У Беларусі перастаў адкрывацца папулярны літоўскі сайт Delfi
Пры спробе загрузіць старонку на некаторых прыладах з'яўляецца надпіс, што доступ абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, піша @bajby.

Талачынскі суд аштрафаваў за «распаўсюд экстрэмізму» шматдзетную маці
Вінаватай паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызналі Вольгу Кубарскую, маці чацьвярых дзяцей. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы міліцыянты знайшлі «экстрэмісцкія» рэпосты. Суддзя Алеся Саян пакарала жанчыну штрафам у памеры 1110 рублёў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Кубарскай.
Вядома, што Вольга працуе ў бьюці-сферы, выхоўвае трох сыноў і дачку.
Крыніца: Віцебская Вясна

❗️Не менш за 46 700 затрыманых: адміністрацыйны пераслед у лічбах за тры гады паслявыбарчых пратэстаў
9 жніўня 2020 года беларусы зазналі жорсткія рэпрэсіі за тое, што выйшлі на вуліцы супраць фальсіфікацыі выбараў. З таго часу, ужо тры гады ў Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека толькі пагаршаецца.
Цягам трох гадоў людзей кожны дзень кідаюць за краты ў нечалавечыя ўмовы без сродкаў гігіены і зменнага адзення. Людзі, якіх утрымліваюць у няволі па тры месяцы, бываюць на свежым паветры толькі тады, калі іх вязуць у РУУС складаць новы пратакол.
«Вясна» распаведае пра адміністрацыйны пераслед за апошнія тры гады паслявыбарчых пратэстаў з 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112435
✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды

ГУБАЗіК затрымаў беларуса за тое, што ён у World of Tanks размясціў «Пагоню» на танке
Пра затрыманне паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што пакідаў абразлівыя каментары ў telegram-каналах і наведаў адну з паслявыбарчых акцый пратэсту.
UPD. Затрыманы — Ігар Багрыцэвіч.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

💔Дайджэст вызваленых: 37 палітвязняў у ліпені выйшлі на волю, 26 з іх — па заканчэнні тэрміну
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1494 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па дадзеных «Вясны», у ліпені на волю выйшлі мінімум 37 палітзняволеных, 26 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, 11 чалавек былі асуджаныя да «хатняй хіміі» або «хіміі» і вызваленыя з СІЗА.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце

Жыхара Гомеля абвінавачваюць ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі»
Следчыя прад'явілі абвінавачванне жыхару Гомеля ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі і распальванні нацыянальнай варожасці і варажнечы.
Па дадзеных следства, 59-гадовы жыхар Гомеля нібыта падтрымліваў ідэі радыкальных ячэек і вырашыў далучыцца да рэалізацыі планаў дэструктыўных элементаў і экстрэмістаў: «ён зарэгістраваўся ў тэрарыстычнай арганізацыі "План Перамога" і пакідаў абразлівыя каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі ва Украіне. Акрамя таго, затрыманы пакінуў абразлівыя каментары на адрас Лукашэнкі».
Мужчыну выставілі абвінавачванне паводле арт.130 КК (распальванне нацыянальнай варожасці і варожасці), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) КК.

✊Былая палітзняволеная фігурантка «справы студэнтаў» Анастасія Булыбенка правяла адзіночны пікет у Вільні
Анастасія — былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Пазней дзяўчыну асудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Яна цалкам адбыла свой тэрмін і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.
Пасля вызвалення Анастасія атрымала забарону на выезд, здымаючы якую, была затрыманая яшчэ на 30 сутак.

55-гадовага мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі паводле некалькіх артыкулаў
7 жніўня ў судзе Гродзенскага раёну вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.
У працэсе фігуравалі шэсць эпізодаў, Бірэту звінавацілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (Паклёп).
Акрамя таго Бірэта мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелая супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112437

«Неаспрэчным доказам вінаватасці з’яўляюцца фотаздымкі»: адбыўся чарговы суд за Маршы 2020 году
Паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу суддзя Партызанскага раёну Мінску Наталля Дзядкова асудзіла Сяргея Молаша і сужэнцаў Андрэя і Наталлю Фокіных да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Вядома, што ў сям’і гадуецца непаўнагадовае дзіця. Акрамя гэтага, Мокаш меў ранейшае пакаранне, таму яго канчатковы тэрмін склаў тры гады «хатняй хіміі» шляхам частковага складання пакаранняў.
Абвінавачаныя прызналі віну.
Мужчыны да прысуду знаходзіліся пад вартай, іх вызвалілі ў зале суда.
З тэкста прысуду вядома, што з маёмасці абвінавачаных быў зняты арышт — з акуляраў і цішоткі.

За каментары ў сацсетках затрыманы жыхара Кобрына, які вярнуўся з ЕС
Затрыманы Канстанцін Біч на «пакаяльным» відэа кажа, што раней прыцягваўся па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП, а таксама атрымаў штраф за тое, што вывешваў БЧБ-сцяг. Паводле яго, затрыманы ён за абразу супрацоўніка міліцыі ў сацсетках.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што нядаўна мужчына вярнуўся ў Беларусь з краін ЕС.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Затрыманы Канстанцін Біч на «пакаяльным» відэа кажа, што раней прыцягваўся па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП, а таксама атрымаў штраф за тое, што вывешваў БЧБ-сцяг. Паводле яго, затрыманы ён за абразу супрацоўніка міліцыі ў сацсетках.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што нядаўна мужчына вярнуўся ў Беларусь з краін ЕС.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы «Орша Восточка», «Вольны Захал TUT», «Volny Belarus», «Apeikin. Спорт, палітыка ды рок-н-рол», «Вот так дела»;
📍Інтэрнет-ресурс «Кошт урада»;
📍Сацсеткі і лагатып праекту «Альянс расследователей Беларуси»;
📍Сацсеткі і лагатып праекту «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў»;
📍TikTok-старонкі «rаbochi_rux», «merchfreеdom», «nastassia.rouda», «hajtaktv», «novychas».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💔Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача, які хварэе на анкалогію
Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.
Па матэрыялах абвінавачання, хлопец «пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суд прызначыў Пугачу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
💌Падтрымайце хлопца лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Анатолю Барысавічу Пугачу
💻Напісаць анлайн

Справу Арцёма Лябедзькі пачнуць разглядаць 21 жніўня
Працэс у Мінскім гарадскім судзе прызначаны весці суддзя Яўген Пісарэвіч. Арцёму інкрымінаваны арт. 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).
Нагадаем, сына палітыка Анатоля Лябедзькі затрымалі напрыканцы сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту.
💌Падтрымайце Арцёма грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Анатольевіч Лябедзька
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Затрыманы палескі журналіст-фрылансер Аляксандр Ігнацюк
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», тры тыдні як затрыманы палескі журналіст-фрылансер, відэаблогер з Пінска Аляксандр Ігнацюк. Ён даўно жыў на адлюддзі на Палессі, таму аб ягоным затрыманні стала вядома выпадкова. Неабыякавыя занепакоіліся, што ён даўно не выходзіць на сувязь.
Апынулася, што Аляксандр змешчаны ў берасцейскае СІЗА-7. Па неправеранай інфармацыі, яму інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.361-4 КК).
Аляксандр — журналіст-фрылансер з Пінска, уладальнік сайта і старонкі ў TikTok «Пра Столін».

Forwarded from "Вясна" назірае
Журналіста «Ранка» Андрэя Ліпскага аштрафавалі на 20 базавых
Раніцай 2 жніўня ў кватэру журналіста ўварваліся людзі з ГУБАЗіКа разам з АМАПам. Яны паказалі санкцыю пракурора адносна «зняваг і пагроз у Telegram-чаце на адрас супрацоўніка Следчага камітэта».
У кватэры шукалі беларускую сімволіку. Нічога не знайшлі, але вынялі два смартфоны: адзін — журналіста, другі — ягонай маленькай дачкі, паведамляе «Гомельская вясна».
Пасля ператрусу Ліпскага даставілі ў РАУС — там участковы інспектар склаў пратакол пра «экстрэмісцкія матэрыялы». Падставай для пратаколу стала тое, што Ліпскі быў падпісаны на Youtube на каналы «Жыве Беларусь» і «Телеканал "Прямий"», а ва «Укантакце» — на суполку «Чай с малиновым вареньем». Усе гэтыя старонкі раней унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх». Да суда Ліпскага змясцілі ў ІЧУ Светлагорскага РАУС.
3 жніўня суддзя Гулевіч прысудзіла журналісту штраф у 20 базавых велічынь і канфіскавала смартфон у прыбытак дзяржаве. Што будзе са справай пра «знявагі і пагрозы», пакуль невядома.