Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚡️Тры палітвязні па «мазырскай справе» выйшлі на волю
«Вясне» стала вядома, што трох палітвязняў-фігурантаў «мазырскай справы» па жнівеньскіх падзеях вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Гэта Вадзім Свінтэцкі, Сяргей Гадыеў, Уладзімір Панфіленка. Яны застаюцца падазраванымі па гэтай крымінальнай справе.
5 траўня прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 11 чалавек, 10 з якіх, па версіі сілавікоў, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года. Хлопцаў затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу. Відэа жорсткага затрымання з’явілася ў тэлеграм-канале прэс-сакратаркі МУС.
Па версіі МУС, 10 затрыманых з’яўляюцца ўдзельнікамі «каляфутбольнай групоўкі праварадыкальнай накіраванасці» і затрыманыя 11 жніўня «выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў газавыя балончыкі, кідалі ў іх камяні». Хлопцам прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 КК.
🌿Чытаць падрабязнасці па «мазырскай справе»:
https://spring96.org/be/news/103285

YouTube
За августовские беспорядки в Мозыре задержаны 11 человек
Комментирует сотрудник ОИОС УВД Гомельщины Артем Дубровский
У Мінску пачалі разглядаць чарговую справу па жнівеньскіх падзеях
На лаве падсудных — 21-гадовы Ілля Гагіеў. Паводле абвінавачання, ён «публічна выкрыкваў лозунгі, рабіў гучныя воплескі рукамі, рухаўся па праезнай частцы дарогі праспекта Пераможцаў, блакаваў і перагароджваў шлях транспартных сродкаў».
На суддзе Ілля сказаў, што ён «толькі за, а не супраць нашай улады і калі б меў намер у чымсьці ўдзельнічаць — хаваў бы твар».
У матэрыялах справы знаходзіцца відэаздымка, якую Ілля рабіў падчас падзей. На ёй ззаду хлопца стаяць супрацоўнікі міліцыі, а ён кажа фразу: «Мне (нецэнзурная лексіка), я за бацьку галасаваў!»
Падрабязнасці 👉 bit.ly/34mORkt

Ці зможа ААН паўплываць на сітуацыю ў Беларусі?
🔹Як у ААН ацэньваюць бягучую сітуацыю ў Беларусі?
🔹Ці ёсць у ААН механізмы ўплыву на беларускія ўлады і магчымасці дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій?
🔹Ці існуе магчымасць таго, што беларускае пытанне вынесуць на разгляд Савета Бяспекі ААН?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спецдакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын.

Ці зможа ААН паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? | Способна ли ООН повлиять на ситуацию в Беларуси?
Сёння ў Беларусі 426 палітычных вязняў. Ледзь не штодня адбываюцца суды над апанентамі рэжыму. Ідзе ціск на журналістаў і праваабаронцаў. А сітуацыя з затрыманнем Рамана Пратасевіча вывела падзеі ў Беларусі з унутрыбеларускага на міжнародны ўзровень.
Як…
Як…
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«Здзекаў і катаванняў не вытрымала». Хворая на анкалогію пенсіянерка ў чаканні суда за абразу міліцыянта напісала перадсмяротны ліст 65-гадовую Людмілу Хлусевіч будуць судзіць за абразлівы каментар пад допісам пра міліцыянта з Вялейкі. За апошнія паўгода…
⚡️Хворую на анкалогію пенсіянерку, што напісала перадсмяротны ліст, затрымала міліцыя
Міліцыянты патлумачылі гэта тым, што ў сувязі з яе думкамі пра самагубства яе трэба дапытаць.
Нагадаем, 65-гадовую Людмілу Хлусевіч будуць судзіць за абразлівы каментар пад допісам пра міліцыянта з Вялейкі. За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, правяранне ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой.
У чаканні суда жанчына напісала цыдулку на выпадак сваёй заўчаснай смерці:
«Вінаватай у маёй смерці прашу лічыць дзяржаву. Так больш жыць не магу. Маё здароўе і жыццё давялі да смерці. Я была хворая, яны пагоршылі мой стан. Дажыла да пенсіі, такіх здзекаў і катаванняў не вытрымала. Жыла сумленна, не крала, не забівала. Мяне забілі, давялі да смерці. Хай усе даведаюцца: мае блізкія, знаёмыя, родныя і сябры».
Upd. Стала вядома, што Людмілу адпусцілі пасля допыту

Больш за 75 сутак і 11 000 рублёў штрафаў: вынікі судовых разглядаў за 25-27 траўня
Якія справы разглядалі:
🔹Страганава Дар'я
Стаяла на лесвічнай пляцоўцы 4 паверха, нібыта крычала «Жыве Беларусь» і паказвала знак "V" — 2900 рублёў штрафу.
🔹Прусакоў Ілля
Судзілі за вывешаны БЧБ-сцяг у вакне кватэры. Па словах абвінавачанага, сцяг размясціў і сфатаграфаваў супрацоўнік міліцыі — 10 сутак арышту.
🔹Карыміпур Арман
Забралі з дома разам з маці і сястрой на прафілактычную гутарку аб недапушчэнні ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. У службовым кабінеце нібыта парушыў грамадскі парадак — 13 сутак арышту.
🔹Бордак Юры
Пры вобшуку знайшлі БЧБ-сцяг — 15 сутак арышту.
🔹Богуш Святлана
Судзілі за сцяг на балконе — 2 030 рублёў штрафу.
👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»

Палітзняволеная Сафія Сапега стала падазраванай па ч.3 артыкула 130 КК — "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці".
Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Ранейшыя артыкулы:
— 342 КК Беларусі (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — да 3 гадоў пазбаўлення волі;
— 293 КК Беларусі (арганізацыя масавых беспарадкаў) — да 15 гадоў пазбаўлення волі;

Дар’я Лосік упершыню за 336 дзён пабачыла мужа
Спатканьне адбылося ў гомельскім СІЗА, куды палітвязня этапавалі перад судом, піша @radiosvaboda
«Ігар казаў, што ў некаторыя моманты думаў, што ня зможа вытрымаць, проста ўпадзе. Ён таксама расказаў, што перад спатканьнем яму зрабілі надгляд, цалкам распраналі. Яго запісы, зробленыя ў турме, праглядаюць. Чытаюць усё, што ён сам сабе піша. Незразумела, навошта. Тэлевізар быў спачатку ў камэры, але цяпер яго забралі. Таксама незразумела, навошта. Але ў цэлым Ігар сказаў, што ўмовы ўтрыманьня ў Гомлі лепшыя, чым у Жодзіне. Лепш кормяць, лепшая камэра, лепшыя сукамэрнікі. Ігар не сказаў дакладна, па якіх артыкулах яны сядзяць. Але сказаў, што ўсе нармальныя».

❗️ У Беларусі +13 новых палітвязняў.
Гэта Ірына Паляніна, Аляксей Сямёнаў, Дзмітрый Юркойць, Ілля Сілянкоў, Аляксей Ліпень, Міа Міткевіч, Аляксандр Палівода, Іван Кулько, Ігар Быкоўскіх, Андрэй Любецкі, Вольга Такарчук, Уладзімір Колас ды Людміла Кузняцова.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3oTWwAl
Асобна расказваем пра нюансы справы палітзняволенай Ірыны Палянінай 👉 bit.ly/3ftmsjc
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

«Чаму тады не казаць, што ўказкі — для здзяйснення акту тэрарызму?» Аргументы абароны ў спрэчках бакоў па справе валанцёраў штаба Бабарыкі
У судзе па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыка Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі прайшлі спрэчкі бакоў. Нагадаем, пракурор Раман Бізюк запрасіў для палітвязняў па 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Аб чым казала абарона:
🔹«Не былі даказаныя і абгрунтаваныя матывы палітычнай і ідэалагічнай варожасці, якімі нібыта кіраваліся палітвязні»;
🔹«Ніякіх доказаў таго, што абвінавачаныя дзейнічалі сумесна, узгоднена з мэтай іншага матэрыяльнага забеспячэння і ўдзелу ў масавых беспарадках у матэрыялах справы няма»;
🔹«З такім жа поспехам можна сказаць, што, узяўшы ў рукі аловак, чалавек збіраецца здзяйсняць акт тэрарызму».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3uslkR4

Жыхара Рэчыцы асудзілі на 25 сутак. Родныя лічаць, што з-за бел-чырвона-белага адзення.
Рэчыцкага прадпрымальніка Дзяніса Шылянка затрымалі сёння ў Гомелі. Дзяніс быў апрануты ў белыя шорты, чырвоную кашулю, і белую цішотку з выявай герба Рэчыцы. Родныя лічаць, што гэта і прыцягнула ўвагу міліцыянтаў.
Пасля абеду Дзянісу прысудзілі 25 сутак арышту паводле артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).
*Фота носіць ілюстрацыйны характар

Асуджанаму на тры гады «хіміі» палітвязню пагражае турма за «ляжанне на ложку, незасланую пасцель і адмову працаваць»
Падставай для крымінальнай справы супраць Валадара Цурпанава, асуджанага на тры гады «хіміі», стала «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове». Нібыта супрацоўнікі не аднойчы бачылі як ён сядзеў і ляжаў на ложку ў недазволены час, не засцілаў належным чынам сваё спальнае месца, а на ім і на тумбачцы трымаў асабістыя рэчы. Акрамя таго, ён адмовіўся працаўладкоўвацца на вызначанае адміністрацыяй прадпрыемства.
Валадар сваёй віны не прызнае: зрок не дазваляе яму рабіць зваршчыкам, а загады супрацоўнікаў спэцкамэндатуры, лічыць мужчына, парушаюць чалавечы гонар і годнасць.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3wFfGMR

«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты сустрэлася з сынам у калоніі
Дзмітрыю — 21 год, ён мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі.
На спатканні хлопец, плачучы, пытаўся ў маці, ці сапраўды яна яго не любіць і ён нікому не патрэбны.
«Відаць, ён не разумее, што яго падтрымліваем усе мы. Магчыма, там інфармацыйны вакуум і сын не ведае, што робіцца на волі», — распавядае маці.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2RR24iS
📨 Падтрымаць Дзмітрыя:
- ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Валер'евіч Гопта
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Да двух гадоў калоніі асудзілі адміна тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат»
26-гадовага Д. Сінкевіча абвінавачвалі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — нібыта ён з'яўляўся адміністратарам Telegram-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат», дзе размяшчаў артыкулы з інструкцыямі па перакрыцці руху транспарту ў Мінску.
Суддзя Максім Трусевіч прысудзіў хлопцу 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3hYPrwJ

Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️⚡️«Паводзіў сябе нахабна і абуральна». YouTube-блогера арыштавалі на 10 сутак за «перашкоду» міліцыянтам агляду ў яго доме
37-гадовы Вадзім Ключнік вядзе YouTube-канал "Vadim Key". 25 траўня дамой у Калодзішчах да мужчыны прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, каб правесці агляд на падставе пастановы, якая была выпісаная "ў сувязі з праверкай інфармацыі аб магчымым удзеле ў крымінальнай справе".
28 траўня справу Вадзіма па арт. 24.3 КаАП разглядзеў суддзя Мінскага раёна Вадзім Казей. Блогера абвінавацілі ў перашкодзе міліцыянтам агляду ў доме і ў тым, што Вадзім «паводзіў сябе нахабна і абуральна». Сваю віну Ключнік не прызнаў. У той час, калі да яго прыйшлі міліцыянты, мужчына касіў траву на заднім двары, таму мог адразу не пачуць. Але, калі ўбачыў супрацоўнікаў, то адразу адкрыў брамку і азнаёміўся з пастановай. Зрабіў ён гэта двойчы, бо не мог паверыць прачытанаму і думаў, што да яго прыйшлі памылкова. Са словаў Вадзіма, ён прапанаваў прайсці ім у дом і непадпарадкаванне не аказваў. Паказанні Ключніка пацвердзіла і яго жонка, якая выступіла сведкай на судзе.
🤡У паказаннях міліцыянта "Неўскага" адсутнічае, што Ключнік «паводзіў сябе нахабна і абуральна», але менавіта гэта яму і ставілася ў віну. Таксама па пратаколу час затрымання і час правапарушэння – аднолькавыя.
⚖ У выніку, суддзя Казей прызнаў Ключніка вінаватым па арт. 24.3 КаАП і арыштаваў яго на 10 сутак.

Как прошла зимовка в доме. Самое интересное! #keyДОМ / VADIM KEY
❗️Приобрести проект #keyДом - keydom.project@gmail.com
Тут ещё ещё много интересного про #keyДОМ и не только)
https://www.instagram.com/vadimalesya_key/
Про мороз -25, нашу работу, и лучшую собаку в мире!
ИСЛАНДИЯ https://youtu.be/pgGZ-cV7ZwQ
ПАРИЖ.…

Дзяржорганы ігнаруюць катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў ІЧУ
Больш за 2 000 подпісаў сабрала петыцыя «Аб спыненні жорсткага абыходжання і катаванняў у ізалятарах часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў». Яна была адпраўленая ў 6 дзяржаўных органаў. Якія адказы прыйшлі?
🔹Жодзінскі ГАУС адказаў, што не было ўстаноўлена дзеянняў супрацоўнікаў ІЧУ, якія б закраналі інтарэсы заяўнікаў, а факты са скаргі на парадак і ўмовы ўтрымання не знайшлі свайго пацверджання.
🔹«Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» правёў праверку з выездам спецыялістаў на месца, па выніках якой «факты, выкладзеныя ў петыцыі, таксама не пацвердзіліся».
Таксама прыйшло тры апавяшчэння аб перанакіраванні звароту ў ніжэйстаячыя інстанцыі для разгляду па сутнасці ў межах кампетэнцый. А ГУУС Мінгарвыканкама далучыла петыцыю да зваротаў, вывучаных раней, і заявіла, што адпаведныя адказы ўжо былі дадзеныя.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vwcvqK

Швецыя патрабуе выключыць Белтэлерадыёкампанію з ЕВС за саўдзел у катаваннях
Прадстаўніца Швецыі ў кіраўніцтве Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) прапанавала выключыць Белтэлерадыёкампанію са складу арганізацыі.
У каментары газеце Journalisten яна патлумачыла гэта паказам на беларускіх тэлеканалах «прызнальных відэаролікаў» затрыманых, якія, верагодна, атрыманы пад катаваннямі. У міжнародным праве паказ «пакаянных відэа», атрыманых пад катаваннямі, лічыцца саўдзелам у катаваннях.

Выстаўлена абвінавачванне Юліі Чарняўскай, удаве заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера.
Яна працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам, паведамляе яе дачка Яўгенія.
У чым абвінавачваюць Чарняўскую, невядома, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што справа ў адносінах TUT.BY была ўзбужданая па ч.2 арт.243 КК Беларусі — ухіленне ад выплаты падаткаў.

Ад 2 да 9 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор па справе аб падпале «Табакеркі» ў Бабруйску
У Бабруйску працягваецца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале «Табакеркі», размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. На лаве падсудных Аляксандр Назаровіч, Аляксандр Мар'ясаў, Аляксандр Гаўрылаў і Віталь Васілевіч.
Мужчыны распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру.
Пракурор Наталля Лосева запрасіла наступнае пакаранне:
🔻Аляксандр Назаровіч — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻Аляксандр Мар'ясаў і Віталь Васілевіч — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻Аляксандр Гаўрылаў — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3yKiN89

Выстаўлена абвінавачванне Юліі Чарняўскай, удаве заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яна працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам, паведамляе яе дачка Яўгенія. У чым абвінавачваюць Чарняўскую, невядома, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.…
Таксама абвінавачванні выстаўленыя галоўнай бухгалтарцы «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Анжэле Асад і менеджарцы праекта TAM.BY Дар'і Данілавай.