Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.9K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязні Дзмітрый Шчурко і Ігар Лосік у калоніі спяць на другім ярусе «шконак», а святло на ноч не выключаюць

Палітзняволеных Дзмітрыя Шчурко і Ігара Лосіка ў наваполацкай калоніі № 1 утрымліваюць у адным атрадзе — сёмым. «Брэсцкай Вясне» сталі вядомыя ўмовы іх утрымання: нельга займацца спортам, спяць палітвязні толькі на другім ярусе «шконак», пры гэтым у пакоі ўвесь час гарыць святло, што замінае спаць ноччу.

Нагадаем, Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо два гады. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі па «справе Ціханоўскага». У калоніі яго паставілі на два прафулікі, а таксама зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся.

Дзмітрыя спачатку асудзілі за "крадзеж рацыі" ў амапаўца падчас акцыі пратэсту да двух гадоў «хіміі». Але ў студзені 2022 года палітвязня асудзілі яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Канчаткова яму прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі.

💌Падтрымайце палітвязняў: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 (Дзмітрый Аляксандравіч Шчурко, Ігар Аляксандравіч Лосік)
Два гады калоніі прысудзілі Юліі Чамлай за каментары на адрас супрацоўніка КДБ па «справе Зельцэра»

Мінскі абласны суд вынес прысуд па чарговай крымінальнай справе, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па «справе Зельцэра». На гэта раз судзілі палітзняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Юлія была затрыманая 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Юля выхоўвала сына, які зараз застаўся без маці.

Суддзя Анатоль Дабрадзей прысудзіў Чамлай два гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3yVVJ7i
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Збіццё ў 2020 годзе, затрыманне амаль праз 1,5 года і новы пераслед з агульным прысудам у 9 гадоў калоніі: гісторыя палітвязня Максіма Матыркі

🔹Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення

🔹Даслалі поштай турэмнае адзенне расстралянага сына, тым самым жорстка абыйшліся са сваякамі: КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна

🔹Беларусаў затрымліваюць і судзяць за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне»: што вядома

🔹«У суды можа паліцца "рака" паўфабрыкатаў крымінальных спраў», — юрыст «Вясны» пра новаўвядзенні ў крымінальнае заканадаўства

🔹«Калі ліст урэшце прыходзіць на "Валадарку", то бяжыш хутчэй чытаць і перачытваць яго», — экс-палітвязень Канстанцін Шульга

🔹Палітзняволеную шматдзетную маці Юлію Лаптановіч асудзілі да 5 гадоў калоніі
Суд па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», верагодна, пройдзе ў закрытым рэжыме

Пра тое, што суд на Рыгорам Кастусёвым пройдзе ў закрытым рэжыме паведаміў зяць старшыні БНФ Дзмітрый Антончык.

Нагадаем, справу пачнуць разглядаць 29 ліеня ў Мінскім абласным судзе. Яе фігурантамі з'яўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Адзначым, што ў раскладзе судоў гэтай справы дагэтуль няма.

📍Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

📍Фядута і Кастусёў — па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

📍Галубовіч і Краўчук — па ч.1 арт.342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
⚖️Тату-майстра Алега Фалея адправілі на «суткі»

Тыдзень таму ў Мінску быў затрыманы тату-майстр Алег Фалей. На «пакаяльным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, ён кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў, пасля якога ў пад'ездзе пакінуў надпіс «Жыве Беларусь». Стала вядома, што 19 ліпеня Алега арыштавалі на 15 сутак.
📍Палітвязня Паўла Аўчарова, асуджанага за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі, перавялі ў магілёўскую турму

Палітзняволены Павел Аўчароў 16 ліпеня быў пераведзены ў магілёўскую турму № 4. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць Паўла грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі.

Нагадаем, адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, дзе Павел апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. 

У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі. 

💌Падтрымайце Паўла: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Павел Алегавіч Аўчароў (на лістах пазначайце «каранцін»)
💻Напісаць анлайн
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
Уратавалі за суткі да гібелі. Гісторыя аршанца, якога ледзь не забілі амапаўцы ў жніўні 2020 года

«Вясна» працягвае працу па збору і дакументаванні фактаў катаванняў грамадзян і бесчалавечага абыходжання з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Адна з гісторый, пра якую стала вядома праваабаронцам, адбылася ў Оршы і звязаная з падзеямі жніўня 2020 года.

Жыхар Оршы Алег Іваноў, які да жніўня 2020 года працаваў аператарам кацельні, распавядае пра адзін дзень у сваёй біяграфіі – 9 жніўня 2020 года – які мог скончыцца для яго трагічна, аднак нечакана паклаў пачатак новаму жыццю.

«Лупцавалі ботамі, пры гэтым цэлілі па галаве, унутраных органах, моцна білі ў пахавіну. Праз некаторы час паднялі, звязалі скотчам рукі і закінулі ў аўтазак, дзе ўжо ў некалькі слаёў ляжалі людзі».

Чытаць па спасылцы

🌿Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на: Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
🎧Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання — падкаст «Вясна прыйдзе»

На днях стала вядома, што КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна. Год таму быў запісаны трэці выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», у якім ягоная маці Тамара Сялюн распавядае гісторыю свайго сына.

Таксама ў падкасце расказваюць свае гісторыі Аляксандра Якавіцкая (яе бацьку растралялі ў 2016 годзе), сястра Віктара Паўлава (яго растралялі ў 2021 годзе) і Ганна Косцева — яе братоў Станіслава і Іллю ў 2020 годзе прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання, аднак у красавіку 2021 памілавалі.

Як жывуць сваякі асуджаных і што яны адчуваюць?

💎SoundCloud | Apple Podcasts | Castbox | Youtube
💔«Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным, хто захавае наш прастор для мар». Павел Белавус даслаў на волю новы верш

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус, якога ўтрымліваюць за кратамі больш за восем месяцаў, піша за кратамі вершы. @by_culture падзяліліся апошнім, які дайшоў на волю:

«Я тут жыву

Я нарадзіўся тут дакладна,
Тут я, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна —
Галоўнае — я тут жыву.

Я тут жыву, такую маю звычку,
Бо зручна, смачна і ўтульна тут,
Бо тут мая гарыць у небе знічка,
І тут прыняты першы мой статут.

Чаму не з’ехаў ты? Чаму застаўся?
Пытанні чую гэтыя каторы раз.
Тады турмы, напэўна, не баяўся
Тады не ведаў, пэўна, я параз.

І той, хто край пакіне наш апошнім,
Прашу, на выхадзе не выключай ліхтар,
Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным,
Хто захавае наш прастор для мар.

Прастор зямлі, дзе нарадзіўся я дакладна,
Дзе некалі, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна,
Галоўнае, што зараз тут жыву».


22 жніўня Павел адзначыць Дзень народзінаў. Вы можаце павіншаваць яго паштоўкамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі.

Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса. Больш вершаў можна прачытаць па спасылцы.

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
🆘 Дапамога ў аплаце адваката і падтрымка сям'і Аніты Бакуновіч

Аніта Бакуновіч — 19-гадовая дзяўчына, якую затрымалі 23 лютага гэтага года. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пры падтрымцы САХР са зброяй і шчытамі выламалі дзверы, калі Аніта і яе брат Ян спалі ў сваіх ложках. Пасля гэтага брата і сястру вывелі з кватэры без адзення і паставілі на калені на бетонную падлогу.

Пазней дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 КК.

Родныя Аніты звярнуліся па дапамогу ў аплаце адваката дзяўчыны.

💵 Дапамагчы фінансава
«Кожны новы дзень дзівіць новымі магчымасцямі». Палітвязень Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з-за кратаў

Нагадаем, ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 25 месяцаў. Эдуарда абвінавачваюць у распальванні варожасці, ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў, а таксама ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

📍«За апошнія 24 месяцы я прайшоў велізарны шлях ад абсалютнай пустаты да дзіўнага сусвету, багатага магчымасцямі. Гэта мноства маленькіх крокаў, якія эвалюцыйна дапаўняюць адзін аднаго. Кожны новы дзень дзівіць новымі магчымасцямі»;

📍«Увесь сакрэт у сэнсах, якія я знаходжу ў сваім бестэрміновым зняволенні. Турма можа быць месцам, якое крадзе жыццё, а можа стаць унікальнай магчымасцю для развіцця сябе»;

📍«Апошнія два гады сталі самым інтэнсіўным перыядам з пункту гледжання стварэння сябе на ўсіх узроўнях: фізічным, інтэлектуальным, эмацыйным, маральна-духоўным, асобасным».

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚡️Палітвязня Арцёма Анішчука асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ на год калоніі

Палітзняволенага Арцёма Анішчука ў судзе Ленінскага раёна Магілёва асудзілі па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянта. Справу разглядала суддзя Ксенія Нікіфарава. Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін па справе «пашкоджання машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца», але гэтага не адбылося — яго ўзялі пад варту па новай крымінальнай справе.

Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён падвяргаўся катаванням і збіццю.

«Начальнік калоніі [ПК № 15] сказаў, што "я цябе ў спакоі не пакіну і зраблю ўсё, каб дадаць табе тэрмін". "У мяне ёсць знаёмыя суддзя, пракуроры", — гэта ягоныя словы. І калі справа па арт. 411 КК [злоснае парушэнне рэжыму] была прыпынена, то той жа следчы, які вёў справу па арт. 411 КК, пачаў праверку па арт. 369 КК».

Чытаць па спасылцы