Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Хапун на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 9 чалавек

Затрыманні адбыліся ў Гомелі, Жлобіне, Рэчыцы. На «пакаяльных відэа» людзі «прызнаюцца» ў падпісках на «экстрэмісцкія» каналы і ў тым, што яны пакідалі ў іх каментары. Адна з затрыманых кажа, што нібыта здымала перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мінчука асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 29 жніўня асудзілі Андрэя Праташчыка паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Алена Жывіца прызначыла Андрэю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў).

Андрэй мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у адкрытым акцыянерным таварыстве і гадуе непоўнагадовае дзіця.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112827
📍Палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса этапавалі ў шклоўскую калонію

Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Справу Меркіса ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне выраку. 30 траўня Гомельскі абласны суд прысудзіў Яўгену 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Паводле прапагандыстаў, Яўген адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яны паведамляюць, што Меркіс працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Па інфармацыі БАЖ, 9 верасня Яўгена этапавалі ў папраўчую калонію № 17.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻 Напісаць анлайн
🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрымалі вядомую гомельскую актывістку Святлану Кароль Стала вядома, што зараз у ІЧУ Гомеля знаходзіцца вядомая велаактывістка Святлана Кароль. Імаверна, яе затрымалі на тры дні. Падрабязнасці яе справы пакуль невядомыя, піша @flagshtok.
Гомельскую актывістку Святлану Кароль затрымалі па крымінальнай справе

Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».

Святлану падазраюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Калі і дзе адбылося затрыманне – невядома. Пенсіянерку і актывістку затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. З таго часу міліцыянты рэгулярна наведваліся да яе з так званымі «прафілактычнымі» гутаркамі ледзь не кожны месяц.

Дома на Святлану чакаюць старэнькая мама і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Стала вядома дата чарговага суду над Палінай Шарэндай-Панасюк

Суд па справе палітзняволенай пачнецца 2 кастрычніка а 10-й раніцы, піша @viasna_brest. Паліну абвінавачваюць па ч.1 арт.411 КК — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым.

Паліну на будучым тыдні этапуюць ў рэчыцкае ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. У Паліны на дадзены момант вельмі кепскі стан здароўя. А стасункаў з роднымі няма ўжо паўгады.

Нагадаем, Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
🇺🇳«Указ зʼяўляецца часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні». ААН выступіла з заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў

Арганізацыя Абʼяднаных Нацый 20 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой.

У ім арганізацыя заклікала дзяржавы-чальцы ААН не дэпартаваць беларусаў па заканчэнні тэрміну дзеяння іх пашпартоў і садзейнічаць атрыманню альтэрнатыўных праязных дакументаў і пасведчанняў асобы, якія гарантуюць беларусам, што не могуць бяспечна вярнуцца на радзіму, доступ да асноўных паслуг і свабоду перамяшчэння.

«Мы заклікаем дзяржавы-чальцы ААН не дэпартаваць беларускіх грамадзян, якія асцерагаюцца пераследаў на той падставе, што тэрмін дзеяння іх пашпартоў скончыўся або яны былі прызнаныя несапраўднымі ў выніку карнага пазбаўлення грамадзянства».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112837
Сілавікі затрымалі гродзенскага айцішніка

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нібыта пісаў негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі, службовых асоб, супрацоўнікаў міліцыі, расейскіх вайскоўцаў, а таксама пагражаў людзям, якія падтрымліваюць дзейную ўладу.

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Андрэй Бурдзеня.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😔Палітвязня Алега Канавалава перавялі на турэмны рэжым

Уладальніка ютуб-канала "Третий регион Беларусь" затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Украіны 10 студзеня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну публікаваў інфармацыю пра іх. Таксама яму ў віну паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і абразу прэзідэнта.

У Гомельскім абласным судзе 7 верасня Алега асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Вядома, што ў судзе Шклоўскага раёна 18 ліпеня разглядзелі справу палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Вынік праваабаронцам пакуль невядомы.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Анатольевіч Канавалаў
💻Напісаць анлайн
🎥Самае важнае з суду над былым байцом «эскадрону смерці» Гараўскім

Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе знікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі і ці стане суд у Швейцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага пераследу адказных за забойствы?

«Свабода» абмяркоўвае з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам і былой палітзняволенай Наталляй Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швейцарыі. Судовае пасяджэнне скончанае, вердыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме.

https://youtu.be/_l8ay-fwNFI?si=M8ehVrFa5XICx4FC
Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада)

Пра гэта @pozirkonline паведаміў старшыня партыі Ігар Барысаў.

«Гэта не канец, — адзначыў Барысаў у перададзенай відэазаяве. — Пакуль ёсць наш калектыў і людзі, якія вераць у будучую дэмакратычную Беларусь, у яе сацыял-дэмакратычны выбар, мы як фенікс паўстанем з попелу».

Улетку і ў пачатку восені былі пазбаўленыя рэгістрацыі 9 апазіцыйных, праўладных і палітычна неактыўных палітычных структур. 22 верасня ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца пазоў пра ліквідацыю Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага наведала Ватыкан і расказала дыпламатам аб пакутах беларускіх палітвязняў

Сустрэча прайшла пры падтрымцы амбасадараў Польшчы і Літвы ў Ватыкане.

Крыніца: Lietuvos Respublikos ambasada prie Šventojo Sosto ir Maltos Ordinui
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Честный Гродно»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 20 верасня.

У рашэнні ведамства пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненні да арганізацыі — Андрэй Шоцік.
📚У Шорт-ліст прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які будзе праходзіць у Гданьску з 22 па 24 верасня, у намінацыі «Гісторыя» трапіла манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)»

Беларускамоўнае выданне было падрыхтавана і выдадзена Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў 2022 годзе. Рэдактар кнігі – зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Кніга ўяўляе сабой беларускі варыянт перапрацаванай і часткова дапоўненай для публікацыі манаграфіі даследчыцы Таццяны Астроўскай «Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968—1988). Intelligentsia, Samizdat and Nonconformist Discourses», абароненай ва Ўніверсітэце Грайфсвальда, Германія. Аўтарка ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве», у адрозненне ад «палітычнага іншадумства».
Былога палітвязня Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

Пра гэта паведамляюць крыніцы @mediazona_by.

Нагадаем, журналіста затрымалі 14 верасня на мяжы, калі Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля ён быў затрыманы і змешчаны ў ізялятар часовага ўтрымання ў Брэсце.
30-гадовую жанчыну, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць паводле 8 крымінальных артыкулаў

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 30-гадовай жыхаркі Ваўкавыска ва «ўчыненні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». Паводле інфармацыі @Grodno_grab, гаворка ідзе пра палітзняволеную Аляксандру Каско, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы.

Жанчыне інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• ч.3 арт.130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
• ч.3 арт.203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак);
• ч.ч.1,2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
• ч.ч.1,2 арт.361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч.2 арт.367 (паклёп на Лукашэнку);
• ч.ч.1,2 арт.368 (абраза Лукашэнкі);
• арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады);
• арт.391 (абраза суддзі).

💌Падтрымайце Аляксандру: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско
💻Напісаць анлайн
❗️У Мінску праграміста судзяць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу

Сталі вядомы падрабязнасці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.

Вядома, што ў віну яму ставяць 5-10 каментароў, якія ён пісаў цягам 2020-21 гадоў ва Украіне — у тым ліку, у бок суддзі Аляксандра Воўка, які вядомы прысудамі ў палітычных справах. Калі ён вярнуўся ў Беларусь, дома яго затрымаў ГУБАЗіК, пагражалі ўзламаць кватэру.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112838

💌Падтрымайце Максіма:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Максім Ігаравіч Мнацаканаў
💻Напісаць анлайн