Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.8K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Сімвалічная «хросная» і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі — у ім звярнулі ўвагу і на несправядлівы прысуд у 14 гадоў і 9 месяцаў для Марфы Рабковай;

🔹У Осла адбудзецца Нобелеўская канферэнцыя міру — сярод іншых, у ёй прыме ўдзел Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага;

🔹Малюнкі Марфы Рабковай і Валянціна Стэфановіча, якія яны даслалі з-за кратаў, з'явіліся анлайн — на сайце prisonart.spring96.org;

🔹За апошні час не было ніякіх навінаў пра Уладзіміра Лабковіча і Андрэя Чапюка.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112600

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Наталля
Пінчук выступіла на Нобелеўскай канферэнцыі міру — яна распавяла пра Алеся Бяляцкага і падпісала Сланечнікавую дэкларацыю, якая заклікае да абароны праваабаронцаў, што знаходзяцца ў небяспецы;

🔹У Берліне адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму — праект распавядае аб жыцці праваабаронцы, яго шматгадовых намаганнях па развіццю і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіццю нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека;

🔹Сябра Еўрапейскай падліковай палаты і былая дэпутатка Літоўскага Сейма Лайма Андрыкене напісала ў сваім twitter пра Леаніда Судаленку«не ведаю, ці атрымліваў ён паштоўкі і лісты, якія я яму дасылаў, калі ён быў у турме, але нашмат важней бачыць яго на волі»;

🔹За апошні час не было ніякіх навінаў пра Уладзіміра Лабковіча, Валянціна Стэфановіча, Андрэя Чапюка і Марфы Рабковай.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112729

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
У Варшаве з'явіўся банeр #FreeViasna

Ён размешчаны на вокнах офісу Witryna Domu Wschodniego — месца, дзе «рэалізоўваецца эфектыўны гістарычны і сучасны дыялог паміж народамі Усходняй Еўропы, якія падзяліла крывавая гісторыя XX стагоддзя».

Нагадаем, на сёння, 5 праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
🎧#FreeViasna. Як абараняць з надзеяй

У другую гадавіну кампаніі #FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй. Пра гэта новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе».

«Самае меншае, што мы можам зрабіць, гэта не забываць пра іх, кожны дзень думаць пра тое, што мы яшчэ можам зрабіць, і гэта самы прамы спосаб адплаціць ім за тое, што яны зрабілі для супольнасці, у тым ліку сусветнай».

👀Тэкставая версія 👉
https://spring96.org/be/news/112780

👂
Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Іншыя пляцоўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini

Гэта адбылося ў Вільні 17 верасня на сустрэчы салідарнасці кампаніі #FreeViasna.

Леаніду перадала прэмію праваабаронца Наталля Сацункевіч, якая атрымала прэмію за Леаніда ў 2021 годзе, калі той быў у зняволенні.

Homo Homini (Чалавек чалавеку) — прэмія ў галіне правоў чалавека, заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй "Чалавек у бядзе". Прысуджаецца асобам, якія ўнеслі "значны ўклад у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў".
🌿У Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная кампаніі #FreeViasna

У ёй прымуць удзел праваабаронцы і грамадскія дзеячы. На сустрэчы плануюць абмеракаваць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і што магчыма зрабіць, каб палітзняволеныя хутчэй вышлі на волю.

Нагадаем, на сёння, 5 праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

📍19 верасня (аўторак), 18:00
🔹Plac Konstytucji 6, WITRYNA Domu Wschodniego (крайні правы бок будынка)