Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌿У Вільні адбылася імпрэза салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі

У нядзелю, 17 верасня, у Вільні адбылася сустрэча салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны», якую зладзіла кампанія #FreeViasna.

У мерапрыемстве ўзяў удзел былы палітзняволены, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Яму ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini («Чалавек чалавеку»), якую ён атрымаў 11 траўня 2021 году, калі знаходзіўся за кратамі.

«Цяпер трэба змагацца за ўсіх палітзняволеных і не забывацца падтрымліваць іх сем'і, каб сям'я не заставалася сам-насам з праблемамі. 50 кілаграм прадуктаў дорага каштуюць, тыя ж сыры і каўбасы трэба браць заўсёды вышэйшых гатункаў, каб не псаваліся, бо халадзільнікаў на ўсіх не хапае».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112807
❗️«Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум». У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі

У Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален.

Гараўскага судзяць у межах універсальнай юрысдыкцыі — яго абвінавачваюць па артыкуле аб знікненні людзей. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Пры гэтым у зняволенні экс-спецназавец павінен правесці ўсяго год, астатнія два — на волі з выпрабавальным тэрмінам у чатыры гады.

Былы сахравец пачаў даваць паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства Юрыя Захаранкі і Анатоля Красоўскага.

«Паўлічэнка сабраў усіх раніцай і сказаў, што едзем затрымліваць аднаго ці двух чалавек. Запытаўся: усе гатовы? Мы адказалі: так».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112809
🎉Палітвязень Сяргей Франчук адзначае 36-годдзе ў СІЗА. Павіншуйце яго!

Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

У Бабруйску ў ліпені быў вынесены прысуд па другой крымінальнай справе супраць палітвязня. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Вольга Серакова. Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода.

Новы суд над Франчуком пачаўся яшчэ ў траўні, аднак у працэсе быў абвешчаны перапынак да моманту разгляду ягонай апеляцыйнай скаргі на папярэдні прысуд. Прадказальна, касацыйная скарга Сяргея, якая была разгледжана ў Вярхоўным судзе, засталася без задавальнення, а прысуд Мінскага гарадскога суда ад 27 красавіка — без змен.

Сёння Сяргей адзначае Дзень народзінаў.

💌Павіншуйце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Сяргей Віктаравіч Франчук
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК затрымаў жанчыну за «абразу рускіх»

На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працуе на ТАА «Бульбаш» і нібыта пакідала абразлівыя каментары пра жыхароў Расіі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🗓Агляд навінаў палітвязняў з 12 па 19 верасня

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 8 палітвязняў.

🔹Чатырох палітзняволеных суды адправілі ў калонію.

🔹Аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў ваўкавыскую калонію.

🔹Палітзняволеных Рыгора Кастусёва і Уладзіміра Гундара зноў адправілі ў ШІЗА.

🔹Палітзняволенага журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.
❗️«Любое іншадумства можа быць трактаванае як прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Як пераследуюць беларусаў за заклікі да санкцый

У Беларусі на сёння не засталося бяспечных спосабаў адкрыта выказваць нязгоду з дзеяннямі ўладаў. За ўдзел у пратэсных акцыях трохгадовай даўніны на беларусаў да гэтага часу заводзяць крымінальныя справы па так званым «народным артыкуле». Пераслед за каментары ў інтэрнэце і нават за рэакцыі ў сацсетках толькі падкрэсліваюць жахлівыя масштабы рэпрэсій у нашай краіне. У 2021 годзе ў Беларусі крыміналізавалі заклікі да санкцый, а за публічную іх падтрымку беларусам цяпер пагражае да 12 гадоў няволі.

Распавядаем, як і каго ў Беларусі пераследуюць за «заклікі супраць нацыянальнай бяспекі», а таксама разбіраемся з юрысткай, ці з’яўляецца такі спосаб пратэста законным, як звязаныя заклікі да санкцый і свабода слова.

На сённяшні дзень у Беларусі не менш за 85 асуджаных за заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112801
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️«Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум». У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі У Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй…
Пракурор запрасіў для экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі 3 гады зняволення

У Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален.

На працэсе выступіў пракурор. Ён заявіў, што на судзе прадстаўлена дастаткова доказаў вінаватасці Гараўскага ў гвалтоўным выкраданні апазіцыйных беларускіх палітыкаў і просіць суд пакараць яго трыма гадамі зняволення, два з якіх — умоўна. Пры гэтым, на думку пракурора, Гараўскі не можа быць экстрадаваны ў Беларусь. Нагадаем, Швейцарыя адмовіла яму ў прытулку.

🔹«Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум». У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі
🎧#FreeViasna. Праваабаронца Наталля Сацункевіч пра тое, як абараняць з надзеяй

У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» распавядаем пра другую гадавіну кампаніі #FreeViasna: як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй.

«Замест таго, каб казаць пра страх, трэба казаць пра надзею, таму што надзея — гэта ключ да камунікацыі з людзьмі праз пазітыўныя эмоцыі, такія як радасць, гумар, спачуванне. І адна з задач тых, хто мяняе свет — напрыклад праваабаронцаў — гэта даваць людзям надзею, накіроўваць іх энергію, паказваць, як можна паляпшаць гэты свет.

І казаць, што мы робім нешта не СУПРАЦЬ чагосьці, а ДЛЯ чагосьці. І гэтая змена парадыгмы ў тым ліку на падсвядомым узроўні натхняе, дае больш сілаў і рэсурсаў
».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112780

👂Слухаць на
Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Іншыя пляцоўкі
🗣Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці»

У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў.

Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. За працэсам назіраў праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка — ён пракаментаваў першы дзень суда.

«Толькі ўлады Беларусі і ніхто іншы адказныя за тое, што практычна раскрытае і расследаванае злачынства не разгледжана судом і вінаватыя не атрымалі пакарання, таму любы вынік цяперашняга суда ў Санкт-Галене паслужыць інтарэсам справядлівасці».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112818
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня:

1:36 Новы статус «былых палітвязняў». Размова з праваабаронцай «Вясны»

8:14 #FreeViasna і Леанід Судаленка, які нарэшце атрымаў сваю прэмію Homo homini

19:06 «Беларускі мартыралог» і Ксіша Анёлава

26:47 Гадавіна «карагоднай справы». Успаміны фігуранта

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
У Гомелі асудзілі танцорку і прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну

У Гомельскім абласным судзе 18 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты паводле арт. 361-2 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК.

Вікторыя — прадпрымальніца, танцорка і маці дваіх дзяцей. У прапагандысцкім сюжэце на АНТ яе абвінавачвалі ў нібыта нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

У выніку, суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў жанчыне 3 гады і 3 месяцы пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112820

💌Падтрымайце Вікторыю: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна
💻Напісаць анлайн
«Прымерыў мне гэты шлем і з размаху заляпіў па галаве», — Ягор Марціновіч распавёў пра сваё затрыманне

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Ягор падрабязна ўзгадаў дзень свайго затрымання. Перадрукоўваем яго маналог.

🔹«Варыянт проста адмовіцца назваць пароль з імі не працаваў — іх папярэднія кліенты ўсё ж казалі неабходную інфармацыю, хай і пасля электрашокера. Прычым электрашокер пераводзілі ад мяне да Альмы і назад. Тут разумееш, што калі яны ўсё ж тыкнуць у сабаку, рэакцыя яе арганізма будзе непрадказальная»;

🔹«На дошцы на сцяне ў рэкламным аддзеле адзін з іх напісаў нешта накшталт "Наша Ніва. RIP" і з рогатам сфоткаў. Пасля ў памыйных каналах з’явіўся допіс пра тое, што нашаніўцы прадчувалі разгром і напісалі гэта самі»;

🔹«Губазікі патлумачылі і мне, і медыкам, што калі трэба ехаць у бальніцу, то ок, можна ехаць. Але ў машыне з губазікамі. І тады, маўляў, я пашкадую пра сваё рашэнне паскардзіцца на іх і затрымаць на палову вечара»;

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112821
🎉Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

У Палацы Прымаса ў Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі «Złoty Laur – 2023» (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах.

Сёлетнім лаўрэатам ў намінацыі «Асоба года» стаў Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік «Вясны», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, які быў засуджаны да 10 гадоў турмы. Узнагароду для Алеся атрымала праваабаронца Алена Лапцёнак, а Павел Латушка выступіў на ўрачыстай цырымоніі.

«Арганізатары адзначылі, што прэмія ўручаная Алесю Бяляцкаму "за непахісную і бескампрамісную барацьбу за свабоду, дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі, а таксама за шматгадовыя намаганні па пабудове грамадзянскай супольнасці з правам крытыкі ўладаў, магчымасцю пратэставаць і выказваць сваё меркаванне"».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112822
Дапамога ў адаптацыі былой палітзняволенай па «справе студэнтаў» Настаcсі Булыбенцы

Анастасія — былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Пазней дзяўчыну асудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Яна цалкам адбыла свой тэрмін і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.

Пасля вызвалення Анастасія атрымала забарону на выезд, здымаючы якую, была затрыманая яшчэ на 30 сутак. Толькі пасля гэтага яна змагла з'ехаць з Беларусі.

«Мне трэба знайсці сябе ў гэтым свеце, навучыцца жыць нанова, паспрабаваць нешта новае і, вядома, вучыцца нечаму спецыялізаванаму, каб працаваць».

Падтрымаць дзяўчыну на BYSOL
Затрымалі вядомую гомельскую актывістку Святлану Кароль

Стала вядома, што зараз у ІЧУ Гомеля знаходзіцца вядомая велаактывістка Святлана Кароль. Імаверна, яе затрымалі на тры дні. Падрабязнасці яе справы пакуль невядомыя, піша @flagshtok.
❗️Фігурантаў «справы Рабочага руху» перавялі ў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху». Дзесяць палітзняволеных былі асуджаныя на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Стала вядома, што ўсіх палітвязняў ужо перавялі ў калоніі.

💌Падтрымайце іх лістамі салідарнасці і паштоўкамі:
- ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ганна Аляксееўна Аблаб
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Сяргеевіч Шэлест, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль
- ПК № 2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Андрэй Уладзіміравіч Пагерыла, Уладзімір Іванавіч Жураўка
- ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Валянцін Валянцінавіч Цераневіч, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў
- ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Сяргей Ільіч Дзюба
- ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Ігар Сямёнавіч Мінц
- ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сяргей Міхайлавіч Шамецька
💻Напісаць анлайн
Прысуд па справе Юрыя Гараўскага будзе вынесены на наступным тыдні ў пісьмовай форме — вусна яго агалошваць не будуць

Сёння з апошнім словам выступіў сам Юрый, піша @novychas.

«Паважаны суд. Вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады. Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда».

Нагадаем, у Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален. Пракурор запрасіў для экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі 3 гады зняволення — два з якіх — умоўна.

🔹«Усяго толькі быў салдатам, які выконваў загад». У Швейцарыі працягнуўся суд над беларускім экс-спецназаўцам