‼️Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання ў судах.
💡Далучыцца да назірання ў судах вельмі проста:
▪️Вам ужо споўнілася 16 гадоў.
▪️У Вас ёсць некалькі вольных гадзін на дзень. Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых, але магчыма назіраць толькі частку дня ці нават некалькі гадзін.
▪️Запоўніць адпаведную форму Валанцёрскай службы «Вясны».
🕊Праваабаронцы “Вясны” нагадваюць, што прысутнасць валанцёраў у судзе важна, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Збор інфармацыі пра рэпрэсіі, якія сёння закранулі большасць беларусаў, вельмі важны для працы праваабаронцаў па маніторынгу парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Google Docs
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" / Волонтерская служба ПЦ "Весна"
🌿«Вясна назірае» склала спіс дзіўных прычын для затрымання ў чэрвені, за якія суддзі каралі беларусаў тэрмінам ад 5 да 30 сутак.
📌Агулам за чэрвень па інфармацыі Валанцёрскай службы «Вясны» было асуджана мінімум 119 чалавек. Вядома пра 25 штрафаў на агульную суму 2 450 базавых велічыняў (больш за 71 000 беларускіх рублёў) і не менш за 94 адміністрацыйных арышта агульнай працягласцю ў 1 477 сутак.

Telegraph
Пакаранне беларусаў у чэрвені: 71 000 рублёў і 1 477 сутак
У чэрвені беларускія ўлады не спынілі палітычна-матываваныя затрыманні ўдзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту. Людзей затрымлівалі за бел-чырвона-белую сімволіку, за сваю працу, прагляд спектаклю, за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў і нават за арганізацую…
⚡️Хлопца арыштавалі за «надпіс антыдзяржаўнага характару» на фасадзе
Раніцай 2 ліпеня быў затрыманы 24-гадовы Мікалай Бібліс. Яго абвінавацілі ў «нанясенні на фасадзе трансфарматарнай падстанцыі фарбаю чырвонага колеру надпісы-лозунгі антыдзяржаўнага характару "Жыве" 27 чэрвеня каля 9:20 раніцы». У Фрунзенскім РУУСе, за «несанкцыянаванае пікетаванне» на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.
Справу Бібліса разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна 5 чэрвеня. Сваю віну Мікалай прызнаў, але ўдакладніў, што свой надпіс нанасіў восенню, а менавіта гэты надпіс яму не належыць. Згодна з рапартам міліцыянта, 24 чэрвеня ў РУУС паступіла інфармацыя, што «ў тг-канале “Баста“ з’явілася інфармація аб новым надпісу ў раёне Захаду». Туды «выехалі міліцыянты і правялі агляд месца "правапарушэння", але сімволікі не знайшлі». На судзе дапыталі і 29-гадовага міліцыянта Жукоўскага Пятра Літвінавіча, які нават не змог назваць правільны адрас «правапарушэння».
⚖У выніку, суддзя Юлія Чыж пакарала Мікалая 13-сутачным арыштам.

⚡️Мінчука пакаралі 14-сутачным арыштам за перасыл "лагатыпу экстрэмісцкага канала"
У судзе Фрунзенскага раёна 6 ліпеня разглядзелі справу 34-гадовага Алега Пралата па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Мужчыну вінавацяць у "перасылу лагатыпу, які быў унесены ў Рэспубліканскі спіс
экстрэмісцкіх матэрыялаў са свайго нумару тэлефона".
Супрацоўнікі міліцыі аб гэтым даведаліся 5 ліпеня – ў дзень яго затрымання. Дома ў Алега правялі ператрус. Падчас ператрусу Алег па просьбе міліцыянтаў аддаў свой тэлефон і пацвердзіў, што рабіў рэпост яшчэ з некаторых каналаў, якія лічацца экстрэмісцкімі.
Суду Пралат патлумачыў, што не лічыць гэта "распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў", бо "карыстаўся гэтым каналам дзеля навінаў, як і парталам TUT.BY". Пралат пацвердзіў, што ведаў, што лагатып прызнаны экстрэмісцкім.
⚖У выніку, суддзя Марыя Ярохіна прызнала Алега Пралата вінаватым і арыштавала яго на 14 сутак.

‼️Жанчыну аштрафавалі на 1450 рублёў за белы аркуш паперы на акне 12 паверха
У судзе Савецкага раёна 8 ліпеня разглядзелі справу 36-гадовай Анастасіі Емяльянавай. Пратакол па арт. 24.23 КаАП на яе склалі яшчэ 15 чэрвеня. Тады да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, канфіскавалі ўпрыгожванні і прапанавалі праехаць з імі ў Савецкае РУУС. Пасля складання пратакола яе зноў адвезлі дадому, дзе забралі яшчэ і аркушы паперы.
Абвінавацілі Анастасію ў "пікетаванні шляхам размяшчэння на акне 12 паверха белага аркуша паперы". Жанчына сцвярджае, што ён на акне ўжо не вісеў нават і 9 траўня, калі яго ўбачылі супрацоўнікі міліцыі. Белыя аркушы паперы жанчына размяшчае па ўсяму дому, каб вывучыць ангельскую мову. На іх яна піша пераклад слоў, каб хутчэй іх запомніць. Па яе словах, яна працуе дома, бо ёй трэба сядзець з дзіцём. Стол з кампутарам стаіць на балконе, таму яна і там вешае пераклад на паперы, каб глядзець нават у перапынку паміж працай. Суддзя Савецкага раёна Аляксандр Волк падчас суда прачытаў усе словы на тых аркушах паперы, якія забралі дома ў Анастасіі.
У пісьмовых матэрыялах справы ёсць фотаздымкі вокнаў кватэры, але Анастасія не ўпэўнена, што гэта яе. На гэтых фотаздымках нават няма нумара дому, таму яго наўпрост самастойна дапісалі супрацоўнікі міліцыі.
⚖У выніку, суддзя Волк палічыў віну Емяльянавай цалкам даказанай і аштрафаваў жанчыну на 1450 рублёў (50 базавых велічыняў).

⚡️«Міліцыянты папрасілі аднесці сцяг да службовай машыны». На 2900 рублёў аштрафавалі дзяўчыну за пікетаванне ў лесе каля санаторыя «Радон»
19 чэрвеня каля санаторыя «Радон» у Дзятлаўскім раёне затрымалі Віктара Мацкевіча. Ён з кампаніяй знаёмых адпачываў на беразе ракі Моўчадзь у выходны дзень, а сваю палатку паставіў ў лесе. На гэтай палатке Віктар размясціў БЧБ-сцяг, які і стаў прычынай затрымання. Затрыманне ажыццяўляў падпалкоўнік з Дзятлаўскага РАУСа У. І. Святоха. У РАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, расцаніўшы яго адпачынак як «несанкцыянаванае пікетаванне». 22 чэрвеня на суд да Віктара прыйшла падтрымаць яго знаёмая Ірына Трафімік, але яе затрымалі наўпрост падчас суда. Дзяўчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетавані 19 чэрвеня шляхам дэманстрацыі БЧБ-сцяга і выкрыкванні лозунга “Жыве Беларусь“ у лясным масіве». У РАУСе на Ірыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП і адпусцілі дадому.
Доказам віны, меркавана, стала відэа, з якім Ірыне не далі нават азнаёміцца. Суддзя Наталля Лобан і старшыня суда Дзятлаўскага раёна Сяргей Сёмуха палічылі, што «адмова ў азнаямленні з відэа на дыску не парушаюць правы Ірыны на абарону». На думку Ірыны, супрацоўнікі абрэзалі пачатак відэа, на якім просяць яе аднесці сцяг у іх службовую машыну, а пакінулі толькі тую частку, дзе яна нібыта «шпацыруе са сцягам па лесе».
⚖️9 ліпеня суддзя Наталля Лобан прызнала Ірыну Трафімік вінаватай у «пікетаванні ў лясным масіве» і аштрафавала яе на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

⚡️"Выходзіў з мяшком на галаве і з ёгуртам у руцэ". Мінчука арыштавалі на 30 сутак за непадпарадкаванне
8 ліпеня падчас масавых затрыманняў па ўсёй Беларусі прыйшлі і да 31-гадовага Дзяніса Ілюковіча. У дзверы мінчука пагрукаліся супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУСа а 8 раніцы, а калі той адчыніў дзверы, то адразу заявілі, што ён затрыманы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі😳
Падставай для затрымання стала інфармацыя, што Дзяніс з'яўляецца ўдзельнікам экстрэмісцкіх каналаў.
У РУУСе на мужчыну склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне і па арт. 19.1 КаАП за дробнае хуліганства. Але, па словах відавочцаў затрымання, Дзяніс выходзіў з дому дабраахвотна, але з мяшком на галаве і з ёгуртам у руцэ.
⚖Суд над Ілюковічам праходзіў ужо на наступны дзень – 9 ліпеня. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская. Яна палічыла мінчука вінаватым па двух пратаколах і арыштавала яго на 30 сутак.

⚡️«Вясна назірае» склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў з Мінска, якія з пачатку прадвыбарчай кампаніі з траўня 2020 года, асудзілі сотні беларусаў і беларусак за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, якая не падабаецца ўладам.
🌿Чытаць поўны спіс судзей 👉 https://telegra.ph/bog-vam-sudya-07-16

⚡️«Расстраляў бы ўсіх бэчэбэшнікаў». Мінчук распавёў, як «даседжваў суткі» за Марш у кастрычніку
У кастрычніку Сяргея (імя зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі на адной з мірных акцый пратэсту і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Ва ўпраўленні, па яго словах, над затрыманымі здзекаваліся: рабілі «ластаўку» і трымалі іх так на працягу трох гадзін на падлозе. Потым затрыманых адвезлі на Акрэсціна, дзе на наступны дзень над імі прайшоў суд . Суддзя Цэнтральнага раёна арыштаваў мужчыну на 15 сутак па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Але пасля суда Сяргею стала дрэнна, таму з Акрэсціна яго забралі на хуткай з-за сардэчнай арытміі, а ў ізалятар з бальніцы ўжо не вярнуўся. У выніку, у мінчука засталіся неадседжаных 14 сутак, якія яму трэба было адседзець на працягу года.
30 чэрвеня Сяргею патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУСа і прапанавалі прыехаць на «прафілактычную гутарку наконт БЧБ і распісацца». Сяргей дамовіўся з міліцыянтамі, што прыедзе ў РУУС 1 ліпеня адразу пасля працы. На наступны дзень супрацоўнік РУУСа, які прапанаваў гутарку, нагадаў Сяргею, што той не адбыў увесь тэрмін свайго арышту, таму яго зараз затрымліваюць зноў. З РУУСа праз пару хвілін мінчука ўжо выводзілі ў кайданках, «ластаўкай» і «тварам уніз». Па дарозе на Акрэсціна канваір сказаў Сяргею, што «расстраляў бы ўсіх бэчэбэшнікаў»🤡
У ІЧУ пасля дагляду Сяргея накіравалі ў чатырохмесную камеру, у якой былі адразу (!!!) 21 чалавек. Ні матрацаў, ні бялізны, а спалі ўсе «штабелямі на падлозе». На прагулкі «палітычных» не выводзяць. У душ нават падчас такой спякоты нікога не пускаюць. «Шмон» супрацоўнікі Акрэсціна праводзяць пяць разоў на дзень: тройчы за дзень і двойчы ноччу. За 14 сутак Сяргей паспеў пабываць у трох камерах, у кожнай з каторых таксама было каля 20 чалавек. Акрамя гэтага, у камеры да палітычных працягваюць саджаць бяздомных людзей.
Мужчына мяркуе, што перахварэў за кратамі на COVID-19, бо некалькі дзён была высокая тэмпература, кашаль і знікаў пах на некаторы час. У камерах кожную раніцу арыштантам выдавалі градуснік і таблеткі ад кашлю.
Перадачы «палітычным» не перадаюць наогул. Сяргей кажа, што на выхадзе яму аддалі перадачу, але ў ёй не хапала і паловы таго, што перадавала жонка. Лісты, вядома, таксама не даходзяць да затрыманых.

⚡️Затрымалі на памінках за тое, што два месяцы таму слухаў у машыне песню Цоя «Перемен»
🔺Сяргей распавёў «Вясне назірае» пра бяздомнага на Акрэсціна, які спражняўся пасярод камеры «палітычных», сукамерніка, які нібыта разбіў акно памочніцы пракурора і пра суддзю, якая строіла здагадкі, каб даказаць віну Сяргея.

Затрымалі на памінках за тое, што два месяцы таму слухаў у машыне песню Цоя "Перемен"
У канцы чэрвеня 58-гадовага Сяргея затрымалі наўпрост падчас памінак. Ён сядзеў за памінальным сталом, калі яму патэлефанаваў сын і сказаў, што нехта падрапаў яго машыну, таму яму трэба спусціцца ў двор. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС, якія…
⚡️«Супрацоўнікі адбіраюць грошы, а потым прыходзяць з чэкамі». Відавочца распавяла пра тое, што адбываецца ў ЦІПе на Акрэсціна
«З некаторых часоў у ЦІПе на Акрэсціна супрацоўнікі адбіраюць з асабістых рэчаў арыштаваных наяўныя беларускія грошы без дазволу іх уладальнікаў. Праз пару дзён у камеру прыходзіць супрацоўнік з чэкамі на тую суму, якую яны канфіскавалі, і кажа, што «гэта за харчаванне». Пры вызваленні чалавеку выдаюць рахунак на аплату за харчаванне ўжо за вылікам канфіскаванай сумы. Але згодна з заканадаўствам, арыштаваны ў праве ў добраахвотным парадку аплаціць харчаванне на працягу месяца».
🔹Чытаць цалкам: https://telegra.ph/vernite-dengi-07-22

«Супрацоўнікі адбіраюць грошы, а потым прыходзяць з чэкамі». Відавочца распавяла пра тое, што адбываецца ў ЦІПе на Акрэсціна
У пачатку ліпеня дзяўчына, імя якой не называецца ў мэтах бяспекі, атбывала свой 14-сутачны арышт у ЦІПе на Акрэсціна. Акрамя жудасных умоваў для «палітычных», яна распавяла “Вясне назірае” пра новыя правілы "выкрадання" грошай у арыштантаў, сукамерніцу,…
⚡️"Чаплялася за адзенне супрацоўніка". Мінчанку арыштавалі за непадпарадкаванне ў момант, калі яе рукі былі за спіной у кайданках
23 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна разглядзелі справу 57-гадовай Марыны Петражыцкай. Яе справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк.
Па пратаколу Марыну затрымалі 22 ліпеня ў 21:05 на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа. Яе абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, бо нібыта яна ўпіралася нагамі і чаплялася за адзенне супрацоўніка. Жанчына з пратаколам не пагадзілася, бо яна сцвярджае, што ў 21:15 яна была яшчэ ў будынку КДБ на вул. Казлова, 6, куды яе прывезлі пасля ператрусу дома. Яна звяртае ўвагу суда, што наогул не магла аказваць непадпарадкаванне, бо ўвесь час яе рукі былі за спіной у кайданках.
На допыце сведка-міліцыянт заявіў, што "ім паступіла інфармацыя аб магчымам удзеле Марыны ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Ён сцвярджае, што пры затрыманні прадставіўся і назваў жанчыне прычыну.
Пытанне адвакаткі наконт даты і часу "магчымага ўдзелу ў мерапрыемстве" суддзя Дзмітрый Карсюк зняў.
Дыялог суддзі са сведкай:
– Ва што была апранутая Петражыцкая?
– Як і зараз: у блузку ў кветачкі і ў штаны чорнага колеру.
🤡Падчас працэсу сведка-міліцыянт апрануў балаклаву і кепку. Перад адказам на пытанне адвакаткі было чуваць, як сведку нехта (!!!) падказваў:
– Петражыцкая была ў кайданках?
– (выразна чуваць "пасля") Гэта было пасля таго, як яна аказала непадпарадкаванне.
Па словах самой Марыны, да службовай машыны, на якой яе адвезлі ў РУУС, яе суправаджаў маёр КДБ, а кайданкі знялі толькі ў будынку РУУСа. Сведка ж гэта адмаўляе, бо ён не бачыў на месцы затрымання супрацоўніка КДБ і не памятае, што па тым адрасе знаходзіцца будынак КДБ.
⚖Адвакатка падчас працэсу заявіла адвод суддзі, бо ён прама ці ўскосна зацікаўлены ў выніку справы. Але суддзя Карсюк, вядома, адхіліў яго. У выніку, суддзя пакараў Марыну Петражыцкую 15-сутачным арыштам.

❗️"Усім было зразумела хто і навошта вывесіў фашысцкі, на маю думку, сцяг". Мінчука арыштавалі за сцяг на ўваходзе ў кладоўку
51-гадовага Дзмітрыя Асеева затрымалі на працы 23 ліпеня. Амаль праз пару гадзін яго справу ўжо разглядаў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк.
Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП у тым, што ён вывесіў БЧБ-сцяг на ўваходзе ў кладоўку. Пры гэтым, Дзмітрый працуе на станцыі тэхнічнага абслугоўвання, а кладоўка наогул знаходзіцца на другім паверсе. Згодна з рапартам, на сцяг паскардзіўся ў міліцыю "неабыякавы грамадзянін", чыё імя на судзе агучыў суддзя. Сваю віну Дзмітрый адмаўляе, бо не лічыць гэта правапарушэннем. Па словах мужчыны, сцяг нікому не бачны, таму гэта нельга расцэньваць, як пікетаванне.
🤡На суддзе дапыталі і міліцыянта "Аляксандровіча". З паказанняў сведкі:
– Нам паведамілі, што на СТА размешчаны – я нават сцягам гэта не магу назваць – бел-чырвона-белае. Мы адразу зразумелі каму гэта належыць. У Асеева на руцэ быў БЧБ-бранзалет з надпісам "Жыве Беларусь". Усім было зразумела хто і навошта вывесіў фашысцкі, на маю думку, сцяг.
⚖Суддзі Карсюку паказанняў сведкі было дастаткова, таму ён арыштаваў Дзмітрыя на 15 сутак.