Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
Баранавіцкага «Мірона» асудзілі за развешванне бел-чырвона-белых сцягоў

У судзе Баранавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Уладзіміру Бранавіцкаму, якога абвінавацілі ў хуліганстве па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Аксана Копач, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Вадзім Карачун.

54-гадовага майстра спорту па паўэрліфцінгу абвінавачвалі ў тым, што са студзеня па чэрвень бягучага года ён нібыта развешваў «пратэсную сімволіку» на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

У ходзе судовага следства абвінавачаны патлумачыў, што перасоўваўся па тэрыторыі раёна на ровары. Самастойна вырабіў адмысловае прыстасаванне з зачэпам і шпагатам, з дапамогай якога закідваў палотнішчы на правады электраперадач.

У выніку, суддзя Аксана Копач прызначыла Бранавіцкаму адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3KQQWK3
❗️Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна арыштавалі на 10 сутак

Ён быў затрыманы ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі ў фэйсбуке». Судзілі Уладзіміра за спасылку на сайт «Палескай Вясны».

Як паведамлялася раней, родныя мужчыны хацелі перадаць яму лекі, аднак супрацоўнікі адмовіліся іх узяць. У выніку, Уладзімір прапусціў час прыёму лекаў ад ціску — на судовы працэс выклікалі хуткую дапамогу.
❗️Палітвязні, верагодна, не трапяць пад амністыю да 17 верасня

Як паведаміў генпракурор Швед, людзі, асуджаныя «па палітычных справах», верагодна, змогуць выйсці на волю толькі праз памілаванне на імя Лукашэнкі.

Нагадаем, сёння стала вядома, што да 17 верасня можа быць праведзена амністыя, пад якую трапяць больш за 8 тысяч чалавек.
‼️Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі, Андрэя Чапюка — да 6 гадоў

Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі.

Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;
Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;
Марфа Рабкова — 15 гадоў;
Аляксей Галаўко — 12 гадоў;
Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў;
Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Qj5dQO
‼️Пасля суда над Марфай Рабковай і дзевяццю палітвязнямі затрымалі праваабаронцу Насту Лойку

Яе павезлі ў адзін з мінскіх РУУСаў. Пакуль прычына затрымання невядомая.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Пасля суда над Марфай Рабковай і дзевяццю палітвязнямі затрымалі праваабаронцу Насту Лойку Яе павезлі ў адзін з мінскіх РУУСаў. Пакуль прычына затрымання невядомая.
‼️Таксама вядома, што ў Мінскім гарадскім судзе затрымалі некаторых сваякоў палітвязняў, а таксама прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.

Падрабязнасці высвятляюцца.
📍Прыходзь і выкажы сваю салідарнасць з палітзняволенымі Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком у Тбілісі

Сёння ўвечары, 6 верасня, беларусы Тбілісі збіраюцца на акцыі ў падтрымку каардынатаркі валанёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай і іншых палітзняволеных, якім прысудзілі велізарныя тэрміны: Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6 гадоў калоніі.

А 19-й беларусы Тбілісі збіраюцца каля Парламента Грузіі з партрэтамі Марфы ды іншых вясноўцаў, каб выказаць салідарнасць і прыцягнуць увагу да становішча ў Беларусі.

Далучайцеся!

📆 Дата: 6 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
📍Месца: каля Парламента Грузіі, 8 Shota Rustaveli Ave, Тбілісі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі, Андрэя Чапюка — да 6 гадоў Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі. • Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў; •…
Таксама фігуранты справы павінны выплаціць штрафаў агулам больш чым на 73 тысячы долараў

Аляксандр Францкевіч, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Марфа Рабкова, Аляксей Галаўко — па 22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў кожны;
Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў кожны.

Таксама вядома, што Аляксандру Францкевічу прысудзілі строгі рэжым, Марфе Рабковай — агульны, а ўсім астатнім фігурантам — узмоцнены.

UPD. Таксама БТ заявіла пазоў Марфе на 2200 рублёў.

🔹Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным
‼️Як распавядаюць відавочцы, каля Мінскага гарадскога суда затрымалі мінімум пяць чалавек — «завалаклі ў бус». Пры гэтым прысутнічаў прапагандыст Азаронак і здымаў, як затрымліваюць дыпламатаў: «Смяяўся, браў у іх тыпу інтэрв’ю пры гэтым і запытваўся: «Як вам?», а ў гэты час дыпламатаў валаклі па зямлі». Нават была спроба затрымаць аднаго з адвакатаў палітвязняў па справе.

Паведамляецца, што затрымалі сваякоў Паўла Шпетнага, якога сёння асудзілі да 6 гадоў калоніі.
Падтрымай «Вясну» на Patreon

«Вясна» — гэта вядучая праваабарончая арганізацыя Беларусі. Яна была занаваная ў 1996 г. у адказ на масавыя парушэнні правоў мірных пратэстоўцаў. Цягам 26 гадоў Вясна абараняе правы чалавека, прасоўвае правы чалавека і выкрывае парушэнні правоў чалавека.

«Вясна» — гэта дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў. «Вясна» — гэта сімвал, «Вясна» — гэта надзея, «Вясна» — гэта гісторыя незалежнай Беларусі і будучыня новай краіны.

Сёння сем праваабаронцаў «Вясны» за кратамі толькі за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Як распавядаюць відавочцы, каля Мінскага гарадскога суда затрымалі мінімум пяць чалавек — «завалаклі ў бус». Пры гэтым прысутнічаў прапагандыст Азаронак і здымаў, як затрымліваюць дыпламатаў: «Смяяўся, браў у іх тыпу інтэрв’ю пры гэтым і запытваўся: «Як…
Таксама паведамляецца, што затрымалі цётку асуджанага сёння да 17 гадоў калоніі Аляксандра Францкевіча Наталлю

Прозвішча высвятляецца.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі, Андрэя Чапюка — да 6 гадоў Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі. • Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў; •…
Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых пасля агалошвання прысуду Марфе Рабковай і дзевяці палітвязням. Гэта маці і брат асуджанага сёння да 12 гадоў палітвязня Аляксея Галаўко Алена і Кірыл Галаўко, а таксама яго сябры Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўка Ася і Алена (прозвішчы высвятляюцца).

Прычыны затрымання і месцазнаходжанне затрыманых пакуль невядомыя.

🔹Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі, Андрэя Чапюка — да 6 гадоў Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі. • Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў; •…
На «палітычных» судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

Разглядаў справу суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Раман Бізюк. Вядома, што яны раней вялі «палітычныя працэсы», на якіх палітвязні часта заяўлялі пра катаванні і збіццё, але гэта было праігнаравана як суддзёй, так і пракурорам.

«Палітычных справаў» Сяргей Хрыпач пасля 2020 года браў не шмат. Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны" іх было толькі тры: справа Аляксандра Троцкага, Ягора Дуднікава і Дзмітрыя Падрэза. Усе фігуранты гэтых справаў падвяргаліся катаванням і збіццю, але, нягледзячы на гэта, Хрыпач прызначаў ім вялікія тэрміны.

«Вясна» распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Хрыпач і пракурор Бізюк
✍️Заява «Вясны» з нагоды вынясення прысудаў Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку

«Рэпрэсіі супраць "Вясны" і яе сябраў з'яўляюцца часткай больш шырокіх рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: улады закрылі больш за 800 грамадскіх арганізацый, у выніку чаго ў краіне не засталося ніводнай праваабарончай НДА, якая легальна дзейнічае.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў усіх краін выказаць свой рашучы пратэст супраць працягу грубага парушэння правоў чалавека і пераследу праваабаронцаў у Беларусі».

Заява цалкам
❤️Палітзняволеная Сафія Малашэвіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

Нагадаем, Сафію затрымалі 6 верасня на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы. Ёй прад’явілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339. Суд пакараў яе 2 гадамі калоніі.

Сёння дзяўчына была вызвалена з ПК-4 у Гомелі па сканчэнні свайго тэрміну, паведамляе @dissidentBY