Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
На сайце па продажы антыкварыяту "Sobieski" прадаецца шыкоўнае выданне "Успамінаў квестара" Ігнацыя Ходзькі 1881 г. з ілюстрацыямі Міхала Эльвіра Андрыёлі. Просяць 4999 зл. (каля 1200 дол.).

Ігнацій Ходзька нарадзіўся на Вялейшчыне ў маёнтку Заблошчына ля Касьцяневічаў, жыў і памёр ў маёнтку Дзевятні ля Нарачы, пахаваны на касьцёльных могілках у Войстаме.
У Вілейцы ў гонар Ігнація Ходзькі названа вуліца і праводзіліся Ходзькаўскія чытаньні. Нават зроблены макет помніку.
Ігнацій Ходзька пісьменьнік, які вельмі маляўніча апісваў жыцьцё людзей у нашым краі на мяжы 18-19 стагоддзяў. Яго выдатныя творы малавядомыя ў Беларусі, а творчасьць нашага земляка недаацэненая.

Выданьне трэба было б выкупіць для Вілейскага музея...

https://antyksobieski.pl/chodzko-pamietniki-kwestarza-wyd-1881-z-dwunastoma-rycinami-e-m-andriollego.html

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #Ходзька #войстам #дзевятні #заблошчына #касьцяневічы #вилейка #вилейский #ходько #войстом
Цікавы артыкул пра міжваенны час, дзе ўзгадваецца і Вілейшчына.

​​Савецкі шпіянаж на «мяжы цывілізацый»
Ігар Мельнікаў

Дакументы польскіх выведавальных органаў 1920–1930-х гадоў, якія захоўваюцца ў польскіх архівах, даказваюць, што ў даваенны час на тэрыторыі Заходняй Беларусі актыўна дзейнічалі савецкія выведнікі і дыверсанты. Яны стваралі шпіёнскія сеткі, вербавалі агентаў, збіралі інфармацыю, шукалі інфарматараў. Карацей, рыхтавалі глебу для арганізацыі «рэвалюцыйнай сітуацыі».

Небяспечны мінскі напрамак

У лютым 1930 года на стол кіраўніцтва Другога аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага лягла аператыўная справаздача выведнікаў 3-й карпусной акругі Войска Польскага з Гродна. У дакуменце аналізавалася дзейнасць савецкай выведкі на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай.

«Мінскі калідор з’яўляецца галоўным памежным пераходам для эмісараў і агентаў савецкай выведкі. На гэтым участку ключавую ролю адыгрывае мястэчка Крайск, дзе знаходзіўся “спец” мінскага ДПУ Пінкус. На польскай тэрыторыі важным месцам з’яўляецца Даўгінаў. Там для сустрэчы “важных асоб” з Саўдэпіі ёсць гатэль, а для звычайных бальшавіцкіх агентаў выкарыстоўваецца рэстаран побач з рынкавай плошчай. Яго ўласнікам з’яўляецца былы царскі афіцэр. З Даўгінава тыя, хто мае “добрыя” дакументы, накіроўваюцца ў мястэчка Касцяневічы, а адтуль на чыгуначную станцыю Крывічы, дзе сядаюць у цягнік і едуць у Маладзечна, адкуль накіроўваюцца ў розныя раёны краіны. Тыя, хто не мае патрэбных дакументаў, накіроўваюцца ў вёску Глебёнка, дзе чакаюць некалькі дзён на атрыманне папераў», — адзначалася ў дакуменце.

Памежнік КАП на вежы

Таксама ў справаздачы падкрэслівалася, што ў Вілейцы знаходзілася «лейка» КПЗБ, спецыяльная падпольная арганізацыя, якая рыхтавала польскія дакументы для нелегалаў. Савецкія агенты з Мінска таксама актыўна накіроўваліся ў Маладзечна, дзе збіралі інфармацыю пра польскія вайсковыя гарнізоны ў горадзе і на мяжы з БССР.

Другі, па меркаванні польскіх выведнікаў, калідор, праз які савецкія агенты «ішлі» на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай, знаходзіўся пад Заслаўем. Тут бальшавіцкія дыверсанты пераходзілі кардон і накіроўваліся ў Аляхновічы. «Лейка» на гэтым «калідоры» знаходзілася ў рэстаране мястэчка Лебедзеў. У маёнтку Лешна, што было побач, размяшчалася яўка, уласнікам якой быў Томаш Саковіч. Перакідка польскіх камуністаў з Польшчы ў БССР адбывалася праз акно на мяжы.

«Пераход з Польшчы ў СССР на “мінскім напрамку” адбываецца наступным чынам. Агент праз Маладзечна едзе ў Вілейку, адкуль яго забірае “праважаты” з ліку савецкага памежнага апарату і накіроўвае ў ваколіцы Даўгінава на самую мяжу», — пісалася ў згаданым дакуменце. Польскія выведнікі з Варшавы рэкамендавалі сваім калегам на месцы як мага хутчэй узяць пад кантроль бальшавіцкія «маліны» і яўкі на мяжы з БССР.

Чытаць далей:
https://novychas.by/poviaz/savecki-szpijanaz-na-mjazy-cyvilizacyj


#вілейка #вялейка #даўгінава #вилейка #долгиново #костеневичи #касьцяневічы #вілейшчына #вилейщина