Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
20.7K photos
457 videos
71 files
18.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Роўна год таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі.

Ён стаў першым, хто загінуў падчас пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Перад гадавінай гэтай даты ўдава Тарайкоўскага Алена Герман дала інтэрв'ю Deutsche Welle

📍«Я шукала яго два дні, была на Пушкінскай, бачыла, як працуе следчая група. Калі нехта са знаёмых сказаў, што загінулы па апісанні падобны на Сашу, я ўсё роўна нават думкі не дапускала, што гэта ён, таму што Саша ніколі ў жыцці не ўзяў бы ў рукі зброю»;

📍Праверка па справе аб гібелі Аляксандра ўсё яшчэ ідзе.

«Што яны правяраюць, незразумела. З матэрыяламі праверкі ніхто не азнаёмлены, дасылаюць адпіскі. У апошнім лісце адказалі, што калі яшчэ раз будуць нейкія запыты з майго боку, то кантактаваць са мной проста перастануць»;

📍«Не пры гэтай уладзе, але калі-небудзь вінаваты ў гібелі Сашы будзе пакараны. Відавочна, цяпер гэтага проста не дадуць зрабіць».
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў.

Гэта Іван Ківа, Артур Рыбін, Аляксей Баяровіч, Аляксандр Шчарбацюк, Андрэй Асаула, Таццяна Звярко і Дзяніс Іваноў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VEFWd1

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❗️Праваабаронцам паведамілі, што ўчора ў Мінску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв'ю ў мінакоў.

Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд транзіт» за Чырвоным касцёлам, затым перавялі ў сіні аўтобус МАЗ. Далейшае месцазнаходжанне журналістаў невядомае.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Калі вам вядомы прозвішчы журналістаў ці іншыя падрабязнасці, калі ласка пішыце на
@spring96info ці ў тэлеграм-бот @viasna_bot
Прыватная друкарня адмовілася друкаваць «Новы час»

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць паслугі @novychas атрымаў яшчэ 27 ліпеня.

«З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова. На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць.

Але гэта не значыць, што «Новы Час» спыняе свае існаванне. Мы застаёмся ў інтэрнэце. І нам яшчэ больш патрэбна ваша падтрымка. Чытайце наш сайт novychas.by, падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм».
❗️За дзіцячы малюнак на акне мінчука арыштавалі на 12 сутак

У судзе Фрунзенскага раёна 10 жніўня разглядзелі справу 41-гадовага Дзмітрыя Бубенкі. Яго затрымалі ўвечары 9 жніўня дома за "несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння белага аркуша паперы на акне".

Дзмітрый растлумачыў суддзі Наталлі Бугук, што на вокнах вісяць дзіцячыя малюнкі, якія павесілі амаль чатыры гады таму. Па яго словах, яны абараняюць расаду жонкі ад сонца. Суддзю цікавіла, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол ад уладаў. Сведка на судзе даў тыя ж паказанні, які былі напісаныя ў рапарце.

У выніку, суддзя Бугук палічыла Бубенку вінаватым па арт. 24.23 КаАП і арыштавала яго на 12 сутак.

📸На фота малюнак, за які Дзмітрыя пакаралі арыштам.
❗️Стала вядома пра затрыманне хлопца каля «мемарыяла Тарайкоўскага» ў Мінску

Папярэдне, ён хацеў ускласці кветкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі метро Пушкінская.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
❗️У Магілёве затрымалі пенсіянера за БЧБ-сцяг у кватэры

Каля 17:30 у раёне Зялёнага Луга ў Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі дома пенсіянера Клікава Івана Андрэевіча. Нагодай стаў вялікі бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на сцяне балкона, піша @MAYDAYhr

У якім зараз статусе пенсіянер — невядома, яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезлі. Вядома, што ў яго ёсць праблемы са здароўем пасля аперацыі на страўніку.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў. Гэта Іван Ківа, Артур Рыбін, Аляксей Баяровіч, Аляксандр Шчарбацюк, Андрэй Асаула, Таццяна Звярко і Дзяніс Іваноў. Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VEFWd1…
❗️Яшчэ +10 чалавек былі прызнаныя сёння палітвязнямі

Гэта Уладзімір Кобрынец, Ілля Верамей, Яўген Рубашка, Аляксандр Бялоў, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Марчанка, Антон Шніп і Аляксей Якубук.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3Az9sQL

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
👨‍⚖️Суткі і штрафы для прэвентыўна затрыманых напярэдадні 9 жніўня

Перад гадавінай з моманту выбараў прэзідэнта і ўсплёску пратэстаў супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымлівалі тых, хто раней быў асуджаны па «народным» артыкуле за ўдзел у масавых мерапрыемствах. На працягу 9 і 10 жніўня суды Мінска ды іншых рэгіёнаў разглядалі адміністрацыйныя справы і каралі затрыманых штрафамі і арыштамі.

❗️Агулам прысуджана ўжо больш за 200 сутак арышту і амаль 9 000 рублёў штрафаў.

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉
bit.ly/3AuqQpM

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Праваабаронцам паведамілі, што ўчора ў Мінску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв'ю ў мінакоў. Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд транзіт»…
Аўстрыя пацвердзіла затрыманне сваіх грамадзян учора ў Мінску

Аўстрыя выказала Беларусі пратэст у сувязі з затрыманнем журналістаў тэлерадыёкампаніі ORF ў Мінску, паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў у Вене

«Міністэрства замежных спраў Аўстрыі пацвярджае, што аўстрыйская журналістка і яе аператар учора на кароткі час былі затрыманыя беларускай міліцыяй, якой былі вызначаныя асобы журналістаў. Аўстрыя неадкладна выказала пратэст супраць гэтага дзеяння беларускіх уладаў. Затрыманне цалкам непрымальна для Аўстрыі. Мы чакаем, што журналісты змогуць бесперашкодна выконваць сваю працу, а свабода СМІ будзе цалкам выкананая»

Адзначым, што сёння мінская міліцыя абвяргала інфармацыю пра затрыманне аўстрыйскіх журналістаў. «Ніякіх журналістаў учора ў Мінску не затрымлівалі», — казала афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
У пераходзе каля станцыі метро Пушкінская сёння ўвечары быў затрыманы Кастусь Цаўлоўскі.

Ён хацеў ускласці кветкі на мемарыял Тарайкоўскому, паклаў ружу на выхадзе з метро і пайшоў па лесвіцы уніз. Да яго падбеглі супрацоўнікі ў цывільным і затрымалі.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
⚡️Аляксею Кудзіну прысудзілі 2,5 года калоніі

Гэта на год меньш, чым прасіў пракурор.

Нагадаем, Аляксея вінавацілі паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3izcdLw
⚡️Супрацоўніка «Нафтана» арыштавалі за БЧБ-налепку на бамперы машыны

36-гадовага спурацоўніка «Нафтана» Сяргея Хвасцянку затрымалі 9 жніўня ў Мінску каля ўніверсама «Цэнтральны» на пр. Незалежнасці. У Сяргея зламалася машына, таму ён спыніўся на дарозе. Пабачыўшы гэта, да яго пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ і прапанавалі дапамогу. Але на бамперы супрацоўнікі заўважылі бел-чырвона-белую налепку, якая, па словах Сяргея, залеплівала дзірку на бамперы каля пяці гадоў. Таму замест дапамогі мужчыну адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Справу Хвасцянкі 10 жніўня разглядзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк.

Сведка-міліцыянт «Аляксандраў» распавёў, што затрымліваў Сяргея разам з супацоўнікамі АМАПу. Міліцыянт сцвярджаў, што Хвасцянок адразу заявіў, што такім чынам выказвае сваі палітычныя погляды, але сам мужчына гэта адмаўляе.

⚖️Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт.
⚡️Палітзняволеную валанцёрку Кіру Баярэнка адпусцілі на волю з «Валадаркі» да суда

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Кіры змянілі меру стрымання з заключэння пад вартай. Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартай валанцёрка правяла паўгады.

Нагадаем, валанцёрку з Мінску Кіру Баярэнка затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак. Паўгода яе атрымлівалі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
📸Фотафакт. Жонка і дзеці палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча 9 жніўня ў Батумі на акцыі, прысвечанай гадавіне пачатку пратэстаў.

💌За кратамі знаходзяцца сем праваабаронцаў «Вясны». Пішыце нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Forwarded from MAYDAY.TEAM
Проходит обыск у члена могилевской организации ТБМ Валентины Краско. Причины неизвестны.

Об этом сообщила в Facebook одна из ее подруг.
❗️Сайт маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» не адкрываецца

Немагчыма зайсці на сайт і за межамі Беларусі

UPD. Станам на 12:15 сайт ужо адкрываецца
Вярхоўны суд перанес дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў

Разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі @bajby перанесены на 27 жніўня ў сувязі з тым, што журналісцкая арганізацыя абскардзіла вынясенне папярэджання міністэрствам, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця.

Працэс па абскарджанні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду іску аб ліквідацыі арганізацыі.
❗️У Светлагорску судзяць былога кіроўцу РАУС

51-гадовага жыхара Жлобіна Уладзіміра Жука абвінавачваюць у тым, што ён з'яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам масавых беспарадкаў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня: стаяў у шчэпцы, перакрывах рух транспарту і аказваў супраціў. Уладзімір — пенсіянер, былы кіроўца Жлобінскага РАУС.

📍Мужчына не прызнаў віну. На пытанне, ці мог ён сыйсці з месца акцыі, мужчына адказаў, што мог бы зрабіць гэта, але яму «было сорамна як мужыку» — што людзі падумаюць пра яго, што ён спужаўся і баязлівец.

👮‍♂️Сведка-лекар на судзе распавёў, што Уладзімір быў у шоку праз тое, што яго збілі былыя калегі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3s5Kx4d
🕊Палітвязень Уладзімір Гарох на лісты салідарнасці адказвае вершамі

«Родная мая беларусачка, не дазваляй болю і безнадзейнасці завалодваць тваім сэрцам. Цярпенне і стойкасць адрозніваюцца ад пакорнасці раба. Родная мая, вайна сіл Святла і цемры ідзе з спрадвечных часоў. За чалавекам застаецца выбар прыняць той ці іншы бок. У гэтай вайне няма тых, хто ўстрымліваецца. Не засмучайся бачанаму. Твая задача захоўваць у сабе каханне».

«Ты подошла к окну, обняв руками плечи
Взглянула вдаль, в мерцающий огнями небосвод
"Как жаль – сказала – что на земле ни что не вечно
Не вечен даже этот, звезд небесный хоровод

Так что же вечно может быть в земном юдоли?
Годы летят как в небе метеоры
И все пройдет, увянет как трава в осеннем поле
Но хочется, чтоб жизнь текла не так уж скоро"

Я подошел к тебе и прислонившись нежно,
Погладил мягко локоны волос
С улыбкой лёгкою и взглядом безмятежным
Ответил тихо на волнующий вопрос:

"Любимая, пусть годы унесутся безвозвратно
И канет в прошлое событий череда
Мы все придем к судьбы своей закату
Но есть одно, что остаётся на всегда

Всегда живёт — любовь, и нет ей окончанья
В любви сокрыто счастье, жизнь и свет
Любовь собою наполняет мирозданье
Она дороже миллиардов золотых монет

Не важно, сколько лет осталось за плечами
И сколько слёз иль радости пришлось нам пережить
Нужно хранить любовь горящими сердцами
Ведь жизнь дана, чтоб быть любимым и любить»
— Эдельвейс —

🔹У снежні Уладзіміру Гароху прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
💌Падтрымлівайце палізняволенага па адрасе: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8