Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10K subscribers
20.4K photos
456 videos
68 files
18.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📈За 2021 год па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 1285 чалавек

На працягу ўсяго 2021 года ў фокусе ўвагі праваабаронцаў «Вясны» былі факты судовага пераследу грамадзянаў па «пратэсных» крымінальных справах.

🔹Праваабаронцам вядома пра 1285 асуджаных па «пратэсных» крымінальных справах за год;
🔹Ім агулам прысудзілі 1992 гады пазбаўлення волі, 673 гады «хіміі» і 740 гадоў «хатняй хіміі»;
🔹Было асуджана 9 непаўнагадовых дзяцей;
🔹Больш за ўсё асуджаных па палітычных крымінальных справах зафіксавана ў Мінску (388) і Брэсцкай вобласці (351);
🔹Самыя рэпрэсіўныя суддзі: Яўген Брэган (асудзіў 38 чалавек), Вера Філонік (36 чалавек), Аляксандр Семянчук (33 чалавекі). Усе яны з Брэста.

👀Падрабязная статыстыка ад «Вясны»
Яшчэ адзін прысуд за «счэпку» каля Стэлы, зыск «Мінсктранса» суд не задаволіў

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес чарговы прысуд па падзеях 9 жніўня 2020 года. Крымінальная справа камплектоўшчыка аднаго з прадпрыемстваў сталіцы Аляксандра Дзям’янцава была разгледжаная 28 снежня. Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Аляксандр «станавіўся ў счэпку, не падпарадкоўваўся неаднаразовым патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушаў грамадскі пакой, перашкаджаў руху грамадскага транспарту».

Суддзя Таццяна Шоцік, улічваючы неадбытае раней пакаранне, канчаткова прызначыла хлопцу 3 гады «хіміі». Таксама яна адмовіла ў задавальненні зыску «Мінсктранса» аб прычыненні прадпрыемству матэрыяльнай шкоды ў памеры 3 621 рубель 21 капейка.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3ztlCuU
❗️Палітвязень Юрый Касцюк выйшаў на волю. Ён цалкам адбыў пакаранне

24-гадовага берасцейца Юрыя Касцюка абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 КК. Па матэрыялах следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы “Маладзёжная” ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку, які адразу зваліўся. Адміністрацыя гатэлю вылучыла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі».

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў гродзенскую турму №1.

🔺6 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін пакарання і ён выйшаў на волю.
❗️Палітвязня Уладзіміра Шурубейку з «хіміі» перавялі на «хатнюю хімію»

Жыхара Брэста Уладзіміра Шурубейку асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Згодна з абвінавачваннем, 22 верасня 2020 года Уладзімір ў адкрытым viber-чаце "Вычулкі.Ямна" размясціў паведамленне ў дачыненні да супрацоўніка органаў дзяржбяспекі Сямёнава Дзяніса, якое змяшчае ў сабе негатыўную ацэнку асобы, а менавіта назваў яго "с*ыкло, чмо і ныцік". З 1 жніўня Шурубейка адбываў пакаранне ў папраўчай установе №46.

📍Праваабаронцам стала вядома, што 5 снежня Уладзіміра перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію». Цяпер берасцеец знаходзіцца дома.
Сёння ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна прымаюць перадачы для зняволеных

Нагадаем, апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсціна адмаўлялася прынімаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.

Крыніца: @spiski_okrestina
‼️Палітвязня Яраслава Збароўскага таксама перавялі з «хіміі» на «хатняюю хімію»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што некаторым палітвязням ў выніку памілавання змянілі пакаранне на больш мяккае. Акрамя палітвязня Уладзіміра Шурубейкі, з «хімі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзняволенага Яраслава Збароўскага.

5 красавіка палітвязня асудзілі па арт. 342 КК да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у падзеях у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ТЦ "Рыга». Яраслаў на судзе віну не прызнаў. Да гэтага сем месяцаў ён утрымліваўся пад вартай. У пружанскую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 яго накіравалі 20 жніўня.
Жыхара Гродзенскай вобласці абвінавачваюць па дзевяці артыкулах КК — сярод іх фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і абраза Лукашэнкі

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 40-гадовага мясцовага жыхара, якога абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны:

🔹У жніўні 2021 года даслаў у Telegram паведамленні «аб вырабе гаручых рэчываў, запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання»;

🔹З верасня 2020 года па жнівень 2021 года ў Telegram-каналах і чатах размясціў матэрыялы з абразамі і паклёпам на адрас Лукашэнкі;

🔹У кастрычніку 2021 года ў адным з Telegram-каналаў размясціў каментары, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да прадстаўнікоў праваахоўнага блока;

🔹У лістападзе 2020 года і чэрвені 2021 года перавёў «для забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці адміністратарам асобных Telegram-каналаў 0,28 і 0,004 біткойна, што па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь склала 12,9 тыс. рублёў».

🔹У лістападзе 2021 года ў Telegram-чаце «размясціў паведамленні абразлівага характару ў адносінах да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па горадзе Мінску».

🔹Са снежня 2019 года па студзень 2020 года набыў асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, пісталет і не менш за 46 патронаў да яго.
«Вясноўцы 100% былі б у Грыфіндары», — Марфа Рабкова адказала ў лісце на цікавае пытанне ад беларускі

У лісце салідарнасці ў Марфы Рабковай запыталі пра пяць прычын, чаму б яна не трапіла ў Грыфіндар. Праваабаронца паразважала над гэтым пытаннем і адзначыла, што ўсе вясноўцы дакладна б апынуліся ў Грыфіндары.

«1. В детстве я отрывала ящерицам хвосты; 2. не люблю красный цвет, только в сочетании с другим цветом. У Гриффиндора же красный цвет? Я сомневаюсь в своей памяти; 3. с учётом количества козней судьбы, в моей жизни распределительная шляпа отправила бы меня в Слизерин; 4. в подростковом возрасте мне хотелось быть мизантропом (модно тогда это было, но у меня не получалось); 5. можно пошутить, что я бы не доехала до Англии, ибо меня упекли в местный Азкабан.

Тяжёлую ты передо мной поставила задачу, а вясноўцы 100% были бы в Гриффиндоре».


💌 Падтрымайце Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🌿Балерына, сыты кот і фемінітывы ў СІЗА. Незвычайныя факты пра Марфу Рабкову

Сёння, 6 студзеня, палітзняволенай праваабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай cпаўняецца 27 гадоў. Свой дзень народзінаў яна ўжо другі раз запар сустракае ў СІЗА. І сёння «Вясна» распавядае незвычайныя гісторыі і факты пра Марфу.

🔹Як Марфа прывучыла да фемінітываў работнікаў СІЗА;

🔹Топ-3 кніг ад Марфы з-за кратаў;

🔹Чэлендж
#сытыйкот і як Марфа аддала сваю ежу катам, што жывуць у двары СІЗА.

💎 Чытаць незвычайныя факты пра Марфу

💌Падтрымаць дзяўчыну:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Тры крымінальныя артыкулы і шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў тэлеграм-канале

Гродзенскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага Валянціна Панасіка. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»), ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы») і ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») — з-за каментароў, якія ў жніўні і верасні 2020 года ён напісаў у тэлеграм-канале «Гродно 97%».

Валянцін заявіў аб ужыванні да яго гвалту падчас затрымання, адмовіўся ад дачы паказанняў падчас пасяджэння, адвакат абвінавачанага заявіў, што, як мінімум, абвінавачванні паводле арт. 130, прад'яўленыя Панасіку, не вытрымліваюць ніякай крытыкі, а доказаў ягонай віны ў матэрыялах справы так і не было знойдзена. Але ніякія з гэтых акалічнасцяў і аргументаў суд не ўлічыў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3G6IUcD
Эвакуявалі з Беларусі сведку затрымання загінулага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава

«28-гадовы Аляксандр Жогаль быў апошнім з блізкіх, хто бачыў Дзмітрыя жывым. У сувязі з арыштамі сяброў Усхопава ў Рэчыцы, Аляксандра эвакуявалі з Беларусі. Зараз ён у бяспецы», — паведаміў Андрэй Стрыжак.

Раней паведамлялася пра эвакуацыю з Беларусі родных Дзмітрыя.

Нагадаем, 27-гадовы жыхар Рэчыцы быў затрыманы міліцыянтамі ўвечары 31 снежня ў нецвярозым стане. Праз некалькі гадзін ён памёр у прыёмным пакоі бальніцы. Сваякі Дзмітрыя перакананыя, што яго моцна збівалі ў аддзеле міліцыі.

Перад пахаваннем хлопца сілавікі затрымалі блізкіх сяброў Дзмітрыя. Міліцыя заявіла, што яны датычныя да незаконнага абароту наркотыкаў.
❗️«Андрэй смяротна хворы». Палітвязню Андрэю Войнічу патрабуецца тэрміновая аперацыя

Маці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Войніча, асуджанага да 7 гадоў калоніі, распавяла пра праблемы са здароўем свайго сына.

«Андрэй смяротна хворы. У яго цыроз печані пасля віруснага гепатыту, цукровы дыябет, пухліна над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр, і мноства звязаных з гэтым ускладненняў. Ён мае патрэбу ў тэрміновай перасадцы печані, да арышту кожны месяц наведваў трансплантолага.

Як толькі Андрэя этапавалі ў ПК-15, больш за месяц ад яго не было ні лістоў, ні званкоў. Як аказалася, майго сына два разы трымалі ў ШІЗА.

Нядаўна справа ссунулася з мёртвай кропкі: Андрэй прайшоў медагляд, яму аблегчылі працу, ён выйшаў на сувязь.

Лісты ад сяброў і іншых сваякоў яму не перадаюць, перадач і спатканняў ён таксама пазбаўлены. У турме ў яго няма магчымасці падтрымліваць адмысловую дыету»

💌Падтрымаць Андрэя:
- ПК №15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Выйшаў на волю сузаснавальнік «WiFi Map», грамадзянін Ізраілю Дзмітрый Плашчынскі

Яго затрымалі 7 снежня 2021 года, двойчы асудзілі на 15 дзён арышту, прымусілі запісаць «пакаяннае відэа». Вядома, што ў яго дома прайшоў ператрус.

Крыніца: dev.by
❗️Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінсую турму

Блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

📍Праваабаронцам стала вядома, што Паўла перавялі з ІЧУ Бярэзінскага раёна ў жодзінскую следчую турму №8.

💌Новы адрас для падтрымкі: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📄Сумесная заява сябраў Платформы грамадзянскай салідарнасці і іншых НДА аб трывожнай сітуацыі ў Казахстане

Каля 50 НДА з усяго свету выступілі з супольнай заявай, у якой заклікаюць улады Казахстана паважаць асноўныя правы і свабоды ўсіх жыхароў краіны.

«У святле імклівага развіцця падзей мы заклікаем усіх пратэстоўцаў устрымлівацца ад ужывання гвалту, а ўлады Казахстана забяспечыць, каб усе іх дзеянні, распачатыя ў адказ на пратэсты, строга адпавядалі іх абавязальніцтвам па міжнародным праве правоў чалавека і былі накіраваныя на мірную дээскалацыю сітуацыі».

Заява цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3HIgG8n
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павіншуйце палітвязняў з Раством!

Шмат для каго Раство — адно з самых добрых сямейных святаў. Не выключэнне і беларускія палітвязні. Шмат хто з іх хацеў бы сустрэць гэты дзень у сямейным коле, але вымушаны знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах.

Мы спадзяемся, што ўжо зусім хутка кожны і кожная з іх будуць на волі, сярод блізкіх і знаемых людзей. А пакуль жадаем ім і іх родным мужнасці, сілаў і веры ў лепшае, а вас заклікаем павіншаваць палітвязняў!

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якіх можна павіншаваць са святам 👉 bit.ly/3sSr3iL