Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.1K photos
463 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Азаронак задаваў пытанні, а ціхары паказвалі, каго браць». «Наша Ніва» распавядае пра хапун на судзе па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў

Сярод затрыманых маці Аляксея Галаўко Алена, яго брат Кірыл і пяць сяброў (Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўкі Ася і Алена), цётка Аляксандра Францкевіча Наталля, сваяк Паўла Шпетнага, маці палітвязняў Кіма і Аляксея Самусенкаў Людміла, праваабаронца Наста Лойка і некалькі прадстаўнікоў амбасадаў. Магчыма, затрымлівалася Эвеліна Шульц.

Агулам, па звестках «Нашай Нівы», затрыманыя не менш за 13 чалавек.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
📍Павіншуйце палітзняволенага Аляксея Сянькова з Днём народзінаў

Сёння Аляксей Сянькоў адзначае 44-годдзе ў папраўчай калоніі № 3. Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.

Аляксей Сянькоў — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года. Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Юрый Сянькоў.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Аляксей Уладзіміравіч Сянькоў
Пасля суда па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў затрымалі як мінімум 13 чалавек

Калі кагосцьі з вашых знаёмых ці сваякоў затрымалі пасля працэсу, калі ласка, пішыце нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
📍Палітвязень Сяргей Розум выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін

Сяргей Розум — жыхар Мар’інай Горкі, фігурант крымінальнай «рэйкавай справы». Згодна з абвинавачваннем, Сяргей 14 снежня 2020 года, знаходзячыся на чыгуначных шляхах у раёне сёмага пікету 436 кіламетра, размешчанага паблізу пасёлка Мар'іна Пухавіцкага раёна, наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі праз абмотванне яго вакол рэек. У выніку яго дзеянняў каля 23.20 гадзін адбылося замыканне рэйкавага ланцугу названага ўчастка, на нявызначаны тэрмін быў пададзены ілжывы сігнал па занятасці ўчастка чыгуначанага шляху, што абмяжоўвала на яго ўезд пры яго фактычна свабодным стане. 

28 красавіка суд Пухавічскага раёна асудзіў яго па ч. 1 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту) да двух гадоў калоніі.

31 жніўня палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі № 17 і выйшаў на волю.
Пасля суда па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў затрымалі маці палітзняволеных Кіма і Аляксея Самусенкаў Людмілу, а таксама цётку Аляксандра Францкевіча, маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча.

Як і астатніх, іх месцазнаходжанне і прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Як стала вядома @novyshas, выпусцілі ўсіх затрыманых каля Мінскага гарадскога суда акрамя Насты Лойкі і яшчэ аднаго хлопца.

Усе яны знаходзіліся ў Фрунзенскім РУУС.

Па інфармацыі @nashaniva, маладога чалавека завуць Даніла Крашэўскі.
Акцыя салідарнасці з асуджанымі вясноўцамі Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком у Тбілісі

Фота: @BelGeorgia
‼️Чакаецца суд над затрыманым учора хлопцам пасля суда па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння адбудзецца суд над затрыманым учора каля Мінскага гарадскога суда Данілам Крашэўскім. Па якім адміністрацыйным артыкуле будуць судзіць хлопца, пакуль невядома. Працэс будзе праходзіць праз скайп з Фрунзескага РУУСа, справу будзе разглядаць суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска.

Меркавана, праваабаронца Наста Лойка была затрымана ў межах адміністрацыйнага працэсу.

Калі ў вас ёсць падрабязнасці судовых працэсаў і вынікі судоў, калі ласка, пішыце нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
Ізноў прысуд па «справе Зэльцэра»: мінчука асудзілі на два з паловай гады калоніі

У Мінскім гарадскім судзе быў вынесены чарговы прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Абвінавачаны – палітвязень Цімур Хайрулін.

Да суда Цімур ўтрымліваўся ў следчай турме № 8 у Жодзіна.

Суддзя Алена Ананіч прызначыла яму пакаранне тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
🌿Марфа Рабкова: «Эмацыйная хваля захліснула кожнага, у каго ёсць душа і сэрца. Я толькі накіроўваю гэтую энергію»

Учора каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай прысудзілі 15 гадоў калоніі. Узгадваем жнівеньскую размову з Марфай у 2020 годзе — за месяц да яе затрымання. У ёй яна распавяла, як прыйшла ў арганізацыю, на што былі накіраваныя намаганні ў перыяд выбарчай кампаніі і якія перспектывы Валанцёрскай службы яна бачыць у будучыні.

«У маёй працы мяне больш за ўсё радуюць запаленыя ідэяй вочы. Гэта зараджае, і калі мяне наганяе нейкае спусташэнне або выгаранне, эмоцыі людзей мяне напаўняюць і робяць мацней».

Чытаць па спасылцы

💌Падтрымаць Марфу: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Рабкова
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❤️Дайджэст «Вясны»: 16 палітвязняў у жніўні выйшлі на волю, большасць з іх — па заканчэнні тэрміну

У Беларусі амаль штодзённа павялічваецца колькасць палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць за кратамі ў нечалавечых умовах. На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1323 палітычныя зняволеныя. За час масавых рэпрэсій у Беларусі некаторыя асуджаныя па палітычна матываваных справах ужо адбылі тэрміны цалкам, а некаторым прызначаюць абмежаванне волі па крымінальных справах і вызваляюць пасля некалькіх месяцаў у следчых ізалятарах пасля суда.

Па дадзеных «Вясны», у жніўні з месцаў зняволення выйшлі мінімум 16 палітвязняў, 11 з якіх — адбылі свае тэрміны.

За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае «Вясна»