Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.89K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️Жанчыне прысудзілі 3 гады «хіміі» за гвалт над 4 міліцыянтамі

Таццяну Туравец
абвінавачвалі ў «перашкодзе законнай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі» — нібыта яна падчас ператрусу «чыніла актыўны супраціў, хапала рукамі, выпіхвала з дому, пагражала фізічнай расправай, абражала».

❗️У справе было чатыры пацярпелыя міліцыянты: яны сцвярджалі, што жанчына укусіла за палец аднаго, пракусіла пальчатку другому і нанесла удар нагой у вобласць галавы трэцяму супрацоўніку.

Суддзя Наталля Траццякова прызначыла Таццяне 3 гады «хіміі». Пракурор прасіў 3 гады калоніі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3hWukeA
На паркоўцы аэрапорта затрымалі мужчыну за БЧБ-сцяжок

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» быў затрыманы Антон Гарох. Як стала вядома «Вясне», у машыне мужчыны вісеў БЧБ-сцяжок.

Калі яго машына стаяла на паркоўцы аэрапорта, то «неабыякавы грамадзянін», убачыўшы сцяжок, выклікаў міліцыю. Антона затрымалі. Верагодна, над ім адбудзецца суд за несанкцыянаванае пікетаванне па арт. 24.23 КаАП.

Хроніка палітычнага пераследу 28 траўня 👉 bit.ly/2SCr0e5

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️ У Беларусі +15 новых палітвязняў.

Гэта Яўген Комбуль, Сяргей Сіліч, Максім Сілюк, Максім Пыцель, Вольга Сыраватка, Наталля Барынава, Сяргей Красоўскі, Аліна Муратава, Уладзімір Кацюбка, Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч, Віктар Іванцоў, Сяргей Розум, Сяргей Шабуня ды Павел Федукевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3hZ4C9e

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Да палітзняволенай Сафіі Сапегі ўпершыню пусцілі адваката.

Абаронца затрыманай Аляксандр Філановіч распавёў пра яе самаадчуванне:

«Яна выглядае бадзёрай і здаровай. З яе словаў, ніякі фізічны гвалт да яе з моманту затрымання і да гэтага часу не ўжываўся. Яна не губляе бадзёрасць духу і спадзяецца на больш хуткае вырашэнне сітуацыі».

Крыніца: @tvrain
​​Апошняе слова валанцёра штаба Віктара Бабарыкі — палітзняволенага Ігара Ярмолова.

Нагадаем, пракурор Раман Бізюк запрасіў для палітвязня 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

«У мяне абвостранае пачуццё справядлівасці. Гэта ў мяне ад бацькоў, і я ганаруся гэтым. Тыя падзеі, якія я ўбачыў адразу пасля выбараў здаліся мне зусім няправільнымі. Мне хацелася заступіцца за людзей, якіх збівалі, над якімі здзекваліся на вуліцы ўзброеныя людзі, але без гвалту ў адказ. Таму ідэя з лазернымі ўказкамі, якую прапанаваў Васкрасенскі, мне падалася як раз прыдатнай: гэта была магчымасць перашкодзіць забіць ці параніць мірных пратэстоўцаў, але пры гэтым зусім бясшкодная для іншага боку.

Мне здаецца, што ва ўсіх удзельнікаў і гледачоў працэсу, а галоўнае, я спадзяюся, у суда склалася разуменне таго, што прад'яўленае абвінавачванне з'яўляецца цалкам неабгрунтаваным.

Я не зрабіў нічога такога, за што мяне можна было б адправіць на 5 гадоў у калонію. Я гэта разумею, і ўсе гэта разумеюць. Яшчэ я разумею, што не заўсёды мы можам прымаць тыя рашэнні, якія хочам. Але я дакладна ведаю, што нашмат больш карысці я прынясу сваёй краіне, не адбываючы пакаранне ў лагеры, а застаючыся на волі».
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за «масавыя беспарадкі» пасля выбараў

У Брэсце пачаўся разгляд крымінальнай справы за «масавыя беспарадкі» 10 жніўня супраць яшчэ 13 чалавек. Гэта ўжо трэцяя «партыя» абвінавачаных.

Усяго ў калонію на тэрміны ад 3 да 5 гадоў па справе «жнівеньскіх беспарадкаў» брэсцкія суды адправілі ўжо 21 чалавека.

Расказваем, хто ў гэты раз апынуўся на лаве падсудных і ў чым іх абвінавачваюць 👉 bit.ly/3yKMDJH
⚡️⚡️У Сухарава затрымалі ўдзельнікаў дваравога Маршу, іх арыштоўваюць на 10-15 сутак. Жанчыну, якая здымала шэсце на відэа з 12-га паверха, аштрафавалі на 5800 рублёў

26 траўня на вуліцы Шаранговіча, 59 прайшоў дваравы Марш, у якім прынялі ўдзел не менш за 30 чалавек. Марш абышоўся без затрыманняў, але за ўдзельнікамі пачалі прыходзіць дадому ўжо на наступны дзень. У некаторых з іх дома правялі агляды і канфіскавалі БЧБ-сімволіку і тэхніку.

У Фрунзенскім РУУСе на ўдзельнікаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, а іх справы 28 траўня разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна.

Справы 54-гадовай Наталлі Дырыкавай і 41-гадовай Святланы Аганавай накіравалі суддзе Андрэю Млечке. Святлана на судзе пацвердзіла, што прыняла ўдзел, каб маральна падтрымаць палітвязняў. Але яе сваякі сцвярджаюць, што ў гэты дзень яна разам з імі была дома і не разумеюць, чаму яна сябе агаворвае. Наталля таксама пацвердзіла, што брала ўдзел у дваравым Маршы. Вынік – 10 сутак кожнай.

А вось 53-гадовай Святлане Геваідзян-Рогавай пашанцавала менш – яе справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна. Па словах жанчыны, удзел у шэсці яна не прымала. У той вечар яна сапраўды выходзіла з хаты: у паліклініку і краму. Але яе абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў масавым мерапрыемстве, на якім яна выкрыквала лозунгі з БЧБ-сцягам». Сведка-міліцыянт распавёў, што назіраў абстаноўку да таго моманту, як павінен быў пад'ехаць бус. Затрымалі Святлану 27 траўня ў яе дома. Да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і агледзелі кватэру. Прычын для агляду ёй не назвалі. Дома канфіскавалі сцягі, стужкі, планшэт і тэлефоны. Святлану даставілі ў Фрунзенскі РУУС, дзе склалі пратакол і пакінулі да суда.
Суддзя Марыя Ярохіна палічыла віну жанчыны даказанай і арыштавала Святлану на 15 сутак.

47-гадовую Ірыну Малец таксама затрымалі дома 27 траўня, выбіўшы пры гэтым дзверы. Сёння яе справу разглядзеў суддзя Андрэй Млечка праз скайп. У Таццяны дома застаўся 4-гадовы сын – гэта значыць, што яе павінны былі выпусціць яшчэ ўчора, не пазней за тры гадзіны пасля затрымання. Але насуперак закону Ірыну пакінулі ў РУУСе амаль на (!!!) суткі. Ірыну затрымалі за тое, што яна здымала шэсце з 12 паверха сваёй кватэры. Але па пратаколе, Ірына нібыта прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Міліцыянт на судзе патлумачыў, што падчас Маршу нікога не затрымалі, бо не паспела пад'ехаць асноўная "сіла". Малец раней ужо прыцягвалася па арт. 24.23 КаАП і пасля абскарджання аднаго са штрафаў, справа з дапрацоўкі так і не вярнулася. Таму, на думку яе суседкі, і адбылося затрыманне. Супрацоўнікі міліцыі, калі прыехалі затрымліваць Ірыну, так і сказалі: "Вы думалі мы пра Вас забыліся?"

Суддзя Андрэй Млечка аштрафаваў Ірыну на 5800 рублёў (200 базавых) – гэта максімальнае пакаранне па арт. 24.23 КаАП для матулі непаўнагадовага дзіцяці.
Фігуранты «справы TUT.BY», што знаходзяцца ў СІЗА, не выйшлі на волю.

Гэта значыць, што ім прад'яўленыя абвінавачванні і яны застануцца пад вартай — сёння мінае 10-дзённы тэрмін з моманту затрымання.

Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошванні. Ім забаронена паведамляць, па якім артыкуле падабаронным прад'яўленыя абвінавачванні і на які тэрмін абрана такая мера стрымання. Аднак, зыходзячы з практыкі, можна меркаваць, што на два месяцы, піша @tutby_official.

Раней паведамлялася, што крымінальная справа заведзена па ч.2 арт.243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў). Максімальны тэрмін утрымання абвінавачаных пад вартай да суда па гэтым артыкуле можа складаць паўтара года.

Трое фігурантаў справы знаходзяцца дома. У дачыненні да іх абраная мера стрымання ў выглядзе абмежавання правоў або хатняга арышту.
У Гомелі затрымалі 30-гадовага Яўгена Маркаўца

Ён падазраваны па арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яго кватэры сілавікі правялі вобшук. Цяпер мужчына ў ІЧУ.

Хроніка палітычнага пераследу 28 траўня 👉 bit.ly/2SCr0e5

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️⚡️Стэндапера, які зняў відэа з удзельнікамі праўладнага мітынгу ва Уруччы, асудзілі ўжо трэці раз. Агулам яму прысудзілі 45 сутак

31-гадовы стэндапер Цярэнцій Марыніч быў затрыманы яшчэ 27 красавіка. Тады яго асудзілі на 15 сутак, а 10 траўня дадалі яшчэ 15.

У гэты раз на хлопца склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за тое, што "будучы каля Першамайскага РУУСа, ён хапаў за рукі мінакоў і нецэнзурна лаяўся".

28 траўня адбыўся ўжо трэці суд над мінчуком. Яго справу разглядзеў суддзя Максім Трусевіч. На судзе Цярэнцій сцвярджаў, што ў час "правапарушэння" ён быў на Акрэсціна, адкуль яго яшчэ не выпусцілі пасля папярэдніх "сутак". Цярэнцій павінен быў выйсці 27 траўня ў 14:30. Яго брат пацвярджае, што хлопец з Акрэсціна не выходзіў з 13:00 да 20:30, бо сам сустракаў яго.

У матэрыялах справы няма ніводнага подпісу Марыніча, але ўсюды напісана, што з матэрыяламі справы ён азнаёміўся, але ад подпісу адмовіўся.

Суддзя Максім Трусевіч адхіліў хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі справы і пратаколам, бо ў пратаколе напісана, што Марыніч ужо з імі азнаёмлены.

🤡Міліцыянт "Каваленка" сцвярджаў, што Цярэнція даставілі з Акрэсціна ў РУУС для гутаркі, але там ён пачаў "хуліганіць". У матэрыялах справы таксама ёсць заява, што камеры ў РУУСе ў гэты час не працавалі.

У выніку, суддзя Трусевіч прысудзіў Марынічу чарговыя 15 сутак. Агулам Цярэнцій быў асуджаны на 45 сутак.
❗️За цішотку «Дыктатару месца ў пекле» на затрыманага на Цнянцы раварыста ўзбудзілі крымінальную справу за абразу прэзідэнта

Супраць затрыманага 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ўдзельніка MINSK FIXED GEAR 31-гадовага Канстанціна Сямёнава ўзбудзілі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Прычынай стала цішотка хлопца з надпісам «Дыктатару месца ў пекле» і партрэтам чалавека, падобным да Лукашэнкі.

Канстанціну пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2RTwpxg
Апошняе слова валанцёра штаба Віктара Бабарыкі — палітзняволенага Мікалая Сасева.

Нагадаем, пракурор Раман Бізюк запрасіў для палітвязня 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

«Так аб якіх намерах удзельнічаць у масавых беспарадках: падпалах, пагромах, ўзброеным супраціве прадстаўнікам улады, гвалце над асобай, знішчэнні маёмасці, мы можам весці гаворку, калі я адмовіўся нават кідаць петарды?

Я прызнаю, што я прывёз і прапанаваў рэспіратары, акуляры, берушы прысутным. Дадзеныя рэчы былі набытыя мною пра запас: у мяне дома ідзе рамонт, і ў ходзе следства дадзеная інфармацыя знайшла пацверджанне. Я прапанаваў гэтыя прадметы прысутным толькі таму, што не хацеў, каб хтосьці з іх выпадкова пацярпеў. Вось і ўсе мае матывы».

Апошняе слова цалкам 👉 bit.ly/2SH8Qri
«Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў». 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

20-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Ягора Дуднікова затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Да Ягора ўжо два тыдні не пускаюць адваката. Усё, што ведаюць блізкія хлопца аб ягонай сітуацыі, — першапачатковая інфармацыя пасля затрымання ад дзяжурнага адваката.

Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераследзе беларускімі ўладамі 👉
bit.ly/3yKgD8t

«Я да гэтага часу не ведаю дакладна, што яму прад'яўляюць, якія доказы ёсць супраць яго... Нічога не ведаю. Толькі адзін ліст прыйшоў ад яго, хоць мы яму ўжо, напэўна, дзясятак адправілі»
Палітзняволеная Наталля Раентава выйшла на волю

Наталля
была асуджаная на 8 месяцаў калоніі за тое, што пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно. Тады свае маральныя пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа трапіла ў сацсеткі «Карнікаў» і ад гэтага пацярпелі яго блізкія.

Сёння Наталля выйшла на волю.
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі далучыўся да праекту
"Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алане Гебрамарыям - моладзевай актывістцы, затрыманай па "справе студэнтаў".

"Дарагая Алана!
Ня ведаю, ці прачытаеш ты гэты мой ліст. Пошта ў СІЗА зараз ходзіць як ёй уздумаецца. Можна суцешыць сябе толькі тым, што ў 30-я гады палітычным зьняволеным дазвалялі пісаць і атрымліваць усяго толькі адзін ліст у поўгады. Нашым уладам ёсьць яшчэ куды імкнуцца… Але Беларусь дзякуй Богу, не такая вялікая, як быў СССР, і на Калыму да белых мядзьведзяў ім цябе не запраторыць.
Ці думаў я колісь, чытаючы лекцыю пра беларускіх дэсідэнтаў, якую ты слухала некалькі гадоў таму, што і табе выпадзе гэтая горкая і пачэсная доля стаць у адным шэрагу з Міхасём Кукабакам, Мікалаем Статкевічам, Паўлам Севярынцам? Але мы не выбіраем свой лёс.
Вось ужо больш за поўгады цябе ні за што трымаюць у засьценках. Муры Валадаркі намоленыя. Там сядзеў у свой час Вінцук Дунін-Марцінкевіч, і Якуб Колас, і Алесь Гарун, і акадэмікі і паэты 30-х гадоў, вязьні фашыстаў і камуністаў. Дзесяць гадоў таму сядзеў там і я. А ў “амерыканцы”, дзе цябе трымалі напачатку, сядзела Ларыса Геніюш і Уладзімір Някляеў. Так што, можна сказаць, што ты працягваеш славутую традыцыю беларускіх дзеячоў, якія ахвяравалі сваёй воляй, здароўем, а часам і жыцьцём дзеля таго, каб жыла Беларусь.
За аднастайным турэмным бытам і працяглым “нічоганерабленьнем” часам нябачны масштаб той вялікай справы, якую робіш ты і твае падзельнікі. Здаецца, што вы спутаныя па руках і нагах, рэпрэсіі ў краіне не зьніжаюцца, тэрор лютуе, прасьвету не відаць. У хвіліну смутку можа закрасьціся думка, а ці не дарэмныя ўсе гэтыя пакуты і нястачы, якія ты перажываеш у турме? Пад’ём у шэсьць і адбой у дзесяць, замызганы душ раз на тыдзень, сьмярдзючая “хата” з бетонным долам, гідкая ежа, жалезная шконка, цемра ў камеры і брыдкі прагулачны дворык. Здаецца, што ўсе забыліся на цябе і кінулі сам на сам з бяздушнай турэмнай машынай.
Адкінь смутны настрой, не бяры да галавы сумныя думкі! Як пісаў Уладзімір Дубоўка: “У перашкодах дух расьце!” Нават не сумнявайся, што кожную хвіліну, кожнае імгненьне цябе ўзгадваюць і патрымліваюць твае сябры і знаёмыя, і міліёны людзей у Беларусі і ва ўсім сьвеце!
Будзь пэўнай, што ты і твае сябры робіце вялікую справу! Вы змагаецеся на баку справядлівасьці і дабра! Гэтыя турэмныя “прыгоды” застануцца яркай старонкай у тваім жыцьці і ў гісторыі беларускай моладзі. Пра вас яшчэ будуць пісаць дысертацыі і чытаць лекцыі.
Дарагая Алана, ты плоціш за гэтыя каштоўнасьці вялікі кошт, і твая ахвярнасьць будзе дацэненая. Толькі тым, што ты сядзіш у турме, ты зараз робіш значна болей чым хто-небудзь на волі. Ніхто зараз ня скажа, што свабода і дэмакратыя нечакана зваліліся на галовы беларусаў. Мы заваёўваем іх сваёй крывёй і пакутамі.
Я перакананы, што ты і твае сябры па гэтай абсурднай крымінальнай справе яшчэ зможаце рэалізавацца ў вольнай і дэмакратычнай Беларусі. А турэмныя ўніверсітэты дадуць вам імпэту працягваць дэмакратычныя зьмены і барацьбу з аўтарытарызмам на доўгія гады. Шлях гэты доўгі і няпросты, хопіць яшчэ і на вашае жыцьцё. Але беларусы ўжо цьвёрда ўсталі на гэтую сьцягу і нас зь яе не зьвярнуць.
Муры, за якімі цябе трымаюць смурныя падлюгі, разваляцца, так як развалілася вежа пішчалаўскага замку на Валадарцы. І ніякімі “скрэпамі” не змацаваць турму, у якой трымаюць цябе ды і ўвесь беларускі народ.
Дарагая Алана, не здавайся, не апускай рукі! І самае галоўнае – беражы здароўе. Яно яшчэ табе спатрэбіцца.
Алесь."

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Алане Гебрамарыям:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
Палітвязня Рамана Пратасевіча перавялі ў СІЗА КДБ.

Таксама вядома, што ў ягонай сястры прынялі першую перадачу, але забралі адтуль кнігу.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў». 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску 20-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Ягора Дуднікова затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне…
Адвакат Ягора Антон Гашынскі растлумачыў «Рускай службе BBC», што крымінальную справу супраць Дуднікава ўзбудзілі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі.

Аб якіх канкрэтна роліках ідзе гаворка, адвакат ня ведае. І высветліць пакуль не можа — Гашынскі ўступіў у справу яшчэ 14 траўня, але да Дуднікава яго дагэтуль не пускаюць.

Па словах адваката, малады чалавек ужо даў прызнальныя паказанні на відэа. Адвакат Гашынскі настойвае на абсурднасці абвінавачванняў:

«Гэта тое ж самае, што пасадзіць у турму таксіста за тое, што ён падвёз апазіцыянера. Ён чыста тэхнічны работнік, займаўся агучкай ролікаў, якія рабіла апазіцыя пасля жнівеньскіх пратэстаў 2020 года».
Журналістку «Народнай Волі» затрымалі за рэпартаж каля суда па «справе студэнтаў».

Учора была затрыманая студэнтка журфака і журналістка «Народнай Волі» Глафіра Жук. Яна паспела паведаміць бацькам, што яе вязуць у Маскоўскае РУУС за тое, што 14 траўня яна прыйшла да Дома Правасуддзя, дзе пачынаўся разгляд «Справы студэнтаў», паведамляе @zhurffuck. Глафіра была ў той дзень каля суда па працы, яе матэрыял выйшаў на сайце выдання.

Дзяўчыну затрымалі за два дні да яе дня народзінаў.
❗️У Гродне затрымалі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту.

Затрыманне адбылося ля дома журналіста, паведамляе @bajby