✊Падтрымка сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту
Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», больш за 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар'ерай і здароўем.
Таму сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем'і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі.
Гэты дабрачынны збор ладзіцца намаганнямі трох арганізацый — Беларускім фондам спартовай салідарнасці, Фондам BYSOL і Праваабарончым цэнтрам «Вясна», якія займаюцца рознабаковай дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі і за яе межамі.
💵Падтрымаць сем'і палітзняволеных беларускіх спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту

Жыхара Гомеля асудзілі за «ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні» і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці»
Гомельскі абласны суд 7 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы Сяргея Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт.361-1 КК) і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 290-1 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.
Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114719

❗️«Гэта мусіла быць абмежаваннем волі, а не пазбаўленнем». Як палітвязні жывуць на «хіміі»
На сённяшні дзень у Беларусі як мінімум 655 чалавек асуджаныя па палітычных крымінальных справах да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так званай «хіміі». Адбыванне тэрміну там уключае ў сябе абавязковую працу на дзяржпрадпрыемстве або ў іншай установе і пражыванне ў цесным пакоі інтэрната. А ў вольны час — яшчэ і прагляд прапагандысцкіх фільмаў і навінаў.
Былы палітвязень Генадзь (імя зменена ў мэтах бяспекі), які цалкам адбыў тэрмін у адной з беларускіх «хімій» і нядаўна з’ехаў з краіны, расказаў «Вясне», як палітвязняў не адпускаюць дамоў на выходных і забараняюць выходзіць у вольны час у горад, пра няроўныя заробкі палітычных і звычайных рабочых.
Таксама ён распавёў, ці прымушаюць вязняў выконваць дадатковую працу, як завадчане ставяцца да палітычных і колькі разоў на дзень трэба дасылаць інспектару сваю геалакацыю.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114720

Пасля вяртання з-за мяжы сілавікі затрымалі жыхарку Мінска
Сцвярджаецца, што яна прымала ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама нібыта была адміністратаркай дваровага тэлеграм-чата «Несцерка» і ўдзельнічала ў стрымах з Ціханоўскай.
UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманая — 33-гадовая Грэта Далінкевіч (Максімава).
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Мінчука судзяць за данаты. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе другі дзень ідзе суд над 45-гадовым Канстанцінам Шастовым. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
Падрабязнасці справы невядомыя. Па гэтых артыкулах мужчыне пагражае да 15 гадоў зняволення.
Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.
💌Патрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Канстанцін Уладзіміравіч Шастоў
💻Напісаць анлайн
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Канстанціна — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса распачалі спецвытворчасць
Вользе Вялічка інкрымінаваныя:
• ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);
• арт. 193-1 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці);
• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);
• ч. 3 арт. 210 КК (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай);
• ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
• чч. 1, 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).
Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.

📍«Не мной правілы прыдуманыя, не мне іх парушаць». Як існуюць няпісаныя правілы камунікацыі ў месцах зняволення
Вязні адзначаюць, што СІЗА фактычна рыхтуе чалавека да калоніі, усім тлумачацца «турэмныя парадкі». Гэтым нават прыгражаюць у СІЗА: калі хтосьці парушае правілы, яго папярэджваюць, што наперадзе ўсе могуць сустрэцца ў калоніі — а там ужо іншыя ўмовы.
Але, напрыклад, у 15-й калоніі не існуе пэўнай паралельнай іерархіі, бо там утрымліваюць гэтак званых «першаходаў»: людзей, хто знаходзіцца ў зняволенні ўпершыню. Таму там па вызначэнні не бывае «злодзеяў у законе» і «аўтарытэтаў». Затое пэўная іерархія вызначаецца іншым чынам. Ёсць звычайныя актывісты — старшыня савету атрада, кіраўнікі камісій (спартовай, бытавой, культмасавай), ёсць брыгадзіры вытворчых брыгад.
Таксама існуюць гаспадарчыя пасады, якія даюць пэўныя гаспадарчыя паўнамоцтвы (загадчык лядоўкі, загадчык складу рэчаў).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114697

Сілавікі затрымалі жыхара Крычава
Сцвярджаецца, што ён нібыта ў «Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і абражаў Лукашэнку.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сцвярджаецца, што ён нібыта ў «Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і абражаў Лукашэнку.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы
З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.
Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.
Чытаць матэрыял па спасылцы.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

У Магілёве за рэпосты затрымалі мясцовага жыхара
@MAYDAYMog вядома, што затрыманага клічуць Юрый Бруквенкаў. Яму 40 гадоў, працуе ён аўтаперавозчыкам. Затрыманне, хутчэй за ўсё, здарылася яшчэ 29 лютага.
Вядома, што ў віну мужчыну паставілі «лайкі» ў «Аднакласніках» пад публікацыямі з «экстрэмісцкіх» суполак.

Паведамляецца пра затрыманні на гістфаку БДУ
Як стала вядома @volnyBDY, адзін са студэнтаў быў арыштаваны ГУБАЗіКам.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Як стала вядома @volnyBDY, адзін са студэнтаў быў арыштаваны ГУБАЗіКам.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сям'ю ў Гародні асудзілі за плакат, у якім нібыта змяшчалася абраза Лукашэнкі
Суд Ленінскага раёна Гродна 26 лютага вынес прысуд мужу і жонцы Сяргею і Таццяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Наталля Козел.
Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна — пад падпіскай, паколькі ў сям’і двое непаўнагадовых дзяцей.
Па матэрыялах абвінавачання, у жніўні 2020 года Сяргей і Таццяна прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, разам з мітынгоўцамі прайшлі па грамадскіх месцах горада, цэнтральнай плошчы, парку Жылібера. Пры гэтым дэманстравалі загадзя выраблены плакат, памерамі прыкладна 2,5 х 3 метра, на якім быў напісаны тэкст, які «змяшчае паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Лукашэнкі».
Суд прызначыў Сяргею 3 гады «хіміі», а Таццяне — 3 гады «хатняй хіміі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114725

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Справу разгледзяць нанова
Рашэнне Высокага суда аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь адменена апеляцыйнай інстанцыяй. Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе патлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесенае рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту не далі слова падчас першага працэсу.
Пры гэтым суд працягнуў тэрмін утрымання Андрэя пад вартай яшчэ на 60 дзён. Новае слуханне па справе прызначанае на 26 сакавіка.
Як патлумачыла @dw_belarus дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, Апеляцыйны суд адмяніў рашэнні суда першай інстанцыі, аднак не адмяніў саму экстрадыцыю, накіраваўшы справу на новы разгляд.
Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр і палітычны актывіст. Ён сузаснавальнік «Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY».

Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:01 «Інкамунікада — гэта спосаб катавання». Брыфінг Святланы Ціханоўскай у Вільні
6:20 Што такое «вязень сумлення» і як напісаць расейскім палітвязням? Размова з актывісткай з Amnesty International
16:28 «Улада спрабуе мяне прымусіць замаўчаць». Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу па спецвытворчасці, заведзеную супраць яго
25:05 Псіхалагіня Вольга Вялічка — пра сваю кнігу «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме»
🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud

Збор на ўсталяванне надмагільнага помніка Ігару Ледніку, які загінуў за кратамі
У верасні 2022 года Ігара асудзілі да 3 гадоў калоніі. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.
20 лютага палітвязень загінуў за кратамі. Ягоны сын адкрыў збор на ўсталяванне надмагільнага помніка бацьку.
«Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка».
Падтрымаць збор на BYSOL

Супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама затрымалі па справе «кадравага рэзерву новай Беларусі»
На «пакаяльным відэа» мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца вучнем «кадравага рэзерву новай Беларусі» і супраць яго распачалі крымінальную справу.
Прапагандысты сцвярджаюць, што ў затрыманага «была нармальная праца» ў мясцовым райвыканкаме.
На «пакаяльным відэа» мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца вучнем «кадравага рэзерву новай Беларусі» і супраць яго распачалі крымінальную справу.
Прапагандысты сцвярджаюць, што ў затрыманага «была нармальная праца» ў мясцовым райвыканкаме.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚡️Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка
Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Стала вядома, што ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка адбудзецца суд над музыкамі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца.
💌Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч

📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

📍Кожныя дзве гадзіны дасылаць геалакацыю. У якіх умовах жывуць палітзняволеныя на «хіміі»
Палітвязні на «хіміі» мусяць кожныя дзве гадзіны адпраўляць у Тэлеграме інспектару сваю геалакацыю. А таксама два разы за працоўную змену трэба адзначацца па відэасувязі.
Былы палітвязень кажа, што калі запрацуешся і забудзеш даслаць сваё месцазнаходжанне, інспектар сам пачынае табе пісаць ці тэлефанаваць. Акрамя гэтага ў вязняў з прафулікам ладзяць частыя вобшукі ў пакоях.
«Здараліся выпадкі, калі падчас вобшука правяраючы знаходзіў на батарэі папраныя шкарпэткі. Іх туды вешаць забаронена. За гэта ён пераварочваў увесь пакой».

Forwarded from "Вясна" назірае
⚖️БЧБ-сцяг на акне, вымпел з "Пагоняй", выява з Раманам Бандарэнкам: за што беларусаў судзілі ў лютым
У лютым праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра мінімум 548 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 95 арыштаў, 84 штрафы, а таксама тройчы — грамадскія працы.
Так, напрыклад, у Наваполацку 15 лютага паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) асудзілі Міксіма Вуська. Паводле пратакола, Максім правёў пікетаванне ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" выявай Рамана Бандарэнкі з бел-чырвона-белымі стужкамі ў руцэ, а таксама статусам "Не забудзем!". Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Максіма вінаватым і прызначыла яму сем сутак арышту.
🔹"Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх людзей судзілі ў лютым 👉 https://spring96.org/be/news/114729