Навіны Вілейка
308 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Думаў, думаў і вырашыў усё ж напісаць.

Апошнім часам ў розных групах у сацсетках размяшчаюць дадзеныя пра супрацоўнікаў міліцыі, якія прычыніліся да карніцкай дзейнасьці.

Туды трапіў і начальнік Вілейскага РАУС Бендасаў.

Скажу так. Пры Бендасаве супрацоўнікі вілейскай міліцыі затрымлівалі мірных пратэстоўцаў, і гэтыя міліцыянты будуць прыцягнуты за гэта рана ці позна да адказнасьці. Але, вілейскія міліцыянеры не займаліся катаваньнямі, не зьдзекваліся над людзьмі.

Таму, на мой погляд, не заслугоўваюць вілейскія міліцыянеры, каб іх уносілі ў спісы "карнікаў".

Я асабіста лічу, што Бендасаў не "карнік".

Аляксей Сюдак

#вілейка #вялейка #вилейка #милиция #міліцыя #РАУС