Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Адвакатка Наталля Мацкевіч наведала палітзняволенага Віктара Бабарыку ў калоніі ў Наваполацку

«У цэлым, пазітыўна. Віктар Дзмітрыевіч дзякуе за лісты і просіць прабачэння за кароткія адказы. Жартуе: "Тут усяляк ваююць з маім вольным часам". На прамзоне курыць можна, пісаць нельга: "Даводзіцца змагацца з тым, каб не закурыць"».

📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
«Ужо няма эмацыйнага ціску, што за імі могуць прыйсці і вывесці ў расстрэльны калідор». Родныя братоў Косцевых сустрэліся з імі пасля памілавання

📍30 красавіка стала вядома пра памілаванне асуджаных да смяротнага пакарання родных братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Днямі сваякі хлопцаў сустрэліся з імі ў жодзінскай турме. Умовы ўтрымання ў братоў цяпер значна палепшыліся ў параўнанні з умовамі ў камеры для асуджанных да смяротнага пакарання ў СІЗА-1 на Валадарскага.

✍️Расказваем, што змянілася ва ўмовах утрымання ў Косцевых і што пра эту сітуацыю думае каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда 👉 bit.ly/3jZs4m3

❗️Родныя Іллі і Станіслава выказалі падзяку праваабаронцам, журналістам, актывістам і ўсім неабыякавым людзям, якія змагаліся за захаванне жыцця братоў і якія не пакінулі іх сям’ю сам-насам у такой жыццёва-складанай сітуацыі.
Супраць дзяўчыны загінулага Віталя Шышова распачата крымінальная справа

Па дадзеных СК, Бажэна Жолудзь каля амбасады Беларусі ва Украіне заклікала да масавых беспарадкаў, што азначае прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. На дадзены момант, дзяўчына прызнаная падазраванай.

Падставай для ўзбуджэння справы стала эмацыйная прамова Бажэны на акцыі памяці Віталя каля амбасады Беларусі ва Украіне.
За 40 секунд знаходжання на дарозе Юрыя Бандарэнку пакаралі трыма гадамі «хіміі»

Мінчука Юрыя Бандарэнку вінавацілі ў тым, што ён вечарам 23 верасня прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, дзе «выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, размахваў рукамі, выходзіў на праезную частку дарогі».

Палітвязень прызнаў віну і патлумачыў суддзе Святлане Чараповіч чаму: «Я выходзіў на праезную частку, а гэта забаронена законам. Мне так следчы сказаў сказаць». А на пытанне суда, якія высновы для сябе зрабіў, хлопец адказаў: «Трэба выдаляць перапіскі».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2W1OQBV
Forwarded from MAYDAY.TEAM
На свободу в Могилеве вышел Петр Кучура. Он просидел в местах лишения свободы 18 лет. Как утверждала все эти годы его жена - отсидел ни за что.💔

На протяжении нескольких последних лет он подвергался издевательствам в различных исправительных учреждениях.

Когда Кучура отбывал наказание в исправительной колонии №15 г. Могилева, ему намеками советовали покончить с собой.

18 ЛЕТ ЗА ТО, ЧТО НЕ СОВЕРШАЛ?🤔

Петр Кучура был осужден на 18 лет за умышленное убийство госинспектора по охране животного и растительного мира. Суд пришел к выводу, что мужчина занимался браконьерством, а когда увидел инспектора — застрелил его.

🔻Значительную часть времени он провёл в могилевской колонии №15. Летом 2019 года его перевели в более суровые условия – в местную тюрьму №4.

Значительная часть людей считали, что Кучура не совершал преступления. Жена Петра, Людмила, все 18 лет предпринимала попытки доказать невиновность мужа. Она обращала внимание, что в деле множество несостыковок: пуля, которую нашли на месте убийства, исчезла из материалов дела, как и машина, на которой приехал убитый инспектор с коллегами.

Несмотря на это, Петра приговорили к 18 годам заключения в колонии строго режима. Все эти годы жена боролась за него, писала в различные инстанции, а самого Кучуру прессовали на "зоне".

Член Могилевской ОНК Борис Бухель, посетивший Кучуру в 2020 году, передал от заключенного следующую историю:

- Когда Кучура отбывал срок в ИК №15, представитель администрации колонии советовал ему перерезать вены. У Кучуры на руке 9 порезов. По его словам, когда попытка суицида не получилась, ему там ещё и попеняли, что он не умеет резать вены.

На свободу Петр Кучура изначально должен был выйти в декабре. Однако в силу вступили законы, согласно которым был переучтен срок содержания в СИЗО.

⚠️Петра Кучуру выпустили из Могилевской тюрьмы N°4, двое офицеров помогли ему вынести личные вещи.

Побеждает тот, кто умеет терпеть.
11 месяцаў за кратамі. Муж праваабаронцы Марфы Рабковай распавёў пра яе стан

Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

За гэтыя месяцы Марфа моцна схуднела, у яе праблемы са здароўем і памерлі бабуля і бацька. Следчыя неаднаразова прапаноўвалі ёй супрацоўніцтва: прызнаць віну і тады ёй зменяць меру стрымання і адпусцяць да хворых бацькоў. Але Марфа прынцыповая ў сваёй пазіцыі.

Муж палітзняволенай праваабаронцы Вадзім Жаромскі распавёў, як Марфа адчувае сябе цяпер 👉 bit.ly/3sm6Y5k

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

❗️Калі вы атрымліваеце лісты ад вясноўцаў, калі ласка, паведаміце пра гэта нам у тэлеграме @Spring96info
🚲Улады ліквідуюць аб'яднанне раварыстаў «ВелоГродно»

Пра гэта сама арганізацыя паведаміла ў Facebook

«Лета 2021 — апошняе для "ВелоГродно".

Па выніках праверкі Упраўленне Юстыцыі гарадзенскага аблвыканкаму падало ў суд пазоў аб ліквідацыі "ВелоГродно".

Афіцыйна — парушэнні і памылкі ў дакументаабароце на тры старонкі і некалькі іншых пунктаў.

Першая сустрэча ў судзе адбудзецца ў канцы месяца».
❗️Палітвязня Вадзіма Гурмана змясцілі ў ШІЗА на 50 сутак

Акрамя гэтага, па інфармацыі, якая маецца, на яго ціснуць маральна і фізічна: збіваюць і прымушаюць маршыраваць 5-6 гадзін у дзень па БЧБ-сцягу пад песню «Красная Армия всех сильнее».

Яшчэ раней было вядома, што ў калоніі ў Вадзіма працягнуліся праблемы са зрокам. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату.

📍У чэрвені ў Вадзіма і яго дваццацігадовай дзяўчыны Віялеты нарадзіліся двайняты: хлопчык Давід і дзяўчынка Ева.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3yQ4Cho

📨Падтрымаць палітвязня:
- ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Вадзіму Сяргеевічу Гурману
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚖️«Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед». Агляд зменаў у законы Беларусі за апошні год

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі ўнесеныя за апошні год змены ў законы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, аб экстрэмізме, аб сілавых ведамствах, аб масавых мерапрыемствах і СМІ з пункту гледжання іх уплыву на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі.

«Можна канстатаваць, што ўлады Беларусі дапускаюць масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, а прававая сістэма не ў сілах забяспечыць належную прававую абарону парушаных правоў і цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі і пераслед іншадумцаў».

🔹Обзор на русском языке
Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Міністэрства юстыцыі даслала пазоў у Вярхоўны суд.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
❗️Шахцёр Алег Кудзёлка, які ў верасні 2020 года адмовіўся паднімацца на паверхню, сёння быў затрыманы ў ДАІ, куды прыехаў для абмена пасведчання кіроўцы.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з адміністрацыйнай справай.

Родныя Алега спрабуюць атрымаць інфармацыю, але міліцыянты не называюць канкрэтную прычыну затрымання, піша @novychas
Паведамляецца пра затрыманне гомельскага актывіста Іллі Міронава

Нагадаем, Іллю затрымлівалі ў ліпені, але потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Хроніка палітычнага пераследу 17 жніўня 👉 bit.ly/2VWkels

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
«Ці будзе матылёк жыць?»: у Гродне вынеслі прысуд за заклікі да тэрарызму

На 3 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі гарадзенца Леаніда Герасімлюка за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь праз інтэрнэт» — нібыта ён пісаў іх у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў. Сваёй віны Леанід не прызнаў.

У апошнім слове ён падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, і падкрэсліў, што «закон не можа працаваць напалову — закон павінен працаваць цалкам, ад А і да Я»:

— Я ведаю шмат законаў — і ніводнага з іх не парушыў. Мяне хочуць прыраўнаваць і змясціць да забойцаў у іх кампанію. Мяне затрымалі па беззаконні, справа шытая белымі ніткамі — і за гэта 4 гады зняволення? Папера стрывае ўсё, а я гэта не забуду і не прабачу.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/37QW4uM
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Паведамляецца пра затрыманне гомельскага актывіста Іллі Міронава Нагадаем, Іллю затрымлівалі ў ліпені, але потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Хроніка палітычнага пераследу 17 жніўня 👉 bit.ly/2VWkels Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук…
❗️Іллю Міронава заўтра будуць судзіць за «несанкцыянаване пікетаванне»

Сталі вядомы падрабязнасці затрымання гомельскага актывіста Іллі Міронава.

Іллю будуць заўтра судзіць за майку «Пишите письма» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Як піша @radiosvaboda, сёння на працэсе суддзя Віктар Казачок пытаўся, ці ведае Міронаў пра акцыю кампаніі «Страна для жизни» з заклікам павіншаваць Сяргея Ціханоўскага з днём нараджэння 18 жніўня. Валанцёр адказаў, што не ведаў пра такую акцыю, а футболку носіць ужо некалькі месяцаў.

Суд працягнецца заўтра. Ілля на ноч застанецца ў ІЧУ

Хроніка палітычнага пераследу 17 жніўня 👉 bit.ly/2VWkels
​​✌️«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

Сёння роўна 11 месяцаў з моманту затрымання праваабаронцы Марфы Рабковай.

Восенню мінулага года мы знялі фільм пра Марфу. У ім яе муж Вадзім Жаромскі і валанцёрка Алёна Богдан расказваюць пра дзейнасць праваабаронцы і яе затрыманне.
⚡️Збіццё, прусакі і начлег на вуліцы ў гразі: умовы ўтрымання на Акрэсціна ў ліпені і жніўні

Праваабаронцам "Вясны" працягвае паступаць інфармацыя пра нечалавечыя і жудасныя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна. Супрацоўнікі ЦІПа працягваюць збіваць затрыманых, забіраць у іх грошы, на скаргі аб прусаках у камерах не рэагаваць, а тых, хто захварэў на COVID-19 не лячыць і не ізаляваць ад здаровых людзей.

"Вясна назірае" пагутарыла з чатырма людзьмі, якія ў розны час знаходзіліся ў камерах на Акрэсціна з чэрвеня па жнівень. Суразмоўцы распавялі пра мясцовую "медыцынскую дапамогу", начлег у дворыку ЦІПа, мясцовы абмен валют і збіццё мужчын:

🔹«Людзей з высокай тэмпературай ізалююць у карцэр. Адна дзяўчынка правяла ў карцэры чатыры дні, а ёй нават не адшпілілі ложак ад сцяны»;

🔹«Супрацоўнікі маглі нават выкінуць усе рэчы з тумбачкі, а аднойчы вывернулі смецце з вядра на рэчы арыштаваных»;

🔹«Хлопец паскардзіўся, што не адчувае пахі, а лекарка яму рэзка нашатыру дала панюхаць»;

🔹 «Усю камеру вывелі і замкнулі на вечар і ноч у шпацырным дворыку, таму спаць прыходзілася на бетоне ў гразі і холадзе».

📲Чытаць цалкам па спасылцы.
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Таццяны Севярынец.

Гаворка пра пакаранне актывісткі на пачатку 2020 году за заклік бараніць незалежнасць краіны. Суддзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў тады сп. Таццяну на 810 рублёў.

https://bit.ly/3stJUSi
Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН

@navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай.

На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.
У кватэры генеральнай дырэктаркі «БелаПан» Ірыны Леўшынай праходзіць ператрус.

«Ірына ў кватэры, чутныя галасы — яе і нейкіх людзей. Побач з пад'ездам стаіць мікрааўтобус з таніраваным шклом», — піша @navinyonline
За абразлівыя жэсты ў бок міліцыянтаў Максіма Цішкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі

25-гадовага Максіма Цішкевіча вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак» — нібыта ён у ноч з 9 на 10 жніўня «публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі».

Хлопец прызнаў сваю віну: «На дарозе знаходзіўся і паказваў жэсты». Ён удакладніў, што там ужо быў перакрыты рух, транспарт не хадзіў, людзі нікому не перашкаджалі, але супрацоўнікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты для іх разгону.

Максім таксама прасіў прызначыць пакаранне з адтэрміноўкай, бо хацеў зрабіць сваёй дзяўчыне прапанову. Аднак суддзя Дмітрый Карсюк прысудзіў хлопцу 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2Xw1Lwd