Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤡Міліцыя вучыцца затрымліваць людзей, якія фатаграфуюць свой выбарчы бюлетэнь на тэлефон

Таксама па-за законам, па версіі МУС, тыя, хто стварае «штучную чаргу».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114432
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Юго-Запад г. Минска»

Гаворка пра адпаведныя тэлеграм каналы і чаты.

Рашэнне аб прызнанне гэтага праекту «экстрэмісцкім фармаваннем» прынятае КДБ 13 лютага.
«У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку». 2 гады «хіміі» машыністу за каментары ў Telegram

У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Жыхара пасёлка Новы Свержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў у пад публікацыяй у тэлеграм-канале каментар у бок Лукашэнкі, які суд палічыў абразлівым.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114427
За год праз «камісію па вяртанні» ў Беларусь прыехала «каля 10 чалавек»

Пра гэта распавёў генпракурор Швед.

Паводле яго, за час працы камісіі на разгляд паступіла 150 заяў, з іх разгледжана 37. Як адзначыў Швед, прымаліся розныя рашэнні, аднак «каля дзесяці асобаў вярнуліся і працягваюць жыць у Беларусі».

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання.

🔹Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад «Вясны» за 2023 год
У Беларусі падрыхтаваны законапраект аб адказнасці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»

Ён будзе прадугледжваць адміністрацыйную адказнасць.

«Па ініцыятыве органаў пракуратуры падрыхтаваны законапраект, які будзе ўстанаўліваць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей. Гэты праект цяпер праходзіць працэдуру ўзгаднення», — сказаў генпракурор Швед.
Расследаванне ў дачыненні да службовых асоб па справе сям'і Таратута сканчваецца

Пра гэта заявіў генпракурор Андрэй Швед.

«Прычынамі і ўмовамі ўчынення забойства бацькамі 3-гадовага Сямёна, у тым ліку сталі абыякавасць і фармалізм у дзейнасці дзяржаўных органаў па прафілактыцы сямейнага няшчасця», — сказаў ён.

Нагадаем, 19 кастрычніка Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці. Суддзя прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Аляксандру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу.

Паведамлялася, што 28 службовых асоб, якія дапусцілі і своечасова не прадухілілі факт трагедыі, прыцягнуты да адказнасці.
«Нанеслі ўрон працы грамадскага транспарту»: У Мінску вынесены прысуд удзельнікам акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Суд Савецкага раёна вынес 27 снежня прысуды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе Раману Кур'яновічу і Максіму Бушчыку паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

Па матэрыялах абвінавачання, Кур'янаў і Бушчык прынялі актыўны ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску: выкрыквалі лозунгі, заміналі мінакам, выходзілі на праезную частку вуліц.

Суд прызначыў пакаранне Раману ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытагы тыпу тэрмінам на тры гады, а Максіму — два з паловай гады «хатняй хіміі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114430
🌿«Не дай бог ты нам тут "Перемен" зайграеш». Экс-палітзняволены рок-музыка распавёў пра паўтара года за кратамі

Увосень 2023 года многіх шакавала гісторыя, калі пракурорка за ўдзел у акцыях пратэсту папрасіла для мужа і жонкі Антона Маслыкі і Кацярыны Еўдакімавай, якія гадуюць трох непаўналетніх дзяцей, рэальнае пазбаўленне волі.

Але суд усё ж прызначыў жанчыне «хатнюю хімію», а вось мужчыну сапраўды адправіў у калонію. Антон — рок-музыка, саліст і аўтар песень гурта «Неизвестный Маршрут» — правёў за кратамі амаль 1,5 года.

23 студзеня да іх зноў прыйшлі сілавікі — сям'я з трыма дзецьмі вырашыла экстранна пакінуць Беларусь. Антон распавёў «Вясне» сваю гісторыю.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114431

💳Рэквізіты для фінансавай падтрымкі Антона і яго сям'і: Атрымальнік: Anton Maslyka, Рахунак: LT343500010017139030, SWIFT: EVIULT2VXXX, Назва банка: Paysera LT, UAB, Адрас банка: Pilaitės pr. 16, Vilnius, LT-04352, Lithuania
🗣Запрашаем на канферэнцыю! Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?

«Лекары за праўду і справядлівасць» арганізавалі экспертнае даследаванне праблемы захавання правоў зняволеных пры змяшчэнні іх у штрафныя ізалятары (карцэры, ПКТ).

Акрамя прэзентацый вядомых экспертаў, падчас канферэнцыі прадугледжваецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, магчымасці і спосабы яе вырашэння на сучасным этапе.

📍Уваход вольны, аднак для стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў варта папярэдне зарэгістравацца.
🔹Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Вільня, Vilniaus g. 20
Час: 20 лютага (аўторак) ў 10.00.
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
Самыя «залатыя» кандыдаты ў дэпутаты на Гомельшчыны

Прадстаўляем невялікі аналіз дадзеных аб даходах і маёмасці 247 кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца ў Гомельскі гарсавет, аблсавет і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Для супастаўнасці дадзеных з разліку былі выключаныя даходы ад продажу нерухомасці і транспартных сродкаў.

Сярэдні дэклараваны даход гомельскіх кандыдатаў быў значна вышэйшы за агульнарэспубліканскі ўзровень – 48 460 рублёў, што ў 2022 годзе адпавядала 1 540 даляраў у месяц. Самымі забяспечанымі апынуліся кандыдаты ў дэпутаты Гомельскага аблсавета. Іх сярэдні гадавы даход склаў 60 222 рублёў

З усіх кандыдатаў у дэпутаты найбольшы гадавы даход задэклараваў дырэктар Светлагорскага ТАА «ТКК Рытэйл» Анатоль Жданаў. Яго гадавы даход у памеры 327 151 даляраў нашмат больш, чым у любога іншага кандыдата.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114434
📱Ініцыятыва Salidarnast дае бясплатныя кансультацыі па пытаннях працоўнага права і абароны інтарэсаў працоўных

• Ініцыятыва гарантуе поўную ананімнасць у ходзе кансультацыі — вашы персанальныя дадзеныя застануцца строга канфідэнцыйнымі;
• Спецыялісты @salidarnast валодаюць шматгадовым вопытам у сферы працоўнага права і гатовы дапамагчы вам разабрацца ў вашай сітуацыі;
• Атрымайце дапамогу зручным для вас спосабам — праз анлайн-кансультацыю.

Атрымаць кансультацыю можна праз @salidarnast1bot
❗️Затрыманыя музыкі Nizkiz прызнаныя палітвязнямі

Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой прызнала палітычнымі зняволенымі шэсць чалавек — Ульяну Яковіч, Аксану Ючкавіч, Дзмітрыя Халяўкіна, Сяргея Кульшу, Аляксандра Ільіна, Арцёма Закржэўскага.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114438

🌿Агулам па стане на 19 лютага ў Беларусі 1423 палітычных зняволеных
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Руслан Парфёнаў
🔺
Анатоль Сашуноў
🔺
Аляксей Храловіч
🔺
Ціхан Шлюхціц
🔺
Уладзіслаў Вайцяховіч
🔺
Андрэй Грышчук
🔺
Мікіта Харловіч
🔺
Аляксей Багдзей
🔺
Максім Бас
🔺
Святаслаў Герасімук
🔺
Аляксандр Леановіч
🔺
Арцём Міцук
🔺
Алег Ягоранкоў
🔺
Андрэй Карэцкі 
🔺
Алесь Папковіч 
🔺
Дзмітрый Гарбуноў
🔺
Андрэй Ярэмчык
🔺
Андрэй Паротнікаў
🔺
Павел Нядбайла
🔺
Аляксей Шышкавец
🔺
Вікторыя Кульша
🔺
Алег Рубец
🔺
Павел Купрыенка 
🔺
Святлана Палуэктава
🔺
Наталля Пятровіч 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🗳«Намагаюцца стварыць уражанне высокай яўкі незаконнымі і маніпулятыўнымі метадамі». Распавядаем пра этапы галасавання і падліку галасоў

Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў* дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Яно прадоўжыцца пяць дзён — з аўторка па суботу ўключна. 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання. Пасля гэтага выбарчыя камісіі перойдуць да этапу падліку галасоў і абвяшчэння вынікаў.

З аналітыкамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядаем пра важнасць этапаў галасавання і падліку галасоў, наколькі гэтыя этапы адпавядаюць міжнародным стандтартам і што мы маем на практыцы, якія наступствы сфальсіфікаваных выбараў і куды скардзіцца пры парушэннях на выбарах.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114440
Сілавікі затрымалі мінскага лекара за ўдзел у пратэстах у 2020-ым годзе

На «пакаяльным відэа» сілавікоў мінчук кажа пра тое, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе і зараз «панясе за гэта адказнасць».

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Уладзіслаў Абушэнка.
ГУБАЗіК затрымаў вядучую і гукарэжысёра «Альфа Радыё»

На «пакаяльным відэа» жанчына «прызнаецца» ў тым, што на яе тэлефоне ёсць відэа з пратэстаў, а на выбарах яна прагаласавала за Ціханоўскую і даслала бюлетэнь у чат-бот ініцыятывы «Голас». Гукарэжысёру ж у віну ставіцца тое, што ён нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы.

UPD. Паводле @nashaniva, затрыманыя — Наталля Жукоўская і Дзмітрый Кулікоўскі.

🔗Хроніка палітчнага пераследу
🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😔Ад палітвязня Андрэя Чапюка з сярэдзіны снежня да сваякоў не даходзяць лісты

Нагадаем, у верасні 2022 году палітзняволенага валанцёра «Вясны» асудзілі да 6 гадоў калоніі. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе) Крымінальнага кодэкса.

Пазней Вярхоўны Суд скараціў яму тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Андрэя этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн
🇵🇱Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі

Беларусы ў чарговы раз заклікалі прыцягнуць увагу польскіх уладаў да вострай праблемы палітвязняў у Беларусі і прапанаваць ім разгледзець магчымасць ультыматума рэжыму Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы з ваяводам Падляскім, які асабіста прыняў ліст ад прадстаўнікоў Беларускай дыяспары Беластока і беларусаў Падляшша, ваявода падляскі Яцек Бжазоўскі паабяцаў перадаць зварот да Міністэрства Замежных спраў Рэспублікі Польшча і выказаў словы падтрымкі беларусам.