Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У рэгіёнах Міншчыны праводзяць пікеты ў «падтрымку выбараў». Разбіраемся, што з імі не так

У рэгіёнах Міншчыны актыўна праводзяцца так званыя «інфармацыйныя пікеты», але праводзяць іх не кандыдаты ці іх давераныя асобы. У Жодзіне, Капылі, Уздзе і Дзяржынку агітуюць «падтрымаць адзіны дзень галасавання», а за каго галасаваць – гэта ўжо неважна.

З праваабаронцам разбіраемся, наколькі такія пікеты ў «падтрымку выбараў» законны.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114443
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Брест для жизни», «Сюжетотерапия»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь»;
📍Сайты «luninies.bу», «baranovichy.bу», «stolin.bу»;
📍TikTok-старонкі «Владимир Соболь570», «Алексей Дышлёнок», «Вектор: Беларусь – Украина», «Беларусь якая ёсць», «Виталик Матусевич».
Палітвязня асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку

14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.

Канстанцін апошнім часам жыў у Польшчы і быў затрыманы пасля прыезду ў Беларусь

Мужчыну судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114447

💌Патрымаць палітвязня: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Канстанцін Сяргеевіч Саламіюк
💻Напісаць анлайн
🇪🇺Савет ЕС ухваліў Заключэнні, якія пацвярджаюць непахісную падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі

Жазэп Барэль заявіў, што «Беларусь па-ранейшаму займае важнае месца ў парадку дня ЕС. Мы асуджаем бессэнсоўнае парушэнне правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі і беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій напярэдадні маючых адбыцца выбараў. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці».

Савет выражае сваю глыбокую заклапочанасць адносна пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ён рашуча асуджае кампаніі пераследу і запалохвання, якія працягваюцца супраць усіх слаёў беларускага грамадства, беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій і абмежаванні на ўдзел у палітычным жыцці, якія падрываюць патэнцыял для забеспячэння справядлівасці і легітымнасці выбараў*.

Савет выказвае глыбокую занепакоенасць дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі, якія закранаюць нацыянальную ідэнтычнасць Беларусі, і пацвярджае сваю прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню беларускай мовы і культуры.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114458
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага. Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.…
Былога палітвязня Андрэя Кудзіка знайшлі «на сутках»

Стала вядома, што актывіст з Вілейкі знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па якім артыкуле — пакуль не вядома.

Нагадаем, сувязь з былым палітвязнем знікла 15 лютага. У мінулым кастрычніку яму ўжо прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.
✍️Шукаем людзей, якія ў зняволенні размаўлялі на беларускай мове

Распавядзіце пра свой досвед і стаўленне да гэтага супрацоўнікаў месцаў няволі, а таксама іншых вязняў.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
​​❗️Інспектара мытнай службы працягнуць судзіць за «здраду дзяржаве» наўпрост у СІЗА-1

Раней праваабаронцы паведамлялі, што ў Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ў закрытым рэжыме судзілі трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні». Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што 27 лютага працягнуць судзіць па гэтай справе толькі 31-гадовага мытнага інспектара Яўгена Гурыновіча. Месца працэса — СІЗА-1. Ці можа гэта быць са станам здароўя мужчыны — невядома. Верагодна, яго справа вылучана ў асобную выстворчасць, але суд над іншымі пакуль не прызначаны. Суддзёй прызначаны Яўген Пісарэвіч.

🗣Калі вам вядомы падрабязнасці гэтай справы — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

💌Падтрымайце вязня: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Іванавіч Гурыновіч
💻Напісаць анлайн
😔Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль

Нагадаем, Статкевіч, асуджаны да 14 гадоў калоніі, знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. Але ўжо 373 дні ад палітвязня няма ніякіх звестак. У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі інфармацыю, што ён сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда КГБ. Яе асудзілі за "дробнае хулігнаства" да 15 сутак арышту.

Учора на сваёй старонцы ў фэйсбуку жанчына напісала, што з калоніі ў чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻
Напісаць анлайн
🙏Дапамога ў засваенні новай прафесіі былой палітзняволенай Марыі Несцеравай

Марыю абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах, распаўсюдзе ўлётак і газет, а таксама ўдзеле ў тэлеграм-каналах і чатах. Акрамя гэтага, на судзе Марыя заявіла, што падчас затрымання сілавікамі яе збілі, вынікам чаго стала ЧМТ. Жанчыне прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У зняволенні жанчына адбыла 2 гады, 7 месяцаў і 4 дні.

«Каб забяспечыць сябе ў чужой краіне і не залежаць ад моўнага бар'ера, я планую працаваць дыстанцыйна. У перыяд утрымання пад вартай у мяне моцна пагоршыўся зрок, таму мне складана працаваць онлайн з экрана мабільнага тэлефона.

Вельмі б хацелася стварыць свой сайт пад бізнэс-ідэю, якая ў мяне нарадзілася ў зняволенні (было б цікава рэалізаваць яе, у тым ліку і як дапамогу нашым палітвязням). Для гэтага мне патрэбен добры ноўтбук, які не падводзіць, мае вялікі экран (я берагу рэшткі свайго зроку) і можа працаваць з графічнымі рэдактарамі».


Падтрымаць Марыю фінансава
⚡️Памёр палітвязень Ігар Леднік

Пра гэта паведамляе @BSDP_Hramada.

У верасні 2022 года Ігара асудзілі да 3 гадоў калоніі. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай ПК №2.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114450

🥀Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім палітвязня
3 гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла суддзя Таццяна Шоцік

Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Таццяна Шоцік вядомая сваімі палітычна матываванымі прысудамі. Яна ўзначальвала працэсы па справе футбаліста Васіля Хамутоўскага, музыкі Аляксандра Кухарэнкі, экс-адваката Андрэя Мачалава, перакладчыцы Вольгі Калацкай. Таксама яна асудзіла мінчука да трох месяцаў арышту за надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» на плоце.

🥀У калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік. Ён меў праблемы са здароўем
😔63-гадовы Ігар Леднік меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам

У зняволенні ягоны стан здароўя істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

Нагадваем наш архіўны тэкст пра людзей з уразлівых групаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі.

«Для тых з іх, хто з прычыны стану здароўя і наяўнасці цяжкіх захворванняў адчувае асаблівыя пакуты, чыё жыццё ў сувязі з гэтым пастаўленае ў небяспеку, вызваленне не можа быць прадметам уладных маніпуляцый, палітычных дыскусій і інсінуацый.

Яно павінна адбыцца неадкладна, у якасці першага кроку да сапраўднага нацыянальнага прымірэння, каб не абцяжарваць немінучую адказнасць вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці»
, — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
🗣Звяртайцеся, калі трэба падтрымка — «Вясна», BYSOL і BY_help сваякам вязняў

Сёння стала вядома пра смерць 64-гадовага палітзняволенага Ігара Ледніка, якога раней асудзілі да 3 гадоў калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

Ігар стаў пятым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы.

«Вясна», BYSOL і BY_help звяртаюцца да сваякоў вязняў — не маўчыце, калі ваш родны ў цяжкім стане за кратамі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы — не саромцеся звяртацца па дапамогу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113926

«Вясна» —@ViasnaSOS, @Viasnainfo | BYSOL — @help_bysol | BY_help — @eolonir
❗️Планёркі палітвязняў і забарона старой «зэкаўскай» традыцыі. Як жыве прамзона ПК-1

У калоніях усе вязні за рэдкім выключэннем павінны працаваць на прамзоне. Часта гэта цяжкая брудная праца з парушэннем нормаў бяспекі і 6-дзённым працоўным тыднем для палітычных, як, напрыклад, у Наваполацкай ПК № 1.

На «промцы» зняволеныя сартуюць пластыкавыя адкіды з прамысловых прадпрыемстваў, вырабляюць вугаль, пераапрацоўваюць другасную сыравіну, працуюць на дрэваапрацоўцы. За гэта яны атрымліваюць фармальныя заробкі ўсяго па некалькі рублёў у месяц.

Былы палітзняволены Міхаіл распавёў «Вясне» пра жыццё прамзоны ў Наваполацкай калоніі, пра дробныя перашкоды і нягоднае стаўленне адміністрацыі да вязняў, пра «палітычны балкон» і планёркі палітвязняў, як афіцэр адабраў у зняволеных дэзадаранты, як на «промцы» забаранілі старую зэкаўскую традыцыю, пра пацукоў на прамзоне, а таксама як пры новым начальніку Руслану Машадзіеву сталі кантраляваць моц палітвязняў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114449
Прычынай смерці Ігара Ледніка стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова

Ігар Леднік памёр ў Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з Бабруйскай калоніі, дзе адбываў тэрмін, піша @BSDP_Hramada.

Пра месца і дату развітання з сацыял-дэмакратам будзе паведамлена дадаткова.

UPD. Адзначым, што стала вядома, што Леднік адбываў пакаранне менавіта ў бабруйскай калоніі № 2, а не ў Магілёве.

🥀У бабруйскай калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік. Ён меў праблемы са здароўем
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google-форму
🎪«Сілавікі ў дом заходзілі, як у фільмах з Чакам Норысам». Былы палітвязень пра ператрус ў сябе дома

«У дом супрацоўнікі заходзілі з пісталетам, баючыся таго, што ў доме сабака. Яго не было — я ім сказаў пра гэта, але ў дом яны ўсё роўна заходзілі, як у фільмах з Чакам Норысам. Яны зладзілі дома ператрус. Паглядзелі нават дзіцячыя цацкі, але акуратна іх высыпаўшы на канапу.

Залезлі ў кампутар — паглядзелі фота, але там нічога такога не было. Знешнія дыскі, якія ляжалі на паліцы, яны палічылі за паўэрбанкі. Паглядзелі, што ў мяне ёсць: гітара, казан, піваварнае абсталяванне. Спыталі, як зрабіць піва і дзе купіць інгрэдыенты.

Я быў у кашулі, штанах і туфлях — мне дазволілі пераапрануцца, таму што "там мне гэта не спатрэбіцца". Сказалі апрануцца ў тое, чаго не шкада і ў чым будзе цёпла. Калі сыходзілі, яны нават насыпалі корму і налілі вады котцы».

🔹«Не дай бог ты нам тут "Перемен" зайграеш». Экс-палітзняволены рок-музыка распавёў пра паўтара года за кратамі
📍Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

Нагадаем, у судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Мінскі абласны суд 23 студзеня пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

З 7 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у калоніі № 22.

(Не)апошняе слова Аляксандра Манцэвіча

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн
Следчы камітэт менш чым за месяц скончыў расследаванне справы Івана Краўцова

23 студзеня ведамства распачало спецвытворчасць у дачыненні да Івана, а сёння ўжо адправаздачылася аб тым, што справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Крыўцову інкрымінаваныя:

• ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці)
•ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў буйным памеры)
• ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады)
• ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім)

Іван — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.
У мясцовыя саветы ў Беларусі балатуецца 21 расіянін

Пра гэта паведаміў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.

Сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах*.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»