Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.3K photos
465 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌻У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын і заклікаем павіншаваць іх

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам "справы Аўтуховіча". Вольгу Маёраву і Галіну Дзербыш асудзілі да 20 гадоў калоніі.

Вольгу прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна не прызнала віну. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.

Галіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Яе таксама часта змяшчалі ў карцар, а таксама не перадвалі ёй пасылкі ад неабыякавых людзей.

На волі жанчын чакаюць дарослыя дзеці.

💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Галіна Іванаўна Дзербыш, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
💻Напісаць анлайн
🖇Спіс, гісторыі і актуальныя адрасы палітзняволеных жанчын
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Новае затрыманне — пытанне толькі часу». Як у Беларусі пераследуюць былых палітвязняў

🔹«Адзін колер жыцця, другі колер смерці». У Вільні прэзентавалі новы Зборнік вершаў расстраляных паэтаў

🔹Абаронцы правоў чалавека: дайджэст міжнародных навінаў

🔹За верасень судамі ў крымінальным парадку асуджана не менш за 54 чалавекі

🔹«Табе ж раней не прыціскалі яйкі? Прыедзем у аддзяленне, даведаешся, што гэта такое». Гісторыя былога палітвязня

🔹Права на працоўнае месца VS парушэнне права на адукацыю. Як ацэньваць сістэму размеркавання?

🔹Татуіроўка з «Пагоняй», вокладка на пашпарце, фотаздымак цішоткі з БЧБ-сімволікай: за што беларусаў судзілі ў верасні

🔹«Калі гэта магчыма ў іншай дзяржаве, чаму гэта немагчыма ў Беларусі?» На Канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі праблему вызвалення беларускіх палітвязняў

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⚖️Апеляцыйныя скаргі журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч разгледзяць 17 кастрычніка

Палітзняволеных абвінавацілі па ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове" і асудзілі да 6 гадоў калоніі. Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.

Паводле матрыялаў справы, Юлія перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама звесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнне яму пакарання. Абвінавачванне было ўпэўненае, што Мажэйка перадаў гэтыя звесткі для публікацыі на "Белсат".

Вярхоўны суд 17 кастрычніка ў закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыйныя скаргі Паўла і Юліі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.

💌Падтрымайце Паўла і Юлію грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч
💻Напісаць анлайн
❗️«Амапавец біў па твары і пагражаў зламаць нос». Былы палітвязень па «справе Зельцэра» распавёў пра сваё затрыманне

«Як толькі яны мяне вывелі з офісу, я атрымаў удар. Сілавікі пасадзілі мяне ў машыну, рукі зашпілілі за спінаю кайданкамі і пачалі катаваць. Амапавец біў па твары і пагражаў зламаць нос.

У кдбшніка былі вузкія зрэнкі і выгладала, нібы ён пад уздзеяннем пэўных рэчываў. Ён мне ўвесь час паўтараў: "Ну я ж цябе не б’ю, я з табою нармальна абыходжуся", а ў гэты момант засоўваў пальцы пад ключычную косту і выкручваў скуру на грудзях. Вельмі моцна цягнуў мяне за вуха і ў выніку яго парваў. Некалькі месяцаў яно зажывала.

...Яны пачалі мне пагражаць: "Табе ж раней яйкі не прыціскалі? Вось прыедзем у аддзяленне, даведаешся, што гэта такое". Па прыездзе ў аддзяленне мяне паставілі на калені ў калідоры. Так я прастаяў каля гадзіны».

🔹«Табе ж раней не прыціскалі яйкі? Прыедзем у аддзяленне, даведаешся, што гэта такое». Гісторыя былога палітвязня
Збор на лячэнне актывісту Яўгену Грэкаву

«Калі ў 2020 годзе пачаліся пратэсты, я выходзіў на ўсе 13 нядзельных маршаў і “партызаніў” амаль кожны вечар у сваім раёне. Мы вывешвалі сцягі і стужачкі, пісалі на асфальце, перакрывалі дарогу АМАПу, калі яны ехалі арыштоўваць людзей.

У нейкі момант мне на тэлефон сталі пісаць супрацоўнікі ГУБАЗ. Я зразумеў, што заставацца ў краіне небяспечна, таму з'ехаў. Цяпер жыву то ў Сакартвэла (Грузіі), то ў Турэччыне. Працую рэпетытарам.

Аднак некалькі дзён таму са мной адбыўся няшчасны выпадак: падчас купання я няўдала нырнуў і атрымаў складаны пералом нагі. Мяне без прытомнасці даставілі ў шпіталь у Стамбуле і зрабілі тэрміновую 4-х гадзінную аперацыю пад поўным наркозам, падчас якой збіралі нагу. На жаль, так атрымалася, што ў мяне няма страхоўкі. Таму плаціць трэба самому і ў поўным аб'ёме. Я абяцаю, што грошы, якія прыйдуць з гэтага збору, я вярну потым данатамі іншым людзям».

Падтрымаць Яўгена на BYSOL
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

«Сёння мы сабраліся, каб узгадаць нашу Беларусь, палітвязняў i палiтвязынак. Мы заўсёды будзем памятаць нашых герояў, такіх, як Вітольд Ашурак, дзень народзінаў якога мы святкавалі на гэтым тыдні!

З Днём Матулі ўсіх беларусак! Асабліва тых, хто зараз за кратамі i далёка ад сваіх дзяцей», — кажуць удзельнікі.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
😔Паліталагіня Валерыя Касцюгова ў калоніі працуе на швейнай вытворчасці

Валерыя — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша меркаванне", рэдактарка і аўтарка "Беларускага штогодніка" і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе". Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Сябра і калега Валерыі, палітолаг Вадзім Мажэйка распавёў апошнія навіны палітзняволенай:

"У кастрычніку ў яе ня будзе тэлефанавання і кароткага спаткання, але настрой збольшага бадзёры. Была шчасьлівая, што пабачыла зоркі і месяц, радая флоры і фаўне, асабліва вялікай колькасці катоў".


Паводле Вадзіма, на "каранціне" ў калоніі паліталагіні даводзілася мыць посуд, а цяпер яна працуе на швейнай вытворчасці.

💌Падтрымайце Валерыю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Барысаўна Касцюгова
💻Напісаць анлайн
💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Чуль Данііл, Кубараў Дзмітрый, Дуднікаў Ягор, Рэзнік Аляксандр, Асмалоўскі Андрусь, Кавалёва Ганна, Чайко Дар'я, Леў Кацярына, Грышчанкоў Ігар.

Таксама заказныя лісты павінны атрымаць Дар'я і Ігар Лосікі.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
У Брэсце за відэа расійскай вайсковай тэхнікі асудзілі грамадзянку Украіны

У Брэсцкім абласным судзе 11 кастрычніка дзяржабвінаваўца запрасіў два з паловай гады калоніі грамадзянцы Украіны Кацярыне Бруханавай, якую абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Справу разглядаў суддзя Андрэй Сіз, пракурор – Аляксандр Бацюшка.

25 ліпеня Бруханаву затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі ўбачылі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі «Зеркало». На іх было перамяшчэнне расейскай вайсковай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама захавала.

Прысуд Кацярыне быў абвешчаны 13 кастрычніка, але вынікі суда пакуль невядомыя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113076

💌Падтрымайце Кацярыну:
224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37. Кацярыне Андрэеўне Бруханавай
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❤️Палітзняволеная шматдзетная маці Іна Панова выйшла на волю

У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года палітзняволенай прысудзілі паўтара года калоніі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей.

Падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны. Тое, што Іна была на Маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.

Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4, адкуль днямі выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З нагоды Дня Маці беларусы і беларускі Беластока павіншавалі ўсіх беларускіх матуль, якія зараз знаходзяцца за кратамі

«Вельмі цяжка жанчыне не бачыць свайго дзіцяці, не ведаць як ён жыве, дзе ён спіць, што есць, аб чым марыць. Гэта мацярынскае гора адгукнецца кожнаму, хто ў ім павінен. Веры і моцы ўсім матулям, якія чакаюць часу, каб зноў быць разам са сваімі дзецьмі! Праўда з намі, з усімі сапраўднымі беларусамі таму мы ўсе разам пераможам! Трымайцеся, матулі!», — кажуць удзельнікі.

🖇Спіс, гісторыі і актуальныя адрасы палітзняволеных жанчын
🔹«Рэжым на ўсю моц ваюе з жанчынамі – толькі перамог у гэтай вайне не будзе»
📌Дзень маці ў няволі: гісторыі жанчын, якія апынуліся за кратамі
За распаўсюд «экстрэмізму» на 15 сутак арыштавалі працоўнага завода «Палімір»

Стала вядома, што 7 верасня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» ён меў падпіску на старонкі «Рабочы Рух» і «Баста!», а ў Facebook на суполку «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation».

Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя «экстрэмісцкімі», яму не было вядома. Таму мужчына віну ў «распаўсюдзе экстрэмізму» не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся, піша «Віцебская Вясна».
⚖️Стала вядома дата разгляду апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Яны Пінчук

Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Яе абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй». Справу разглядалі два месяцы ў закрытым рэжыме. 6 чэрвеня суд прызначыў палітзняволенай 12 гадоў калоніі.

Паводле матэрыялаў следства, «Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту».

Вярхоўны суд 20 кастрычніка разгледзіць апеляцыйную скаргу Яны. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука.

💌Падтрымайце Яну грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яна Вітальеўна Пінчук
💻Напісаць анлайн
У Мінску ідзе чарговы суд за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты

У Мінскім гарадскім судзе сёння распачаўся працэс над Аляксандрам Ёдам. Яго судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты. Аляксандру ставяць у віну два артыкула Крымінальнага кодэкса: ч. 1 ст. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Працэс вядзе Вера Галоўкава.

Падрабязнасці справы праваабаронацам невядомыя. Вядома толькі, што Аляксандра затрымалі напрыканцы сакавіка гэтага года.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo