Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Стала вядома дата чарговага суду над Палінай Шарэндай-Панасюк

Суд па справе палітзняволенай пачнецца 2 кастрычніка а 10-й раніцы, піша @viasna_brest. Паліну абвінавачваюць па ч.1 арт.411 КК — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым.

Паліну на будучым тыдні этапуюць ў рэчыцкае ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. У Паліны на дадзены момант вельмі кепскі стан здароўя. А стасункаў з роднымі няма ўжо паўгады.

Нагадаем, Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
🇺🇳«Указ зʼяўляецца часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні». ААН выступіла з заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў

Арганізацыя Абʼяднаных Нацый 20 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой.

У ім арганізацыя заклікала дзяржавы-чальцы ААН не дэпартаваць беларусаў па заканчэнні тэрміну дзеяння іх пашпартоў і садзейнічаць атрыманню альтэрнатыўных праязных дакументаў і пасведчанняў асобы, якія гарантуюць беларусам, што не могуць бяспечна вярнуцца на радзіму, доступ да асноўных паслуг і свабоду перамяшчэння.

«Мы заклікаем дзяржавы-чальцы ААН не дэпартаваць беларускіх грамадзян, якія асцерагаюцца пераследаў на той падставе, што тэрмін дзеяння іх пашпартоў скончыўся або яны былі прызнаныя несапраўднымі ў выніку карнага пазбаўлення грамадзянства».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112837
Сілавікі затрымалі гродзенскага айцішніка

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нібыта пісаў негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі, службовых асоб, супрацоўнікаў міліцыі, расейскіх вайскоўцаў, а таксама пагражаў людзям, якія падтрымліваюць дзейную ўладу.

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Андрэй Бурдзеня.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😔Палітвязня Алега Канавалава перавялі на турэмны рэжым

Уладальніка ютуб-канала "Третий регион Беларусь" затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Украіны 10 студзеня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну публікаваў інфармацыю пра іх. Таксама яму ў віну паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і абразу прэзідэнта.

У Гомельскім абласным судзе 7 верасня Алега асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Вядома, што ў судзе Шклоўскага раёна 18 ліпеня разглядзелі справу палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Вынік праваабаронцам пакуль невядомы.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Анатольевіч Канавалаў
💻Напісаць анлайн
🎥Самае важнае з суду над былым байцом «эскадрону смерці» Гараўскім

Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе знікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі і ці стане суд у Швейцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага пераследу адказных за забойствы?

«Свабода» абмяркоўвае з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам і былой палітзняволенай Наталляй Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швейцарыі. Судовае пасяджэнне скончанае, вердыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме.

https://youtu.be/_l8ay-fwNFI?si=M8ehVrFa5XICx4FC
Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада)

Пра гэта @pozirkonline паведаміў старшыня партыі Ігар Барысаў.

«Гэта не канец, — адзначыў Барысаў у перададзенай відэазаяве. — Пакуль ёсць наш калектыў і людзі, якія вераць у будучую дэмакратычную Беларусь, у яе сацыял-дэмакратычны выбар, мы як фенікс паўстанем з попелу».

Улетку і ў пачатку восені былі пазбаўленыя рэгістрацыі 9 апазіцыйных, праўладных і палітычна неактыўных палітычных структур. 22 верасня ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца пазоў пра ліквідацыю Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага наведала Ватыкан і расказала дыпламатам аб пакутах беларускіх палітвязняў

Сустрэча прайшла пры падтрымцы амбасадараў Польшчы і Літвы ў Ватыкане.

Крыніца: Lietuvos Respublikos ambasada prie Šventojo Sosto ir Maltos Ordinui
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Честный Гродно»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 20 верасня.

У рашэнні ведамства пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненні да арганізацыі — Андрэй Шоцік.
📚У Шорт-ліст прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які будзе праходзіць у Гданьску з 22 па 24 верасня, у намінацыі «Гісторыя» трапіла манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)»

Беларускамоўнае выданне было падрыхтавана і выдадзена Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў 2022 годзе. Рэдактар кнігі – зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Кніга ўяўляе сабой беларускі варыянт перапрацаванай і часткова дапоўненай для публікацыі манаграфіі даследчыцы Таццяны Астроўскай «Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968—1988). Intelligentsia, Samizdat and Nonconformist Discourses», абароненай ва Ўніверсітэце Грайфсвальда, Германія. Аўтарка ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве», у адрозненне ад «палітычнага іншадумства».
Былога палітвязня Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

Пра гэта паведамляюць крыніцы @mediazona_by.

Нагадаем, журналіста затрымалі 14 верасня на мяжы, калі Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля ён быў затрыманы і змешчаны ў ізялятар часовага ўтрымання ў Брэсце.
30-гадовую жанчыну, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць паводле 8 крымінальных артыкулаў

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 30-гадовай жыхаркі Ваўкавыска ва «ўчыненні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». Паводле інфармацыі @Grodno_grab, гаворка ідзе пра палітзняволеную Аляксандру Каско, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы.

Жанчыне інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• ч.3 арт.130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
• ч.3 арт.203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак);
• ч.ч.1,2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
• ч.ч.1,2 арт.361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч.2 арт.367 (паклёп на Лукашэнку);
• ч.ч.1,2 арт.368 (абраза Лукашэнкі);
• арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады);
• арт.391 (абраза суддзі).

💌Падтрымайце Аляксандру: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско
💻Напісаць анлайн
❗️У Мінску праграміста судзяць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу

Сталі вядомы падрабязнасці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.

Вядома, што ў віну яму ставяць 5-10 каментароў, якія ён пісаў цягам 2020-21 гадоў ва Украіне — у тым ліку, у бок суддзі Аляксандра Воўка, які вядомы прысудамі ў палітычных справах. Калі ён вярнуўся ў Беларусь, дома яго затрымаў ГУБАЗіК, пагражалі ўзламаць кватэру.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112838

💌Падтрымайце Максіма:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Максім Ігаравіч Мнацаканаў
💻Напісаць анлайн
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
Фінансавая дапамога сям'і Гарбацэвіч

Дзянісу было 32 гады, ён родам з Пінска. Сям'я пераехала ў Варшаву праз страх пераследу, як сваякі палітвязня.

У сталіцы Польшчы Дзяніс працаваў дастаўнікам. Займаўся спортам і на здароўе не скардзіўся. 13 верасня мужчына быў на планавым прыёме ў стаматолага. Там пасля абязбольвальнага ён страціў прытомнасць, а праз два дні памёр у бальніцы. У беларуса ў Польшчы засталіся жонка і двое дзяцей. Прычына смерці — анафілактычны шок.

Гэты збор неабходны для сям'і, у якой 10-гадовы сын і 7-месячная дачка засталіся без таты, а сям'я не мае магчымасці здымаць жыллё і паўнавартасна харчавацца, таму бо даходы жонкі не могуць пакрыць усе выдаткі.

Падтрымаць збор на BYSOL
💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева

36-гадовага мінчука Дзяніса Князева затрымлівалі за тры гады некалькі разоў у межах адміністрацыйных і крымінальнай справаў.

Год таму яго былая дзяўчына скінула фотаздымкі мужчыны з акцый пратэсту ў чат-бот «ГУБОП», вынікам чаго сталі затрыманне, збіццё, пагрозы і абразы, тры месяцы пад вартай, суд, тры гады «хатняй хіміі» і 30 сутак нібыта за «парушэнне ўліку» ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на якім ён нават не стаяў.

Дзяніс за год паспеў пабываць у ізалятарах на Акрэсціна, Валадарскага і Скарыны. Мінчук нават напісаў вялікі аповед пра свае затрыманні. «Вясна» распавядае гісторыю былога палітвязня Дзяніса.

«З гісторый людзей я ведаў, што казаць, каб яны спынілі збіццё, але я паспеў атрымаць каля 20-ці ўдараў. Мае ягадзіцы і абедзве нагі балелі і былі чорнымі з-за шматлікіх удараў».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112842
❗️Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка, якога перазатрымалі па заканчэнні тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе

У судзе Ленінскага раёна Гродна з 10 жніўня па 1 верасня разглядалі новую крымінальную справу супраць Дзмітрыя. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы).

Суддзя Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла ў дадатак да паўтара года зняволення яшчэ адзін год і 15 дзён калоніі.

Пры гэтым Дзмітрый павінен быў у жніўні выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але быў перазатрыманы па новай справе і змешчаны пад варту.
 

👉Чытаць падрабязнасці па спасылцы.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, Дзмітрый Васільевіч Сушчык
💻 Напісаць анлайн
Дзяржабвінаваўца запрасіла чатыры гады калоніі для выкладчыцы псіхалогіі з Брэста за данаты і абразы Лукашэнкі

Брэсцкі абласны суд 26 верасня абвесціць прысуд псіхалагіні-кансультанцы і выкладчыцы псіхалогіі Алесе Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Справу разглядае суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца – Марыя Бялт.

Псіхалагіню абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе яна зрабіла некалькі данатаў у «BySOL» і «ByHelp». Агульная сума данатаў склала каля 97$ (на той момант амаль 250 рублёў).

Таксама жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна публічна абразіла Мікалая Карпянкова («яшчэ адзін псіхапат») і Аляксандра Лукашэнку («фашыст», «тэрарыст», «псіхапат»).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112845