⚡️Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь
Сёння стала вядома, што Еўрапейскі суд пагадзіўся з довадамі пра перасьлед і магчымасці катаванняў у дачыненні да Аляксея Кудзіна.
«Нам далі 39-е правіла, у адпаведнасці з якім маецца забарона на экстрадыцыю, то бок Аляксей павінен знаходзіцца ў Расіі, пакуль канчатковае рашэнне не будзе прынята Еўрапейскім судом. Першае паседжанне не адбылося па той прычыне, што не працуе інтэрнэт, Аляксей не можа прымаць удзел, мы чакаем, калі ўсё запрацуе. Наступнае паседжанне прызначанае на 14:00», — распавяла адвакатка Марыя Красава.
Нагадаем, Аляксей быў затрыманы ў Расіі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць па артыкуле «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак».

❗️Зніклі затрыманыя нашаніўцы
Скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрымання нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко. Сёння ім павінны былі або абраць меру ўтрымання і пакінуць пад вартай — перавесці ў СІЗА, або вызваліць. У ізалятары на Акрэсціна сваякам паведамілі, што Дынько своечасова вызвалены, яшчэ ў 10 гадзін раніцы, але дзе ён зараз, ніхто не ведае. Марціновіч, якога павінны вызваліць у 13:40, па незразумелых прычынах усё яшчэ ўтрымліваецца ў ІЧУ. Дзе знаходзіцца Скурко, увогуле невядома.
Сёння, 21 ліпеня, сканчыўся тэрмін затрымання: у 10:00 у Дынько, у 13:00 у Скурко, у 13:40 у Марціновіча. Супрацоўнікі ІЧУ паведамілі сваякам, што Андрэй Дынько быў своечасова вызвалены, але дзе дакладна ён знаходзіцца, ніхто не ведае — чатыры гадзіны як не выходзіць на сувязь з роднымі і адвакатамі, следчыя таксама не звязваліся з сям’ёй. Сваякам Марціновіча ў 13:40 сказалі, што той працягваецца знаходзіцца ў ІЧУ, хаця тэрмін затрымання ўжо скончаны. Дзе знаходзіцца Скурко, наогул невядома, але па часе ён таксама павінен быць вызвалены, піша @nashaniva

❗️Яшчэ аднага жыхара Жлобіна асудзілі за падзеі 9-10 жніўня
21-гадовага Мікіту Кругліка вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне — нібыта хлопец разам з іншымі ўдзельнікамі мітынгу «знаходзіліся на праезднай частцы дарогі, стаялі ў счэпцы, гучна пляскалі ў далоні, выкрыквалі лозунгі, свісцелі, не выконвалі патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі».
Мікіта прызнаў сваю віну і патлумачыў, што быў там, «апынуўся не ў той час і не ў тым месцы». Суддзя Ігар Змушко прысудзіў хлопцу 2,5 года «хатняй хіміі»
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3zjsDx3

❓Як дапамагчы палітзняволенай моладзі?
Задзiночанне беларускiх студэнтаў стварыла чат-бота, з дапамогай якога можна падтрымаць маладых палітвязняў — @student_solidarity_bot.
Бот утрымлівае спіс з 40 чалавек і іх адрасы. Гэта 31 студэнт, 7 непаўнагадовых, а таксама выкладчыца Вольга Філатчанкава і моладзевая актывістка Алана Гебрэмарыям, якія асуджаныя па «справе студэнтаў».
Вось, што можа бот:
🌏 Падкажа месца ўтрымання вязняў. Бот падкажа, дзе знаходзіцца вязень, а таксама будзе рэгулярна паведамляць усе навіны, звязаныя з вязнямі з нашага спісу.
💌 Навучыць, як напісаць ім ліст. Адзіная сувязь з нашымі вязнямі — гэта лісты і паштоўкі. Лісты часта не даходзяць, але пісаць вельмі важна, каб людзі не згубіліся ў гэтай рэпрэсіўнай сістэме, а засталіся людзьмі.
📦💸 Распавядзе, як правільна адправіць пасылку і даслаць грашовы перавод. Каму яе можна даслаць, што можна класці, а што нельга і як зрабіць так, каб усё, што вы пакладзеце ў пасылку, дайшло да адрасата. А таксама каму цяпер можна дапамагчы фінансава і чаму гэта важна.
🙌 Паведаміць, як дапамагчы, калі ты за мяжой. Тут можна даведацца больш пра Стыпендыю Смоліча ды іншыя сборы.

⚡️«Кінуў не менш аднаго каменя». Мінчука асудзілі на шэсць гадоў калоніі
Сёння быў вынесены прысуд 31-гадоваму Сяргею Пацукевічу, якога абвінавацілі паводле падзей 9-10 жніўня ў Мінску, падчас якіх ён «кінуў не менш аднаго каменя ў транспарт МУС», знаходзіўся ў месцы, дзе будаваліся барыкады, перакрываў рух, выкрыкваў лозунгі. Мужчына не прызнаў сваю віну ў поўнай меры.
❗️Падчас апошняга паседжання Пацукевіч увесь час быў прыкаваны адной рукой да міліцыянта, які быў разам з ім за кратамі.
Падрабязнасці гэтай справы 👉 bit.ly/2UVoPTX

Мінюст хоча ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ).
Пазоў міністэрства ўжо ў Вярхоўным судзе. Нагода для ліквідацыі — "паўторныя парушэнні заканадаўства", піша @euroradio.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🌿«Жывое адчуванне свабоды». Аб чым распавядае ў сваіх лістах праваабаронца Марфа Рабкова
🔹Адразу падумала аб ластаўках, якіх мы часта чуем за акном. А яшчэ назіраем іх у сябе над галавой, калі гуляем у дворыках на тэрыторыі СІЗА. Вельмі радасна назіраць, як гэтыя імклівыя птушачкі праносяцца над намі — жывое адчуванне свабоды;
🔹У камеры з'явіўся вентылятар, яго перадалі суседцы з волі. Таму жыць стала крыху лягчэй;
🔹Аказваецца, што мы можам атрымліваць газеты, якія выходзяць у Расеі. І маё адкрыццё — «Независимая газета». Яна выходзіць, па-мойму, 6 разоў у тыдзень. Гэта амаль тэлеграм для мяне;
🔹Дарэчы, ад "Вясны" выходзіла добрая серыя кніг "Турэмная літаратура", можаце пашукаць іх у інтеренеце. Раю прачытаць усе кнігі, якія выйшлі. Там ёсць творы, якія напісаныя людзьмі, хто ўжо прайшоў праз тыя нягоды, у якіх апынуліся я і іншыя зняволеныя.
💌Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

❗️Сукамернікі псіхалагічна ціснуць на палітвязня Арцёма Баярскага ў СІЗА
«Вясне» стала вядома, што ў СІЗА-1 на палітвязня Арцёма Баярскага аказваецца моцны псіхалагічны ціск з боку сукамернікаў.
Нагадаем, Арцём — 19-гадовы студэнт другога курса хімфака БДУ. У першы раз яго затрымалі 16 лістапада: зацягнулі ў машыну і збівалі. Ён правёў у ізалятары 15 сутак. 24 сакавіка за Арцёмам прыйшлі зноў. З усіх хлапцоў у пакоі інтэрната забралі толькі Арцёма: нібыта, на 11 паверсе заўважылі сцяг.
25 сакавіка ў телеграм-канале Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, Арцёма білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах.
📍На сёння хлопец правёў у СІЗА ужо 121 дзень.
💌Падтрымаць Арцёма: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Па стане на 17:00 нашаніўцы Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч застаюцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Па Марціновічу затрыманне скончылася ў 13:40, па Скурко ў 13:00 — да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру ўтрымання ў вяглядзе варты, або адпусціць іх. Але гэтага не адбылося.

Рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько вызвалілі пад абавязальніцтва аб яўцы
Тым часам Андрэя Скурко ўзялі пад варту. А вось лёс Ягора Марціновіча дагэтуль невядомы, піша @nashaniva

Апэляцыйны суд у Маскве пакінуў ў сіле рашэньне аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна
Пра гэта @radiosvaboda паведамілі ў камітэце «Гражданское содействие», які юрыдычна дапамагаў спартоўцу, у тым ліку прадставіў адваката.
Сёньня Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) забараніў экстрадыцыю беларускага атлета, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

«Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў». Еўрапейскія парламентарыі працягваюць падтрымліваць палітвязняў Беларусі
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краінаў.
«Хросныя» з’явіліся ў Сяргея Верашчагіна, Анджэлікі Борыс, Сяргея Волкава, Паліны Шарэнда-Панасюк, Уладзіміра Малахоўскага, Андрэя Шаўчука, Аляксандра Губейкі, Вольгі Залатар і Сяргея Хацкевіча.
Хто стаў «хроснымі» палітвязняў 👉 bit.ly/3zisiLa

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» застаецца за кратамі. Следчыя вырашылі змясціць яго ў СІЗА
У 19 гадзін стала вядома, што Следчы камітэт абраў меру ўтрымання ў выглядзе варты для галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча. Таксама пад вартай будзе кіраўнік аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэй Скурко.

❗️У Беларусі +3 новыя палітвязні.
Гэта Віталь Шышлоў, Сяргей Дзецук і Алег Краўцоў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3x07CWK
Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9

Forwarded from Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Літаратар Алесь Плотка далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў верш-ліст Андрэю Аляксандраву.
"Слова
Слова, што ёсць паміж намі.
Можа быць ветрам, быць можа цунамі.
Слова трымае нябёсы.
Кажуць, ім можна вастрыць косы.
Кажуць, ім можна звальваць сцены,
Ламаць сцэнары і сістэмы.
Кажуць пра слова, вельмі шмат кажуць.
Так моцна баліць яно, хоць і не важыць.
Якое яно, калі трэба выжыць?
Вораг народу – гулкая ціша.
Што – дзеяслоў ці прыкметнік,
Калі навакол апраметная?
Я не магу яго вымавіць.
Я не магу яго вымаліць.
Я не магу яго выдумаць.
Не Валодаю ім.
Адно выпускаю дым
У валадарстве чужым.
Маўчу:
Вось мой матыў.
Слухаю,
Што скажаш Ты.
Мы словы на вуснах усіх палітзэкаў.
Мы не належым сабе.
Слухаю,
Што скажаш Ты."
Вы можаце напісаць ліст Андрэю Валер'евічу Аляксандраву:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
#паштоўкіадвясноўкі

Палітзняволеная журналістка Свабоды Інэса Студзінская трымае галадоўку чацвёрты дзень
Яна галадае ў ізалятары на Акрэсціна з панядзелка на знак пратэсту. На праблемы са здароўем Іна не скардзіцца і трымаецца бадзёра, піша @radiosvaboda

Інжынер і выкладчык Ціхан Осіпаў атрымаў адзін з самых жорскіх прысудаў за пратэсты – 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Судзілі яго за наезд на некалькіх вайскоўцаў падчас забурэнняў у ноч з 10 на 11 жніўня
Жонка Ціхана Вольга расказала Свабодзе, як жыве амаль год адна, чаму не дарабляе рамонт у кватэры і як муж праз краты дапамагаў ёй выбраць ката:
youtu.be/aUGG0vZrNhQ

YouTube
Інтэрвію з жонкай асуджанага на 11 гадоў за пратэсты
25-гадовы інжынэр і выкладчык БНТУ Ціхан Восіпаў атрымаў адзін з самых жорскіх прысудаў за пратэсты – 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Судзілі яго за наезд на некалькіх вайскоўцаў падчас забурэньняў у ноч зь 10 на 11 жніўня мінулага года, удзел у масавых…