Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10K subscribers
20.4K photos
456 videos
68 files
18.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Кульша Вікторыя, Кароль Святлана, Папковіч Алесь, Карэцкі Андрэй, Таратыпаў Зміцер, Храловіч Аляксей, Сашуноў Анатоль, Шлюхціц Ціхан, Парфёнаў Руслан.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
🇧🇪Прадстаўніцтва Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі далучылася да акцыі «Пакажыце Статкевіча жывым»

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 8 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У мінулым лютым з палітыкам знікла сувязь — за гэты час родныя Мікалая не атрымалі ніводнай вестачкі ад палітвязня.

💌Падтрымайце Статкевіч: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google-форму
💔«Я гэта праз 10-15 гадоў намалюю...». Былы палітвязень пра Алеся Пушкіна

«Я з чалавекам сядзеў, які сядзеў з ім. У іх у камеры адзін чалавек павесіўся быццам бы праз тое, што ў яго была аўтакатастрофа, загінулі жонка і дзіця, а яму мусара прад'яўляюць, што ён сам вінаваты. І ён на фоне гэтага ўсяго засіліўся. І Алесь Пушкін раніцай прачнуўся і гэта ўсё замаляваў.

Прыляцелі мусара. Натуральна, паніка, кіпіш (як на турэмнай мове). І пасля гэтага камеру ўсю "раскеляшавалі" [рассялілі па іншых камерах]. І Алесь паспеў гэта ўсё замаляваць. І потым усе гэтыя малюнкі пазабіралі.

А ён стаіць перад імі і кажа: "Вы можаце ў мяне забраць алоўкі, асадкі, усё, што заўгодна, але я мастак, у мяне фатаграфічная памяць, я гэта праз 10-15 гадоў намалюю..."».


🔹«Шмат хто быў гатовы ахвяраваць сабой». Экс-палітвязень распавёў пра затрыманне па «справе Зельцэра»
У Рагачове праваслаўнага святара затрымалі за «экстрэмізм»

У пачатку лютага, пасля вяртання з паездкі ў Італію, быў затрыманы святар Ігар Кавальчук, былы пробашч парафіі храма Успення Прасвятой Багародзіцы аг. Гарадзец, Рагачоўскае благачынне, Гомельская епархія.

У ягоным тэлефоне былі знойдзеныя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, на яго быў складзены пратакол па арт. 19.11 КаАП. Святара арыштавалі на 15 сутак, піша @christianvision.
За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Брэста

На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што яго затрымалі за ўдзел у «несанкцыянаваных мітынгах».

Па інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Андрэй Салапура.
📸Фотафакт. У Маладзечне пікетавалі ў недазволеным месцы

На фота бачны пікет на вул. Прытыцкага паміж кінатэатрам «Радзіма» і касцёлам. Там забаронена пікетаваць.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114423
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤡Міліцыя вучыцца затрымліваць людзей, якія фатаграфуюць свой выбарчы бюлетэнь на тэлефон

Таксама па-за законам, па версіі МУС, тыя, хто стварае «штучную чаргу».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114432
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Юго-Запад г. Минска»

Гаворка пра адпаведныя тэлеграм каналы і чаты.

Рашэнне аб прызнанне гэтага праекту «экстрэмісцкім фармаваннем» прынятае КДБ 13 лютага.
«У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку». 2 гады «хіміі» машыністу за каментары ў Telegram

У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Жыхара пасёлка Новы Свержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў у пад публікацыяй у тэлеграм-канале каментар у бок Лукашэнкі, які суд палічыў абразлівым.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114427
За год праз «камісію па вяртанні» ў Беларусь прыехала «каля 10 чалавек»

Пра гэта распавёў генпракурор Швед.

Паводле яго, за час працы камісіі на разгляд паступіла 150 заяў, з іх разгледжана 37. Як адзначыў Швед, прымаліся розныя рашэнні, аднак «каля дзесяці асобаў вярнуліся і працягваюць жыць у Беларусі».

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання.

🔹Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад «Вясны» за 2023 год
У Беларусі падрыхтаваны законапраект аб адказнасці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»

Ён будзе прадугледжваць адміністрацыйную адказнасць.

«Па ініцыятыве органаў пракуратуры падрыхтаваны законапраект, які будзе ўстанаўліваць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей. Гэты праект цяпер праходзіць працэдуру ўзгаднення», — сказаў генпракурор Швед.
Расследаванне ў дачыненні да службовых асоб па справе сям'і Таратута сканчваецца

Пра гэта заявіў генпракурор Андрэй Швед.

«Прычынамі і ўмовамі ўчынення забойства бацькамі 3-гадовага Сямёна, у тым ліку сталі абыякавасць і фармалізм у дзейнасці дзяржаўных органаў па прафілактыцы сямейнага няшчасця», — сказаў ён.

Нагадаем, 19 кастрычніка Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці. Суддзя прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Аляксандру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу.

Паведамлялася, што 28 службовых асоб, якія дапусцілі і своечасова не прадухілілі факт трагедыі, прыцягнуты да адказнасці.
«Нанеслі ўрон працы грамадскага транспарту»: У Мінску вынесены прысуд удзельнікам акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Суд Савецкага раёна вынес 27 снежня прысуды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе Раману Кур'яновічу і Максіму Бушчыку паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

Па матэрыялах абвінавачання, Кур'янаў і Бушчык прынялі актыўны ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску: выкрыквалі лозунгі, заміналі мінакам, выходзілі на праезную частку вуліц.

Суд прызначыў пакаранне Раману ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытагы тыпу тэрмінам на тры гады, а Максіму — два з паловай гады «хатняй хіміі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114430
🌿«Не дай бог ты нам тут "Перемен" зайграеш». Экс-палітзняволены рок-музыка распавёў пра паўтара года за кратамі

Увосень 2023 года многіх шакавала гісторыя, калі пракурорка за ўдзел у акцыях пратэсту папрасіла для мужа і жонкі Антона Маслыкі і Кацярыны Еўдакімавай, якія гадуюць трох непаўналетніх дзяцей, рэальнае пазбаўленне волі.

Але суд усё ж прызначыў жанчыне «хатнюю хімію», а вось мужчыну сапраўды адправіў у калонію. Антон — рок-музыка, саліст і аўтар песень гурта «Неизвестный Маршрут» — правёў за кратамі амаль 1,5 года.

23 студзеня да іх зноў прыйшлі сілавікі — сям'я з трыма дзецьмі вырашыла экстранна пакінуць Беларусь. Антон распавёў «Вясне» сваю гісторыю.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114431

💳Рэквізіты для фінансавай падтрымкі Антона і яго сям'і: Атрымальнік: Anton Maslyka, Рахунак: LT343500010017139030, SWIFT: EVIULT2VXXX, Назва банка: Paysera LT, UAB, Адрас банка: Pilaitės pr. 16, Vilnius, LT-04352, Lithuania
🗣Запрашаем на канферэнцыю! Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?

«Лекары за праўду і справядлівасць» арганізавалі экспертнае даследаванне праблемы захавання правоў зняволеных пры змяшчэнні іх у штрафныя ізалятары (карцэры, ПКТ).

Акрамя прэзентацый вядомых экспертаў, падчас канферэнцыі прадугледжваецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, магчымасці і спосабы яе вырашэння на сучасным этапе.

📍Уваход вольны, аднак для стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў варта папярэдне зарэгістравацца.
🔹Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Вільня, Vilniaus g. 20
Час: 20 лютага (аўторак) ў 10.00.
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
Самыя «залатыя» кандыдаты ў дэпутаты на Гомельшчыны

Прадстаўляем невялікі аналіз дадзеных аб даходах і маёмасці 247 кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца ў Гомельскі гарсавет, аблсавет і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Для супастаўнасці дадзеных з разліку былі выключаныя даходы ад продажу нерухомасці і транспартных сродкаў.

Сярэдні дэклараваны даход гомельскіх кандыдатаў быў значна вышэйшы за агульнарэспубліканскі ўзровень – 48 460 рублёў, што ў 2022 годзе адпавядала 1 540 даляраў у месяц. Самымі забяспечанымі апынуліся кандыдаты ў дэпутаты Гомельскага аблсавета. Іх сярэдні гадавы даход склаў 60 222 рублёў

З усіх кандыдатаў у дэпутаты найбольшы гадавы даход задэклараваў дырэктар Светлагорскага ТАА «ТКК Рытэйл» Анатоль Жданаў. Яго гадавы даход у памеры 327 151 даляраў нашмат больш, чым у любога іншага кандыдата.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114434
📱Ініцыятыва Salidarnast дае бясплатныя кансультацыі па пытаннях працоўнага права і абароны інтарэсаў працоўных

• Ініцыятыва гарантуе поўную ананімнасць у ходзе кансультацыі — вашы персанальныя дадзеныя застануцца строга канфідэнцыйнымі;
• Спецыялісты @salidarnast валодаюць шматгадовым вопытам у сферы працоўнага права і гатовы дапамагчы вам разабрацца ў вашай сітуацыі;
• Атрымайце дапамогу зручным для вас спосабам — праз анлайн-кансультацыю.

Атрымаць кансультацыю можна праз @salidarnast1bot
❗️Затрыманыя музыкі Nizkiz прызнаныя палітвязнямі

Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой прызнала палітычнымі зняволенымі шэсць чалавек — Ульяну Яковіч, Аксану Ючкавіч, Дзмітрыя Халяўкіна, Сяргея Кульшу, Аляксандра Ільіна, Арцёма Закржэўскага.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114438

🌿Агулам па стане на 19 лютага ў Беларусі 1423 палітычных зняволеных