Навіны Вілейка
312 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
На сайце па продажы антыкварыяту "Sobieski" прадаецца шыкоўнае выданне "Успамінаў квестара" Ігнацыя Ходзькі 1881 г. з ілюстрацыямі Міхала Эльвіра Андрыёлі. Просяць 4999 зл. (каля 1200 дол.).

Ігнацій Ходзька нарадзіўся на Вялейшчыне ў маёнтку Заблошчына ля Касьцяневічаў, жыў і памёр ў маёнтку Дзевятні ля Нарачы, пахаваны на касьцёльных могілках у Войстаме.
У Вілейцы ў гонар Ігнація Ходзькі названа вуліца і праводзіліся Ходзькаўскія чытаньні. Нават зроблены макет помніку.
Ігнацій Ходзька пісьменьнік, які вельмі маляўніча апісваў жыцьцё людзей у нашым краі на мяжы 18-19 стагоддзяў. Яго выдатныя творы малавядомыя ў Беларусі, а творчасьць нашага земляка недаацэненая.

Выданьне трэба было б выкупіць для Вілейскага музея...

https://antyksobieski.pl/chodzko-pamietniki-kwestarza-wyd-1881-z-dwunastoma-rycinami-e-m-andriollego.html

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #Ходзька #войстам #дзевятні #заблошчына #касьцяневічы #вилейка #вилейский #ходько #войстом
ВУЛІЦА Ў ГОНАР ДЗЯДЗЬКІ КАПЦЮГА

У 2020 годзе ня стала Анатоля Іванавіча Капцюга

Нарадзіўся 3 студзеня 1952, в. Урэчча, Вілейскі раён, Мінская вобласць - памёр 23 лістапада 2020, Вілейка) - беларускі архітэктар, мастак, краязнаўца.

Асноўнай працай яго жыцця была будоўля і дойлідства. На Вілейшчыне ён спраектаваў дзясяткі помнікаў і будынкаў - фантан на Цэнтральнай плошчы, плябань ля Вілейскага касьцелу, малітоўны дом ля Сьвятамарінскай царквы, капліцу на плошчы Свабоды, кавярню "Цяністыя алеі" у парку. Аформіў шмат мемарыяльных дошак і памятных знакаў (Орліку, Ходзьку і шмат іншых). З апошніх, незадоўга перад сьмерцю - турысту Віталю Кастэнку, доктару Маліноўскаму, першаму фатографу Вілейкі Берку Берману.

Душа ляжала ў дзядзькі Капцюга і да краязнаўства - шмат праэктаў зрабіў і шмат артыкулаў ён напісаў.

Многім людзям ён запомніўся сваімі побытавымі малюнкамі сялянскага жыцця з яго "Школкі", што друкавала "Рэгіянальная газета".

Лічым, што неабходна, каб адна з вуліц Вілейкі, якія будуць будавацца ў новым мікрараене "Паўночны-5", была названая ў гонар Анатоля Іванавіча Капцюга.

#вилейка #вялейка #вілейка #архітэктура #архитектура #вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #архітэктура #Капцюг #ходзька #орлік #маліноўскі #берман #урэчча #орлик #уречье #вілейскі #Вілейскіраён #архітэктар #архитектор
2 лістапада 1836 г. нарадзіўся Міхал Эльвір АНДРЫЁЛІ (1836 - 1893), беларускі мастак, аўтар ілюстрацый да твораў Адама Міцкевіча, Уладзіміра Сыракомлі, Элізы Ажэшкі. Удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.

Міхал Андрыёлі рабіў вельмі яркія ілюстрацыі да твора нашага земляка Ігната Ходзкі “Успаміны квестара”, у якім вельмі ярка і цікава апісваецца жыцьцё на нашых землях у канцы ХVIII - пачатку XIX стагоддзяў.

Дарэчы! "Запіскі квестара" былі перакладзеныя на беларускую мову і вы з гэтым творам можаце азнаёміцца. Аматарам гісторыі роднана краю будзе вельмі цікава і карысна, каб зразумець тагачаснае жыцьцё мясцовай шляхты.

Па сасылцы можна спампаваць кнігу.

http://khblit.narod.ru/chodzka.pdf

На фота:
Партрэт Андрыёлі
Вокладка кнігі Ігнація Ходзькі 1881 года выданьня
Ілюстрацыі Андрыёлі да кнігі

#Андрыёлі #ходзька #квестар #вілейка #вялейка #вилейка #ходька #андриолли #Andriolli