Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.2K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары

Як стала вядома «Вясне», Уладзімір стаў дрэнна чуць у апошні дзень 7-дзённага знаходжання ў карцары. Пасля выхаду адтуль, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Пакаранне карцарам Гундару было вынесена яшчэ ў першы дзень красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі па апошнім прысудзе адбудзецца 6 чэрвеня.

💌Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
🇮🇪 Прадстаўнікі суполкі беларусаў Ірландыі правялі пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі каля ірландскага парламенту Dail Éireann

Яны распавялі мінакам пра становішча ў краіне і пра магчымасці дапамогі беларусам. Таксама беларусы падзякавалі ірландскім палітыкам за актыўны ўдзел у праекце Libereco #WeStandBYyou.

Пасля ўдзельнікі паклалі кветкі каля мемарыяла, які ўяўляе сабой турмы, у якіх утрымліваюцца вязні сумлення.
📍Палітзняволеных Іну і Валерыю Глінскі, асуджаным за перадачу дадзеных у «ЧКБ», перавялі ў калонію

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ім прысуд без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення. Нядаўна іх этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымайце палітзняволеных: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Жабінцы працягваюць зневажаць дзяржаўную сімволіку: затрыманыя двое маладзёнаў

У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 КК). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.

Як паведаміла Генракуратура, 18-гадовы жыхар аграгарадка Войская разам з 19-гадовым жыхаром Жабінкі, у начны час з 14 на 15 траўня, сарвалі тры дзяржаўныя сцягі, устаноўленых на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзяленні паштовай сувязі ў Войская.

Гэта не першы выпадак нападу на дзяржаўную сімволіку ў Жабінцы. 13 сакавіка 2021 года ў Жабінцы на будынку раённай газеты невядомыя спалілі дзяржаўны сцяг.

Чытаць па спасылцы
У Маскве затрыманая сямейная пара з Беларусі, якія запусцілі ў неба сцяг супраць вайны з Украінай

Як піша @zerkalo_io, грамадзянін Беларусі з жонкай «прыехалі да сажалкі ў Паўночным Чартананава на Camry, дасталі з багажніка шары, муж іх запусціў, а жонка здымала на тэлефон. Пасля гэтага пара хутка знікла з месца».

Зараз з мужам і жонкай працуюць сілавікі.
У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Гэта «Fundacja «Reka Wielkej Pomocy» і «Кадровый резерв для Новой Беларуси».

Яны ўнесеныя ў адпаведны спіс на падставе рашэнняў КДБ.
📍Журналісту Дзмітрыю Семчанку пакінулі прысуд без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.

У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка
💻Напісаць анлайн
Стала вядома, за што затрымлівалі валанцёра Іллю Міронава

10 сутак арышту мужчына атрымаў за лайк пад пастом «экстрэмісцкага» СМІ. Адзначаецца, што гэты лайк Міронаў паставіў яшчэ ў 2020 годзе.

Крыніца: @viasnaHomel
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія

🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш
💌Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням

Ужо паўтара года беларусы Масквы пішуць віншаванні палітвязням Беларусі. Робяць яны гэта кожны тыдзень — і не спыняюцца.

«Вясна» звязалася з Наталляй — прадстаўніцай дыяспары беларусаў Масквы. Адкуль бярэцца матывацыя, як яны віншуюць палітвязняў з Днём народзінаў і якія адказы атрымліваюць?

«Для мяне было важна, каб помніць майго земляка Вітольда Ашурка. Каб ушанаваць памяць пра яго і каб паказаць сабе і ўсім астатнім, што гэтая страта і ахвяра недарма. Гэта матывацыя на ўзроўні, каб зрабіць нешта для роднай Беларусі».

Чытаць па спасылцы
У Мінску затрымалі двух братоў

З'явілася інфармацыя пра затрыманне 26-гадовага Дзяніса Петуха і 31-гадовага Дзмітрыя Петуха. Учора раніцай да іх прыйшлі сілавікі, зрабілі ператрус і забралі тэхніку.

Папярэдне, хлопцы знаходзяцца ў ІЧУ ў чаканні суда.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітзняволенага завадчаніна БМЗ Ігара Поварава з Днём народзінаў

Ігар — былы супрацоўнік БМЗ ў Жлобіне, актывіст забастоўкі. 17 жніўня 2020 года на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Ігар разам з Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усім траім суд прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. 16 верасня Баброў і Говар былі памілаваныя па ўказу Лукашэнкі. Ігар Повараў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №1.

У сярэдзіне снежня 2021 года Ігару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 1 год. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго зноў змясцілі назад у ПК № 1.

Сёння Ігар адзначае 33-годдзе.


💌Павіншуйце Ігара: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігару Ігаравічу Повараву
💻Напісаць анлайн
Арыштаваных у межах адміністрацыйных спраў наваполацкіх медыкаў перавялі ў СІЗА Віцебска

Папярэдне, гаворка не ідзе пра ўзбуджэнне крымінальных спраў. Як паведаміла крыніца @pozirkonline крыніца, такія пераводы практыкуюцца, бо «ўмовы ўтрымання ў Віцебску нашмат горшыя».

Раней з'явілася інфармацыя, што хірург Міхаіл Пачкоўскі і уролаг Павел Стальмакоў арыштаваныя на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі».

Загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева была арыштаваная на 10 сутак таксама за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», а фельчарка хуткай дапамогі Наталля Первянёнак арыштаваныя на 10 сутак за «несанкцыяванае пікетаванне». Вядома, што апошнюю судзілі за ўкраінскі сцяг на аватары ў сацсетцы.

Спецыяліст УГД Ала Стальмакова, у якой двое дзяцей, аштрафаваная на 100 базавых (3700 рублёў) за «несанкцыяванае пікетаванне».

Затрыманні медработнікаў адбыліся пасля ўцечкі інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыку, які быў дастаўлены з калоніі ў бальніцу.
«Фатаграфаваўся з палотнішчам бел-чырвона-белага колеру». Мужчыну асудзілі па «народным» артыкуле

У судзе Партызанскага раёну Мінска асудзілі Дзяніса Давыдава паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Аляксандр Супічэнка прызначыў Дзянісу тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Дзяніса апазналі па фотаздымках у Facebook, якія сілавікі знайшлі ў вынятым тэлефоне. На фота мужчына знаходзіцца на пратэснай акцыі і трымае ў руках беларускі нацыянальны сцяг.

Дзяніс ураджэнец Расійскай федэрацыі, грамадзянін Беларусі, мае вышэйшую адукацыю.

Чытаць па спасылцы
📍Палітзняволеных Галіну Дзербыш і Вольгу Маёраву перавялі ў гомельскую калонію

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам "справы Аўтуховіча". Маёраву і Дзербыш асудзілі да 20 гадоў калоніі.

Вольгу прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна не прызнала віну. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет. У зняволенні яна знаходзіцца ўжо 2 гады, 4 месяцы і 18 дзён.

Галіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Яе таксама часта змяшчалі ў карцар, а таксама не перадвалі ёй пасылкі ад неабыякавых людзей. Пенсіянерку ўтрымліваюць у няволі 2 гады, 5 месяцаў і 12 дзён.

💌Падтрымаць палітзняволеных: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Галіна Іванаўна Дзербыш, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязень Дзмітрый Паўтарак арыштаваны на 20 сутак

Нядаўна на праўладным тэлеграм-канале з палітвязнем з'явілася «пакаяльнае відэа».

Актывіст Ілля Міронаў паведаміў у фэйсбуку, што адбываў "суткі" разам з палітвязнем. Паводле яго, Дзмітрыя затрымалі 6 траўня. Спачатку яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) на 10 сутак арышту, а потым дадалі яшчэ 10 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ.

Нагадаем, Паўтарака асудзілі да 3 гадоў "хіміі" паводле арт. 342 КК. З сакавіка ён адбывае тэрмін у гомельскай ПУАТ № 17. Дзмітрый — сірата. 1 чэрвеня ён адзначыць 36-годдзе.

💌Даслаць віншаванні і словы падтрымкі: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2, Дзмітрый Іванавіч Паўтарак
💻Напісаць анлайн
Суполка «Виктор Бабарико» ў «Аднакласніках» прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Барысаўскага раёну 17 траўня. Адзначым, што гэта першая старонка штабу палітыка ў сацсетках, прызнаная «экстрэмісцкай».

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

📍Telegram чаты і каналы «Дзённік экстрэміста», «Розочка», «Чат канала Инсайдер», «Боевая Организация Анархо-Коммунистов»;
📍Суполкі ў «Аднакласніках» «Беларусь политическая», «Радыё Свабода», «Новы час», «Жыве Беларусь», «Светлана Тихановская», «УХОДИ ЛУКАШЕНКО», «Беларускі нацыянальны кангрэс»;
📍Youtube-старонка «Татьяна Мартынова»;
📍Старонка ў Instagram «cbshelp Цэнтр Беларускай Салідарнасці».