Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Брэсцкім абласным судзе мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах на тры гады калоніі

У Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113079
Сёння пачалі судзіць палітзняволеную Святлану Лупач

Яе затрымалі напачатку траўня глыбоцкія міліцыянты. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

Суд Глыбоцкага суда 3 траўня пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прызначылі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу. Пазней Святлану перавялі ў віцебскі СІЗА у межах крымінальнай справы. Цяпер яе абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над ёй распачаўся сёння ў Першамайскім судзе Віцебску. Справу прызначаны весці суддзя Міхаіл Юрчанка.

💌Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Святлана Дзмітрыеўна Лупач
💻Напісаць анлайн
❗️«Няма ніякіх правілаў — як захочуць, так і будзе». Былы палітвязень распавёў пра ўмовы ў ШІЗА, дзе памёр Вітольд Ашурак

Былы палітвязень (імя не называецца ў мэтах бяспекі) прабыў у зняволенні амаль два з паловай гады. Свой тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Але пра тое, што менавіта ў гэтай калоніі загінуў актывіст Вітольд Ашурак ён даведаўся толькі на волі.

У шклоўскай калоніі былога палітвязня гэтаксама змясцілі ў ШІЗА — меркавана, тое самое, дзе загінуў Вітольд. Перад гэтым начальнік калоніі кінуў яму: «Беражы сябе!»

Былы палітвязень распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары ў шклоўскай калоніі, дзе яго аднаго ўтрымлівалі тры тыдні.

«Калі я ноччу клаўся спаць, то інстынкт самазахавання мне падказваў у думках, што ноччу замерзну і раніцай не прачнуся, калі не буду трымацца рукамі за трубу батарэі, бо толькі яна і ратавала».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113081
За два каментары на адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі

Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца — памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.

Шматдзетнага бацьку (дзецям 3, 4 і 5 год) затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна 3 жніўня і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей напрыканцы лютага размясціў у тэлеграм-групе «Лухтавікінгі» абразлівы каментар «Прадажная….», тым самым прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Другі эпізод датуецца сакавіком.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113082

💌Падтрымайце Аляксея:
СІЗА-2 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Аляксей Юр’евіч Цыпілеў
💻Напісаць анлайн
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пракурорка запрасіла смяротнае пакаранне для Аляксандра Таратуты, якога абвінавачваюць у забойстве 3-гадовага дзіцяці

Абвінавачанай Анастасіі Таратуце пракурорка запрасіла прызначыць 25 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Дзяржаўная абвінаваўца адзначыла, што абодва абвінавачаныя ўяўляюць выключную небяспеку для грамадства, а абставіны крымінальнай справы аб забойстве і катаванні маленькага Сямёна выклікаюць шок.
🌿«Прыклад беларускіх пратэстаў выклікае захапленне ў людзей з розных краінаў». Праваабаронца «Вясны» — пра ўдзел у REVOLUTIONALE

У нямецкім Лейпцыгу з 9 па 13 кастрычніка адбылася міжнародная канферэнцыя па дэмакратыі і правах чалавека REVOLUTIONALE. Яна ладзіцца з 2017 года раз на два гады з удзелам актывістаў і праваабаронцаў з усяго свету. Сёлета ўдзел у REVOLUTIONALE узялі больш за 80 удзельнікаў і ўдзельніц з 20 краінаў свету, у тым ліку праваабаронцы «Вясны».

Канстанцін Старадубец распавёў пра ўдзел у канферэнцыі беларускай дэлегацыі і падзяліўся ўражаннямі.

«У свеце процьма моцных духам людзей, якія змагаюцца з тыранамі, абараняючы правы іншых. Але пры гэтым яны, на жаль, плацяць вялізную цану за сваю працу — губляюць свабоду, а часам і жыццё».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113085
🕯Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

Праваабарончы цэнтр «Вясна», Free Belarus Center i «Мемарыял» працягваюць серыю публікацый, прысвечаных паэтам, нявінна забітым у сумна вядомую «чорную ноч» — з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Сёння раскажам пра Зяму Піваварава – аднаго з прадстаўнікоў беларуска-яўрэйскага паэтычнага мадэрнізму. Зяма быў забіты савецкай уладай за сваё паходжанне і мову сваіх вершаў. Архіў паэта не захаваўся. У нас засталіся толькі ўспаміны яго аднакурсніка Станіслава Шушкевіча і сястры Лізы.

Піваварава арыштавалі 12 лістапада 1936 года. Дагэтуль дакладна невядома, у які дзень і ў якіх абставінах ён загінуў. Больш падрабязна пра біяграфію паэта, перакладчыка, крытыка тэатра і кіно — у нашых картках.

Больш даведацца пра творчасць расстраляных беларускіх паэтаў можна з праекту FBC «Executed Poetry» ці з праекту Сяргея Будкіна «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ».
Над Ганнай Бонд сёння павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе

Справу Ганны павінны былі сёння разглядаць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, аднак у раскладзе пасяджэнняў яе прозвішча не было. Як патлумачылі супрацоўнікі суда, куды журналістка @zerkalo_io патэлефанавала як фізічная асоба, яе пратакол паступіў днём у панядзелак, 16 кастрычніка.

Вядома, што вядучую абвінавачвалі па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Ганна ўжо знаходзіцца на волі — аднак вынік суда пакуль невядомы.
❤️Культурная менеджэрка Міа Міткевіч — на волі

Міа — менеджэрка ў сацыяльна-культурнай сферы з Мінску, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. У дзяўчыны дзве вышэйшыя адукацыі: яна скончыла БДУКМ і Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў. Таксама ў яе свой бізнэс у сферы кінавытворчасці.

Міткевіч абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы па ч. 1 арт. 130 КК. 20 траўня 2021-га Мінскі гарадскі суд асудзіў яе да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

11 кастрычніка Міа выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла 955 дзён.
Сілавікі затрымалі кантралёрку якасці «Магілёўхімвалакно»

На «пакаяльным відэа» жанчына «прызнаецца» ў тым, што пакінула абразлівы каментар у Telegram-канале «Карнікі Беларусі». Паведамляецца, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні ў рамках узбуджанай крымінальнай справы па арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь.

Мяркуючы па відэа ў праўладным тэлеграм-канале, сярод іншага, жанчыну абвінавацілі і ў тым, што яна «гугліла» выраз «Усатый таракан». Адзначым, што на скрыншоце з малюнкамі па гэтым запыце сілавікі заблюрылі твар Лукашэнкі.