Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.8K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Два з паловай гады «хіміі» за абразу супрацоўнікаў міліцыі прысудзілі жыхару Віцебска

Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 5 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебска. Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовы цясляр аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў.

Паводле абвінавачвання, мужчына напісаў каментар пад фота старшага лейтэнанта ДАІ Ігара Вольніча, ужыўшы словы «г…он», «м…зи», «т…ри».

Таксама Сафонаў пакінуў абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўніка Першамайскага РАУС Бабруйску капітана міліцыі Андрэя Комара — у ім ён выкарыстаў словы «ж...па», «очередной мус...нок», «пид...к».

Мужчына віну прызнаў і запэўніў, што неўзабаве напіша лісты абодвум пацярпелым і папросіць прабачэння.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qhXqtb
Расійскія акадэмікі выступілі ў абарону палітзняволенага беларускага студэнта Арцёма Баярскага

47 чальцоў Расійскай акадэміі навук падпісаліся пад адкрытым лістом з нагоды пераследу беларускага студэнта Арцёма Баярскага. Ліст адрасаваны генпракурору Беларусі Андрэю Шведу і старшыні Мінскага гарадскога суда Тацяне Тупік:

«З сакавіка 2021 года Арцём Баярскі знаходзіцца ў СІЗА. Яму не перадаюць падручнікі, не дастаўляюць лісты, не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Асаблівую трывогу выклікаюць паведамленні аб тым, што ў зняволенні Арцём падвяргаўся збіццю.

Маладыя навукоўцы — будучыня навукі і будучыня дзяржавы.

Мы просім суд вызваліць Арцёма Баярскага з-пад варты».

20-гадовы Арцём Баярскі быў студэнтам хімічнага факультэта БДУ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі.

💌 Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцёму Юр'евічу Баярскаму
Паручыцеляў праваабаронцаў Граблеўскага і Драздоўскага прымусілі плаціць

5 лістапада суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Міхаіл Макарэвіч правёў пасяджэнне над чатырма паручыцелямі праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.

Рашэннем суда накладзены грашовыя спагнанні: у дачыненні да двух паручыцелей Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2 900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцелей Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5 800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7 250 беларускіх рублёў).

Сяргей Драздоўскі — дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а Алег Граблеўскі — юрыст Офіса. Абодвух затрымалі трэцяга лютага 2021 года. Алега змясцілі ў СІЗА-1, а Сяргея — пад хатні арышт. Праваабарончая супольнасць прызнала іх палітычнымі зняволенымі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3wjwcDa
Яшчэ аднаго мінчука асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце 9 жніўня

У судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд Вадзіму Вінаградаву, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня.

Паводле абвінавачвання, Вадзім «гучна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў воплескі рукамі, станавіўся ў счэпку, неаднаразова адмовіўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў».

Вінаградаў прызнаў сваю віну цалкам. Да таго, як даведаўся аб распачынанні крымінальнай справы, прыйшоў з яўкай з павіннай у ГУБАЗ, бо даведаўся пра затрыманне сябра, з якім былі разам на фота.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3GW7VIp
🎈 Створым аўдыёальбом дзіцячых вершаў палітвязня Андрэя Скурко разам!

➡️ Тут можна пачытаць некаторыя вершы і далучыцца да кампаніі

Сапраўдны шэдэўр беларускай дзіцячай літаратуры нарадзіўся на нашых вачах у турме. Тут збіраюць грошы на стварэнне з яго аўдыёкнігі, а таксама на дапамогу паўтарагадоваму сыну аўтара. 43-гадовы Андрэй Скурко ад ліпеня за кратамі. Са сваім паўтарагадовым сынам Тамашом ён камунікуе толькі малюнкамі і вершамі. І гэтая вялікая любоў вылілася ў вялікія творы.

З дапамогай каманды @bybaybus і народных артыстаў Беларусі вершы Андрэя Скурко займеюць гукавое суправаджэнне — стануць самастойнымі творамі для слухання. Таксама іх аздобяць малюнкі. А рэшта грошай пойдзе Андрэеваму сыну.

➡️ https://getdonate.org/en/campaign/362
🌿Праграміст з душой друіда: гісторыя палітвязня Алега Гармазінскага

Палітзняволены тэхнік-праграміст з Сеніцы Алег Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда тры тыдні назад — суддзя Аляксей Карпачоў пазбавіў яго волі на два гады. Паводле версіі абвінавачвання, мужчына размясціў у тэлеграм-канале некалькі негатыўных паведамленняў «зняважлівага характару» на адрас Лукашэнкі.

Жонка палітвязня распавяла «Вясне», чаму сябры завуць яго друідам, у чым палягае ментальная сувязь паміж Алегам і дачкой, і як за тры тыдні яго захапіла чытанне.

«На судзе ў мяне ўвесь час перахапляла дыханне і білася сэрца. Але ўсё ж надзея памірае апошняй — для нас яна памерла 14 кастрычніка».

🗣Аповед жонкі (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3BS7qeK

💌Падтрымаць Алега:
- Турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Гармазінскі Алег Віктаравіч
💳Дапамагчы сям'і:
5127 2292 3653 8767 | 07/23
HARMAZINSKAYA ALENA

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
❗️Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Падтрымайце яго ў СІЗА!

У лістападзе 21-гадоваму грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Ягору патрэбная падтрымка!

«Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зламаюць!», кажа Ягор.

📌Нагадаем, Ягор Дуднікаў утрымліваецца пад вартай з 5 траўня. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 

💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі, пасылкамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
😔Сёння былая настаўніца беларускай мовы сустракае сваё 68-годдзе ў турме

Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эму Сцепулёнак затрымалі сёлета 29 верасня ў межах крымінальнай «справы Зельцэра». За каментары ў сацсетках ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 КК. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

7 лістапада Эме Антонаўне спаўняецца 68 гадоў, але свой Дзень народзінаў жанчына правядзе за кратамі, а не ў коле сяброў.

«Яе заўсёды на апошніх званках вучні проста задорвалі кветкамі ў знак падзякі за веды, якія яна давала ім. Вельмі дасведчаная, эрудзіраваная спецыялістка».

🗣Гісторыя палітзняволенай пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Былыя калегі Эмы заклікаюць усіх неабыякавых павіншаваць яе з Днём народзінаў з дапамогай паштовак, лістоў, тэлеграм і пасылак:
- Следчая турма №8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Эма Антонаўна Сцепулёнак

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
‼️На палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча аказваецца ціск у калоніі

Паведамляецца, што Андрэй Войніч у магілёўскай калоніі атрымаў два спагнанні і быў змешчаны ў ШІЗА. У сваякоў няма з ім сувязі: яны не атрыліваюць ад яго лістоў, няма званкоў. Таксама сваякі не могуць адправіць Андрэю пасылку з рэчамі і лекі.

Нагадаем, 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па справе супраць сямі палітвязняў: Андрэя Войніча асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымаць Андрэя Войніча можна па адрасе:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Збор у падтрымку Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы

Нагадаем, на тыдні ў Гомеле быў вынесены прысуд па палітычна матываванай крымінальнай справе ў дачыненні да дваіх праваабаронцаў мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна». Кіраўнік гомельскага аддзялення Леанід Судаленка быў асуджаны да трох гадоў калоніі, а валанцёрка Таццяна Ласіца — да двух з паловай.

Таццяна — ініцыятарка культурных, сацыяльных акцый у Рэчыцы, вылучалася ў дэпутаты. За месяц да арышту пайшла зжыцця яе маці, а тата, якому каля 70 гадоў, цяжка захварэў — яму цяжка хадзіць.

Леанід — праваабаронца з 20-гадовым стажам, ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН.

Грошы неабходныя на перадачы ў калоніі і падтрымку сем'яў

💵 Падтрымаць збор
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць трынаццаць палітзняволеных:

🔺Мікіта Афанасьеў
🔺Віктар Бабарыка
🔺Міхаіл Феранец
🔺Уладзімір Запольскіх
🔺Андрэй Марач
🔺Васіль Пілец
🔺Віктар Казлоўскі
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Дзмітрый Ластоўскі
🔺Дзмітрый Новік
🔺Міхаіл Лінтоўскі
🔺Іван Рагатнёў
🔺Дзмітрый Панько

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🍂«Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы», — Алесь Бяляцкі пра восеньскую «Валадарку»

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы даслаў з-за кратаў ліст да беларускі. У ім ён узгадвае восень, разважае пра кінатэрапію і дзеліцца сваімі думкамі з СІЗА:

«Вы так рамантычна і настраёва напісалі пра восень, і паштоўка, і верш. Усё — пра восень. Я таксама люблю верасень асабліва, і кастрычнік — сонечная і самотная пара. Пачынаеш лічыць кожны дзень. А вось лета, здаецца, бясконцае, і я заўсёды здзіўляюся, калі яно хутка, у адзін дзень сканчаецца».

«Фільмы апошнімі гадамі я гляджу, практычна, для адпачынку. І ў асноўным серыялы — англійскія, канадскія, амерыканскія, гэта ў апошнія 4-5 гадоў. Часта не запаміналася ні назваў, ні актораў, гэта своеасаблівая тэма — кінатэрапія. Бо эмоцыяў, падзяў, рэфлексіяз на падзеі хапае ў звычайным жыцці».

«Зараз перачытваю «Людзі на балоце» Івана Мележа і згадваю фільм Турава па гэтым рамане. Даўно ўжо не было прыстойных фільмаў па беларускай прозе - нармальнага ўзроўню. Урэшце, як і серыялаў».

«Прыгажосць кастрычніка была відна і з вакна. Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы».

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Інтэрнэт-рэсурс BYPOL і мабілізацыйны план «Перамога» прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем»
❗️Мінчука, якога збілі падчас леташніх пратэстаў у Фрунзенскім РУУС, асудзілі па крымінальным артыкуле. Экс-палітвязень распавядае, што яму давялося перажыць

28-гадовы Дзяніс Лазоўскі быў затрыманы 10 жніўня мінулага года пасля мітынгу. Тады яму давялося шмат што перажыць: збіванні і жорсткае абыходжанне ў спартзале Фрунзенскага РУУС, «калідор» з сілавікоў перад ІЧУ у Жодзіне. Праз год Дзяніса зноў затрымалі за ўдзел у леташніх пратэстах — пад ціскам яго прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа», распачалі крымінальную справу і на два з паловай месяцы змясцілі пад варту. 2 лістапада пасля суда палітвязень выйшаў на волю: суд Маскоўскага раёна асудзіў яго да трох гадоў «хіміі».

«Мяне адключылі пару ўдарамі. Я апрытомнеў у РУУС на падлозе: ляжу на жываце, рукі ў кайданках за спінай, галава пабітая, пад галавой невялікая лужынка крыві»

🗣Аповед Дзяніса (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3EYKxIz

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
❗️Цяпер афіцыйна: У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага. Аказваецца адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу - 29 верасня.

З ПУР быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі".

"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <...>
Раней аформленны перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату",
- падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.

💌 Падтрымайце палітзняволеных лістамі і паштоўкамі салідарнасці!
👉 Спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN).
🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Вынесены прысуд Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы — 3 і 2,5 года калоніі адпаведна. 18 праваабарончых арганізацый выступілі з заявай і заклікалі ўлады неадкладна адмяніць гэты прысуд;

🔹Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы, даслаў чарговы ліст з-за кратаў. У ім ён узгадвае восень, разважае пра кінатэрапію і дзеліцца сваімі думкамі з СІЗА: «Прыгажосць кастрычніка была відна і з вакна. Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы».

🔹Уладзь Лабковіч даслаў вестачку з-за кратаў: ён піша, што лісты для вязняў — глыток свежага паветра і натхненне;

🔹Скончыўся конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку Валянціна Стэфановіча. Апошняй на конкурс свой малюнак даслала дзяўчынка Сафія, якая назвала сваю працу «Кот Валянцін і дождж з сасісак»;

🔹Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф Скарыны».
❗️Настаўніцу з Мазыра і маці дваіх дачок суд адправіў у калонію на два гады

Мазырскую настаўніцу Ірыну Гарашыну абвінавачалі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2 арт. 203 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, але вядома, што настаўніцу арыштавалі за тое, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаным «экстрэмісцкім». А на першым судовым паседжанні абвінавацілі яшчэ ў «арганізацыі масавых беспарадкаў».

У жанчыны засталіся дома дзве дачкі — 7 і 15 гадоў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3CVza3f
😢«Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку». Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай

3 лістапада праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяне Ласіцы вынеслі прысуд — 3 і 2,5 года калоніі адпаведна. Па крымінальнай справе ў якасці абвінавачанай праходзіла і Марыя Тарасенка, памочніца Леаніда. Дзяржабвінавачванне запатрабавала для яе 2,5 года калоніі. Марыя знаходзілася пад падпіскай аб нявыяздзе і перад адным з апошніх пасяджэнняў пакінула Беларусь.

Марыя ўсё яшчэ застаецца пад падпіскай аб неразгалошванні, аднак пагадзілася распавесці пра тое, як праходзіў суд над Леанідам і Таццянай.

«Калі ты палітычна актыўны грамадзянін, то табе ва ўмовах Беларусі свеціць турэмны тэрмін, і ўсё роўна, на якую тэму і калі гэта было — "дармаедскі" дэкрэт ці прэзідэнцкія выбары — і ў якія гады гэта было. Калі ты засвяціўся ў свой час — і табе гэта ставяць у віну»

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3EXjKfs
❗️Палітвязню Аляксею Салдаткіну прысудзілі тры гады «хіміі»

8 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд 25-гадоваму палітвязню Аляксею Салдаткіну, якога затрымалі 26 жніўня 2021 года праз фотаздымак, зроблены падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў. Згодна з абвінавачаннем, хлопец выкрыкваў лозунгі, наўмысна здзейсніў блакіроўку руху транспарта, а таксама ўзяў удзел у счэпцы.

Аляксей — выпускнік БДУ, закончыў школу з залатым медалём. Мусіў удзельнічаць у міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Токіа, але прапусціў яе праз хваробу. Таксама ён знаходзіўся ў фондзе адораных дзяцей Беларусі.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым і прысудзіў яму тры гады «хіміі». Палітвязня вызвалілі ў залі суда.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3CXjYCW