Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.2K photos
465 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
📸Фотавыстава «Магшоты палітвязняў» і сустрэча з былымі палітвязнямі

На сустрэчы праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук распавядзе пра праект, а былыя палітзняволеныя — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў.

📅 Калі: 14 сакавіка (чацвер) з 18:00 да 19:30
📍Дзе: Варшава, FBC (Mokotowska 24, офис 64)
Уваход вольны, рэгістрацыя непатрэбная.
✍️На сустрэчы таксама можна будзе напісаць ліст палітычным зняволеным пры дапамозе «Майстэрні паштовак салідарнасці».

Далучайцеся і будзьце салідарнымі!

📌«Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязняў
Супраць беларускай палітычнай уцякачкі распачалі спецвытворчасць — яе хочуць судзіць завочна

35-гадовую Ілону Рудэню абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў:

• арт. 188 (паклёп);
• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);
• ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
• арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Ілону запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.
🇺🇳Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітвязняў

Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.

Праз год пасля таго, як іх асудзілі да 10, 9 і 7 гадоў турэмнага зняволення, занепакоенасць з нагоды справядлівасці судовага разбору па-ранейшаму захоўваецца, заявілі эксперты ААН. Эксперты заклікалі беларускія ўлады ўсебакова супрацоўнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН у дачыненні да меркаваных парушэнняў правоў чалавека, адмяніць прысуды і правесці новае судовае разбіральніцтва з гарантыямі справядлівага судовага разбору і працэдурнымі гарантыямі.

«Мы па-ранейшаму сур'ёзна занепакоеныя тым, што судовы працэс быў помстай уладаў за іх праваабарончую дзейнасць у Беларусі».

Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/114733
У Баранавічах католікам не дазволілі правядзення гарадскога Крыжовага шляху

Паводле шматгадовай традыцыі ў Пятую нядзелю Вялікага посту каталіцкія вернікі Баранавічаў праводзяць агульнагарадскі Крыжовы шлях. Аднак сёлета мясцовыя ўлады не далі дазвол на правядзенне мерапрыемства, якое планавалася на 17 сакавіка.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма, і прычына адмовы не названая, але гэту тэму абмяркоўваюць у парафіяльных чатах і разважаюць пра тое, ці не звязана такое рашэнне з тым, што на той жа дзень у райцэнтры запланаваны масавыя гулянні з нагоды «Масленіцы», піша katolik.life.

Крыжовы шлях па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. У велічнай працэсіі сотні вернікаў ішлі па цэнтральнай частцы горада, разважаючы над прыпынкамі Крыжовага шляху. Мужчыны неслі на плячах вялікі цяжкі крыж — знак збаўчай мукі і смерці Езуса Хрыста, вернікі маліліся за Касцёл, Бацькаўшчыну, розныя групы людзей.
ГУБАЗіК затрымаў жыхарку Гомеля

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што яна пакідала абразлівыя каментары пра сілавікоў, якія затрымлівалі людзей пасля мірных акцый пратэсту. Жанчыне пагражаюць крымінальнай справай.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🔗«Цыганы», «наркаманы», «спартоўцы». Як існуюць няпісаныя правілы камунікацыі ў месцах зняволення

У ПК-15 існуюць пэўныя нефармальныя групоўкі — прыкладам, «цыганы». Іх шмат, яны заўсёды разам, і з імі трэба лічыцца іншым.

Іншая суполка — «наркаманы» (арт. 328, асуджаныя па іншых наркатычных артыкулах), яны таксама часцей групуюцца разам, яны падобныя і паводле ўзросту і адукацыі. Групуюцца і аматары «футболу», і «спартоўцы» — хто ў спорт-гарадку цягае «жалеза», аматары розных настольных гульняў, як нарды ці даміно.

Асобнай супольнасцю ў месцах зняволення сталі палітвязні, хаця камунікацыя паміж імі часта забароненая.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114697
❗️Палітзняволенага Дзяніса Дзікуна будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзікуна, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.

Цяпер стала вядома, што 25 сакавіка ў Горках яго будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу
💻Напісаць анлайн
🤯18-гадовы стрыечны праўнук Якуба Коласа — беларускі палітвязень

Распавядаем гісторыю Мікіты Бруя ў нашым новым TikTok-відэа.

🌿Падпісвайцеся, калі для вас гэта бяспечна
Маці былога палітвязня Віктара Пархімчыка і адвакатка Галіна Пархімчык пакінула Беларусь

28 лютага Галіну затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз Facebook ахвярам рэпрэсій. Галіну змясцілі ў ІЧУ. Праз тыдзень яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай.

Галіна Пархімчык з'яўляецца актыўнай удзельніцай партыі БНФ, а таксама шмат разоў абараняла палітычных зняволеных у судовых працэсах, піша @dissidentBY.

Цяпер Галіна знаходзіцца ў бяспецы.
У 5-тысячным гарадскім пасёлку Краснаполле сёння адбываецца «хапун»

Ён звязаны з паслявыбарчымі акцыямі пратэсту.

Колькасць затрыманых і іншыя падрабязнасці высвятляюцца.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎥«Фіялетавыя слёзы»: фільм «Вясны» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль

Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

https://www.youtube.com/watch?v=AJbO4XjKN7Q
У Лідзе шматдзетнага бацьку затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму»

Затрыманы — 47-гадовы Сяргей Копаць. Мяркуючы па сацсетках, у яго ёсць жонка і не менш за трое дзяцей.

На «пакаяльным відэа» кажа, што «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і выяву свастыкі ў сацсетках». Таксама губазікаўцы пішуць, быццам Сяргей удзельнічаў у пратэстах у Лідзе ў 2020-м, але ніякіх пацверджанняў гэтаму не прыводзяць.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну чакае зняволенне, але ідзе гутарка пра адміністратыўную або пра крымінальную справу — невядома, піша «Наша Ніва».
У судзе Жыткавіцкага раёна працягваецца суд над жыхаром Петрыкава Аляксандрам Пацковым

23-гадовага мужчыну абвінавачаюць у паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Аляксандр Аношка. Судовы працэс пачаўся яшчэ 13 лютага.

Пацкова, меркавана, затрымалі ў снежня 2023 года. Да затрымання ён нейкі час ён выконваў функцыі выконваючага абавязкі дырэктара унітарнага прадпрыемтва «Петрыкаўскі райжылкамунгас».

Паводле ч. 2 арт. 367 КК, яму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
📸Фотавыстава «Магшоты палітвязняў» і сустрэча з былымі палітвязнямі

На сустрэчы праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук распавядзе пра праект, а былыя палітзняволеныя — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў.

📅 Калі: 14 сакавіка (чацвер) з 18:00 да 19:30
📍Дзе: Варшава, FBC (Mokotowska 24, офис 64)
Уваход вольны, рэгістрацыя непатрэбная.
✍️На сустрэчы таксама можна будзе напісаць ліст палітычным зняволеным пры дапамозе «Майстэрні паштовак салідарнасці».

Далучайцеся і будзьце салідарнымі!

📌«Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязняў
📺«Быў адзін хлопец, які верыў ва ўсё, што паказвалі ў гэтых перадачах». Палітвязняў на «хіміі» прымушаюць глядзець прапагандысцкія фільмы і навіны

Вязні ў буднія дні мусяць хадзіць на ідэалагічныя лекцыі. У выходныя — з 9 раніцы да 13 гадзіны. І пасля 18 гадзінаў — зноў на лекцыі. Таксама ў іх ёсць абавязковы прагляд дзяржаўных навінаў.

«На лекцыях мы глядзелі дакументальныя фільмы часоў ад 40-х да 80-х гадоў. Больш новых у іх не было. Самі лекцыі былі на тэму шкоды алкаголю і наркотыкаў. Гэтыя лекцыі паўтараліся. Супрацоўнік проста чытаў які-небудзь тэкст з інтэрнэту. Апошнім часам сталі паказваць прапагандысція перадачы, як КДБ нібы выкрывае злачынствы і іншае падобнае.

Гледзячы на некторых хлопцаў я разумеў, што прапаганда няхай і дрэнна, але спрацоўвае. У нас быў адзін хлопец, які верыў ва ўсё, што паказвалі ў гэтых перадачах.

На лекцыях нельга спаць, нельга займацца чымсьці сваім. Трэба сядзець і ўважліва глядзець. За гэтым сочаць».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114720
Супраць гродзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна

54-гадоваму Сяргею інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці.
Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча таксама распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна

Яму інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Хільмановіча запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці.

Уладзімір ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі.
💔2 гады і 8 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Падтрымайце іх!

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

У снежні палітзняволеных праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️У Мінску каталіцкага верніка асудзілі да трох гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 14 сакавіка вынеслі прысуд каталіцкаму верніку Уладзіславу Беладзеду — тры гады калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Верніка ў закрытым рэжыме судзіла Алена Ананіч.

Затрымалі Уладзіслава 31 траўня 2023 года. Некалькі разоў запар ён быў арыштаваны на 15 сутак. Пасля 30 сутак, праведзеных на Акрэсціна, Беладзед выглядаў як чалавек, які падвяргаўся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114736

💌Патрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзіслаў Сяргеевіч Беладзед
💻Напісаць анлайн