❗️Мінчуку прызначылі 5 гадоў калоніі за данат у 20 даляраў
Мінскі гарадскі суд асудзіў да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 КК 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Харытонава. Такі прысуд вынесла Жана Брысіна яшчэ 23 студзеня, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.
Ахвяраванне на дапамогу, меркавана, пацярпелым ад рэпрэсій, было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятава не была яшчэ прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Па справе адбылося ўсяго восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы — з лістапада па студзень.
«Усе сукамернікі, у тым ліку палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч, казаў Паўлу, што яго абвінавачванні разваляцца і ён пойдзе дадому. Таму што тая арганізацыя, у якую ён зрабіў данат, не была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем" на момант пераліку», — распавядае былы сукамернік Паўла.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112847

Беларус напісаў у чат-бот ГУБАЗіКа «Пошли вы гулять подальше. Живе Беларусь» — яго затрымалі
На «пакаяльным відэа» хлопца прымусілі прасіць прабачэння на камеру.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Прысуд па справе Юрыя Гараўскага будзе вынесены 28 верасня а 15-ай гадзіне
Нагадаем, у Швейцарыі 19-20 верасня судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален.
Пракурор запрасіў для экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі 3 гады зняволення, 2 з якіх — умоўна. Прысуд будзе вынесены ў пісьмовай форме — вусна яго агалошваць не будуць.
🔹«Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум». У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі
🔹Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці»
🔹«Усяго толькі быў салдатам, які выконваў загад». У Швейцарыі працягнуўся суд над беларускім экс-спецназаўцам

Сілавікі затрымалі дальнабойніка за пагрозы супрацоўніку мытні ў Viber
Яго абвінавачваюць у тым, што ён пісаў паведамленні з абразамі і пагрозамі супрацоўніку з-за таго, што яго аштрафавалі за парушэнне мытнага заканадаўства.
Затрымлівалі кіроўцу супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПа, на яго наставілі пісталет і дасталі проста з кабіны грузавіка.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Яго абвінавачваюць у тым, што ён пісаў паведамленні з абразамі і пагрозамі супрацоўніку з-за таго, што яго аштрафавалі за парушэнне мытнага заканадаўства.
Затрымлівалі кіроўцу супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПа, на яго наставілі пісталет і дасталі проста з кабіны грузавіка.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы «Дмитрий Болкунец», «Гомель за Никиту Золоторёва», «Менская хандра», «SMOLPORTAL LIVE»;
📍Instagram-старонка «volny.belarus», «borby_org»;
📍Youtube-канал «Мирный БГУИР»;
📍Відэазапіс «Жыве Беларусь | - Жодинские офицеры с обращением к сотрудникам ГОВД и др.правоохранительных органов»;
📍TikTok-старонкі «Кастусь Калiноўскi», «беларуский партизан».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
Стала вядома дата апеляцыі на прысуд журналісту Паўлу Падабеду
У Мінску ў чэрвені палітзняволенога журналіста і відэааператара асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яму інкрымінавалі «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» паводле ч. 3 арт. 364-1 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.
Падабеда абвінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», а таксама ў падрыхтоўцы сюжэтаў для раследвальніцкіх праграм — у прыватнасці, пра знікненьне відэаапэратара Дзмітрыя Завадскага і забойства журналіста Паўла Шарамет.
Паводле @bajby, апеляцыйную скаргу палітвязня разгледзяць 22 верасня ў Вярхоўным судзе. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Юрыя Руткоўскага.
💌Падтрымайце Паўла: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Паўлу Васільевічу Падабеду
💻Напісаць анлайн

❗️Былога вайскоўца будуць судзіць паводле 7 крымінальных артыкулаў — раней BYPOL пісаў, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі
4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе будзе разглядацца справа Паўла Кучынскага. Працэс прызначаны весці суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўлу інкрымінавана 7 крымінальных артыкулаў — сярод іх «здрада дзяржаве», «акт тэрарызму», «стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй».
Арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL у мінулым верасні пісала, што Павел Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы «інкасатараў» — «спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112849
Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Паўла — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

💔Палітзняволеныя «вясноўцы» ўжо 800 дзён знаходзяцца за кратамі
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

📍Палітзняволенага адваката Аляксандра Данілевіча перавялі ў івацэвіцкую калонію
У Мінгарсудзе 10 красавіка агучылі прысуд адвакату — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Адваката абвінавацілі ў «пасобніцтве ў закліках да санкцый» спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 КК), і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю «экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу» Tribuna.cоm.
Аляксандр віну не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі.
У Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме 14 ліпеня палітвязню пакінулі прысуд у сіле.
«Вясна» распавядае, што казаў адвакат на працэсе
💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Станіслававіч Данілевіч

spis ekstremistau.pdf
4.7 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 прозвішчы — сярод іх праўнук Якуба Коласа
22 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3324 чалавекі.
Сярод іншых, у спіс дадалі праўнука Якуба Коласа Мікіту Бруя, журналістку Ларысу Шчыракову, фігурантаў справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багаўкова, музыку Мікіту Найдзёнава.
Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі праграміста EPAM з жонкай з фільма DELFI пра беларускія пратэсты
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што працуе ў EPAM і мае вялікі заробак. Разам з жонкай яны «прызнаюцца» ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту — кадры з імі нібыта трапілі ў фільм DELFI пра беларускія пратэсты, так іх і знайшлі сілавікі.
Нагадаем, у ліпені на канале «RU Delfi Литва» быў апублікаваны фільм пра беларускія пратэсты — у ім аўтары не хавалі твары пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма ім зацікаваліся сілавікі і паабяцалі знайсці пратэстоўцаў.
UPD. Рэжысёр стужкі сцвярждае, што ў відэа праўладнага каналу выкарыстаны кадры не з яго фільму.
🎥Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што працуе ў EPAM і мае вялікі заробак. Разам з жонкай яны «прызнаюцца» ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту — кадры з імі нібыта трапілі ў фільм DELFI пра беларускія пратэсты, так іх і знайшлі сілавікі.
Нагадаем, у ліпені на канале «RU Delfi Литва» быў апублікаваны фільм пра беларускія пратэсты — у ім аўтары не хавалі твары пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма ім зацікаваліся сілавікі і паабяцалі знайсці пратэстоўцаў.
UPD. Рэжысёр стужкі сцвярждае, што ў відэа праўладнага каналу выкарыстаны кадры не з яго фільму.
🎥Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сёння ў Радзе па правах чалавека ААН адбудуцца слуханні па Беларусі
22 верасня ў рамках 54 сесіі Рады па правах чалавека ААН будзе заслуханы даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад быў апублікаваны вясной, а зараз будуць прадстаўленыя абнаўленні да яго.
У слуханнях прымае ўдзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, а таксама БХК і FIDH.
«Гэтыя слуханні праходзяць амаль што кожную сесію Рады па правах чалавека з 2020 года. Для беларусаў гэта азначае, што пытанне правоў чалавека ў Беларусі і іх парушэнне рэжымам дагэтуль застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці і самой ААН», – адзначыла Рыхтэр.
Вы таксама можаце сачыць за слуханнямі па гэтай спасылцы 👉 https://media.un.org/en/asset/k15/k15yeirubp

У Гомелі прайшлі затрыманні банкаўскіх работнікаў
Як стала вядома @flagshtok ад крыніцы, звязанай з Беларусбанкам, затрыманні прайшлі ў пачатку гэтага тыдня ў галоўным банкаўскім аддзяленні па вул. Фрунзе ў Гомелі.
Сілавікі зладзілі праверку смартфонаў работнікаў на працоўных месцах. Як мінімум тры работнікі не прайшлі «праверку», іх затрымалі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Як стала вядома @flagshtok ад крыніцы, звязанай з Беларусбанкам, затрыманні прайшлі ў пачатку гэтага тыдня ў галоўным банкаўскім аддзяленні па вул. Фрунзе ў Гомелі.
Сілавікі зладзілі праверку смартфонаў работнікаў на працоўных месцах. Як мінімум тры работнікі не прайшлі «праверку», іх затрымалі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
Журналісту Паўлу Падабеду пакінулі прысуд без зменаў
У Мінску ў чэрвені палітзняволенога журналіста і відэааператара асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яму інкрымінавалі «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» паводле ч. 3 арт. 364-1 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.
Падабеда абвінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», а таксама ў падрыхтоўцы сюжэтаў для раследвальніцкіх праграм — у прыватнасці, пра знікненьне відэаапэратара Дзмітрыя Завадскага і забойства журналіста Паўла Шарамет.
Па інфармацыі @bajby, сёння Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязня без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Юрыя Руткоўскага. Хутка Паўла перавядуць у калонію.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Паўлу Васільевічу Падабеду

У Лідзе быў затрыманы Павел Лукашэвіч
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram, якія абражаюць Лукашэнку, міліцыянтаў і суддзяў. Таксама ён нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога», піша @Grodno_grab.
UPD. Па інфармацыі @lida_grab_court, Паўлу прызначылі 15 сутак арышту.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram, якія абражаюць Лукашэнку, міліцыянтаў і суддзяў. Таксама ён нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога», піша @Grodno_grab.
UPD. Па інфармацыі @lida_grab_court, Паўлу прызначылі 15 сутак арышту.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
За падпіску ў сацсетках на «экстрэмісцкі» рэсурс аштрафавалі кантралёра-касіра з Талачыну
Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 8 верасня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 1110 рулёў кантралёра-касіра Анжаліку Сушчую.
У судзе Анжэла прызналася ў тым, што яна з 2018 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» была падпісаная на старонку ТБ «Белсат», якую пазней суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і быў унесены ў адпаведны рэспубліканскі спіс.
У судовым паседжанні «правапарушальніца» з агаворкамі прызнала сваю віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, піша «Віцебская Вясна».

❤️Палітзняволены Павел Ракоца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Павел — жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квіз. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы «Укантакце» актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ.
Антываенныя выказванні Ракоцы ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як паведамляе «Гомельская Вясна», палітвязень выйшаў на волю.

«Што вы робіце, сволачы?». Як следчыя заступіліся за мужчыну, якога збіваў ГУБАЗ
Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева.
«...У мужчын з ГУБАЗ здарыўся прыпадак лютасці. Яны пачалі крычаць і нападаць на мяне. Я спрабаваў ад іх адхіліцца. Затым яны накінуліся на мяне, я паваліўся на нейкія дзверы, якія расчыніліся, і я ўпаў на падлогу ў нейкім кабінеце, дзе вакол была куча сталоў са шматлікімі тэчкамі з дакументамі ў выглядзе гор на сталах.
Губазікавец стаў душыць мяне за горла. Але ў кабінеце вакол апынулася куча следчых. І следчыя сталі крычаць на іх, каб тыя мяне адпусцілі. Жанчыны крычалі на іх: "Што вы робіце, сволачы?! Спыніцеся яго душыць! "Мужчыны крычалі: "Што наогул адбываецца?! Прыбярыце ад яго свае рукі!"
Затым нейкі старэнькі галоўны следчы папрасіў мяне сесці перад ім. І загадаў ГУБАЗ сесці ад мяне на дыстанцыі».
💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева

🇺🇳У ААН разгледзяць зварот праваабаронцаў «Вясны» з нагоды затрымання беларускі на антываенным мітынгу
Юрысты «Вясны» накіравалі зварот у Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды затрымання беларускі на антываеннай акцыі пратэсту, што адбылася пасля рэферэндума ў 2022 годзе.
Маці непаўнагадовых дзяцей затрымалі і адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. Беларуска некалькі сутак правяла ў ІЧУ, у якім былі вельмі дрэнныя ўмовы: было вельмі халодна і сыра, адсутнічала бялізна і матрасы, прыбіральня была не ізаляваная, а зняволеных не вадзілі на прагулкі. Па выніку суда жанчыне прызначылі штраф.
Зварот быў зарэгістраваны ў Камітэце і будзе разгледжаны. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, чаму затрыманне беларускі з’яўляецца адвольным, а затрымка судовага слухання неапраўданай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112853
🔹Калі вы сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі, парушэннем правоў чалавека і хочаце скласці скаргу — пішыце на @zvarot96

На волю выйшаў палітвязень Сімон Канцэвіч, якога асудзілі за падзеі 10 жніўня 2020 у Брэсце
Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, сёння выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней яго абвінавацілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у магілёўскай калоніі № 15.
Па гэтай жа справе быў асуджаны да 4 гадоў калоніі і яго родны брат Філіп Канцэвіч.