Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🥀Тры гады таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі

10 жніўня 2020 года ў Мінску ў ходзе пратэстаў быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — ён стаў першай ахвярай з ліку мірных дэманстрантаў. Мужчына быў застрэлены сілавікамі, але ніякай крымінальнай справы з гэтай нагоды заведзена не было.

У мінулым годзе з-за перажыванняў з-за сына памёр бацька Аляксандра — Валеры. За некалькі месяцаў да гэтага ён даў шчымлівае інтэрв'ю, дзе распавёў, як часта ходзіць на месца забойства сына і як за гэта на яго сварацца міліцыянты: «Гэта для вас Саша мёртвы, для мяне — жывы. Хаджу туды [на месца забойства] часта, часам кветкі пакладу, часам проста пастаю пакуру».
За пікет у сацсетках на буйную суму аштрафавалі жыхарку Оршы

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікету ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў аршанку Інгу Тыльчык.

У судзе было ўстаноўлена, што «правапарушальніца», з 14 лістапада 2020 года па 18 ліпеня 2023 года ў парушэнне парадку правядзення пікетавання, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Гэта выявілася ў тым, што Інга была сфатаграфаваная на фоне «палотнішча бел-чырвона-белага колеру», пры гэтым яна не атрымала дазволу мясцовага кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама, піша «Віцебская Вясна».
Больш за месяц у судзе Аршанскага раёна і горада Орша разглядаецца справа былога супрацоўніка МУС Ігара Веккера

Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Ганна Кубракова.

Веккера абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 арт. 203-1 КК), неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй (ч.1 і ч.2 арт. 352 КК), злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт. 424 КК).

Інфармацыі пра Ігара вельмі мала: яму 29 гадоў, пасля сканчэння ў 2017 годзе Акадэміі МУС працаваў у аддзеле Дэпартамента «Ахова» ў Оршы, займаўся спортам.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Ігара — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Андрэй Лугін
🔺Арцём Саковіч
🔺Мікіта Траццякевіч
🔺Юрый Жукоўскі
🔺Мікалай Ласіцкі
🔺Дзмітрый Наважылаў 
🔺Кім Самусенка
🔺Мікалай Статкевіч
🔺Андрэй Хрэнкоў
🔺Дзіяна Чарнушына
🔺Яўген Афанасенка
🔺Віталь Багамазаў
🔺Ігар Арцюх
🔺Галіна Гарацкевіч
🔺Алег Ермакоў
🔺Дзяніс Панамароў
🔺Васіль Камкар
🔺Ілля Краўчэўскі
🔺Віталь Шышлоў
🔺Сяргей Ярошкін
🔺Данііл Хабавец 
🔺Аляксандра Хомчанка
🔺Аляксандр Юрчык
🔺Дзмітрый Зеляняк
🔺Ірэна Клявец 
🔺Барыс Несцяровіч
🔺Сяргей Прус
🔺Уладзіслаў Савін
🔺Сяргей Ціханоўскі 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
ГУБАЗіК затрымаў загадчыцу інтэрната БДЭУ

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што жанчына «падбухторвала студэнтаў да ўдзелу ў парушэнні закона ў 2020 годзе і агітавала супраць улады да гэтага часу». На «пакаяльным відэа» затрыманая кажа, што ўдзельнічала ў адной з мірных акцый пратэсту ў 2020-ым годзе.

Раней сілавікі затрымалі дзвюх выкладчыц універсітэтаў — Надзею Старавойтаву і Наталлю Сівіцкую.

UPD. Як піша @nashaniva, затрыманы — Алена Драбудзька.
У Гомелі затрымалі ўладальніка буйнога бізнэсу

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына з'яўляецца ўладальнікам буйных камерцыйных аб'ектаў у Гомелі, «мае вельмі немаленькі даход, дарагія машыны і нерухомасць».

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

UPD. Як піша @nashaniva, затрыманы — Дзмітрый Лебедзеў.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Вядомага мазырскага прадпрымальніка пачнуць судзіць 14 жніўня па некалькіх пратэсных артыкулах

Гомельскі абласны суд у панядзелак пачне разгляд справы жыхара Мазыра Пятра Старацітарава, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Суддзя — Яўген Шаршнёў.

Напачатку жыхара Мазыра абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 КК. Зараз вядома, што артыкулаў прад'явілі значна болей:

• ч. 1 арт. 368 КК – абраза Лукашэнкі;
• ч. 1 арт. 367 КК – паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
• ч. 3 арт. 361 КК – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
• арт. 369-1 КК – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
• ч. 1 арт. 130 КК – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112444
Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну перавялі ў гомельскую калонію

Пра гэта стала вядома @viasnaHomel.

Нагадаем, 17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Дзіна Кучук асудзіла кожную з іх да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Барысаўна Касцюгова | Таццяна Сяргееўна Кузіна
💻Напісаць анлайн
Збярэм дзяцей палітвязняў у школу

Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Кожнаму дзіцяці палітзняволеных бацькоў выплацяць па 100€.

Падтрымаць збор на BYSOL
Падтрымайце палітзняволеных маці і дачку, асуджаных да двух гадоў калоніі

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 красавіка асудзілі палітзняволеных маці і дачку: Святлану і Яну Хромавых. Суддзя Марына Клімчук прызнала іх вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнай. Вядома, што ў віну ім ставіўся ўдзел у трох маршах.

Нагадаем, намесніца дырэктара гімназіі №42 Мінска Святлана Хромава была затрыманая разам з дачкой Янай 22 снежня 2021 года. У зняволенні іх утрымліваюць ужо 1 год, 8 месяцаў і 1 дзень.

Цяпер яны адбываюць тэрміны ў гомельскай калоніі № 4.

💌Падтрымаць Святлану і Яну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, (Яна Паўлаўна Хромава, Святлана Аляксандраўна Хромава)
💻Напісаць анлайн
У Гродне быў затрыманы мясцовы жыхар

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што яго затрымалі за каментары ў сацсетках, у якіх ён нібыта абражаў Лукашэнку і супрацоўнікаў міліцыі, піша @Grodno_grab.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Берасцеец абразіў амапаўца: пракурор запрасіў год калоніі і 120 базавых штрафу

Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня разглядаў крымінальную справу, заведзеную на 35-гадовага Міхаіла Літвака. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Суддзёй на працэсе выступаў Сяргей Маручак, дзяржабвінаваўца — памочкік пракурора раён Аляксандр Таранько.

Міхаіла абвінавачвалі ў тым, што 9 жніўня 2021 года ў тэлеграм-чаце «Рэальная Беларусь Чат» ён пакінуў паведамленне, якое прызналі публічнай абразай камандзіра ўзвода АМАПа Валянціна Пашкевіча, а менавіта выкарыстаў слова «дэбіл». На судзе Пашкевіч, які абразіўся, прысутнічаў асабіста. Згадаў, што цяпер у Менску разглядаецца яшчэ адна крымінальная справа за каментар пра яго.

Прысуд Літваку абвясцілі 9 жніўня, але рашэнне пакуль невядомае.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112447
Узмацняе ціск на палітвязняў. Юрысты ПЦ «Вясна» прапануюць вывесці артыкул 411 з КК

Юрысты «Вясны» звярнуліся да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Тэма звароту — артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Юрысты лічаць, што яго трэба выключыць з КК, бо прыцягненне да адказнасці па артыкуле 411 КК парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года ў Беларусі паводле артыкула 411 КК судзілі толькі дваіх палітвязняў: у 2012 годзе — Змітра Дашкевіча і ў 2015 годзе — Мікалая Дзядка. На дадзены момант не менш за 27 палітвязняў адвольна асуджаныя да дадатковых тэрмінаў пазбаўлення волі па артыкуле 411 КК.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112448
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за каментары ў тэлеграме

Як паведамляе @nashaniva, затрыманы — 37-гадовы Міхаіл Рагаўцоў. Цяпер мужчыне пагражаюць крымінальнай справай.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇵🇱Беларусы польскага Трумяста напісалі ўчора больш за 60 лістоў палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Супрацоўніцу Талачынскага лясгаса аштрафавалі на 1110 рублёў «за экстрэмізм»

Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. Згодна з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, распачатай паводле ч.2 арт 19.11 КаАП, Вікторыя мела на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» паведамленні аднаго са СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім». За гэта суд аштрафаваў яе на 30 базавых велічынь.

Як паведамляе «Віцебская Вясна», два гады таму Вікторыя была гераіняй артыкула «Как совместить воспитание троих детей и работу помощника лесничего, знает Виктория Казун, которая уже 16 лет трудится в Толочинском лесхозе». Артыкул быў надрукаваны ў абласной газеце «Витебские вести» напярэдадні 8 сакавіка.
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну з татуіроўкай «свабода альбо смерць»

Сілавікі сцвярджаюць, што пра яго паведамілі «неабыякавыя грамадзяне».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»