Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.2K photos
473 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸 Фотафакт: Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі роўна год таму ўскладаюць кветкі каля мемарыяла Тарайкоўскага

15 жніўня 2020 тысячы людзей прыйшлі да месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага, каб аддаць пашану забітаму пратэстоўцу. Сярод іх былі праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, а таксама старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Прайшоў роўна год — Андрэй Палуда быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі.
Вярхоўны суд зноў будзе разглядаць справу палітзняволенага капітана Генштабу Дзяніса Урада, які атрымаў 18 год турмы за тое, што сфатаграфаваў ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і адправіў гэты здымак тэлеграм-каналам.

Згодна з раскладам ВС, будзе разглядацца змена прысуду, абгрунтаванне — змяненні ў заканадаўстве. Але не вядома, ці заяву аб пераглядзе падаваў сам Урад, ці, наадварот, пракуратура. Суд пройдзе за закрытымі дзвярыма.

Хутчэй за ўсё, ВС зменіць тэрмін пакарання з улікам новых нормаў заканадаўства: цяпер дзень у СІЗА залічваецца як паўтара ў калоніі, піша @euroradio.
Ад імя «Вясны» рассылаюцца фэйкавыя лісты наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Літве.

Праваабаронцам стала вядома, што ў апошні час на адрасы міжнародных арганізацый рассылаюцца паведамленні нібыта ад імя «Вясны», у якіх выказваецца заклапочанасць ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Літве.

Раней лісты з падобным зместам рассылаліся ў лютым-сакавіку — тады еўрапейскія парламентарыі і амбасады атрымоўвалі фэйкавыя заявы наконт «заклапочанасці "Вясны" з нагоды парушэння правоў чалавека ў краінах ЕС».

❗️ПЦ «Вясна» зноў заяўляе, што не мае дачынення да дадзеных лістоў і расцэньвае іх як правакацыю ў дачыненні да арганізацыі. Нагадваем, што ўсе актуальныя кантакты «Вясны» знаходзяцца на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта і ў сацыяльных сетках.
⚖️Заўтра абвесцяць прысуд палітзняволенаму жыхару «Плошчы Пераменаў» і арбарысту Сцяпану Латыпаву.

Нагадаем, пракурор Уладзімір Рабаў запрасіў для Сцяпана 8,5 гадоў калоніі. Сам Сцяпан на судзе не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў, але выступіў з моцным апошнім словам.

🗓 16.08, панядзелак
🕘 14:30
📍 Суд Савецкага раёну, вул. Скарыны 6Б
👨‍⚖️ Аляксандр Волк
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць пятнаццаць палітвязняў:

🔺Уладзіслаў Гуліс
🔺Пётр Марчанка
🔺Данііл Хабавец
🔺Аляксандр Юрчык
🔺Сяргей Ціханоўскі
🔺Аляксандр Вінярскі
🔺Анатоль Хіневіч
🔺Ігар Пражэннікаў
🔺Арцём Такарчук
🔺Аляксей Арцецкі
🔺Сяргей Волкаў
🔺Дзяніс Давыдулін
🔺Уладзіслаў Карэцкі
🔺Вольга Маёрава 
🔺Мікалай Дзядок

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.
«Лісты асуджаных на смяротнае пакаранне выбівалі яго з каляіны». Жонка праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча — пра арышт і сям'ю

Аліна Стэфановіч
жыла так, каб як найменей перасякацца з дзяржавай. Але тая сама пагрукала ў дзверы — і забрала мужа. Ужо месяц праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч сядзіць у СІЗА. Яны з жонкай мусілі разам адзначыць 20-ю гадавіну вяселля, але абдымкі замяніла кароткая тэлеграма.

Пра траіх дзяцей, знаёмства ў «Маладым фронце», збітых людзей на парозе вясноўскага офіса і непахіснасць мужа Аліна распавяла ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» 👉 bit.ly/3yTU4Oc

«Я ведала, што ён гатовы да любога развіцця падзей. Выязджаць з краіны не хацеў, а вось мне даўно прапаноўваў. Проста каб не жыць у дзяржаве, дзе на роўным месцы хапаюць уласных грамадзян»
⚡️⚡️⚡️8,5 гадоў калоніі і штраф 300 базавых – палітзняволенаму Сцяпану Латыпаву вынеслі прысуд

Вынеслі прысуд 41-гадоваму палітзняволенаму жыхару "Плошчы Пераменаў" і арбарысту Сцяпану Латыпаву.

Суддзя Аляксандр Волк прызнаў палітвязня вінаватым у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў» і «махлярстве».

Сам Сцяпан на судзе не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў.

Менавіта такое пакаранне для Сцяпана і прасіў прызначыць пракурор Уладзімір Рабаў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3maTPLc
Тэлеграм-канал GIRLS POWER BELARUS прызнаны экстрэмісцкім
Тры гады «хіміі» — за дзесяць хвілін на Маршы

Мінчука Дзмітрыя Белікава прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня ён далучыўся да мітынгу ў складзе групы з 800 чалавек, «прыняў актыўны ўдзел у ім, парушыў працу транспарту, таксама ён меў з сабой сцяг». Гэта пацверджана відэазапісам, на якім Белікаў пазнаў сябе.

Адвакат мужчыны адзначыў, што абвінавачанне бяздоваднае: час знаходжання мужчыны на праезнай частцы абвяргаецца пісьмовымі матэрыяламі справы. Ён падкрэсліў, што абвінавачаны далучыўся да мітынга неўсвядомлена, калі выходзіў з крамы, агульны час ягонага ўдзелу ў мерапрыемстве не перавысіў дзесяці хвілінаў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/37POdxH
❗️Праваабаронцу Human Constanta Насту Лойка адпусцілі пасля допыту.

Сёння пасля допыту і 72 гадзін з моманту затрымання Насту вызвалілі.

Яна знаходзіцца ў статусе падазраванай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні ў нявыплаце падаткаў» па справе супраць кіраўніцтва «Вясны». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.
Суд у Віцебску зрабілі закрытым праз апублікаваны фотаздымак абвінавачанага

13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам. Яго абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу — «арганізацыя масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293), «падрыхтоўка да злачынства» (ч. 1 арт. 13), «навучанне для ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 3 арт. 293), «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341). Сяргею пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

❗️Працяг суда адбыўся сёння, 16 жніўня, але суд зрабілі закрытым дзеля бяспекі ўдзельнікаў працэса, на яго пусцілі толькі сваякоў па пашпартах. Адпаведнае хадайніцтва падала пракуратура праз тое, што без дазволу ці апавяшчэння суда на інтэрнэт-рэсурсах быў размешчаны фотаздымак абвінавачанага. Звесткі ў пракуратуру Віцебска падаў старшы ўпаўнаважаны ГУБАЗіК МУС па Віцебскай вобласці.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2VQjePL
❗️Як КДБ паспрабаваў завербаваць магілёўскую валанцёрку

Спойлер — няўдала

«Магілёўскага Вясна» расказвае гісторыю валанцёркі Таццяны Жывіцы, якую паспрабавалі завербаваць магілёўскія КДБшнікі 👉 bit.ly/3k1DlSS

«Як і ўсім магілёўцам, якіх апошні месяц масава возяць у гэтую ўстанову, Таццяне прапанавалі падпісаць паперу аб супрацоўніцтве і запісаць відэа з асуджэннем экстрэмізму, што і было зроблена. Альтэрнатывай была пераканаўчая пагроза крымінальнага пераследу і затрыманне мінімум на 72 гадзіны ў якасці падазраванай. Пасля вярбоўкі жанчыне выдалі працоўнае імя «Шрэк».

А квінтэсенцыяй працы сакрэтных агентаў стала бесклапотная прапанова аддаць ім ключы ад офіса "Магілёўскай вясны". Пашанцавала, што ўжо доўгі час ключоў у Таццяны не было»
⚡️ «Прычына абсурдная: зняў кліфт (турэмную куртку), калі была спякота». Палітзняволенага Мікіту Емяльянава змясцілі ў ШІЗА на 7 сутак

Як паведамляе «Новы Час», Адміністрацыя магілёўскай турмы змясціла ў карцар палітвязня Мікіту Емяльянава на 7 сутак. Пра гэта паведаміла яго маці: «Яму далі 7 сутак карцару. Прычына абсурдная: зняў кліфт (турэмную куртку), калі была спякота». Вядома, што палітвязня пастаянна саджаюць ў ШІЗА амаль за кожнае «парушэнне».

💡Нагадаем, анархіста Мікіту Емяльянава асудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. У чым абвінавацілі палітвязня і што адбывалася на судзе, можна прачытаць па спасылцы.

💌Падтрымайце Емяльянава паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
На тры гады «хіміі» асудзілі Іллю Камкова за спробу выратаваць незнаёмца ад затрымання

Агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 19-гадовага Іллі Камкова, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 23 верасня 2020 года.

Сваю віну хлопец не прызнаў. Ён расказаў, што са знаёмым сядзеў на тэрасе ў Burger King і бачыў, як уздоўж праспекта хадзілі людзі ў цёмнай вопратцы і балаклавах. Хлопец дакладна не ўсведамляў, што гэта супрацоўнікі міліцыі. У нейкі момант да аднаго чалавека на тэрасе падайшлі людзі ў балаклавах, пачалі хапаць яго за спіну, а хлопец спрабаваў вызваліцца. Ілля думаў, што гэта нейкія бандыты, і пачаў адцягваць іх ад хлопца, аднак пасля самаго абвінавачанага схапілі, скруцілі рукі і павялі па праспекце, адвялі ў будынак і склалі пратакол.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3g6J9JY
⚡️Ігар Ляшчэня прызнаны палітычным зняволеным

❗️Ігар — былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне, які пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт у дачыненні да беларускага народа і пратэстоўцаў, а пасля браў удзел у розных грамадскіх палітычных ініцыятывах. Ён быў затрыманы 11 жніўня. На наступны дзень Следчы камітэт паведаміў, што яго правяраюць на датычнасць да «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/37QCqPH

📍Па дадзеных на 16 жніўня ў Беларусі 631 палітвязень
«Надыдзе час — і не будуць кідаць у турмы». Трох гарадзенак асудзілі за падзеі 6 верасня

Ганну Мароз
, Алу Гарацкевіч, а таксама яе дачку Галіну абвінавачвалі паводле двух артыкулах КК з-за падзей 6 верасня 2020 года, калі ў Гродне адбыліся сутыкненні паміж людзьмі і сілавікамі. Пацярпелымі па справе праходзілі 11 супрацоўнікаў.

Суддзя Максім Галубовіч прысудзіў наступныя тэрміны:

🔻Ала Гарацкевіч — 2,5 года «хатняй хіміі»
🔻Галіна Гарацкевіч — 3 гады «хіміі»
🔻Ганна Мароз — 4 гады «хатняй хіміі»

Падрабязнасці і апошняе слова жанчын 👉 bit.ly/3iMlvUB
❗️Затрыманы вядомы гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук

Сёння днём Вадзім наведаў суд трох гарадзенак, а пасля паехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Менавіта ў Шчучыне ён і быў затрыманы.
Forwarded from Вясна | Брэст
«Через щелку видел город, всё кажется таким незнакомым и новым, расцвело всё»

18-летний политзаключенный из 5й партии по "массовым беспорядкам" в Бресте Павел Мазько передает родным, что он держится и не падает духом.

Павел — житель Бреста, фигурант уголовного дела, возбужденного по ч.2 ст. 293 УК после акций протеста в городе в августе прошлого года. 23 марта он пошел на допрос, и был задержан.

До задержания Павел занимался дизайном одежды, а также волонтерской деятельностью, поддерживал людей с инвалидностью и детей в детских домах.

28 июля начался суд над Павлом и еще 12 обвиняемыми.

📩Адрес для писем: СИЗО-7. 224030, г. Брест, ул. Советских пограничников, 37, Павел Русланович Мазько
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Не выходзяць на сувязь Валерыя Крамянеўская і Аляксандра Мішчанка Яны былі сёння каля суда Мінскага раёна, дзе праходзіць працэс над палітзняволенымі Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай. UPD. Стала вядома, Што Валерыя затрыманая, наконт Аляксандры пакуль…
Выкладчыцы МДЛУ Валерыі Крамянеўскай далі 14 сутак арышту

Валерыю затрымалі ў пятніцу каля суда, дзе праходзяць пасяджэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, піша @dumkame.

Таксама разам з выкладчыцай была затрыманая 18-гадовая Аляксандра Мішчанка, ёй далі 30 сутак. Абедзве дзяўчыны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна.