Навіны Вілейка
305 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня вілейскі актывіст Аляксей Сюдак зьвярнуўся са скаргай да вілейскага пракурора на тое, што на яго склалі 2 адміністрацыйныя пратаколы за правапарушэньні, якія ён не зьдзяйсьняў.

Спадарства! Наша зброя - праўда, салідарнасць і галоснасьць!

#вілейка #вялейка #вилейка #милиция #суд #прокуратура #Вілейскаяміліцыя #вилейскаямилиция #РОВД #РАУС #Сюдак
Многія пыталіся ў Аляксея Сюдака пра тыя суткі, што яму прысудзіў суд за кармленьне галубоў на Цэнтральнай плошчы Вілейкі, чаму ён выйшаў праз 3 сутак, а не праз 10, якія яму прысудзілі...
Вось аповед:
http://vilejka2020.tilda.ws

#вілейка #вялейка #вилейка #сюдак #вилейский #РОВД #вілейскі #РАУС #милиция
Думаў, думаў і вырашыў усё ж напісаць.

Апошнім часам ў розных групах у сацсетках размяшчаюць дадзеныя пра супрацоўнікаў міліцыі, якія прычыніліся да карніцкай дзейнасьці.

Туды трапіў і начальнік Вілейскага РАУС Бендасаў.

Скажу так. Пры Бендасаве супрацоўнікі вілейскай міліцыі затрымлівалі мірных пратэстоўцаў, і гэтыя міліцыянты будуць прыцягнуты за гэта рана ці позна да адказнасьці. Але, вілейскія міліцыянеры не займаліся катаваньнямі, не зьдзекваліся над людзьмі.

Таму, на мой погляд, не заслугоўваюць вілейскія міліцыянеры, каб іх уносілі ў спісы "карнікаў".

Я асабіста лічу, што Бендасаў не "карнік".

Аляксей Сюдак

#вілейка #вялейка #вилейка #милиция #міліцыя #РАУС