай дзейнасці.
Аднак яго марам не далі спраўдзіцца ўдзел у дуэлі, а затым і ў антыўрадавых дэманстрацыях. Малады вучоны мусіў выехаць за мяжу, дзе працаваў на кафедрах Берлінскага і Вроцлаўскага ўніверсітэтаў. У 1862 годзе Бенядзікт быў абраны прафесарам заалогіі і анатоміі Галоўнай школы ў Варшаве.
Але тут навуковая кар’ера маладога вучонага перапыняецца. Бенядзікт зблізіўся з арганізатарамі паўстання супраць царскага самадзяржаўя і прыняў актыўны ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Вясной 1864 года царскі суд прыгаварыў Бенядзікта Іванавіча да смяротнага пакарання, якое, дзякуючы хадайніцтву нямецкіх вучоных, было заменена катаргай, а затым бестэрміновай высылкай у Сібір.
Там ён, як і яго выдатныя землякі Іван Чэрскі, Адольф Янушкевіч, не сядзеў склаўшы рукі, а працягваў навуковую дзейнасць. Вывучаючы жывёльны і раслінны свет Прыбайкалля і фауну возера Байкал, узбагаціў навуку адкрыццём шматлікіх відаў рыб, птушак, насякомых.
Упершыню ў навуцы Бенядзікт апісаў жывёльны і раслінны свет Байкала, правёў серыю замераў тэмпературы вады ў Байкале да глыбіні 1320 метраў. Адсюль, з месца высылкі, зняволены Бенядзікт адправіў у еўрапейскія музеі мноства па-майстэрску зробленых чучал птушак, вялікую — больш за 100 тысяч — калекцыю насякомых.
Навуковыя дасягненні сасланага Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага не засталіся не заўважанымі: Імператарскае рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго малым залатым медалём. Урад Расійскай імперыі дазволіў яму вярнуцца на радзіму, на Беларусь. Прапанавалі вучонаму працу ў маскоўскіх сталічных музеях, у Томскім універсітэце, але ён папрасіў накіраваць яго на Камчатку ўрачом. На паўвостраве Бенядзікт лячыў людзей, вывучаў побыт мясцовага насельніцтва, за свае грошы завёз туды аленяў. Свае ўражанні і назіранні ён падрабязна апісаў у кнізе «Воспоминания о путешествии в Сибирь и на Камчатку».
Пасля вяртання ў Еўропу Бенядзікт Іванавіч узначальваў кафедру заалогіі Львоўскага ўніверсітэта. За выдатныя навуковыя дасягненні ў 1927 годзе яго абралі член-карэспандэнтам АН СССР.
Наш слынны зямляк пражыў амаль 100 гадоў, напісаў больш за 170 навуковых прац.
Памёр Бенядзікт Іванавіч Дыбоўскі ў 1930 годзе, і яго, як апошняга жывога ўдзельніка паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Каліноўскага, грамадскасць Масквы хавала з вялікімі вайсковымі пашанамі, пад залпы гармат.
#Дыбоўскі #вілейскі #вілейскіпавет #вілейка #Dybowski #вялейка #маладэчна #маладзечна #маладзечненскі #маладзечанскі #вілейшчына #маладзечанскіраён #маладзечаншчына #Адамарын #Молодечно #молодечненскийрайон #молодечненский #вилейский #вилейскийповет #вилейка #дыбовский