📚«Мае турэмныя муры». У Вільні прэзентавалі кнігу Алега Груздзіловіча
«Мае турэмныя муры» — кнігу былога палітзняволенага журналіста Радыё Свабоды Алега Груздзіловіча прэзентавалі ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні. «Вясна» распавядае, як гэта было.
«Я пабываў у двух СІЗА, калоніі… і матэрыял назапашваўся. Неадмыслова, а само сабой, вакол людзі, падзеі, пакуты, слёзы, іншае, тое, што чуеш.
Напрыклад, на Валадарцы ў калідоры я пачуў грукат, а потым сказалі, што гэта Алеся Пушкіна валаклі ў карцар… То бок кніга склалася з гукаў, карцінак, пахаў, ураджанняў…».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112344

❗️Справа за перформанс у Кіеве, карцар падчас суда. Новыя падрабязнасці пераследу мастака Алеся Пушкіна
Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць інфармацыю пра пераслед, зняволенне і смерць Алеся. Так, цяпер дакладна стала вядома, што падставай крымінальнай справы супраць мастака сталі не толькі яго карціны на выставе ў Гродне, але і перформанс на выставе ў Кіеве незадоўга да яго затрымання.
Праваабаронцам таксама стала вядома, што Алесь падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі, але праз тое, што суд быў закрыты, грамадскасць яго не пачула.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112345

Стаў вядомы прысуд дзіцячаму паэту і выкладчыку Дзмітрыю Юртаеву
Нагадаем, Юртаева абвінавацілі у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Як паведамляе @zerkalo_io, суддзя Анжэла Касцюкевіч прысудзіла Дзмітрыю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і запытваў пракурор.
Дзмітрый быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112347

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 ліпеня за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту асудзілі адразу пяць чалавек: Уладзіміра Ганусевіча, Аляксандра Конанава, Альберта Гарбуза, Сяргея Глінскага, Максіма Сташулёнка.
Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Юлія Крэпская прызначыла ім па году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай.
Вядома, што Максім Сташулёнак быў затрыманы на пачатку лютага 2023 года пасля таго, як вярнуўся ў Беларусь. У 2020 годзе ён працаваў пажарным і папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх нацыянальны сцяг едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112348

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📝Палітвязень Уладзімір Гундар ў калоніі піша біблейскія складнікі
Ад палітвязня на волю пачалі даходзіць лісты. Таксама ў сваякоў атрымалася даслаць яму заказным лістом Біблію. Вядома, што ў зняволенні Уладзімір піша свае складнікі:
Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца.
І малюся аб міры ў сэрцы і спакоі.
Прашу аб іх у Госпада Ісуса.
Мір — Божае святое слова,
але прыйшла ў свет вялікая бяда.
Чалавек забыў каштоўнасць слову «мір».
І амаль не засталося міру ў сэрцы чалавека.
«Мір» у свеце папулярнае слова.
Яго папулісты свету дэвальвавалі на сваю карысць.
Слова «мір» яны эксплуатуюць бессаромна.
«За мір», з гэтымі словамі яны войны развязваюць.
У свеце без міру людзі міру пакутуюць.
І ў малітвах да Ісуса яны просяць, каб ім мір у сэрцы даў.
Бог чуе іх малітвы ды просьбы.
І дае мір у сэрцы людзям тым,
чые не зачарствелі сэрцы
і любяць Ісуса ўсім сэрцам сваім.
Я таксама думаю і разважаю аб міры
у сваім неспакойным сэрцы.
Можа, мая любоў да Ісуса —
мір майго сэрца неспакойнага.
Хочацца ведаць адказ.
Але хто мне яго скажа? Вядома ж сэрца.
Малюся, каб Бог мяне вызваліў ад клопатаў, праблемаў і пакутаў.
Прашу міра ўладарства ў сэрцы праз Госпада Ісуса.
Акрамя гэтага, ён піша, што ў адміністрацыі з'явілася чарговая нагода, каб адправіць палітвязня ў ШІЗА — ён схаваў пад падушку мачалку, каб прышыць матузок, але не паспеў і яе забралі падчас чарговага вобшуку.
💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн

ГУБАЗіК затрымаў чалавека з фільма DELFI — ён быў на дарозе падчас акцыі, а яго твар аўтары фільму не схавалі
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні хлопца — яны апублікавалі кадры з фільма з ім. Таксама была затрымана ягоная дзяўчына — верагодна, яе знайшлі па агульных фотаздымках з акцыі пратэсту ў тэлефоне.
🎥Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы

🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня
У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112294
💵Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

У Магілёве быў затрыманы гісторык, былы дырэктар Музея гісторыі горада Аляксей Бацюкоў
Прычыны затрымання невядомыя, піша @MAYDAYMog.
Раней Бацюкова затрымлівалі ў 2020 годзе за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Тады суд прызначыў яму штраф.
У студзені 2021 года з Аляксеем, які на той момант займаў пасаду дырэктара Музея гісторыі Магілёва, не працягнулі кантракт.

✊Далучайцеся да чытання імёнаў забітых беларусаў у Сандармоху
5 жніўня на мемарыяльных могілках Сандармох адзначаць Дзень памяці ахвяр савецкага дзяржаўнага тэрору.
Сандармох — адно з месцаў пахаванняў ахвяр Вялікага тэрору, дзе былі расстраляныя і пахаваныя не менш за 6241 чалавек – людзі больш за 50 нацыянальнасцяў, у тым ліку 160 беларусаў.
Калі вы хочаце далучыцца да акцыі ў Сандормохе, падрабязную інфармацыю вы можаце знайсцi на сайце Фонду Иофе і Мемарыяла.
Але калі ў вас няма магчымасці прыехаць, вы з любой кропкі свету зможаце прыняць удзел у чытанні імёнаў расстраляных у Сандармохе.
⁉️Пра тое, як далучыцца да чытання, а таксама іншыя падрабязнасці можна прачытаць па спасылцы

✊Запрацавалі спасылкі для данатаў у межах марафону «Нам не ўсё адно» — ужо сабралі больш за 2000 еўра
Заўтра незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.
⁉️Дзе зрабіць данат?
Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
⏰Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.
💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?
Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

Палітвязню Змітру Дашкевічу, верагодна, адмовілі ў змене меры стрымання
У судзе Барысаўскага раёна сёння, 28 ліпеня, разглядалася скарга абаронцы Дашкевіча на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Рашэнне прымала суддзя Таццяна Шыман. Хутчэй за ўсё, скаргу не задаволілі, таму Зміцер застанецца ў СІЗА.
Нагадаем, Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
А ўчора стала вядома, што адразу па прыбыцці ў жодзінскую турму палітвязня змясцілі ў карцар. Паводле ягоных сваякоў, яго пакаралі за адмову ісці ў камеру да гвалтаўнікоў.
💌Падтрымаць Змітра: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻Напісаць анлайн
✊Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе?

🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі
Сёння незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.
💵Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
Сёння незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.
💵Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
✊На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 50 000 еўра
Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.
⁉️Дзе зрабіць данат?
Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
⏰Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.
💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?
Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.
⁉️Дзе зрабіць данат?
Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
⏰Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.
💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?
Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
🇱🇺16 чальцоў парламента Люксембурга сталі «хроснымі» для беларускіх палітвязняў
Палата дэпутатаў Вялікага Герцагства Люксембург узяла на сябе абавязацельства падтрымліваць палітычных зняволеных беларускага рэжыму. 16 чальцоў парламента сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі ў рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou.
«У Беларусі ідзе трэці год з моманту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Усеагульны страх апанаваў гэтую краіну, дзе правы чалавека рэгулярна парушаюцца, а адвольныя арышты, на жаль, сталі звычайнай з'явай. Умовы арышту і ўтрымання пад вартай часта бесчалавечныя і зневажальныя».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112352
🇪🇺#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца

За «здраду дзяржаве» будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне
Палітзняволены Яраслаў Саковіч быў затрыманы 5 жніўня 2022 года. Да 2021 года ён жыў ва Украіне, жанаты на ўкраінцы. Па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія катавалі яго і выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне. Пазней яго адпусцілі, але праз год затрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы.
У Мінску 4 траўня яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
«Вясна» распавядае, што вядома пра Саковіча, у чым яго абвінавачваюць і за што яго катавалі супрацоўнікі КДБ
🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

✊На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 100 000 еўра
Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.
⁉️Дзе зрабіць данат?
Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
⏰Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.
💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?
Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.
⁉️Дзе зрабіць данат?
Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
⏰Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.
💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?
Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
😔«Ты выйшаў, а твой мозг яшчэ сядзіць»
На анлайн-марафоне «Нам не ўсё адно!» аўтар ютуб-канала «ЧестнОК» і былы палітвязень Аляксандр Івулін расказаў, што з выхадам на волю гісторыя арышту не сканчаецца. Аляксандр знаходзіцца на волі паўгода. Ён кажа, што апошні месяц яму сніцца шмат зоны, пагоні, пераслед з затрыманнямі, допыты. Сніўся яму і памерлы ў няволі мастак Алесь Пушкін, з якім ён сустракаўся на «каранціне" ў калоніі.
Паводле Аляксандра, такія ж сны сняцца і іншым былым зняволеным.
«Ты выйшаў, а твой мозг яшчэ сядзіць», — пераказвае ён словы знаёмага музыканта.
Ён лічыць, што па выхадзе з месцаў пазбаўлення волі гісторыя зняволення не сканчаецца. Па вызваленні пачынаецца даволі працяглы працэс сацыялізацыі, і былому арыштанту патрэбная дапамога для вяртання да нармальнага жыцця.